Поўны збор твораў. Том 3
Аповесці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
— Гледзячы чаго? Сутак ці год?
— Чорта з два — год!
Я ціха сяджу, як госць на чужым свяце, і пачынаю ўсміхац-
ца. Мне добра. А яны нястрымна радуюцца чамусьці, як дзеці. Хоць, вядома, даўно ўжо не дзеці, асабліва Ігар. Рослы, рукасты, шырокай касці дзяцюк. I ўсё ж мне ў два разы болей, чым кожнаму з іх. Мы розныя пакаленні. Розны жыццёвы вопыт, адукацыя ды, мабыць, і адносіны да таго, што тут адбылося. I тым не менш, я іх разумею. Яны блізкія мне пазіцыяй. А гэта галоўнае.
— Ну, дык узялі! — Ігар паднімае бакал і, заўважыўшы маю нерашучасць, тлумачыць: — Ёсць маленькі повад: мы з Эрнай жэнімся.
— Вось які Ну, віншую!
— Дзякуй! — Ён левай рукой лагодна прыгортвае да сябе нявесту.— У гадавіну Перамогі. Так сказаць, па сямейнай традыцыі. Як дзеці ваенных бацькоў. У Эрны — генерал-лейтэнант. У мяне — проста лейтэнант. Невялічкая розніца.
— Амаль ніякай,— устаўляе Эрна і нецярпліва прыгубляе бакал.
Я па справядлівасці ацэньваю дасціпнасць яе іроніі. Трапяткі, рухавы, нібы жывое срэбра, твар гэтай дзяўчыпы тоіць столькі стрыманай гуллівасці, што аж не верыцца ў сур’ёзнасць іхняга намеру.
— А дзе ж... вашы бацькі-лейтэнанты? Ці вы без іх?
— На жаль, без іх,— коратка ўздыхае Ігар і, разліўшы ў бакалы рэшткі віна, сядае,— Лейтэнанты далёка. Яе пад Харкавам, мой у Дзямянску. На вечнай прапісцы.
У першы момант я не знаходжу, што адказаць. Гэта не весела. Гэта вельмі і вельмі нават журботна. Толькі сваю журбу яны, напэўна, даўно перажылі, і пасля паўхвіліннае паўзы Ігар паднімае бакал.
— Ну, дык салют!
— Ну што ж! За ваша шчасце, лейтэнанцкія дзеці! — кажу я.
Нешта тужліва-светлае шчымлівай добрасцю запаўняе мае пачуцці. На хвіліну я забываюся і на Сахно, і на Гарбацюка, і на ўсе мае сённяшнія турботы.
Усе за сталом патроху выпіваюць. Ігар адстаўляе бакал і нервова разгортвае цукерку.
— Толькі той дурань вечар сапсаваў. Усё ішло ладна...
— Нічога. Гэта яіпчэ не самае горшае... Аднак я не спраўляюся даказаць думку, як побач ускокваюць дзяўчаты.
— Вунь ідуць! Ідуць! Дзевачкі, два міліцыянеры! Адзін, глядзі, які бравы! Сімпацяга!
Па праходзе да нас сунецца Гарбацюк. За ім, трохі прыадстаўшы, са службовай важнасцю на тварах ідуць два міліцыянеры ў белых кіцелях і чырвоных фуражках. Пярэдні даволі пажылы ўжо, з маршчыністым тварам дзядзька, задні ж — сапраўды сімпатычны хлопец. Гарбацюк спыняецца ля нашага стала і паварочваецца да міліцыянераў.
— Вось, калі ласка! П’яныя. Нахабства, хуліганства і ўрэшце палітычныя выпады. Вунь той. I гэты ў чорным. Старшына міліцыі афіцыйна-бясстрасным позіркам акідвае ўсіх за сталом, аглядае бутэлькі, даўжэй затрымліваецца на мне.
— Так. Папрашу названых грамадзян прайсці ўслед за намі.
За сталом ускоквае Эрна. Устаюць дзяўчаты і хлопцы. — А мы?
— Вы можаце заставацца.
— He. Калі забіраць, дык усіх. Я Ігара аднаго не пушчу! — рэзка аб’яўляе Эрна.
Я таксама ўстаю.
— Усё ж яны — сведкі. Калі ўжо весці, дык разам.
Гарбацюк працінае мяне ненавісным позіркам.
— У сведкі вы не набівайцеся. Вы мне таксама адкажаце. За знявагу.
— Ах, за знявагу! Ну што ж! Я гатовы! Пайшлі!
Я першы выходжу з-за стала. За мной іншыя. Малодшы міліцыянер праходзіць наперад. Уздоўж сталоў мы ідзём да дзвярэй. 3 усіх бакоў да нас павяртаюцца людзі. Аднекуль чуецца:
— Дастукаліся!
— Хуліганнё!
— Туняядцы!
— Можа, валютчыкі!
Сцяўшы ў сабе няёмкасць, мы як пайхутчэй праходзім каля швейцара, спускаемся па прыступках. Пярэдні міліцыянер услужліва расчыняе нам дзверы, ад якіх спалохана кідаецца жапчына. Дзяўчаты ззаду ціхенька пырскаюць
смехам. Ігар, аднак, выдаўлівае на шчоках жаўлакі. Наогул, гэта не смешна.
Мы выходзім на плошчу.
Ва мне ўсё кіпіць. Я ведаю, што прычын для сур’ёзных вынікаў ніякіх няма. I я не баюся міліцыі. Але сам факт гэтага прыводу амаль пад канвоем абурае да глыбіні душы. Я бачу помсту. Дробязную, недарэчную, подлую. I я прагну кары. Толькі да кары яшчэ далёка. Яшчэ невядома, як паставяцца да нас у міліцыі. Невядома, хто там. А раптам гэткі ж былы старшыня трыбунала?
Міліцыянеры праводзяць нас праз службовы ход і спыняюцца ля дзвярэй з таблічкай. Старшына павяртаецца да ўсёй групы.
— Усім не заходзіць. Толькі вы, вы, вы і вы,— ківае ён мне, Ігару, хлопцу ў чорным і Гарбацюку.
Эрна хапаецца за Ігараву руку.
— I я таксама.
— Прашу астацца.
— He астануся. Ён мой муж! — выпальвае яна тонам найвялікшае важнасці.
— Гэта няважна.
— He, важна!
— Так? Тады прашу! Астатнія свабодны.
29
Мы доўга яшчэ брыдзем прыціхлаю вуліцай, пакуль выходзім з сяла.
Тым часам настае ранак. Неба канчаткова растварае ў сабе світальную рэдказорную сінь і святлее. Гаснуць дробныя зоркі. 3 шэрага сутоння выступае пярэстая сельская аколіца. Ля мастка цераз ручаіну стаіць збочаны, з адкрытымі люкамі танк, падбіты ці пакінуты — не зразумееш. Далей, востра смердзючы разлітым па снезе бензінам, валяюцца два перакуленыя матацыклы з каляскамі. Яшчэ далей, на ўзбочыне горбіцца бок конскага трупа з утаптанай у снег грывай. Ля дарогі некалькі чорных аграмадных варонак — значыць, і тут бамбілі. Тут пачынаецца поле, вялікае гэта
сяло скончылася. На высокім слупе тырчыць указальнік з чорным гатычным надпісам: «Gruskoe».
Разам з танкістам і Кацяй я нясу Юрку. Мой сябар ціха гойдаецца на трохкутнай нямецкай палатцы і нават не стогне. Мне чамусьці здаецца, што ён проста стаміўся і спіць. Прынамсі, вельмі хочацца, каб было так. Хай паспіць яшчэ, хай! Бо што я скажу яму, калі ён ачнецца? Чым абнадзею яго, калі сам не ведаю, дзе мы і куды ідзём.
Дарога за сялом крута загінаецца па схіле ўгору. Наматаўшы на руку парусінавы рог палаткі і вельмі ашчаджаючы параненую нагу, я марудна шкандыбаю ў каляіне. 3 другога боку валюхае танкіст — чорны, як грак, чубаты хлапчына ў прамазучанай целагрэйцы. На ягонай галаве — камандзірскі, на футравай падкладцы танкавы шлем з шлемафонам, провад якога целяпаецца на плячы. Дарога на пад’ём добра ўпарыла танкіста, хлопцу душна, і ён усё спіхвае шлем на патыліцу. А ў мяне ўжо, мабыць, адмерзла галава. Хочацца папрасіць шлем, ды ці варта: не дасць. Каця прытрымлівае палатку ззаду. Двое разведчыкаў наперадзе валакуць дахадзягу аўтаматчыка. Ззаду за ўсімі, дужа сагнуўшыся, нясе на сабе бездапаможнага лётчыка немец. Гэта яго прымусіў Сахно. Дарэчы, інакш і не панясеш — няма каму. I лётчык, відаць, зразумеўшы нешта, ужо не патрабуе, як раней, забіць немца. Прыціхлы, ён цярпліва сядзіць у таго на спіне, абхапіўшы забінтаванымі рукамі-култышкамі доўгую немцаву шыю. Адзін толькі капітан улегцы крочыць збоку. Але ён таксама паранены, ну і да таго ж — начальства...
Урэшце невялічкая наша група ўзбіраецца па пагорку на стэпавую разлегласць і спыняецца. He згаворваючыся, мы разам кладзем параненых на снег і знямогла падаем побач. Сахно трохі марудзіць, але пагаджаецца:
— Пяць хвілін!
Мой напарнік-танкіст, шырока расставіўшы ў каляіне свае кірзачы, з лёгкаю зайздрасцю кажа пра яго:
— Строгі!
— Дурны, а не строгі,— папраўляе Каця.
Лежачы на баку, яна клапатліва захінае на ІОрку паўшубак. Юрка дробненька дыхае. Танкіст павяртае да яе голаў.
— Ну, чаму? He ведаю, як хто, а я люблю строгіх. 3 імі ў баі лягчэй.
— Нядоўга ты, мусіць, у баі быў,— кідае Каця. Танкіст зноў збочвае разгарачаны твар. Вочы яго хмурнеюць.
— Ды ўжо ж, мусіць, больш за цябе. 3-пад самага Курска газую.
Каця іранічна хмыкае:
— 3-пад Курска! Ваяка! Ты б у сорак першым пагазаваў! Або ў сорак другім! Лацно цяпер газаваць...
— Ты ўжо з сорак першага? — недаверліва азірае танкіст дзяўчыну.
— А ты што ж думаў? Са жніўня сорак першага. Пабачыла такіх вас. Строгіх і ласкавых.
— Яно і відаць! — хітравата зазначае танкіст і адным вокам падміргвае мне.
Я, аднак, не падзяляю ягонай іроніі — Каця для мяне ўжо набыла сваю асаблівую годнасць, якую не можа прынізіць нічога з таго, што ён мае на ўвазе.
Зрэшты, мне не да размоў. Я ўжо адчуваю, што сілы мае канчаюцца. Баюся не вытрываць. Мокрая ад поту спіна пачынае люта мерзнуць, а ў грудзях па-ранейшаму ўсё гарыць ад знямогі. Зноў жа — нага. У ступні быццам тузае хто за які нерв: нага на снезе сама па сабе прыкметна торгаецца. Болю ў ёй, аднак, я не чую, сцюжы таксама. Яна паступова робіцца мне чужой. Гэта, ведаю, кепска.
Здаецца, мінае ўжо болей за пяць хвілін. Хлопцы зморана сапуць, разваліўшыся ў доле. Я пазіраю наперад, дзе сядзяць двое разведчыкаў, і думаю: хоць бы ўжо канаў хутчэй той іх аўтаматчык. Можа, гэта подла — жадаць смерці таварыша, але інакш мы тут, пэўна, засядзем. Аднак там, здаецца, штосьці адбываецца. Адзін разведчык нешта капошыцца над бедалагам і неўзабаве гукае Кацю:
— Эй, сястра. Глянь-ка сюды...
Каця стомлена ўстае на адну нагу, потым на другую і з заснежанай палою ідзе да разведчыкаў. Да іх жа падыходзіць Сахно. Яны там яшчэ нешта калупаюцца, але і так ужо зразумела: аўтаматчык сканаў. (Варта было цягнуць з сяла.) I я з надзеяй на нейкую палёгку пазіраў туды. Побач, бы
прысмак, грызучы грудку снегу, паварочваецца ў каляіне танкіст. Нават апатычнага, знямоглага немца кранае клапотная цікаўнасць, і ён прыўзнімаецца з дарогі. Што ж, можа, так лепей.
Толькі што гэта час ад часу гудзіць? Нібы дзе недалёка прагазуе і сціхне матор. У сяле ці далей? Можа, аднак, дзе ў стэпе? Я ўглядаюся ў крывізну сельскіх вуліц, але там нічога падазронага не відаць. Праўда, дальні канец сяла хаваецца за паваротам балкі. Ці не падыходзяць ужо туды немцы? Я напружваю слых, толькі гул неўзабаве глухне. A можа, гэта мне здаецца так ад ператомы?
Тым часам над сялом, над шырачэзнаю балкай і стэпам у ранішняй марознай смузе ўзыходзіць сонца. Нейкае яно сёння надзвычай вялізнае і чырвонае. Проста дзівосна бачыць такі яго ярка-крывавы шар, які нетаропка выкочваецца з-за краявіду і неўпрыкмет сунецца ўвысь. Небакрай на ўсходзе таксама чырвоны — піырока і густа заліты нейкай мутнай, слаба падсветленай чырванню. Штось нядобрае тоіцца ў сённяшнім усходзе... Нешта трывожна-вусцішнае нараджаецца разам з днём і гняце. Я не ўмею асэнсаваць свайго адчування, але нейкая тужлівая прыкрасць завалодвае маім пачуццём, і я ведаю: гэта не к дабру.
Я стараюся зацяць у сабе трывогу і пазіраю на Юрку. У высока паднятым каўняры паўшубка знерухомеў на снезе ягоны засяроджана-знямоглы твар. Юрка ўсё ў непрытомнасці, і калі б не рэдкія ціхія стогны, здаваўся б зусім нежывы. Танкіст спакойна хрумстае сабе снег, бы нічога асаблівага навокал няма. Я ж прыслухоўваюся да галасоў тых, ля аўтаматчыка, і разумею: Сахно загадвае несці нябожчыка далей. Разведчыкі ж аднекваюцца. Каця маўчыць. Вядома, нягожа пакідаць яго на дарозе, але і мы не жалезныя... Я ўстаю і, больш чым дагэтуль кульгаючы, падыходжу да капітана. Сахно, адкінуўшы палу паўшубка, засоўвае ў кішэню дакументы памёршага.