Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Лейтэнант слініць паперку і не вельмі спрытна склейвае з яе цыгарку. Адразу відаць, што да самакрутак яшчэ не прывык.
— He. Я з упраўлення арміі. 3 газеты.
— Што, з рэдакцыі?
— Угадалі. А што вас здзіўляе?
— Ды так, нічога,— адказваю я, хоць сапраўды трошкі здзіўлены такім знаёмствам.
Мне яшчэ не даводзілася сустракаць журналістаў, тым болей на фронце. I я проста не магу ўжо схаваць мае цікаўнасці да гэтага чалавека. А ён, здаецца, абыякавы да ўсяго тут. Засяроджана прыкурвае ад запалкі і смачна зацягваецца. Шчокі яго, калючыя ад чорнага маладога шчаціння, здаюцца глыбока запалымі. Хударлявы, нейкі нават хваравіты твар непрыгожы. Хоць па званню гэты чалавек амаль раўня нам, па ўзросту ён старэй за нас год на пятнаццаць. Я кідаю позірк на Юрку і таксама лаўлю ў ягоных вачах стоены водбліск цікаўнасці. Дзіва што: я памятаю, як некалі Юрка расказваў пра свае даваенныя мары стаць журналістам...
Лейтэнант моўчкі курыць, і размова наша не вяжацца.
— Ну вось і ўсё,— кажа Каця нарэшце, абрываючы бінт— Беражы рану. A то столькі бруду набілася!..
Яна зазірае на Юрку, але вочы ў таго ўжо заплюшчаны, і дзяўчына сцішана, толькі мне аднаму, паведамляе:
— За ім глядзець трэба. Слабы ён. Каб часам не...
Я ўздыхаю. Здаецца мне, Юркавы вейкі ледзьве ўздрыгваюць у цемры. Мабыць, ён прыкмячае нашую на сабе ўвагу.
— Нічога. Як-небудзь...
— Сястра! Мне во перавязаць трэба! — кліча хтось Кацю.
— Раней мне. Я ўжо даўно чакаю.
— Зараз, зараз, родненькія. He ўсім адразу.
Каця прабіраецца між людзей далей, а ІОрка, прыкметна напружваючыся, каб стрымаць стогн, пытаецца:
— Што, пяхоты ў немцаў багата?
— Знаеш, пяхоты не было, Юрка. Калі б пяхота, нам бы не ўтрымацца. А так з тузін танкаў. Двох падпалілі.
ІОрка расплюшчвае пакутніцкія вочы і нерухомым поглядам устаўлясцца кудысь у змрочнае невысокае падстолле.
— Ведаеш, дэсант — гэта сіла. Калі давядзецца ўдзельнічаць, трэба як мага... бліжэй пад’ехаць. Галоўнае... не спяпіацца саскокваць. Чым бліжэй да іх, тым... лепей. Я ведаю...
— Ну, вядома,— згаджаюся я, хоць у танкавым дэсанце яшчэ не быў. Але я бачу, як трудна ІОрку гаварыць: засмяглыя яго вусны няслушна шавеляцца.
— Так... Дай вады. Пячэ вельмі, халера... Я прыўзнімаю яго галаву і нагінаю кацялок. Юрка, аднак, бярэ ў рот маленькі, трудны глыток.
— Блага? Ты ляжы. Маўчы лепш.
— Ладна...
ІОрка пакутна апускае вейкі і выдыхае.
— Цяпер я няхутка. Даўбанула як мае быць... Цяпер паваляюся. А калі будуць машыны?
— Машыны? Будуць, ІОр. Ты пацярпі трошкі. Я чуў, там генерал распараджаўся наконт параненых.
— Ну што ж...— цярпліва згаджаецца ІОрка,— Што гэта я хацеў табе сказаць?.. Будзеш ваяваць... раздабудзь эмга сорак два. He глядзі... што нямецкія. Гэта кулямёты... Класныя... Навучыш хлопцаў... лепш за станкачы будуць. Патронаў... у наступлепні хопіць. У мяне чатыры было. Падабраў...
Сэнс ягоных апошніх слоў наводзіць мяне на пэўнае падазрэнне. Падобна на тое, што ён ужо не мае надзеі выкарыстаць свой вопыт і хоча перадаць яго мне.
— Добра, Юрка. Яшчэ паваюем. I дзегцярамі і эмга. He ўнывай, ІОра!
— Та-ак! I яшчэ трэба страляць. У наступленні. A то... яны
нас нішчаць, а мы... Слабы ў нас агонь. Стралковы. Панімаеш? Слабіна...
Ён змаўкае, і я не адзываюся. Здаецца, ён засынае. Я толькі пільна ўзіраюся ў ягоны схуднелы за гэты дзень твар, які нерухома шарэе на скамечаным сукне шыняля. Думкасумненне точыць мяне: ці выберамся адсюль? Я-то яшчэ якколечы маюся. А вось Юрка... Эх, Юрка, ІОрка!..
Я пачынаю прыслухоўвацца да сцішанай гаманы ў хаце, да гукаў знадворку. Цяпер у такім нашым становішчы ўсё мае сваё значэнне... Я думаю, што параненых пара б адправіць у тыл, калі б была дарога. Але калі ніхто аб тым не турбуецца, дык, мабыць, сапраўды ходу адсюль няма. Тады трэба чакаць. Толькі чаго дачакаемся?
За акном неяк адразу віднее — гэта ўзыходзіць месяц. Край яго ярка ўразаецца ў замутнелую ад прымаразку шыбу. У хаце таксама святлае. Толькі па кутах і ў падстоллі туляцца мяккія, шэрыя прыцемкі.
Лейтэнант пад сцяной усё ж ціха перагаворваецца з немцам. Я прыслухоўваюся, і карэспандэнт, заўважыўшы гэта, гаворыць:
— Ён кажа, што вы яго ў палон узялі?
— He ўзяў. Толькі вёў. Ды не давёў.
— Чаму?
— На танкі наскочылі. Было трое, ды вось адзін застаўся.
Лейтэнант вымаўляе да немца нейкую доўгую фразу. Немец ахвотна і падрабязна адказвае. 3 іхняй гаманы я разумею толькі некалькі слоў: лерэр, Бунцлау, яфрэйтар. Лейтэнант выслухоўвае і павяртаецца да мяне.
— Яго прозвішча Энгель. Ён сельскі настаўнік з Сілезіі. A яго камарад быў нацыст. Той выпадкова трапіў у палон. Звычайна такія не здаюцца.
I яны напаўголаса перагаворваюцца зноў.
Я міжвольна прыцінаю дыханне, спадзеючыся пачуць нешта цікавае. Аднак разумею па-нямецку я не багата і не магу разабраць сэнсу іх хуткіх невыразных фраз. Здаецца, яны кранаюць філасофію, бо я чую знаёмыя імёны: Кант, Ніцшэ, Шапенгауэр. Лейтэнант пры тым ажыўляецца. Энгель адказвае коратка, нярэдка паціскаючы плячыма.
Аднак яны выпускаюць з-пад увагі Сахно, які, не марудзячы, напамінае аб сабе.
— Лейтэнант, падыдзіце сюды! — стрымана кліча ён з-за стала.
— Вы хочаце мне нешта паведаміць? — пытаецца лейтэнант.
Сахно, аднак, зацята маўчыць, і лейтэнант, памарудзіўшы, нетаропка ўстае з-пад сцяны.
3 хвіліну ў іх там адбываецца, відаць, не вельмі прыемная размова, якой мне адсюль не чуваць. I калі лейтэнант вяртасцца на сваё месца, па ягоным выглядзе я разумею, што гутаркі з немцам у іх ужо не будзе. Лейтэнант шматзначна ўздыхае.
— Да, дзіўная камандзіровачка!.. Паехаў напісаць нарыс пра наступленне. Ды вось абярнулася, што сам на аловак трапіў...
— А вы напішыце і пра гэта.
Лейтэнант соўгае бровамі.
— Пра гэта не напішаш.
24
У хаце робіцца ціха...
Мусіць, я пачынаю драмаць, ды раптам прахопліваюся, бо, здаецца, штосьці гаворыць Юрка. Сапраўды, ён песпакойна матляе галавой. Паўшубак споўз з ягоных грудзей, вочы заплюшчаны. 3 раптоўна ахапіўшай мяне трывогай я дакранаюся да яго лба. Ён сухі і палае ў гарачцы. Юрка на мой дотык, аднак, не рэагуе.
У хаце па-ранейшаму відна. Гамана, зрэшты, прыціхла. Мусіць, паранспыя спяць. Хоць наўрад ці ўсе спяць — ля парога варушыцца канваір. На нерухомым твары суседа пад сцяной папружана раскрытыя вочы. У іх раздумна трымціць знаёмы мнс неспакой — як усё гэта абернецца?
— ІОр... Вады, га? На вады, Юра...
ІОрка не адказвас, толькі матляс крута адкінутай галавой і дробненька-часта дыхас. У грудзях у яго мокры булькотны хрып, які чуваць нават зводдаль. На вуснах — роспачна-трывожны шэпт:
— Ну!.. Што ты? Мамачка!.. He трэба!.. He трэба!.. Ну, што ты! Так!.. Інакш нельга...
Я прыслухоўваюся і разумею — ІОрка трызніць. Гэта ўжо кепска: ён у непрытомнасці. Але што рабіць?
— Чаму ты не ідзеш?.. Оля!.. Аленка!.. Ты даруй... Я ўсё разумею... Олечка... Мама!..
Вядома, гэта трызненне, але нейкі час я міжвольна стараюся пранікнуць у сэнс Юркавых слоў. Толькі дарма. Тады я пачынаю баяцца, каб з ІОркам не здарылася тое самае горшае, што цяпер так блізка ля яго. I ў гэты час водгукі новай падзеі далятаюць да нашай хаціны.
Спачатку нехта быццам спрасонку няпэўна заўважае: «Гудуць, га?» Заняты сваім клопатам, я не звяртаю на тое асаблівай увагі. Потым да слыху пачынае даносіцца знадворку знаёмы вышынпы гул. Ён хутка мацнее, і вось у зямлі пад намі аддаюцца першыя выбухі. Гэта бамбёжка. Праўда, бамбяць дзесь далёка. Ва ўсякім разе, не ў гэтым сяле. Але бамбяць, чуваць па ўсім, немцы. Нехта, напусціўшы ў хату сцюжы, выходзіць на двор. За ім да дзвярэй лезе другі. Сонны спакой у хаце мінаецца. Па кутках пачынаецца буркатня і застарэлы прастудны кашаль.
— Наляцелі каршуны праклятыя! Цяпер дадуць прыкурыць...
— Хоць бы не сюды. Хай іх халера! Страх не люблю бамбёжак.
— Хто іх любіць!
I раптам гул нібы прарываецца з месячнай нябеснай вышыні. Недзе, ужо зусім блізка (ці не на ваколіцы?) гахаюць запар некалькі раскацістых бомбавых выбухаў. Наш дом спуджана ўздрыгвае ўсімі сваімі чатырма сценамі. У куце з бразгатам падае на падлогу кацялок.
— Дачакаліся! — выпальвае хтось у змроку, і па рэзкім крыўдлівым голасе я пазнаю нашага знаёмага лётчыка,— Дачакаліся, маць іх за нагу! Дзе начальства?! — амаль роспачна выкрыквае ён.
Але начальства няма. Мы ўсе тут аднолькава радавыя — параненыя. I толькі Каця, як і шмат ужо разоў у такіх выпадках, грубавата прыкрыквае:
— Any, yce ўніз! Усе на падлогу! Прэч з лавак!
Параненыя неахвотна злазяць са сталоў, з лавак і месцяцца на доле.
Я пазіраю ў кут — за сталом ужо нікога няма. Сахно, пэўна, недзе схаваўся. I толькі на сярэдзіне хаты — падсветленая месяцам постаць Каці ў накінутым на плечы паўшубку.
— Лажыся, лажыся! I каб ціха. Ніякай панікі!..
Блізка за сялом пачынаецца грымотная калатнеча бамбёжкі. Выбухі, адзін мацней за другі, разрываюць ноч. Зямля кожны раз апантана здрыгаецца. Са столі на нашы галовы нешта сыплецца. Мы, стаіўшы дыханне, ціснемся да падлогі, услухоўваемся і напружана чакаем, калі ж урэшце скончыцца гэтае праклятае выпрабаванне. Нехта тым часам лаецца. Нехта ціха сам сабе стогне. На вуліцы бегатня і ўстрывожаныя рэдкія воклічы. А ля мяне ўсім целам калоціцца, кідаецца ў гарачцы ІОрка.
— Мам... Мамачка, стой! He ідзі. Агонь... Куды ён? Куды коціцца? Трымайце ж вы...
Над хатай цяжкі маторны грукат. Здаецца, з неба рушыцца нешта агромніста-страшнае. Але яно праносіцца ўгары міма, і ноч скаланаюць два выбухі. Агнявыя водбліскі ў вокнах на некалькі секунд асляпляюць нас. Здаецца, разляціцца дашчэнту хата. I нават дзіўна, калі праз імгненне аказваецца, што яна стаіць, як стаяла. Толькі чамусь са спазнелым грукатам расчыняюцца на ганак дзверы. Але гэта не ад бомбы. Гэта нейкі баец урываецца ў наш прытулак.
— Гэй, славяне! — утрапёна крычыць ён з парога,— На тым канцы немцы!..
У хаце сутаргавы рух, і ўсе нямеюць. На імгненне нас скоўвае збянтэжанасць, за якой нехта нядобра лаецца.
— Гінуць, ці што? У канцы канцоў...
— Чаму нас пакінулі? Дзе справядлівасць? Дзе клопат пра раненых?
— Ціха! Ці-ха! — прарываючы гаману, зноў раздаецца голас Сахно.— Я забараняю! Спыніць размовы!
— Хто там забараняе?! — крычыць з-пад лаўкі лётчык. — Ты вунь забарані нас дабіваць. Дзе начальства? Давай начальства!