Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Па бочках агонь! Па бочках! — праз гул і грукат прарываецца зводдаль крык Еўсюкова.
I тут толькі я разумею: на танках бочкі з гаручым. Таму і такая ўдача.
Я прыцэльваюся ў нейкі бліжэйшы да нас танк, які марудна паварочвае свае шырокія грудзі на наш пагорак. Здаецца, у яго на борце нешта тырчыць. Бочкі ці не, адсюль не разгледзіш. I я паспсшліва страляю збоку, пакуль гэтае нешта яшчэ не закрыла вежа. Толькі знаку ад майго стрэлу ніякага — ні агшо, ні дыму. А побач яшчэ і яшчэ бліскаюць трасіруючыя суседа ў паўшубку.
Той, задні, ужо апантана гарыць. Чырвоныя космы агню шугаюць на ветры, і чорны хвост дыму размашыста сцелецца над стэпам. Астатнія яго пакінулі, абышлі і паспешліва разварочваюцца ўнізе на наш пагорак. Паветра над ланцугом туга ніжуць іх густыя малапрыцэльныя чэргі.
«Не, гэта вам не ў балцы! Гэта вам не ў балцы!» — крычыць ва мне злы, няўрымслівы голас. Нядаўняя паныласць знікае. Я ўжо гатовы біцца. Я нават хачу, каб яны хутчэй падышлі. Дзіўнае, незразумелае жаданне! Але ўсё роўна хачу. Мяне распірае запал і зларадства. I, мусіць, толькі таму, што
гарыць іх падпалены куляй танк. Астатнія ж адзінаццаць сунуцца бліжэй. Неўзабаве нам будзе туга.
Але хай!
Ланцуг дружна бахае, стракоча, грукае бязладнымі стрэламі. Упарта б’е трасіруючымі сусед. Я прыглядаюся да ягонай вінтоўкі, і ў мяне з’яўляецца здагадка, што яна трафейная, як і мой карабін. Гэта нараджае пэўную думку. Я падхопліваюся са свайго месца і на каленях і руках кідаюся ў снег. Ззаду зноў блізка гахае. Зямля пада мной пругка ўздрыгвае, асколкі распорваюць неба. Я падграбаюся да чалавека ў паўшубку.
— Як бы патрончыкаў? Хоць абойму, га?
Чалавек, не зважаючы на мяне, засяроджана цэліцца і страляе. Пасля сутаргава хапаецца за рукаятку затвора. Ён ужо немалады, з сівымі скронямі. Пад белым каўняром паўшубка відаць чырвоны кант кіцеля — значыць, камандзір.
— Няма патронаў, — хрыпіць ён пракураным шапялявым голасам, які мне здаецца знаёмы.
Ды гэта ж наш учарашні знаёмы — капітан, які ў сяле разгружаў «студэбекеры». Вось табе і ДОП! He паслухаў тады, а цяпер прыпёрла! У яго адтапыранай кішэні тырчаць каляровыя дзюбкі патронаў. I вось не дае...
Мяне ахоплівае злосць. Так і карціць аблаяць яго, але цяпер не да гэтага.
— Хоць адну абойму! — раздражнёна прашу я. Капітан паварочваецца ад карабіна.
— Ды ну, каціся адсюль! He дэмаскіруй!
Ен коратка зыркае на мяне, і я ўпершыню бачу яго напалоханы твар, мітуслівыя вочы, разяўлены рот — ён яўна баіцца. Як жа гэта ён падбіў тады танк? Баючыся? Насуперак страху? Але і я, мусіць, такі. Толькі я не бачу сябе. Усе мы тут не ў лепшым выглядзе, і не дзіва. Вылаяўшыся ад прыкрасці, я па снезе грабуся ад яго на сваё месца. Але не прапаўзаю і паловы шляху, як ззаду люта расшчэпліваецца зямля, мяне аглушае. Адначасна нешта хлёстка выцінае па бядру і карку. Праўда, у секунднай яснасці я адчуваю: гэта не асколак — гэта камякі. Крутнуўшыся на снезе, зараз жа азіраюся — наўздагон шугае тугі, змрочны клуб дыму. Секунд
пяць капітана зусім не відаць, потым праз дым на доле пачынае краямі азначацца варонка. Адна пустая, свежая, пыльная варонка, і больш нічога. Разграбаючы рукамі снег, я кідаюся да яе. Там цяпер сховішча, а мо і паратунак. Я ўжо ведаю: другі раз у адно мссца снарады не падаюць.
Мяккая і цёплая варонка хавае мяне ад anno. Праўда, тут моцна смярдзіць трацілам і неглыбока, не болей чым на аднаго. Але кулям мяне не дастаць. Капітана нідзе няма. I нічога ад яго тут няма. Нават дзіўна! Толькі вось пад бокам у мяне нешта муляе, я мацаю рукой — гэта закапцелы прыклад карабіна з абарванай почапкай. I ўсё. Адкідваю абломак прэч. I тады бачу нешта недарэчнае воддаль. Пашкуматаны, вывернуты поўсцю наверх паўшубак з абрыўкам партупеі. Ля яго нешта шызавата-парнае, залітае крывёй. Кроў і наўкола, на перамешаным з зямлёю снезе. Эх, капітан, капітан!.. Але патроны! Гэтая думка надае мне раптоўнае жвавасці. Азірнуўшыся на танкі, я выскокваю з варонкі. Нізка прыгнуўшыся, сігаю да акрываўленых рэштак чалавека, ад якіх на марозе прыкметна ідзе пара. Зацяўшы гідлівасць, ліхаманкава варушу ашмоцце вопраткі. У дзіравай кішэні сапраўды дзве абоймы бранябойных патронаў. Адна, праўда, ужо расчатая, але бог з ёй. Побач у рукавс паўшубка пруцянее на снезе адарваная капітанава рука. Васковага колеру пальцы паціху растапырваюцца і заміраюць. Я хапаю патроны і кідаюся ў варонку.
«Ну, гады, цяпер ідзіце! Цяпер мы падзіравім вашыя бочкі!» — думаю я, піхаючы ў магазін патроны. Тым болей што танкі ўжо падышлі бліжэй; цяпер ужо можна выбіраць, куды цэліць.
Толькі чамусьці яны не ідуць. Яны ўсе сталі ў рад метраў за чатырыста ад ланцуга і скіроўваюць на пагорак свае гарматы. Я прыладжваюся на краі варонкі і не паспяваю яшчэ даўмсцца, як быць далей, калі пагорак ва ўсю глыб скалапаецца ад некалькіх выбухаў. Над галовамі фыркочуць высокія асколкі. У паветры патыхае серная горыч трацілу. Я прыціскаюся да мяккага, пабітага асколкамі боку варонкі, уцягваю ў плечы галаву. Танкі пачынаюць беглы агонь з гармат.
— Тр-рах! Тр-р-р — р-рах!.. Трах... рах! Ого, сабакі, вось гэта
даюць! Пагорак завалаквае пылам, у паветры змрочны туман выбухаў. Снежны дол хутка чарнее ад безлічы воспін-варонак. Я бачу, як на тым фланзе нехта перабягае. Але не зразумееш куды — назад ці ў варонку. Цяпер неакапаным — ліха.
Я страляю. Праўда, карысці ад таго пакуль што ніякай. Наперадзе толькі мільгане бліскаўка, і ўсё. Куды трапляюць кулі, не зразумееш. На танках калі і ёсць бочкі, дык яны ўжо ўсе прыкрыты вежамі. Цяпер іх не возьмеш — гэта не з борта. Біць жа ў браню — марная справа.
I тут гахае зусім побач. Мяне зноў глушыць, бы затыкае ватаю вушы. Зверху сыплецца, сыплецца без канца. Ну і ну! Палой шыняля я захінаю карабін і курчуся ў варонцы. Ірве яшчэ і яшчэ. Пры кожным выбуху цела незнарок туга, да болю сціскаецца. Нутро маё, раз-пораз скаланаючыся, прымае на сябе штуршкі ад зямлі. Але трэба паглядзець, дзе танкі. Аказваецца, яны не спяшаюцца. Пасля першага дружнага напору іх страляніна радзее. Радзеюць і выбухі. Цяпер яны б’юць прыцэльна. Сволачы! Што робяць! Стрэл — выбух, і аднаго байца ў нашым ланцугу няма. Пасля выбух на месцы другога. Ось гэта тактыка! Такой я яшчэ не бачыў. Яны выбіваюць нас паасобку. На месцы байцоў у ланцугу рад чорных варонак. Так нас ненадоўга хопіць.
Каб хоць пашэнціла пацэліць у трыплекс! Асляпіць які танк! Я зноў прыкладваюся і страляю ў каўпак перыскопа, што ледзьве ўгадваецца на плоскай вежы. Толькі не трапіш — далёка... Хапаюся за рукаятку, каб перазарадзіць, як раптам нешта размашыста сцёбае па твары, заляпляе вочы, рот... Ацёршыся рукавом, бачу — за два крокі наперадзе тырчыць у снезе снаряд. Ірване! Я сцінаюся ў варонцы, ашчаперыўшы голаў. Але праз секунду разумею: не рване, гэта балванка. Яны ўжо б’юць па нас і балванкамі.
Пераседзеўпіы з паўхвіліны, я зноў асцярожна высоўваюся з варонкі. Няцяжка здагадацца, каторы з танкаў стрэліў па мне балванкай. Вунь ён непадалёк ад таго, што дагарае ззаду. Мне добра відаць чорнае зрэнка яго гарматы. Яна скіравана сюды. Значыць, стрэліць яшчэ. Хоць бы не асколачным. Але што рабіць? Я прыцэльваюся ў гэтую зрэнку думаецца, мо дастану каго праз гармату. Можа ж так зда-
рыцца, калі перазараджаюць і адкрыты затвор. Гэта, вядома, малаверагодна, але іншай магчымасці ў мяне няма. Я вельмі старанна цэлюся, цяпер я не магу прамахнуцца. Аднак яшчэ не паспяваю націснуць на спуск, як ззаду, цяжка дыхаючы, нехта валіцца ў варонку. Стрэл адбываецца заўчасны, і я адчуваю — не пацэліў.
Я падбіраю ногі і азіраюся. У варонцы малады баец з замурзаным зямлёю тварам і ў касцы, якая спаўзла яму на самыя вочы. Адзін рукаў ягонага шыняля прадраны і ў крыві. Я думаю, хлопец папросіць перавязаць.
— Фу, дабег! — задышліва кажа ён, зыркаючы вачыма па маіх пагонах.— Я во, каб чым-небудзь звязаць...
3-за пазухі на палу шыняля ён выкладвае некалькі гранат. Гэта «лімонкі». Я гляджу на іх і не цямлю: навошта іх звязваць? Звычайна звязваюць РГД, калі кідаюць пад танкі. А «лімонкі»? Усяго тры, ды і тыя немаведама як змацаваць разам.
— Я б сам, ды во! — варушыць ён акрываўленай без рукавіцы левай рукой,— Адной не ўпраўлюся.
— А кінеш? — недаверліва пытаюся я. Хлопец узнімае на мяне свае ўпартыя вочы.
— Кіну. Правая ж — во! Хай падыдуць.
— Сапраўды, можа, і варта паспрабаваць. Толькі чым іх звязаць у адно?
— А во, можа, абмоткай? — падказвае хлопец.
— Давай.
Мы хутка раскручваем з ягонай нагі зялёную скарэлую абмотку. Адклаўшы карабін, я неяк завязваю ў яе тры гранаты. Гранаты чорныя з зялёнымі ўзрывальнікамі. На планцы ў адной вышкрабана нечым вострым: «Коваль М.».
Побач зноў гахае, на галовы сышіецца снег. Я пазіраю на ланцуг — мабыць, хутка тут нікога ўжо і не застанецца. Вось тады яны, вядома, і пойдуць. А так навошта ім рызыкаваць?
— А вы, мусіць, снайпер? — кажа хлопец. Я азіраюся, і ён ківае галавой на танкі,— Лоўка яго! Бранябойным, ага?
— Гэта не я.
— Ды ну! Я ж бачыў,— з нярвовай упартасцю пярэчыць Коваль, скурчыўшыся на дне ямы.
Ён малады і нейкі дужа заядлы ў наіўнасці свайго намеру. Мяпе гэта пачынае раздражняць.
— Ты вось што,— з прыкрасцю кідаю я — Шпар лспш у тыл. Паранены... Няма чаго тут ацірацца.
Хлопец незадаволена зыркае на мяне чыстымі, але злымі вачыма.
— He. Я падарву хоць аднаго гада.
— Падарвеш! Вось зараз як усмаліць — дык сам спярша падарвешся!
— Ды ну!
Баец недаверліва выглядае з варонкі. Здаецца, ён сапраўды наважыўся сваімі «лімонкамі» падарваць танк.
Так, яны смаляць. Яны ўвачавідкі выбіваюць наш ланцуг. Б’юць балванкамі і асколачнымі. Для кожнага — персанальны снарад. Ці не замнога гонару! Мусіць, снарадаў у іх многа, вось яны і помсцяць за спалены танк. Капітана даўно няма, а танк, ім падпалены, усё гарыць.
— Тр-рах!
Мы абодва ўраз угінаемся, стукнуўшыся ў варонцы галовамі. Выбух акатвае плечы хваляю зямлі і снегу. Гэта, здаецца, па нас. Але варонка ратуе. Хлопец паднімае твар і пазірае на мяне. У ягоных вачах, аднак, ніколечкі страху. Толькі насцярожанасць і бязрадасная ўпартая цярплівасць.
— Ты даўно такі герой?
— Чаго? — не разумее хлопец.
— Ну, смелы такі даўно? — крычу я праз грымоцце выбухаў.