Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Ну, што ж, дзякуй за вячэру.
— А ты, калі не сакрэт, куды пуць дзержыш? У якую старану?
— He, гэта ўжо сакрэт,— сказаў Азевіч. У яго ўжо прапала ахвота размаўляць з ім — новы клопат агартаў яго. Сапраўды, куды было падацца далей? — Ну, што ж, тады жадаю ўдачы,— з непрыхаванай іроніяй кінуў Азевіч і ўскочыў на ногі. Трэба было ісці, пакуль яшчэ было можна. A то ці мала што можа падумаць гэты Вайцяшонак. Той таксама падняўся з зэдліка, скасабочыўся ля стала на карацейшай назе.
— Ат, якая там удача! Абы галаву зберагчы!
— Ну, беражы!
Больш не сказаўшы нічога, Азевіч выйшаў з хаты на Вайцяшонкаў падворак. Ноч ужо добра ўсталявалася над вёскай, хляўкі побач зусім патанулі ў цемрыве, толькі трохі шарэла неба ўгары, закрапанае голым суччом высокіх дрэў. Куды ісці далей, ён не надумаў, але, можа, інстынктыўна завярнуў у глыб падворка, пералез цераз плот, уваліўся ў нейкую яміну з хворастам ці сухім быльнёгам. Калі выбраўся з яе, адчуў, што на правым боце зусім адстала падэшва. Яна і да таго была адарваная, але трохі з наска, а тут адвалілася ледзь не да абцаса і цяпер недарэчна чаплялася за дол. «Каб цябе...» — вылаяўся Азевіч, узіраючыся ў цемрыва, каб знайсці якую праломіну ў плоце — трэба было яшчэ вылезці з агарода. Праломіны ён не знайшоў, але, наткнуўшыся каленямі на калючы дрот, перажыркнуў яго і апьшуўся на травяністай роўнядзі, зразумеўшы, што гэта сенажаць. Ступаць тут было зручней, каб не тая падэшва, і ён узяў кірунак у поле — прэч ад вёскі.
Добра адышоўшыся ад яе, азірнуўся і ўжо нічога не ўбачыў у змроку — вакол ляжала ветранае начное поле, рэдка, бы соллю, прысыпанае ў доле снегавой крупой. Пасля сенажаці пад нагамі зашэрхаў іржэўнік, разы два яму трапіліся голыя палявыя дрэвы — мабыць, ігрушыны. Некалькі разоў ён натыкаўся на невысокія, ледзьве прыкметныя ў доле валікі-барозны — то былі новыя аднаасобніцкія межы, пасля падзелу зямлі. Значыцца, падзялілі пасля колькіх гадоў абагульненага землекарыстання. I ён успомніў, якой калатнечы каштавала калісці ліквідацыя тых межаў, з якой неахвотай даводзілася іх заворваць. У Судніках, памятае, сусед забіў суседа, які раней уступіў у калгас і пераараў іх агульную
мяжу. А тут паглядзі, як хутка размежаваліся. За гады так і не прызвычаіліся, каб разам, на агульным. Яно, можа б, і прызвычаіліся б, каб гэта было добра, каб той калгас даваў хоць бы хлеб для пражытку, a то... Адна нэндза і галадуха да самай вайны. Толькі і ратавалі, што агароды, тыя сорак сотак, з якіх кармілі дзяцей, старых ды яшчэ і здавалі дзяржаве. Выконвалі пяцігодкі. Мацавалі абарону. He дужа, аднак, умацавалі.
Неўпрыцям ён ужо стаў спакайнець, адыходзіць ад крыўды на Вайцяшонка. Можа, і сапраўды той меў рацыю. Невядома, як бы на яго месцы зрабіў Азевіч, але на сваім іншага шляху ён выбраць не мог. Прыстаць да немцаў яму было неяк. Па-першае, не прымуць, усё ж райкомаўскі служачы, бальшавік, па-другое, пабываў ужо ў лесе. У атрадзе Віткоўскага. Пра ўсё тое, напэўна ж, яны ведаюць — перабежчыкі праінфармавалі. Цяпер не дай Бог яму трапіць да паліцаяў ці да немцаў — літасці не будзе. I каторы раз ён пачаў думаць, што найлепш было б перабрацца да сваіх, трапіць на фронт.
Толькі дзе той фронт? Як дайсці да яго? Глядзі, ляжа зіма, нападае снег, а ў яго, як на тую бяду, адарвалася падэшва, якая так замінала хадзе, што аж забалела нага. Увесь час трэба было яе ставіць бокам, падымаючы вышай. Ад таго важка боўтаў па сцягне наган у кішані шыняля, і ён пераклаў зброю за пазуху, так стала зручней. 3 поля ён неўпрыцям прыбіўся ў змроку да ўзлеску і спыніўся. To быў невысокі хмызняковы лес, ён суцэльнай сцяной нібы перагарадзіў яму шлях, і Азевіч спыніўся, памеркаваў, у які бок лепш падацца. Лезці ў змрочны лес ён не хацеў. Тады, можа, першы раз на ветры яго скаланула дрыжака — ды так моцна, што ён падумаў — халера, каб не захварэць. Ды і адчуў, што замарыўся, дыханне стала нейкае бы гарачае, з горла падступала гаркота, дужа карцела спыпіцца, перадыхнуць. Але ўсё ж на хадзе было сугрэўней, і ён пайшоў уздоўж лесу. Пад нагамі шорхаў сухі быльнёг, кустоўе ён абмінаў зводдаль, каб не налезці на якое суччо, не зачапіцца. Усё ж зачапіўся за штосці ў доле і ўпаў. He дужа пабіўся, але і не паспяшаўся ўставаць, „ераваліўся на бок у мёрзлай траве,
хвіліну счакаў. Потым памалу, з натугай узняўся на ногі, зноў пабрыў па полі.
...Тады Азевіч не думаў, надоўга ці не, але застаўся і пачаў новае жыццё ў Ісакавай стадоле. Першую ноч пераначаваў добра, хоць і скалеў, як чорт, а наступныя дзве ночы быў у паездках па раёне,— адну ноч пераначаваў з Зарубам у Кляшчоўцы, а другую зноў у Кандыбічах. Заехаць дамоў усё не выпадала, дык на тыдні да яго завітаў бацька. Прыехаў у выканкомаўскі двор, і яны там сустрэліся на стайні. Бацька быў нейкі заклапочаны, устрывожаны, мусіць, не падабаўся яму той ранні вылет у людзі ягонага сына. Ён гаварыў усё, распытваў, як і што тут, у мястэчку, а сам не мог сагнаць з вусатага твару клопат і ўсё трудна ўздыхаў, вохкаў. Ягор супакойваў яго як мог, ды і чаго было дужа трывожыцца? Усё ж ён сярод добрых людзей, між начальства, пры важнай справе, можа, не прападзе. А праца? He горшая, чым на гаспадарцы, кішкі рваць не трэба, не ў лесе на дзялянцы. Галоўнае, глядзець каня, даглядаць у час. Але тое Ягор умеў, тое рупіў з дзяцінства. Бацька перадаў што-нішто з харчоў — сала, пару кілбас, матка прыслала змену чыстай бялізны, запрашалі прыехаць калі, папарыцца ў лазні. Але Ягору было не да лазні — вольнага часу выдаралася дужа мала, ды і той займала вучоба. Тры разы на тыдзень камсамольцы збіралі гурток ленінізму, вывучалі ленінскія працы, тады якраз чыталі «Крок наперад, два крокі назад».
He сказаць каб Ягору было цікава тое слухаць, але было сорамна не адказаць на пытанне, асабліва як пыталася Паліна. Тая была намеснікам камсамольскага сакратара ды іншым разам кіравала заняткамі. Мабыць, яна была старэйшая за Ягора, хоць і не нашмат, але выглядала зусім маладой дзяўчынай з нейкім востранькім, праніклівым позіркам, які не то дражніў, не то ўвесь час нешта выпрабоўваў у субяседніку. I часта ўсміхалася. Ягор тайком любаваўся ёю, асабліва як яна выступала ці расказвала пра ленінскія запаветы. Працавала яна ў жаночым аддзеле і была намесніцай загадчыцы Іды Шварцман.
Сярод раённага начальства Ягор мала каго ведаў; у райкоме, што размяшчаўся за царквой, дык ні разу і не быў.
Яму хапала выканкома ды начальніка Зарубы, якога ён пілыіаваўся болей за ўсіх, і, чым далей рабіў з ім, тым той усё болей яму падабаўся. Заруба быў шчыры працаўнік, большасць дзён матляўся ў паездках па раёне, усё на лю
дзях, на сходах. I пра возчыка свайго клапаціўся, як бацька. Калі дзе частавалі старшышо РВК, дык ён клікаў і возчыка, калі начавалі, дык прасіў уладкаваць і Ягора. Быў негаворкі ў дарозс, часам пытаўся пра што, пра Ягораву гаспадарку ў вёсцы, і тады Ягор скупа апавядаў яму. Той не перапыняючы слухаў, уздыхаў, але, адчувалася, думаў сваё. Мабыць, было пра што думаць старшыні выканкома. Асабліва ў такі час, калі разгортвалася калектывізацыя.
Якраз недзе ў пачатку вялікага посту яны меліся ехаць у Вязнікі — самы далыіі сельскі Савет за пушчай. Заруба сказаў звечара, што высдуць у восем раніцы. А палове восьмай Ягор ужо запрог вазок і стаяў з канём, чакаючы старшыню выканкома. Але Заруба не паяўляўся. Мінаў час, і Ягор зайшоў у прыёмную, даведацца, калі пасдуць. У прыёмпай была сакратарка Рыма і яшчэ тры ці чатыры чалавекі. 3 кабінета Зарубы чуўся пейчы строгі трывожны голас, але не Зарубы, кагосці невядомага. Пасля яшчэ нехта гамапіў, Hex­Ta быццам спрачаўся. Хто там быў, Ягор не ведаў, але сакратарка і мужчыны ў прыёмнай моўчкі напружана слухалі, хоць зразумець сэнс той спрэчкі было нельга. Ягор ужо хацеў ісці да свайго Белалобіка, як шырока расчыніліся дзверы, з якіх выскачыў невялічкі, нават мізэрны, чалавек у шынялі, на хаду насунуў на голеную галаву суконпую будзёнаўку і, перш чым выйсці ў сенцы, спыніўся перад Ягорам. «Ты хто?» — «Азевіч»,— сказаў Ягор. «Які Азевіч?» — «Ну, возчык»,— «Чый возчык? Старшыні?» — «Ага, старшыні»,— сумеўся Ягор пад нейкім прыдзірлівазлым позіркам гэтага вайскоўца, які тут жа і выскачыў з прыёмнай. Ягор таксама хацеў выйсці, але тут з кабінета вывалілася некалькі чалавек і за імі паказаўся Заруба. Ён быў збялелы тварам, з насупленымі брывамі, нешта буркнуў сакратарцы і, убачыўшы Ягора, кінуў: «Распрагай, не паедзем». Ягор цепнуў плячмі і пайшоў распрагаць. Паставіў у стойла каня і, каб дазнацца, што будзе далей,— зайшоў у прыёмную. Там сядзела ўжо адна толькі
сакратарка, яна, відаць, толькі што плакала і, як Ягор трохі спалохана зірнуў на яе, сказала: «Сакратара, таварыша Голубава, арыштавалі. I ветурача Бутэвіча. I Слямзікава з ілыюзавода»,— «За што?» — вырвалася ў Ягора. «За што? — падняла счырванелыя вочы Рыма,— He ведаеш, за што? Бо ворагі народа».
Ягор маўчаў — нікога з арыштаваных ён не ведаў. Лле калі ворагі народа, дык што ж? Тады нават добра, што арыштавалі. Тых ужо арыштоўвалі не першых, увосень узялі аж шэсць чалавек, пра тое пісала раённая газета, ды і менскія газеты пісалі, як выкрывалі ворагаў народа нават ва ўрадзе рэспублікі. А перад тым раскулачвалі. Нават у іхняй вёсцы дзве сям’і раскулачылі і выслалі кудысці на Поўнач, Ягор нават памагаў адвозіць Цыпручонкаў на станцыю. Ішла класавая барацьба, і класавы вораг супраціўляўся. Ягор тое ўжо ведаў.
Рэшту таго дня Ягор поркаўся на стайні, прыбраў стойла, адгроб гною да вербаў, добра вычысціў свайго белалобага стаенніка. Як стала цямнець, хацеў падацца ў сваю стадолу — вечар якраз выдаўся вольны, камсамольскай вучобы не было. Ён развешваў на сцяне збрую і пачуў, што нехта ўвайшоў. Як ён азірнуўся, той павітаўся, зыркнуў туды-сюды хуткім позіркам. «Што, адзін тут?» — «Адзін»,— сказаў Ягор, здзіўлена пазіраючы на маладога чалавека ў жоўтым кажушку і шапцы-кубанцы. «Нікуды не едзеш?» — «He. А што?» — «Тады праз гадзіну прыйдзі».— «Куды?» — «У райаддзел ГПУ. Да таварыша Мілавана». Ягор хацеў запытацца, дзе тое ГПУ, але не паспеў, як малады чалавек знік у варотах, а Ягор павесіў хамут і спыніўся. Чым займаецца ГПУ, ён ужо ведаў і цяпер нават затрывожыўся: якая ў таго справа да возчыка выканкома? Ці не натварыў што? Ды, здаецца, нідзе нічога. Інакш бы таварыш Заруба сказаў. Можа, дзе якія размовы былі не дужа добрыя? Дык, здаецца, нідзе ні з кім не гаварыў пра што падазронае.