Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Заруба, кінуў стоены позірк у бок Ягора і прымоўк. Болей яны пра Жылуновіча не гаварылі.
Ягор ледзьве дачакаўся прыезду Паліны, усё ў ім перапакутавала, перабуцвела ад тае нечаканай, ранняй, не ў пару ростані. Нават не думаў ніколі, што гэтак можна прысохнуць да нядаўна яшчэ чужой, незнаёмай дзяўчыны. Ён сустрэў яе раніцай у выканкомаўскім калідоры, яна, як звычайна, ветліва павіталася, нічым, аднак, не выдаючы іхняй вялікай таямніцы, і, азірнуўшыся, кінула: «Увечары забягу». Ён чакаў таго вечара, радаваўся і пакутаваў. Ён падрыхтаваў ёй у думках безліч ласкавых слоў, прыйшоўшы трохі раней са стайні, папрасіў у Ісака самавар і два кубачкі. Гарбатка ў яго была, трохі цукру было таксама. Ісак спярша аж здзівіўся, але зразумеў нешта, затузаў барадой і ўсім сваім зарослым чорнаю шчэццю тварам. «Так, так, так... Малады чалавек... Стары Ісак таксама некалі быў маладым... I знаеш... мяне дзеўкі любілі. Ды і я іх таксама. Я табе ўсё падрыхтую і нават магу трошкі варэння. 3 агрэсту, смаката. Асобенна калі для жэншчыны...»
Паліна прыйшла, як ужо добра ўцямнела, ён пацалаваў яе, і яна яго таксама, але штосці ў яе аздобе ці паводзінах адразу яго насцярожыла. Здалося, яна ў чымсці змянілася, быццам неяк пачужэла, ці што. Ён пачаў яе ўладкоўваць на адзіным тут зэдліку ля скрыні з самаварам, на які яна нават не падзівілася, толькі выпіла кубак чаю з варэннем на сподачку. «Ну як ты жыў? Без мяне?» — узняла на яго нейкія спакутаваныя вочы, і ён не ведаў, як адказваць ёй і як паводзіць сябе. Яе нейкі чужы, нават сур’ёзны настрой быццам трымаў яго на адлегласці ад яе, і ён адказаў проста: «Ды так... Ездзілі...» — «У Кандыбічах былі?» — «Заязджалі, ага».— «Пра што ішла гаворка? Пра пастанову ЦК і СНК гаварылі?» — «Не, пра пастанову не гаварылі...» — «А пра што гаварылі?» — дапытвалася Паліна зусім чужым, нібы начальніцкім голасам, які прымусіў і яго насцярожыцца. «Ды так, пра нейкага Жылуновіча»,— «Што? Пра Жылуновіча? Што дарма не арыштавалі?» — «Не, што няправільна з партыі выключылі». — «Ах, во што...»
Паліна ўстала з зэдліка, узяла сваю сумачку з падакон-
ніка. «Во табе папера, во аловак. Сядай і ўсё напішы. Я чакаю».— «Нашто?» — зусім здзіўлена вымавіў ён. «На тое,— адказала яна сур’ёзна, без усмешкі, паглядаючы на яго.— Ну, я чакаю». Ён няўцямна пазіраў на белы аркуш паперы са сшытка ў клетку, не разумеў, піто рабіць. «Дык гэта, я заўтра напішу»,— сказаў ён і ўсміхнуўся. Але яна зноў надта сур’ёзна зазначыла: «Не, ты напішаш зараз. Я чакаю»,— і ўтаропілася ў яго сваімі цёмнымі, надта прыгожымі вачыма, у якіх цяпер была нецярплівасць і нават незразумелая непрыязь да яго. «Ну, пачынай!» — «Ды не магу я!» — «Ах, не можаш? Тады я сама напішу. Давай аловак».
Ён аддаў ёй аловак і паперу, і Паліна, адразу засяродзіўшыся, пачала пісаць на скрыні ля самавара. Яна болей не задавала яму ніводнага пытання, нават не зірнула ў ягоны бок,— напісала старонку і сунула яе Ягору: «Падпішы!» Кепска разумеючы, што тут робіцца, Ягор пачаў разбіраць яе дробны, не надта разборлівы почырк: «Настояіцнм свндетельствую, что во время поездок председателя РНК Зарубы по району указанный гр-н Заруба М. Ф. снстематнческн н регулярно нмел встречн с гр-ном Пстыго A. А., во время которых велнсь откровенные разговоры с осужденнем полнтнкн органов партіш н правнтельства н восхваленнем некоторых вреднтелей п нацдемов, напрнмер, шісателя Жнлуновмча...»
Азевіч адарваўся ад тэксту, у ягоных вачах пацямнела. «Паліна, навошта ж так? Якія разгаворы?» — «Што, не было разгавораў?» — «Ну дык гаварылі, але...» — «Але ты не чуў? Тады цябе самога арыштаваць трэба. Што не чуў. Бо павінен быў чуць. Калі ты таксама не скрыты контррэвалюцыянер. Падпісвай».
Ягор вагаўся. Ён чытаў далей, думаў, можа, дзе ў канцы будзе якое тлумачэнне, якое для сябе апраўданне. Ды ўся папера была з адным сэнсам: старшынёй РВК вяліся кепскія размовы з былым белагвардзейцам Пстыгам, што і пацвярджае возчык РВК Азевіч Ягор. Ягор прачытаў усё і разгублена пазіраў то на паперу, то на такі знаёмы тварык дзяўчыны. Але цяпер гэты тварык быў зусім не такі, як заўжды. Куды толькі знікла ягоная ўсмешыстасць і з ёй мілая дзяў-
чачая прывабнасць. Штосці цвярдое і зласлівае было на тым мілым тварыку. «Ну, што яшчэ смушчае?» — нецярпліва пыталася Паліна. «Ды ўсё. Нядобра гэта». — «Нядобра? Затое па-балыпавіцку. Ты гэта разумееш ці не?»
He, таго Азевіч зразумець не мог. Ён не ведаў, навошта было тое яму ды і Паліне таксама. Аднак, счакаўшы, Паліна неяк змяніла свой патрабавальна-заклапочаны тон на амаль гарэзлівы. «Ягорка, ну! Зрабі тое для мяне! — зазірнула яна яму ў вочы і нават мякка дакранулася да ягоных валасоў.— Ну, для нашага кахання. Мы ж так кахаліся... Помніш? Падпішы тут, і ўсё»,— «А Зарубу што будзе?» — «Ды нічога яму не будзе, дзівак ты! Ну, можа, вымова. За страту пільнасці. Ну?„»
Кепска разумеючы, што робіць, Ягор памарудзіў крыху і вывеў над самым беражком «Азевіч Я.».
Паліна моўчкі паклала паперу ў сумачку, кінула яму: «Дабранач» і пайшла. Ён застаўся, мала што адчуваючы. Ён быў зусім збіты з панталыку, з натугай, спакваля пачынаючы разумець, што адбылося. Толькі праз нейкі часі даўмеўся, што адбылося кепскае. Сам, можа, і ўбярогся, але Заруба... Мабыць, ён дужа нашкодзіў Зарубу.
...Можа, ён ішоў і нядоўга, але пасля, як упаў, імпэт ягонае хады прыкметна паменшаў, ён ужо брыў, ледзьве стрымліваючы дрыжаку ў целе. Нешта ў ягоным заўжды вынослівым целе яўна разладзілася, апаноўвала знямога ды гэтыя прыкіды дрыжакі. Узлесак недзе прапаў, кустоўя, праўда, траплялася ўсё болей, над нагамі шапатала сухая трава, і ён падумаў: як бы не набрысці на рачулку. Недзе тут па забалаці павінна была віцца Вужка, нехуцавая рачулка на поплаве, ці не брыў ён якраз да яе па тым поплаве? Але рачулку цяпер паначы ён не пералезе, што тады рабіць? Во яшчэ не хапала прыгоды на яго галаву!
Усё ж сенажаць ці поплаў пад яго нагамі скончылася, і рэчка не паявілася. Ён зноў адчуў цвярдзейшае, ды ісці па ім стала зусім пакутна. To быў узараны на зябліва клін — няроўны і глыжасты, на ім часам балюча падварочваліся ягоныя ступні. Азевічу здалося, што ён ідзе ўздоўж па ім, a тады ён крута павярнуў убок. I праўда, хутка ўпёрся ў шну-
рок кустоўя, прыгледзеўшыся, пралез праз яго цёмны гушчар і апынуўся на чымсь цвёрдым і роўным. He адразу здагадаўся, што набрыў на дарогу — уезджаны сухі бальшак, які кіраваў ці не ў бок мястэчка. Толькі ў якім баку было тое мястэчка?
Напружана згадваючы, якія тут дзе павінны быць вёскі, Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля, засумняваўшыся, спыніўся, павярнуў назад. У раённае мястэчка, вядома, лепш было не патыкацца, трэба было кіраваць у іншы ад яго бок. У гэтым іншым баку ляжалі недзе яго знаёмыя мясціны і яшчэ далей ягоная родная вёска, дзе яго ўжо ніхто не чакае. А так хацелася б цяпер туды... Ды толькі туды дарогі яму не было таксама.
Во чортава жыццё, ці вайна, ці такі кляты ягоны лёс, калі менавіта туды, куды цягне, дзе ты знайшоў бы прытулак і сховішча, менавіта туды і нельга.
Аднак і ў гэтым кірунку ўпэўненасці ў яго не было, здавалася, што трэба не туды, і ён спыніўся зноў, азірнуўся. I тады да ягонага слыху даляцеў нейкі няпэўны гук ззаду, ён прыслухаўся болей. Здаецца, аднак, не памыліўся: вецер даносіў ціхі тупат капытоў — паначы хтось ехаў і нават ужо быў блізка. Азевіч шаснуў у бок да кустоўя, прысеў, стаіўся. Тут, мабыць, яго не будзе відно, а ўжо ён нешта пабачыць.
Чакаў нядоўга, сапраўды з цемрыва на дарозе высунулася цёмная рухавая постаць, стала відаць конская галава пад дугой і фурманка. Яна хутка набліжалася, але ён усё не мог разгледзець, хто там, на возе, і колькі іх. Воз здаваўся грувасткі, з якой паклажай, ці што. Але вось зтуль пачулася:
— Цётачка, а ваўкі нас не дагоняць?
To быў ціхенькі дзіцячы голас, хлопчыка ці дзяўчынкі. Азевіч зусім прыцяў дыханне і тады пачуў, як у адказ хрыплавата азвалася жанчына:
— Ды якія ваўкі, но-о...
— Ваўкоў баюся...
— Ваўкоў не бойся цяперака... Цяперака людзей трэба баяцца, дзетка.
Азевічу раптам зрабілася проста і нябоязна, ён нават
пасаромеўся нядаўняй свае асцярогі і ўстаў з-пад кустоўя. Фурманка ўжо была побач, ён зрабіў два крокі напярэймы і ціха сказаў:
— Пастой, цётка!
Конь знячэўку тузануўся, але прыпыніў хаду, беручы трохі ў бок ад каляін, Азевіч ухапіў яго за аброць і зусім спыніў. У возе, відаць было, сядзела кабета з лейцамі, ззаду за ёй, здаецца, мясціліся дзеці. Колькі там іх было, ён не паспеў разглядзець.
— He бойся. Свае,— сказаў ён як мага лагодней. Жанчына ўсё маўчала,— Куды едзеце?
— У Восіп’е,— сказала і заціхла кабета.
— Чаго паначы?
— Дык падводу толькі ўзяла надвячоркам. Удзень дровы вазілі.
Восіп’е ён ведаў, то была невялікая вёска пад лесам вёрст за дваццаць ад мястэчка. Мабыць, туды б яму было па дарозе.
— Можа, падвязеце і мяне. A то... падбіўся троху. Кабета не адказала, толькі няёмка паварушылася ў сваёй цёплай апратцы з тоўста захутанай галавой, страхавіта прымоўкла. He чакаючы яе згоды, Азевіч улез ззаду на воз, звесіў цераз бакавіну ногі.
— А вам ці далёка ж трэба? — урэшце папыталася кабета.
— Ды мне недалёка. Каб трохі пад’ехаць.
Кабета варухнула лейцамі, і конь, парыпваючы збруяй, паклыпаў далей, а Азевіч толькі цяпер падумаў: куды ж гэта ён? Пад’ехаць — яно няблага, але куды? Праўда, ужо тое добра, што не ў мястэчка, у другі бок, мабыць, туды і яму будзе здатна. А там прыйдзецца падумаць.
— А вы ж гэта з паліцыі будзеце? Ці, можа, партызан? — боязна пацікавілася кабета.
— Акружэнец,— сказаў ён таксама ціха.
— А, акружэнец,— прыкметна пажывела кабета.— Гэта ж дамоў едзеце, пэўна?
— Дамоў.
— А ці далёка ж гэта вы, каб дамоў?
— Далёка, цётка,— сказаў ён.
— Во як! Далёка... Ах, горачка наша... Ды паначы. Цяперака толькі ж і можна што паначы. Удзень і праўда неяк. Во і я заначлезілася... Але малыя, як жа іх...
Прыгледзеўшыся, Азевіч зразумеў, хто яшчэ ехаў у возе з гэтай кабетай. Захутаныя ў кажух, побач бялелі два дзіцячыя тварыкі,— насцярожаныя, мабыць, спалоханыя, яны маўкліва ўзіраліся праз змрок у начнога чалавека, што перапыніў іх на дарозс, і сказаў знарок бесклапотна: