Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
У перавагах тае маралі ён неўзабаве пераканаўся. Гэпэушнік Кмет, хоць і быў ненашмат старэйшы за Азевіча, паводзіў сябе з ім па-начальніцку, пры сустрэчы пазіраў звузіўшы вочы, і нічога не паведамляў ніколі, зрэдку задаваў пытанні. Ягору ён і не падзякаваў нават за яго дапамогу ўгаварыць Ісака, ды і Ісака, відаць, не надта прымаў тут за гаспадара. Нізенькія варотцы ў садок заўжды былі насцеж расчынены, і там ужо ваўсю гаспадарылі яго хлапчукі. Часам заходзіў туды і бацька, даставаў сынам яблыкі, якія не маглі дастаць малыя. Азевіч не ўмешваўся ў чужыя справы, але думаў, што добра тое не скончыцца. I праўда, не скончылася добра — скончылася нават дужа кепска.
На пачатку восені, калі ўжо выбіралі бульбу, Азевіч позна ўвечары вярнуўся з далыіяга калца раёна, дзе ён тры дні прабыў з Вайцяшонкам, стварылі дзве камсамольскія арганізацыі, у трох правялі сходы. Стаміўся, бы цюцька, а тут яшчэ спазніўся ў сталоўку і лёг спаць галодны. Праўда, заснуў адразу і, здалося, толькі заснуў, як у дзверы пастукалі. Ніхто ніколі да яго не стукаў — ды так моцна, што ён хуценька падхапіўся, надзеў галіфэ. На парозе стаяў сусед Кмет, ужо не ў цывільным, а ў поўнай гэпэушнай форме, з партупеяй і рэвальверам на баку. «Пойдзеце панятым!» — «Куды?» — не зразумеў Азевіч. «Тут недалёка. Цераз сцяну»,— «Што значыць — цераз сцяну? — ашаломлена думаў Азевіч, нацягваючы цераз галаву гімнасцёрку,— Што гэта значыць?» Але што тое значыць, здагадацца было няцяжка. Як ён увайшоў у Ісакаў пакой, усё зразумеў адразу. Там усчынаўся вобыск. За сталом пад лямпай сядзеў Мілаван, нешта пісаў, а чалавекі тры гэпэушнікі выкідвалі з куфра і камода нейкія Ісакавы лахманы, некалькі чорных яўрэйскіх кніжак. Стары Ісак, заклаўшы назад рукі, стаяў у сподняй кашулі ля самага парога. Усе маўчалі.
Азевіч чуўся збянтэжаным, быццам у чымсь вінаватым, хоць да таго, што тут адбывалася, не меў дачынення. Але
ўсё ж, здавалася, меў. Можа, як паняты? Ці яшчэ хто? ён назіраў, як шкуматалі, кідалі па падлозе Ісакава варахоб’е, і зразумеў, што нічога пэўнага яны не шукалі, што вобыск рабіўся хутчэй дзеля прыліку. I праўда, нічога яны не знайшлі, апроч некалькіх кніжак, назвы якіх Мілаван не мог прачытаць і запытаўся ў Ісака. Ісак няўцямна цепнуў плячыма. «То, ваша міласць, тора, а не талмуд». — «А, то ваша біблія? — зразумеў гэпэушнік. — Ну, што ж, возьмем у якасці вяшчэственнага даказацельства». Ісак яшчэ цепнуў плячыма і не адказаў нічога. Увесь яго апанураны выгляд сведчыў пра пэўную пакорнасць лёсу ці гэтым начным гасцям. Вобыск хутка быў скончаны. Раскіданых рэчаў, вопраткі, нейкіх запыленых трантаў ніхто не збіраў, і Мілавап даў падпісаць пратакол. Ісак пакорна падпісаў, уздыхнуў і адышоўся ў парог. Падпісаў Азевіч, і Мілаван устаў з-за стала. «Вы апраніце што», — сказаў ён Ісаку будзённым голасам і смачпа пазяхнуў — час быў позні. Ісак зразумеў, што значыць апрануць, кіпуўся ў кут, дрыготкімі рукамі перабіраў апратку на цвіку, узяў нейкую куртку, павярнуўся да Кмета: «Хацеў сказаць, таварышы, будзеце паліць у печы, дык гэта... Комін там, комін трэба паглядзець. Абмазаць трэба, a то дым праходзіць, дык гэта, можа, агонь...» — «Ужо не твой клопат, — груба перапыніў яго Мілаван. — Дагледзяць, каму трэба будзе».
Яны ўсе выйшлі. Апошні выходзіў Кмет, дзьмухнуў на лямпу, і ў пакоі стала цёмна. Азевіч паплёўся да свайго ганка. Ноч выдалася цёплая, ціхая, мігцелі зоркі ў небе. Азевіч падумаў, што, мусіць, і ён тут пражыве нядоўга.
Тое ён вызначыў пэўна. Адразу ж пасля Ісакавага арышту ў пакой былога гаспадара ўсяліўся другі гэпэушнік — таксама з вялікай сям’ёй — дваіма дзецьмі, хлопчыкам і дзяўчынкай, і нсйчаю старой маці — яго ці ягонай жонкі. Навасельцы пачалі ўладкоўвацца як мае быць і надоўга — пераставілі, перамянялі месцамі Ісакаву мэблю, ушчэнт здратавалі гародчык з кветкамі. Вокны на вуліцу завесілі нейкай шэрай тканінай, праз якую не прабівалася святло нават дванаццацілінейнай лямпы. 3 прызбы ў двары знікла невялікая лаўка, на якой у цёплы вечар любіў задумліва пася-
дзець Ісак. Затое воддаль пад топалем зрабілі фізкультурны турнік, увечары гэпэушнікі круцілі на ім «сонца». I ўсё ж дзвюм сем’ям тут было цеснавата, таму няўтульна. I неяк уранку, як Азевіч збіраўся на работу, да яго зайшоў Кмет. «Во, дык у цябе тут прастор, не тое што ў мяне. Як у клубе! Толькі сцэны не хапае. Колькі метраў будзе?» — спытаўся ён, стоячы сярод пустога пакоя. «Чатыры на пяць,— сказаў Азевіч,— Усяго дваццаць метраў».— «Ды ўжо ж дваццаць. Калі чатыры на пяць». I гэпэушнік памераў пакой крокамі — спярша ўздоўжкі, а пасля і ўпоперак. «А ў мяне пятнаццаць. Учці, на чацвярых. Несправядліва? Як ты лічыш, таварыш Азевіч?» — «Я не выбіраў»,— стрымана сказаў Азевіч. «Ясна, ты не выбіраў, не было мажлівасці. Жылплошчу займаў буржуазны элемент. А цяпер мы яго — к ногцю. Цяпер мы можам і выбраць». — «Выбірайце,— пакорліва адказаў Азевіч. — Ваша права...»
Болей яны пра тое не гаварылі. Азевіч паехаў па вёсках і думаў, што, мабыць, трэба саступіць. Бо зробяць тое, што зрабілі з Ісакам, гэтыя ні перад чым не спыняцца. Вяртаючыся на фурманцы з Вайцяшонкам, сказаў, што мусіць шукаць кватэру. Вайцяшонак яго зразумеў. Сказаў толькі: «Рабі лататы, і найхутчэй. Пакуль што можаш у мяне пажыць. Пакуль дачка ў цешчы». У той жа вечар Азевіч сабраў у тарбіну сваё небагатае майно і перайшоў да Вайцяшонка. У стадолу, якая на год дала яму прытулак, ён болей не заглянуў ні разу.
У Вайцяшонка ён пражыў тыдзень ці трохі болей, пакуль ягоная жонка-настаўніца не напытала Ягору кватэру праз чатыры хаты ад сваёй на той жа вуліцы. Гэта была старэнькая, урослая ў зямлю хацінка на нізкім беразе рачулкі, буйна аброслай лазняком ды алешнікам, жыла ў ёй ціхенькая, бы матылёк, старая бабка Мальвіна, палавіна хаты была пустая. Там і пасяліўся Ягор.
Аднак тым разам у Мальвінінай хатцы ён пражыў нядоўга — з Менска прыйшла папера паслаць аднаго райкомаўца на камсамольскія курсы. Першы сакратар, канешне, прызначыў Азевіча як самага маладога, да таго ж той прыкметна недабраў граматы ў школе, і Азевіч тры месяцы пражыў у
гаманкім інтэрнаце каля Нямігі, зубрыў бальшавіцкую навуку, нічога навакол не прыкмячаючы — ні горада, ні тэатраў, ні нават дзяўчат. Было цяжка, часам невыносна, але ён стараўся з апошніх сіл, трэба было набрацца бальшавіцкай навукі, стаць нароўні з іншымі.
I вось позняй восенню, па зазімку, ехаў на сялянскай фурманцы са станцыі. У ягонай кішэні ляжала невялічкая паперка-даведка, якая, безумоўна, сведчыла, што ён няблага адукаваны, асабліва па камсамольскай справе, вывучыў усе тонкасці арганізацыйна-маладзёжнай работы і яшчэ штонішто з тэорыі марксізму-ленінізму. Экзамен па філасофскай працы таварыша Сталіна «Пытанні марксізму-ленінізму» ён здаў на «выдатна» і лічыў сябе тэарытычна падрыхтаваным. Прынамсі, не горш за сваіх ранейшых сяброў па камсамолу, якія хоць і прыйшлі сюды з настаўнікаў, але такіх курсаў ніхто з іх не скончыў. Аднак ён трохі сумняваўся, ці трапіць на сваю ранейшую пасаду ў райкоме — усё ж мінула тры месяцы, і, мусіць, пасаду інструктара для яго не трымалі. Узялі іншага. А куды прызначаць яго?
У іхнім райкоме камсамола (пра тое ён чуў яшчэ ў Менску) тым часам адбыліся некаторыя змены, прыйшоў і новы першы сакратар, якога Азевіч не ведаў і нават не бачыў ніколі. Гэта быў даволі жвавы і ўедлівы хлопец па прозвішчы Маладцоў, які адразу ўчыніў яму беглы экзамен па палітграмаце. Экзамен гэты Азевіч вытрымаў лёгка, бо ўсе тыя пытанні пра змычку горада з вёскай, ролю камсамола ў калектывізацыі, пра рашэнні XV з’езда ВКП(б) ён ведаў адмыслова — з газет і нядаўніх заняткаў на курсах. Тым больш, як хутка адчуў Азевіч, гэты камсамольскі сакратар сам быў не надта каб палітычна падкаваны і зблытаў апошні пункт рэзалюцыі з абвесткай работы з’езда. Ну але ў такіх справах Азевіч ужо быў спрактыкаваны і лёгка, як бы з прабачэннем, паправіў сакратара райкома. Размова скончылася тым, што Азевіч папрасіўся на якую работу ў камсамоле. Сакратар трохі паморшчыўся, сказаў, што пра тое яму трэба параіцца з партыйным кіраўніцтвам, а вось на лесапільню кіраўніком тамашняй камсамольскай ячэйкі ён можа яго накіраваць хоць сёння. Лесапільня, канешне, не надта вабіла Азе-
віча, ён трохі разумеў, якая там была праца, але пагадзіўся. Калі часова, канешне. На тым і дамовіліся. Шукаць у мястэчку кватэру яму не спатрэбілася. Мальвіпіна хатка па-над рэчкаю была не занята, і бабка з прыкметнаю радасцю прыняла яго, нават добра напаліла печку на ноч, што раней рабіла нячаста.
Ужо на другі дзень зранку новы сакратар падаўся на лесапільню. Там быў немалы калектыў працаўнікоў і ячэйка КСМ, але не было сакратара. Куды той прапаў, Азевіч дазнаўся пасля, а тады нетаропка крочыў акрай мястэчка за лазню. Чуваць было, дзесці там дыхавічна пыхкаў стары паравічок і раз-пораз вісчэла піла-цыркулярка. У той жа вечар камсамольцы лесапільні без вялікага абмеркавання абралі яго сакратаром, а назаўтра ён ужо ўпрогся ў працу па распілоўцы хваёвых бёрнаў — працу нялёгкую, па плячы хіба што маладым, дужым хлопцам. Ды ён і быў малады і дужы, цяжкая праца яго не палохала. Горш было з людзьмі, асабліва маладымі, нават некаторымі камсамольцамі, у якіх яшчэ жыла процьма старых, прыватнаўласніцкіх звычак; некаторыя не супроць былі выпіць, схадзіць куды патуляцца з местачковымі дзеўкамі або на танцы ў бліжнюю вёску. Многія святкавалі рэлігійныя святы — шчоўкалі арэхі на Каляды. Трэба было нямала настойлівасці, каб прынадзіць іх да вучобы па палітграмаце, прывіць ахвоту да лекцый і дакладаў, да антырэлігійнай прапаганды. Ён сам спаў не болей чатырох гадзін у суткі, бо, апроч працы на лесапільні, яшчэ немала часу (асабліва па вечарах) праседжваў на розных нарадах у райкоме, a то ездзіў з кім-небудзь па раёне арганізоўваць калгасы ці выбіваць план па льнонарыхтоўках. Для ўмацавання працоўнай дысцыпліны і прывіцця балыпавіцкіх навыкаў працы ў канторы павесілі вялікую фанерную дошку, адна палавіна якой была пафарбавана ў чырвоны колер, а другая ў чорны. Гэтая простая рэч адыграла немалую ролю таксама ў сацыялістычным спаборніцтве, якое разгарнулася на лесапільні. Трапіць на чорную палавіну аказалася такой ганьбай, што разы два некаторыя аж біліся з учотчыкамі, то паміж сабой, а болей з тымі, хто трапляў на чырвоную. Дырэктар лесапільні Хвошч хацеў нават зняць дошку, але