Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Невядома, колькі ён спаў, алё прабудзіўся раптоўна і амаль спалохана — хтось да яго поркаўся, ці што. Ягор, прахапіўшыся, спрабаваў сесці, ды пачуў знаёмы сцішаны голас: «Ну, чаго, чаго, ляжы, дурненькі... Напалохаўся? Пасунься крыху...» Ён ледзьве не задыхнуўся ад хвалявання, пасунуўся і ляжаў, змярцвеўшы ад новага невядомага па-
чуцця, якое раптоўна ахапіла яго. У думкі неспадзявана шыбанула пытанне «Навошта?», але яно тут жа і аслабла без адказу, бадай знікла. Вялікая няёмкасць засталася, ды Паліна, бы не адчуваючы ніякай няёмкасці, ужо ўладкоўвалася пад касматай палой кажуха, гулліва шэпчучы яму ў самае вуха: «Не палохайся, не палохайся, я не мядзведзь, не з’ем цябе, такога вялікага. Хачу пагрэцца каля цябе, a то напаілі і кінулі аднаго ў гэтую лядоўню... Ну, пагрэй мяне...»
«Што яна кажа? Нашто?» — білася ў яго галаве ўсё тое ж пытанне, і ён змярцвелай рукой дужа няспрытна абняў яе за худзенькія плечы і тут жа адчуў на сваёй шчацэ яе далікатны, пяшчотны пацалунак. Яна гарнулася да яго і нешта шаптала, а ён не мог суняць трапятанне сэрца і ляжаў, бы палена. Мусіць, трэба было на штось наважыцца,— на самае рашучае, ды не хапала адвагі. Паліна і вабіла яго і адбірала волю адначасна. Неяк, аднак, быццам без ягонае волі ўсчалася дыхавічная валтузня. Ягор усё баяўся, што яна закрычыць і вырвецца. Але яна не крычала, яна толькі шаптала штосці незразумелае і гуллівае. Як урэшце адбылося тое, зусім недарэчнае, мусіць, і ён сціх, стаіўся пад самай сцяной, і яна лягла ля яго трохі вальней, абое трудна аддыхваліся. Пасля яна папыталася: «Не спіш?» — «Не, што ты!» — «Ты такі вялікі і такі...» — «Які?» — «Няўклюдны такі. Бы мядзведзь»,—«А ты, знаеш, дужа харошая...» — «Канешне, харошая. А ты думаў... Благая, ці што? Слухай мяне і ты будзеш харошы малады бальшавік. Хочаш стаць бальшавіком-сталінцам?» — «Ды я канешне. Але...» — «Што але?» — «Ну, з сялян я. Калі б рабочы».— «Не мае значэння, калі і з сялян. Ты ж з беднякоў, мабыць?» — «Ну гэта, бацька серадняком лічыцца».— «Серадняком — гэта горш. Але каб не з падкулачнікаў. He падкулачнік жа, ага?» — «Не, не падкулачнік».— «Каб стаць сапраўдным партыйцам, балыпавіком, трэба заслужыць. Гэта не проста».— «Ды то я ведаю, канешне...» — «Я во з мяшчанаў. У мяне ж бацькі былі, у Бога верылі. А я во, заслужыла. Прынялі ў ВКП(б) кандыдатам, праўда. Ну, але прымуць і ў члены, нікуды не дзенуцца».
Яму ўвогуле падабалася гэтая яе ўпэўненасць, ды ён і не сумняваўся, што прымуць і ў члены. Каб такую ладную
адукаваную жанчыну ды не прыняць! Ён ведаў, што прымалі і не такіх — нават цемнаватых і малапісменных. Праўда, затое ўдарніц ці актывістак, як на льнозаводзе. А гэтая ж такая разумненькая, да таго ж прыгожая. Нсздарма са школы, дзе яна працавала адну зіму, адразу ўзялі ў жанаддзел райвыканкома. Цяпер яны разам з старой Шварцман кіруюць усімі жанчынамі ў раёне. Во якая Паліна! I гэтая жанчына цяпер ляжыць з ім пад адным кажушком, гэтак міла лашчыцца да яго і цалуе. Няўжо яна пакахала яго? A чаму б і не! Што ён, які няўломак — дужы і рослы хлапец, не дурнейшы за іншых. Можа, сарамлівы крыху, нясмелы, асабліва з дзеўкамі. Але, кажуць, некаторыя дзеўкі нават любяць такіх сарамлівых. Каб не нахабных. Значыць, і ён варты кахання, і вось яно — побач. Ад тае салодкае думкі зрабілася радасна і ганарліва, ён ажно пабольшаў ва ўласных вачах. «I гэта... Даўно ты пакахала мяне?» — нясмела папытаў ён і знерухомеў у цемры. «Адразу, як убачыла»,— хуценька адказала яна. «Праўда?» — «Анягож. Іначай хіба я прыйшла б да цябе і гэтак... аддалася».— «Ну, то дзякуй»,— сказаў ён у замілаванні. Яна ціхенька і радасна засмяялася. «Дзякуем не адкупішся».— «А чым жа?» — «Каханнем, мядзведзька, каханнем...»
Ну ведама ж, каханнем, хіба ён не быў гатовы пакахаць яе. Ды ён ужо і кахаў, гатовы быў для яе на ўсё. Хоць бы і пажаніцца з ёю. Праўда, тут былі некаторыя свае хібы і першы з іх — невядома, як да таго паставяцца бацькі. Матка дык, мабыць, была б і рада, усё ж не каталічка, як Настачка. Але ж — балыпавічка! Тут ці не яшчэ большая перашкода для маці. Хаця што маці! Цяпер не тыя парадкі, каб зважаць на старасвецкія завядзёнкі бацькоў.
На золаку яна яшчэ спала пад кажушком, а ён злез з ложка — трэба было паглядзець, як пераначаваў конь. У хаце ўсе яшчэ спалі, апроч хіба гаспадыні, што якраз унесла з сянец абярэмак намерзлых дроў, грукнула перад прыпечкам. На прыпечку гарэла капцюшка, і ён, кінуўшы «дзень добры», выйшаў на двор.
У хату ён вярнуўся няхутка, доўга поркаўся ў хляўку, наскубаў мурожнага сенца для каня. А як прыйшоў, госці
ўжо сядалі за стол, на якім смачна сквірчэла вялізная скаварада яешні. Ён павітаўся з гаспадаром, з Зарубам, які яшчэ без пінжака, у падцяжках прайшоў цераз пакой. Паліна ўжо сядзела ля кончыка стала і спакойна зірнула на яго. Ён трохі паўзіраўся ў яе мілы тварык, але нічагусенькі на ім не ўбачыў. Як заўжды, на людзях яна яго быццам і не заўважала, нібы не з ім, а невядома з кім пераначавала той раз у трысцене. Ягор трохі здзівіўся. Увогуле тыя староннія паводзіны Паліны былі для яго новыя і нечаканыя, але ён думаў: мабыць, так і трэба. Можа, гэта так і заведзена сярод перадавой пралетарскай моладзі. У той час, як Паліна стала для яго навек адметнай і роднай, ён для яе заставаўся той самы, што і раней. Бы нічога між імі і не здарылася. He тое што ў вёсцы. I ён прыпамятаў, як аднойчы ўлетку пасля вечарынак апынуўся з Настачкай у пуньцы і як у іх там ледзьве не дайшло да таго самага, дык Настачка ажно спалохалася: як можна? Каб пасля вяселля. Але для вяселля трэба было назапасіць пасаг. А з пасагам у беднай Настачкі была нявыкрутка — што магла выдзеліць за дачкой яе ўдава-маці? Тут справа зусім іншая — ім не патрэбны ні пасаг, ні шлюб, ні вяселле, яны без прымхаў. Во гэта перадавая, бальшавіцкая моладзь! Можа, і правільна. Цяпер так будзе ва ўсіх.
На той дзень яны вярнуліся з паездкі трохі раней, і Паліна пабегла ў будынак райкома, дзе быў яе жанаддзел. Яна яму не сказала нічога, толькі развіталася «да пабачэння» — адным на іх двух з Зарубам. Заруба, як заўжды, маўчаў, мабыць, поўны ўласных клопатных думак. Ягор паехаў распрагаць каня. Ён ужо не мог думаць ні пра што іншае, апроч як пра гэтую дзяўчыну, якая зблытала ўсе ягоныя думкі, апанавала яго новым нязведаным клопатам. Вельмі карцела бачыць яе — на вуліцы ці ў выканкоме. Як на тую бяду, заняткі ў камсамольскім гуртку былі перапынены ў сувязі з адставаннем тэмпаў калектывізацыі. Разоў колькі ён памыкаўся зайсці ў райком, але ўвечары не быў упэўнены, што заспее яе там. Іншага часу ў яго не было — амаль кожнага дня яны ездзілі з Зарубам па вёсках — далёкіх і блізкіх.
Праз два ці тры дні яна прыйшла да яго сама. Толькі ён
вярнуўся з выканкома ў сваю стадолу, хтосці ціхенька патузаў дзверы. Ён здзівіўся, але адчыніў — і яна лёгенька ўскочыла ў пакой. «Што, не чакаў? А я без чаканкі. Як ластаўка, пачуўшы вясну...» — «Ластавачка мая...» — «Не, не, не абдымай мяне, дай я спярша цябе пацалую. Ну, добры вечар, мядзведзька...»
I зноў іх павяло адно да аднаго, без слоў, моўчкі, і зусім побач апынулася скрыня з сякой-такой яго апраткай... Калі трохі саўладалі з сабой, паспакайнелі, яна раптам сказала: «Еду на тыдзень у акругу».— «На тыдзень?» — здзівіўся ён. «На цэлы тыдзень. А вы, здаецца, у аўторак у Кандыбічы кіруеце?» — «Не ведаю, старшыня не казаў...» Яна памаўчала трохі, бы прыслухалася да цішыні вялікай Ісакавай дамоўкі. «Слухай, ён даўно ў Кандыбічах быў? Ну, у таго настаўніка?» — «На тым тыдні быў»,— сказаў Ягор. «I начавалі?» — «I начавалі»,— «А яшчэ хто там быў?» — «Ну гэты, што з Менска прыязджаў. Упаўнаважаны». Яна зноў прыціхла, прыслухалася. «А пра што гаварылі, не чуў?» — «Не слухаў»,— проста сказаў Ягор. «А ты паслухай. Паслухай калі. Добра?» — «А нашто?» — «Нашто? На тое! Твой Заруба ведаеш хто?» — «Хто?» — «Скрыты белагвардзеец, паняў?» — «Як белагвардзеец? Ён жа бальшавік. 3 рабочых. На грамадзянскай быў камісарам ваенных курсаў»,— «Залівае! Нікім ён не быў. Ён скрыты вораг. Паняў? I ты за ім пацікуй. 3 кім ён і што? Недарма ён да таго настаўніка ў Кандыбічы зачасціў. Родная кроў. Той жа таксама контра. Пстыга. Папоўскі сынок»,— «Во як!» — здзівіўся зусім збянтэжаны Ягор. «А ты думаў...»
Дзіўна гэта было і незвычайна. Вядома, Ягор ведаў ужо, колькі ўсякіх ворагаў было скрозь, у тым жа Менску, у акрузе, ды і ў іхнім раёне. Але каб ворагам стаў Заруба, ягоны самы найлепшы і найбольшы начальнік, таго Азевіч уявіць не мог. Ды ўсё ж нешта, мабыць, было. Нездарма яго выклікаў Мілаван, цяпер во пра тое ж кажа і Паліна.
Паліна знікла на цэлы тыдзень, і Ягор хадзіў, нібы апушчаны ў мутную ваду — збіты з панталыку, здзіўлены, нават абураны. Толькі на каго? На Зарубу ён не хацеў нават пакрыўдзіцца — не мог паверыць, што той вораг, белагвардзеец.
Хіба такія бываюць ворагі? Дзень і ноч пнуўся пра справу, арганізоўваў калектывізацыю, ездзіў па вёсках, агітаваў за савецкую ўладу, лепшае сялянскае жыццё. Але і Паліне ён не мог не верыць — усё ж яна разумнейшая за яго, Ягора, мусіць, яна нешта ведае. Можа, яна яшчэ не пра ўсё кажа? Можа, у яе таксама штосці ідзе з ГПУ?
Ён дужа сумаваў па ёй, проста прагнуў яе, толькі б убачыць, пачуць яе мілы дзявочы галасок. -н думаў, як яна там у акрузе, на той нарадзе, мусіць, выступае і, вядома, падабаецца хлопцам. Ды і сама можа ўпадабаць каго — ці мала там прыгожых, адукаваных, разумных хлопцаў, камсамольцаў ды і сталых партыйцаў-бальшавікоў. Можа, яна ўжо і забылася на яго? Ён жа пра яе забыцца не мог ні ўдзень, як яны шыбавалі па заснежаных прасёлках, ні ноччу ў сваёй настылай стадоле.
Таксама як не мог забыцца і на яе апошнія словы пра Зарубу. 3 таго часу з нейкім інакшым пачуццём глядзеў на старшыню і слухаў, як той складна гаварыў пра калгасы, і няўлад з яго словамі ў Ягора аднекуль выпірала страшнаватая думка: «Глядзі ты, а вораг!» Ягор гнаў яе, а яна сама па сабе вярталася і зноў лезла ў галаву. Як у канцы тыдня яны апынуліся за возерам, па дарозе ў мястэчка, Заруба зноў сказаў павярнуць у Кандыбічы. Праўда, на той раз начаваць не сталі — папалуднавалі толькі. Але палуднавалі не спяшаючыся, добра нагаварыўшыся, як старыя сябры. Настаўнік Арцём Андрэевіч, з дзіўным нетутэйшым прозвішчам Пстыга, частаваў іх капустай з бараніпай, быў дужа клапатлівы і ласкавы і да Ягора таксама. Той добра пад’еў і чакаў, калі ехаць. А яны ўсё не маглі нагаварыцца. Усё ўспаміналі грамадзянскую вайну і сённяшнія парадкі і шкадавалі нейкага Жылуновіча, якога выключылі з партыі без дай на тое прычыны. Бо, ці бачыце, удзельнічаў у пахаванні швагра па хрысціянскім звычаі. Настаўнік дужа бедаваў, і Заруба сказаў: «Дурноцце ўсё тое — ад бязглуздзіцы і неадукаванасці»,— «Во, во! — узрадаваўся Пстыга.— Неадукаванасць — іхняе хіба на ўсіх узроўнях. Дзячкі яны. Нахабныя бязглуздыя дзячкі, а выдаюць сябе за архірэяў і кіруюць епархіямі. Ды якімі епархіямі! Усёй Беларуссю»,— «Мабыць, так!» — пагадзіўся