• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    Ну, вядома, недзе пяўпраўка, хтосьці правароніў, і цяпер шукаюць вінаватага стрэлачніка — Еўсюкова. Але пры чым тут Еўсюкоў?
    Заглушаючы грукатам блізкую ўжо бязладную страляніну, паўз нашыя вокны праходзіць адзін танк, затым другі. Нехта ў шапцы з растапыранымі вушамі паўзе да акна і ўзіраецца ў
    светлаватую прыпатнелую шыбу. Першыя танкі, чуваць, аддаляюцца. Але з другога канца сяла зноў нарастае і-рукат.
    — Вось табе, кума, і хрэсьбіны! — гучна гаворыць ад акна баец.— Танкі-та ўходзяць.
    — Як уходзяць?
    — Куды ўходзяць?
    3 раптоўна апанылым сэрцам, я таксама кідаюся да акна. Сапраўды, напоўніўшы сяло грукатам, некалькі танкаў хутка коцяцца па зімовай вуліцы. Іх браня густа аблеплена шэрымі сілуэтамі аўтаматчыкаў.
    Сахно, раптам нібы забыўшыся пра нас, моўчкі выскоквае на вуліцу. Я падпаўзаю да Юркі. Што ж гэта робіцца? Я тармашу сябра: думаю, можа, ачнецца. Як бы не трапіць у новую пастку.
    Параненыя таропка адзін за адным выпаўзаюць з хаты. Хто са стогнам, а хто моўчкі. Цяпер толькі б на вуліцу, па якой адыходзіць апошняя надзея.
    На вуліцы бягуць людзі, фыркочуць танкі. У іх свае клопаты, свае баявыя справы. Што ім параненыя! Лётчык, лаючыся, устае на калені і, охаючы, слепа грабецца да выхаду.
    Як-колечы ўздзеўшы ІОркавы рукі ў рукавы паўшубка, я ўхутваю ім сябра. Затым толькі хапаю яго, каб валачы ў дзверы, як у хату ўбягае змораная, рухавая ад паспешлівасці Каця. Я ледзьве не ўскокваю ад радасці, бо ўраз адчуваю: гэта па нас! I сапраўды, Каця голасна выпальвае:
    — Ану — на машыны! Хутка! Хто сам не здолее — гукніце!
    «Эх, паспяшаўся!» — са шкадаваннем мільгае ў свядомасці пра таго, у куце, і я тут жа забываюся аб ім. Я падхопліваю Юрку пад пахі, немец услужліва паднімае яго за ногі. Каця дае нам на праходзе дарогу і сама кідаецца да лётчыка, які капошыцца ля парога. Мы выцягваем Юрку на двор і там сутыкаемся з высокім і няўклюдна тоўстым камандзірам у танкавым шлеме і камбінезоне. 3 жартоўнай лёгкасцю ён прытопвае валёнкамі і ляскае рукавіцамі.
    — Жывей, арлы! Жывей, ядрона вошка! A то коні астынуць. Ану, давай падмагу.
    I падхоплівае за паўшубак Юрку. Да яго падскоквае другі, у шлеме. «Таварыш падпалкоўнік, я!» Яны ўдвух перайма-
    юць з маіх рук ІОрку. I я адчуваю шчымлівую ўдзячнасць да гэтага падпалкоўніка. Глядзі, які маладзец,— спыніў для раненых танкі! Але ўсё, мусіць, Каця? Яны ўдвух з дапамогай немца ўсцягваюць ІОрку на браню танка, следам, бязладна чапляючыся за бакавы трос, узлязаю я. А падпалкоўнік лёгка саскоквае, каб памагчы Каці.
    — Давай гэтага туды, па тройку. Эй, герой, падсабі! — звяртаецца ён да немца.
    Той у грукаце малых абаротаў матора, аднак, не чуе або не разумее. Стаіць унізе ля танка, відаць, не ведаючы, ці можна яму сюды ўзлезці. I тут між танкаў аднекуль з’яўляецца Сахно.
    — Таварыш падпалкоўнік, гэта — немец. Яго трэба ліквідаваць. Зараз жа.
    Падпалкоўнік, несучы з Кацяй параненага, здзіўлена ўскідвае голаў у рабрыстым шлеме. Сахно тым часам расшпільвае кабуру. Ён ужо ўпэўнены, што падпалкоўнік не запярэчыць. Гэтая яго самаўпэўненасць адзываецца ва мне шаленствам. He ад жаласці да немца, а каб дапячы Сахно, я крычу:
    — He слухайце! Таварыш падпалкоўнік... гэта язык... Яго да генерала загадана...
    — Да якога генерала? — няўцямна пытаецца падпалкоўнік і тут жа махае рукой.— Хай едзе, чорт з ім! Шлёпнуць паспееце.
    «Ага, выкусі!» — зларадна мільгае ў мяне, і я крычу немцу: — Ком! Хутка!
    Сахно, бачу, хоча запярэчыць, але танкісты спяшаюцца. Вежавы люк за маёй спіной, лязнуўшы, зачыняецца. Абодва танкі, зафыркаўшы, дадаюць абароты, і Сахно, ссунуўшы кабуру, кідаецца да нас на браню.
    — Ты май на ўвазе: уцячэ — пад трыбунал загрыміш! — узлезшы, крычыць ён мне ў самае вуха.
    «Пайшоў ты да такой-сякой матары!» — з лютай нянавісцю думаю я.
    25
    Бавячы час, мы з ленаю асалодай п’ем піва. Гарбацюк распрануўся і сядзіць у адной светлай шаўковай тэнісцы. Ягоны пінжак вісіць на спінцы стула. Яму душна. 3 маіх
    плеч, здаецца, спадае гара. Ён — не Сахно. Я толькі дзіўлюся цяпер, якая гэта нячыстая сіла асляпіла мяне і не дала даўмецца, што я памыляюся. Гэта зусім іншы чалавек.
    Людзей у рэстаране меншае. Некаторыя столікі зусім пусцеюць, і афіцыянткі страсаюць абрусы. Нашы маладыя суседзі ўсё яшчэ сядзяць, весела паміж сабой гамонячы. На стале ў іх тры парожнія бутэлькі з абадранай фальгой. Гарбацюк варочаецца, сапе, аблакочваецца на спінку стула і з дабрадушнаю сытасцю пазірае ў залу. Наколькі гэта можгіа зразумець за вечар, ён трошкі з ганарком, але ўвогуле — праставаты і дабрадушны дзядзька.
    — Ведаеце, а я прыняў вас за другога,— шчыра прызнаюся я.— За аднаго свалачнога чалавека. 3 вайны яшчэ. Гарбацюк спагадліва ўсміхаецца.
    — Мусіць, якога здрадніка?
    — He. Ён — не падобны на здрадніка.
    — Трус?
    — I не трус. Дзе гэта было трэба, ён нават быў храбры. Ды і іншым баяцца не даваў.
    — Строгі, значыць?
    — Строгі — не тое слова. Хутчэй — бязлітасны.
    Гарбацюк павяртаецца да стала.
    — Ну, на вайне бязлітаснасць — не грэх...
    Нешта мы губляем ніць узаемаразумення. Здаецца, ён не згодны са мной. Але гэта непаразуменне. Як бы яму лепш давесці, што гэта не проста выкананне загаду. Тут іншае. A Гарбацюк тым часам паблажліва ўхмыляецца: у нашай маленькай спрэчцы ён адчувае сябе разумнейшым. 3 гэтаю ўхмылкай ён далівае ў фужэры піва — спачатку ў мой, а пасля ў свой — і прысоўваецца да мяне бліжэй.
    — Я табе скажу з уласнага вопыту. На вайне — там быў парадак, дзе салдаты баяліся камандзіра болей, чым немца,— шматзначна паведамляе ён і далонню рубам б’е па стале,— У такога камандзіра ўсё: і задача выканана і грудзі ў ордэнах.
    — А людзі?
    — Штолюдзі?
    — А людзі ў магілах?..
    Гарбацюк недаўменна моргае вачыма і ёрзае ў крэсле.
    Відаць па ўсім, маё пытанне застала яго знянацку. Дзе ў такога камандзіра людзі, аб тым ён не думаў.
    — Ну, ведаеш... На вайне з гэтым не лічацца.
    Ну і ну! Я зусім перастаю яго разумець. Гэты танкіст пачыпас мяне здзіўляць. Я даўно не чуў такіх выказванняў. Проста дзіка чуць такое ад франтавіка ў наш час.
    Гарбацюк залпам выпівае піва і нахіляецца да мяне.
    — Слухай сюды! Вось ты кажаш: людзі, людзі. Памятаю такі выпадак. Пад Віцебскам судзілі аднаго. Малады такі. Ванька-ўзводны. Скараспечаны лейтэнанцік. Вёў батарэю. Адступалі. Наперадзе рачулка. Трэба знайсці брод. Яму б, дурню, паслаць каго. А ён пашкадаваў: той паранены, той хворы, той стары, а той плаваць не ўмее. Ну і пайшоў сам з ардынарцам. Брод знайшоў, перабраўся на другі бок. А там немцы. Ну і сцапалі. Раненага. А ў яго карта. I маршрут. А ў батарэі піводнага камандзіра. Так і накрылася батарэйка. Лейтэнант, праўда, вырваўся з палону, праз тыдзень прыходзіць. Тут, вядома, і спёкся. А як жа? Пашкадаваў людзей...
    — Проста ён дурапь, гэты лейтэнант.
    — Вось іменна дурань,— дабрадушна згаджаецца Гарбацюк,— A то вось другі прыклад. Судзілі камандзіра танка. Выскачыў з экіпажам раней, чым падбілі. Ударыла балванка, ну ён і крыкнуў: «Пакінуць машыну!» На судзе кажа: хлопцаў пашкадаваў. Ці бачыш, быў упэўнены, што другім стрэлам яго падпаляць. «Тыгр» страляў. Падпаліў сапраўды. А лейтэнант з танка ў штурмбат загрымеў.
    Гарбацюк соладка зацягваецца сігарэтай. Нечаканая здагадка прымушае мяне здрыгануцца:
    — А вы не пракурорам былі?
    Ён чамусьці азіраецца і прыжмурвае ў дыме адно вока.
    — Старшынёй трыбунала.
    Мне здаецца, што я недачуў.
    Чаго?
    — Ваеннага трыбунала,— выразна паўтарае Гарбацюк.
    Я не ведаю, што казаць далей, і паціху псраводжу позірк на стол. Цяпер усё зразумела.
    Гарбацюк, відаць, прыкмячае маю кароткую збянтэжанасць і адчужана хмурыць бровы.
    — А што гэта вы... здзіўляецеся?
    — Ды так...
    Пальцамі я кручу на абрусе фужэр, няўцямна пазіраючы, як слізгаюць на ягоным баку іскрыстыя адлюстраванні бра.
    Гарбацюк засцярожліва азіраецца на маладзёжны стол і ўздыхае.
    — Ты, мабыць, думаеш: трыбунал — гэта парушэнне законнасці? Цяпер так модна лічыць. Модна рэабіліціраваць. Модна валіць усё на суддзяў. I ніхто не задумаецца: у імя чаго яны ўсё тое рабілі? Стараліся, выконвалі, недасыпалі, недаядалі, ездзілі на перадавыя, траплялі пад бамбёжку. У імя чаго?
    Аднак яго фальшывы запал мяне не кранае. Маімі пачуццямі да гэтага чалавека ўсё болей авалодвае злая іронія.
    — Можа, у імя перамогі?
    — А як жа? Што, ты думаеш, у ёй няма і нашае пайкі?
    — I вялікая гэта пайка?
    — A то малая?
    Уся нядаўняя да яго прыхільнасць у мяне міжвольна знікае. Я не ведаю, які ён чалавек і які быў старшыня трыбунала. Але па чымсьці няўлоўным у ягоных паводзінах я адчуваю, што гэтая яго гарачнасць у адносінах да свайго мінулага — не так сабе. Ён чымсьці пакрыўджаны, з нечым нязгодны і — ужо гатовы спрачацца, адстойваць сваю незразумелую мне праўду.
    Але я з ім спрачацца не буду.
    Я не хачу з ім спрачацца, бо я адмаўляю яму ў гэтай ягонай праўдзе. He можа быць ягонай праўды там, дзе ёсць яго віна. У маіх пачуццях і памяці дагэтуль жыве нямала несправядліва труднага з тых далёкіх часоў. He забылася, як пайшлі з палка і не вярнуліся хлопцы за здачу пазіцый, якіх нельга было ўтрымаць, за невыкананне невыканальных загадаў, за сутычкі з начальствам і за недазволеныя размовы таксама. Я прыпамінаю ўрэшце старшага лейтэнанта Кротава, які, на шчасце ці на бяду, не дайшоў да рук такога вось старшыні. I за што? Я дык выдатна ведаю, што нізавошта, але гэта зусім не азначае, што Кротаў вярнуўся б у батальён. Але няўжо цяпер, праз шмат гадоў пасля вайны,
    калі столькі перавярнулася ў грамадскім жыцці краіны, няўжо нічога не змянілася ў свядомасці гэтых людзей?
    Я хачу запытаць яго аб тым, але Гарбацюк апярэджвае мяне:
    — А я і не думаю таіць, хто я і што я,— прыкметна адчужэўшы за хвіліну маўчання, кажа ён.— Я паступаў паводле закону. Калі што, можна падняць архівы. Там усё наліцо. Аформлена і зацверджана. Я грахоў за сабой не лічу. Можна запытаць саслужыўцаў, начальства. Бывала, прыеду ў полк — пачот і павага. Камандзір палка першы чэсць аддае. Хоць я і капітан, а ён падпалкоўнік. Вось як!
    Я маўчу. Ён, адчуваю, аднак, хвалюецца, то ёрзае на стуле, то адкідваецца да спінкі. На ягоным мясістым твары — выраз крыўдлівай замкнёнасці.
    — Вайна — бязлітасная справа. Там цвёрдая рука трэба. На смерць нікому не хочацца ісці. А што ж — сазнацельнасць? Сазнацелыіасць — у газетах. А тут прымусіць трэба. Каб баяліся.