Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
лавах, а сам паначы — да тае паліцыі. Нездарма ўвечары не даў штосці сказаць дзеду. Прыступіў ііа язык. Ах, падла! Фашыстовец пракляты!
Усё ж ляжаць на голай стылай зямлі было не надта каб зручна. Ён круціўся і так і гэтак, усё роўна было мулка і дужа холадна, асабліва сцёгнам. Мусіць, мінула нямала часу, пакуль цела трохі прызвычаілася да гэтае ветранай халадэчы, Азевіча патроху пачала агартаць нейкая санлявая знямога. Хоць і разумеў, што спаць было небяспечна, ну але, можа, і не набрыдзе хто. Усё ж пры лесе, у гушчары, не тое што ў полі ці пры дарозе. I праўда, на грудзі, у пазуху ён надыхаў трохі, стала цяплей, нібы сугрэўней. Адно па-ранейшаму даймала скалелыя, мокрыя ўсе тыя дні ногі. Боты разваліліся дарэшты, добра, што ў лесе выручалі пасталы з падасланым на сподзе сенам. Калі засцерагчыся ад вады, па сухім снезе дык у пасталах нішто нават і ў вялікі мароз.
...А марозік быў ніштаваты, асабліва ціскануў перад змярканнем, яны ўсе добра ўработаліся, пакуль разгрузілі на руме свае кубаметры рудстойкі, у вёску вярталіся ўжо цёмным вечарам на стомленых конях. Конік тады ў Ягора быў неблагі, немалады, але цягавіты і непераборлівы Варанок, якога ён клапатліва пакрыў папонай і завёў у загародку з добраю ахопкай свежага мурожніку — хрумстай, конік, адпачывай да заўтра. Зрэшты, назаўтра меўся быць яму выхадны, а Ягору — свята. Хрышчэнне. Ужо заўтра мужыкі ў бор не паедуць — паедуць да царквы ў мястэчка. Ягор да царквы не збіраўся — пакуль мыўся ў качарэжніку над цэбрам, усё меркаваў, ці сёння злятаць да Настачкі, ці ўжо заўтра, на святы вечар. Настачка жыла ў суседняй цераз поле вёсцы Староўка, насельнікі якой амаль скрозь былі каталікі, у іхняй жа — бадай скрозь праваслаўныя. На свята каталікі ехалі за дваццаць вёрст да касцёла ў сваё мястэчка Альхімовічы, a гэтыя — у другі бок за васемнаццаць вёрст у Межава, дзе былі царква і сінагога. Ну, а па тым часе дык ужо ўсталяваліся і раённыя ўлады — райком, райвыканком, нардом і ўсё астатняе. Касцёла там не было.
Ягор мыўся, а маці тым часам таропка збірала на стол паесці, бо сын добра-такі згаладнеў у лесе. Ён скінуў на-
мерзлыя пасталы з анучамі, развешаў у запечку — хай сушацца. Там жа знайшоў суконныя панчохі і дастаў з-пад ложка свае юхтовыя боты. Боты былі ягоным клопатам. У такі час на працы ў полі ці ў лесе звычайна служылі пасталы з сенам на сподзе, але на пагулянку трэба былі боты. Толькі ягоныя, відаць, адгулялі сваё — вось-вось гатовы былі ашчэрыць зубы, хоць ён і падбіваў іх не адзін раз. Боты патрэбны былі новыя, але дзе возьмеш новыя — у краме не купіш, трэба шыць, а прыватных шаўцоў вывелі, а ў арцель патрэбна даведка пра тое, што ўсё ў гаспадарцы сплочана. На жаль, у гаспадарцы было далёка не ўсё сплочана, і Ягор пра боты нават не заікаўся пры бацьку. Пакуль ён абуваўся на лаве, маці кідала на яго незадаволеныя позіркі і не пыталася, не дакарала, толькі скупа зазначыла: «Пойдзеш?» Ён не адказаў, хоць ужо пэўна ведаў, што пойдзе. Учора маці бурчэла: «Во акруціла, дык акруціла!» Гэта — пра Настачку. Ягор маўчаў, хоць адчуваў, што ніхто яго не акручваў, тым болей такі матылёк, як Настачка, і калі ён пахінуўся да яе, дык па чыстае свае волі. Настачка тут ні пры чым. Проста пра гэты вечар ён думаў увесь дзень у лесе, пакуль варочаў там мерзлае калоддзе, і цяпер надышоў яго час. Настачка чакае. Прыкра, што сястры Ніны недзе не было дома і ён не ведаў, ці будзе сёння вечарына ў Суботкаў, якія мелі прастарнейшую хату і пускалі маладых з гармонікам. «А дзе ж Ніна?» — папытаўся ён, нацягваючы на крутаватыя плечы чорную сацінавую сарочку з белымі гузікамі на каўняры. Быў ён хлопец нішто сабе, высокі і чырванашчокі, меў тады дзевятнаццаць гадоў, марыў пра вайсковую службу і ўжо ўступіў у мясцовую ячэйку камсамола. «А ў Суботкаў»,— сказала маці. «Што, скокі?» — «Якія скокі — начальнік з раёна прыехаў. Сход ідзе. I бацька там, і Ніна». Сход дык сход, падумаў Ягор, сходаў на тым часе хапала, лічы, кожны тыдзень ішлі ў вёсцы сходы, Усё ж ён трохі паморшчыўся, прычэсваючы мокрыя віхры перад цьмяным люстэркам. Краёчкам свядомасці сцяміў, як бы той сход не парушыў увесь яго сённяшні план.
Мабыць, тады ён адчуў, хоць і няпэўна, але па сутнасці амаль дакладна. Той сход не толькі парушыў яго вечаровы
намер, але і перайначыў усё жыццё, надаўшы таму кірунак, які Ягору і не сніўся.
He паспеў ён яшчэ дасёрбаць свой крупнік акрай стала на разасланым чыстым настольніку, як у хату ўбегла Ніна. За ёй нязграбна сунуўся яшчэ нехта, каго ў вечаровых прыцемках не адразу было і пазнаць. Але пазнаўшы, Ягор зразумеў: па яго. I праўда, то быў сельсавецкі сакратар Пракапчук, які адразу з парога загаварыў бы нават устрывожана: «Во добра, заспеў. A то Ніна кажа: «У Староўку браток лупане...» Дык гэта, знаеш, патрэба да цябе...» — «Ну?» — «Такое ну — трэба пасля сходу старшыню РВК у раён адвезці...»
Ягор аж абурыўся ўнутры, хоць знешне пастараўся тое ўтаіць, не сказаў нічога. Толькі падумаў: прыехаў з лесу, не паспеў павячэраць, заўтра выхадны, Настачка... Памаўчаў, апанурана буркнуў: «А што ён? Бясконны...» — «Не бясконны, але возчык ягоны падупаў, ехаць не можа...» — «А, падупаў!» — хмыкнуў Ягор. «Ну, набраўся, спіць у Залескіх. Дык выручы ўжо, бо ж камсамолец...»
Тое, што ён камсамолец, Ягор чуў не ўпершыню, і тое заўжды азначала, што ён павінен штосці для каго зрабіць: ці ўслужыць каму, ці падзяжурыць у сельсавеце, ці з’ездзіць куды. He тое, каб яго камсамольская прыналежнасць надавала яму гонару, але неяк абяззбройвала ў такі момант, і ён не меў як адмовіцца. Мусіў слухацца. Як бы там ні было, паход у Староўку адкладваўся. Павячэраўшы, Ягор надзеў сваю рудую суконную паддзёўку з аўчынным каўняром і пайшоў на сход. На падворку ў Суботкаў стаялі мужчыны, курылі, тут жа ля хляўка прыткнуўся сіні з чырвонымі аглоблямі старшынёў вазок, над якім укрыты папонай жаваў сена вараны конік. Ягор абышоў гэтага рахманага, мабыць, не старога яшчэ каня з белай плямай на лобе, які падазрона скасавурыўся на яго, выцягваючы з вазка мурожныя жменькі. Відаць, нешта адчуў — новага гаспадара, ці што? Ці мо тое, што цяпер іх двох лёс звяжа на доўгія два гады неспакойнага, поўнага трывог і спадзяванняў жыцця.
Ягор той раз нават не зайшоў у хату на сход, пакурыў з мужчынамі на ганку, а як з хаты хлынуў на падворак люд,
узяўся за вупраж, што ляжала тут жа ў перадку. Ён запрагаў каня, адчуваючы пэўную няёмкасць ад таго, што браўся за чужую справу, і ўсё паглядваў цераз плячо на ганак, дзе ўжо стаяў, гамонячы з прыліплымі да яго мужчынамі, старшыня РВК Заруба. Таго Зарубу Ягор бачыў усяго некалькі разоў — на сходах у вёсцы ды адзін раз у раёне каля сталоўкі, але размаўляць з ім не даводзілася ні разу. I цяпер, як ягоны сядок падышоў да вазка, Ягор сціпла пажадаў яму «добры вечар» і пачаў выкіроўваць каня з падворка.
Ехалі паначы абодва моўчкі. Заруба наставіў вялікі каўнер чорнага паўшубка і маўчаў, мабыць, перажываючы нядаўнюю гаману на сходзе. Ягор маўчаў тым болей — ужо хоць бы з павагі да начальніка. Конь, мабыць, адпачыў, пад’еў і бег добра па ўезджанай палявой дарожцы, хоць Ягор і не падганяў яго. Ён не меў нават пугі, толькі зрэдчасу лёгенька тузаў раменнымі лейцамі.
Аднак была ўсё ж ноч, абапал шарэлі заснежаныя пералескі, пасля пачаліся змрачнаватыя яловыя шаты Галубяніцкай пушчы, і Ягор падумаў: дзе ж, аднак, ён заначуе сёння? Hi дадому, ні да Староўкі яму ўжо не дапяцца, трэба будзе шукаць начлег у мястэчку. Праўда, там быў адзін знаёмец — прымак з іхняй вёскі. Ягор ведаў ягоную хату, але жонка ў таго прымака не дужа падабала такіх во начлежнікаў, і Ягор падумаў, што да яго не пойдзе. Ён так і не вырашыў нічога на той лесавой дарозе, а як выехалі ў поле, Заруба ціха сказаў з-за свайго заінелага каўняра: «Тут павернеш налева». Ягор пацягнуў лейчыну, і конік панятліва збочыў на паваротку ў лагчыну, за якой, ведаў Ягор, выцягліся па касагоры хаты доўгае вёскі Кандыбічы. Там жа быў сельсавет і школа ў былым панскім маёнтку.
Як яны ўехалі ў вуліцу, у хатах яшчэ дзе-нідзе свяціліся вокны, але пакрысе ўжо гаслі — было, мабыць, апоўначы. Заруба не казаў, куды кіраваць, і Ягор пусціў каня самахоць, які некуды тупаў-тупаў і сам сабой прыпыніўся пад вялізнымі дрэвамі ля доўгай будыніны школы. На рагу яе расплывіста свяцілася замерзлае акенца ад блізка да шкла пастаўленай лямпы. Заруба цяжкавата выбраўся з вазка і, падышоўшы да гэтага акенца, ціха пастукаў у шыбіну. Пас-
ля ён пайшоў за рог і прапаў, нічога не сказаўшы Ягору, які ўсё сядзеў у вазку з лейцамі ў руках. Сядзеў, аднак, нядоўга — з-за вугла выйшаў чалавек у накінутым на плечы кажусе з ліхтаром «лятучая мыш», ён махнуў Ягору заязджаць у двор, а як той апынуўся ля ганка, сказаў: «Распрагай. Каня вунь туды ў хлеў, там сена, пакорміцца» — і пайшоў у дамоўку. Ягор, адчуваючы лёгкае недаўменне, распрог, завёў у цёмны хлеў каня, туды ж прыбраў вупраж і стаў ля вазка, не ведаючы, што рабіць далей. Здаецца, ехалі ў мястэчка, a прыехалі ў Кандыбічы. Ну але то не ягоная справа, можа, адгэтуль яго адпусцяць дамоў, дык гадзіны за тры ён дашыбае да Староўкі. Настачка, мабыць, яшчэ не спіць, слухае, чакае...
Аднак не адпусцілі.
Праз трохі часу прыадчыніліся дзверы, і ўсё той жа чалавек у кажуху паклікаў яго ў дамоўку. Ягор пратупаў за ім цераз пусты цёмны пакой і апынуўся ў невялікім, дужа цёплым пакойчыку, асветленым вялікаю пры акне лямпай. Побач на стале стаяла якаясь ежа, і на падлозе ля грубкі параваў самавар. Распрануты да гімнасцёркі, з ордэнам над кішаньком сядзеў ля стала Заруба, піў гарбату. «Ну, чайку пап’еш, пагрэешся? — спытаў ён у Ягора і кінуў гаспадару — немаладому хударляваму мужчыну з падстрыжанай бародкай і ў камізэльцы на кастлявых плячах: — Хлопец з Ліпаўкі»,— «3 Ліпаўкі? — здзівіўся гаспадар,— А чый жа там будзеш?» — «Азевічаў»,— скупа адказаў Ягор. «Азевічаў? — яшчэ болей здзівіўся гаспадар,— Глядзі ты, які вырас! Некалі з тваім бацькам у войску служылі. Чэсны чалавек, працавіты. Зямлі толькі меў малавата, тры дзесяціны, ага?» — зноў звярнуўся ён да Ягора. «Тры»,— сказаў Ягор. «Ну а ты ж вучыўся? Колькі класаў скончыў?» — «Чатыры»,— сказаў Ягор, трохі сумеўшыся, што ўвага гэтых людзей нечакана перайшла на ягоную персону. Заруба ў той час дапіў сваю шклянку і зазначыў: «Малады, граматны. Вот возчыкам хачу ўзяць. У выканком,— павярнуўся ён да Ягора,— Кажуць, коней падабае. Дык пойдзеш?» — і скіраваў на Ягора цяжкі, маларухавы позірк з-пад чорных, гняўліва навіслых брывоў. Для Ягора то было пэўнаю неспадзяванкай — ён не ведаў, як адказаць