• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — От, чорт! Далей?
    — Кавалевіч Ігар Пятровіч. Тысяча дзевяцьсот трыццаць чацвёрты.
    — Так. Далей.
    — Цяслюк Віктар Сямёнавіч. Трыццаць восьмага.
    Ручка ў афіцэра зноў драпае, і ён, павярнуўшыся, рэзка страсае яе ў гэты раз на падлогу.
    — Цяслюк. Далей.
    — Фогель Эрна Дзмітрыеўна. Тысяча дзевяцьсот сорак другога.
    Малодшы лейтэнант узнімае твар.
    — А вы што — сведка?
    — Яна ні пры чым,— аб’яўляе Гарбацюк і з зацятым выразам закладвае рукі за спіну.
    — He. Я пры чым. Пішыце і мяне.
    Гаспадар пакоя з недаверам пытаецца ў Гарбацюка:
    — Яна, значыць, не абражала вас?
    — He. Яна не.
    Малодшы лейтэнант вагаецца, і Эрна з раптоўнай рашучасцю ў вачах падскоквае да стала.
    — Пішыце, пішыце! Я яшчэ абражу.
    Малодшы лейтэнант амаль збянтэжана знізу ўгору глядзіць на яе. У чорных вачах дзяўчыны бунт і рашучасць. Афіцэр, не адрываючы ад яе позірку, вяла страсае ручку.
    — Фогель?..
    — Фогель Эрна Дзмітрыеўна. Тысяча дзевяцьсот сорак другога года нараджэння. Запісалі? А цяпер я скажу.
    Вёртка крутнуўшыся ад стала на сваіх востранькіх шпільках, япа апынаецца тварам у твар да Гарбацюка.
    — Вы, нягоднік! Чуеце! Нягоднік і правакатар!
    Ігар падаецца да дзяўчыны, хапае яе за руку.
    — Эрна!
    — Эрна, ды кінь ты! — з другога боку да яе падыходзіць Цяслюк.
    Ігар ставіць яе з сабой побач. Жывы, рэзка акрэслены твар дзяўчыны гарыць ад абурэння.
    — А я не баюся! Ваша шчасце, што іх у вас не было. Я б іх сама сарвала. Вы іх няварты. Вы правакатар!
    — Вы чуеце? Вы чуеце, таварыш малодшы лейтэнант! Я прашу запісаць.
    Малодшы лейтэнант ускоквае за сталом і, як утрапёны, глядзіць на дзяўчыну.
    — Замаўчыце!
    Эрна змаўкае, але ўся аж калоціцца ад узбуджэння.
    Гарбацюк тыкае ў нас пальцам і крычыць афіцэру:
    — Вы бачылі? Яны ўсе п’яныя. Прашу запісаць.
    — Ану, вядзіце сябе прыстойна. Тут не рэстаран,— строга кажа малодшы лейтэнант.
    Эрна марудна супакойваецца. Абхапіўшы за плечы, яе туліць да сябе Ігар. Я з усяе сілы стараюся стрымацца, каб выглядаць спакойным, хоць адчуваю — маёй вытрымкі хопіць ненадоўга.
    Хмурачы рэдзенькія броўкі, стаіць малодшы лейтэнант, стаяць міліцыянеры ў парозе. Зацяўшы ў сабе прыкрасць і гнеў, моўчкі стаім мы. Адзін толькі Гарбацюк прыкметна ажыўляецца і ўсё памыкаецца да стала.
    — Ось, бачыце! Ось, бачыце. Прамыя выпады! Так, так! Урадавыя ўзнагароды ёсць акт Савецкага ўрада. А яна што сказала? Я папрашу ўсё запісаць. Я не дарую. Я гэтыя ўзнагароды заслужыў у баях!
    — Безумоўна! — парушае напружанае маўчанне афіцэр,— Ніхто не даў права зневажаць тое, што заслужана на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
    3 акамянеласцю, якая зусім не пасуе да яго маладога твару, ён сядае. Яшчэ раз кінуўшы позірк на Эрну, моцна страсае ручку.
    — Ну, не ўсё, што блішчыць на грудзях, у баях заслужана,— кажа ў цішыні Цяслюк.
    Гэты хлопец увесь час трымаецца неяк надзіва роўна і спакойна. На яго поўных сімпатычных вуснах, здаецца, пастаянна блукае дабрадушная ўсмешка. Нібы ўсё, што тут адбываецца, яго ніколечкі не датычыць.
    Малодшы лейтэнант замірае з занесенай над паперай ручкай.
    — Вы не мудрыце мне тут...
    — А я не мудру,— ва ўвесь свой круглявы твар усміхаецца хлопец.— У мяне дзядзька — бацькаў брат — падпалкоўнік у адстаўцы. Усю вайну прасядзеў у Архангельску ў ваенным вучылішчы. Фронту і не нюхаў. А звольніўся — тры ордэны...
    Малодшы лейтэнант недаверліва хмыкае.
    — Раскажыце гэта каму-небудзь іншаму.
    — Дарма не верыце,— кажу я.— Бывае і так.
    — Бувае,— падтрымлівае мяне старшына.
    Ён прысланяецца да сцяны і дастае з кішэні партсігар.
    — Факт! — кажа Цяслюк.— За выслугу год і бездакорную службу.
    Малодшы лейтэнант павяртаецца да старшыны.
    — Прахарэнка, у цябе «Шыпка»? Дай-ка адну...
    Ён раструшчвае канец цыгарэты і, нібы разважаючы аб нечым, усё аглядае нас. Мы ўсе ўставіліся ў яго. Цяпер ён — наш бог, уладар нашага лёсу. I мы адчуваем у ягонай нядаўняй настроенасці супраць нас шчарбінку.
    Старшына Прахарэнка тым часам раскурвае цыгарэту і ссоўвае на вуха фуражку. Ягоны грубы, немалады твар кранае дабрадушная ўхмылка.
    — У тыле іх більш давалы, чым на фронце,— з разважлівай дабрадушнасцю кажа ён.
    Гарбацюк крута павяртаецца да старшыны.
    — Гэта не daina справа...
    — Чаму ж не наша? Наша.
    — Калі не наша, то чыя ж? — кажу я з выклікам.— Гэта што, справядліва па-вашаму, калі ў тылавіка болыл ордэнаў, чым у камандзіра палка?
    Гарбацюк, гляджу, выклік прымае. Вочы яго загараюцца нядобрым агнём.
    За сталом ускоквае малодшы лейтэнант.
    — Спыніць гэтыя размовы! Спыніць зараз жа!
    Ён зачырванеўся і хвалюецца. Я таксама хвалююся. I ўсё ж шкада, што нам не даюць тут схліснуцца як мае быць. Я б яго вывеў на чыстую ваду...
    — Таварыш малодшы лейтэнант! Я прашу гэта запісаць у пратакол! — тыцкае пальцам у паперы Гарбацюк. Чырвоны, спатнелы твар яго пыша абурэннем.
    — Запішам! А як жа? Гэта так не пройдзе! — з пагрозай кажа малодшы лейтэнант і пачынае таропка выкладаць на паперы нашу сутычку. У канцы кожнага радка ён страсае ручку.
    Гарбацюк з помслівай важнасцю падцінае вусны. Падобна, што ён перамог.
    — Сволач ты, Гарбацюк! — кажу я з ледзьве стрыманай лютасцю.
    — Гад! — падтрымлівае мяне Ігар. У ягоных вачах таксама нянавісць да гэтага чалавека.
    Гарбацюк хоча нешта адказаць, але ззаду праз шырока расчыненыя дзверы ў пакой уваходзяць двое. Абодва афіцэры міліцыі.
    — Э-э! Што за грубасці? Што за грубасці? Маладыя людзі!
    Лейтэнант за сталом ускоквае і аддае чэсць.
    — Таварыш капітан!..
    — Так. Што здарылася? — міралюбіва пытаецца капітан і знімае фуражку. Пасля, прыгладжваючы не надта пышныя валасы, глядзіць на мяне.— Па якому праву вы аблаялі гэтага грамадзяніна?
    —Па праву франтавіка!—кажу я занадта цвёрда і, можа, занадта ўзрушана.
    Але дабрадушна настроены капітан на мой адказ ніяк не рэагуе. Ён пераводзіць позірк на Ігара.
    — А вы, малады чалавек, па якому праву? Мусіць, вы-то не франтавік?
    Шэрыя вочы Ігара робяцца жорсткія, тугія скулы на шчоках выпінаюцца яшчэ болей.
    — Па праву сына франтавіка. Дарэчы, забітага. Капітан счапляе на жываце пальцы і павяртаецца да Гарбацюка.
    — Ну, але ж і вы, мабыць, франтавік? Гарбацюк падцягваецца ўсёй сваёй постаццю.
    — Так точна. Гвардыі маёр запасу.
    — Ай-я-яй-яй-яй-яй! — прытворна бядуе капітан,— Таварышы франтавікі! У Дзень Перамогі такія абразы! Як вам не сорампа? Што ў вас такое здарылася? Ану, Сямёнаў, дай-ка пратакол.
    Малодшы лейтэнант падае аркуш паперы і з важнасцю ў тоне тлумачыць:
    — Палітычныя выпады, таварыш капітан.
    — Так, так, так... Так,— прыгаворвае капітан і хутка прабягае вачыма па радках пратакола. — Так! Гм! Ды глупства ж гэта! Чапуха! Звычайная склока. Курам на смех...
    Малодшы лейтэнант збянтэжана хмурыцца і чырванее.
    — I такім глупствам вы марочыце мне галаву? — урэшце пытаецца ў яго капітан,— Пусцяковая справа. Згодны, Сямёнаў?
    — Так точна. Я думаў...
    Рыпаючы новымі ботамі, капітан падступае да нас.
    — Ну што вы, як дзеці? Ай-яй! Франтавікі! Ці варта зводзіць старыя рахункі? У такі дзень. Ну, можа, што і было ў вайну. Але ці варта тое ўспамінаць? Столькі гадоў... Мірыцеся і — з Богам. Нават і пратакола пісаць не будзем.
    — He! Пішыце. Калі мы ўжо тут апынуліся, дык усё пішыце, — кажу я.
    Мяне пыдтрымлівае Ігар.
    — У нас не проста сварка. Мы прынцыпова... Капітан падыходзіць да яго і спыняецца.
    — Кіньце вы. Якія там прынцыпы? Ну выпілі і паспрачаліся. Заўтра праспіцёся — самім сорамна будзе.
    — Мы не п’яныя.
    — Ну, тады проста вы злыя. Маладыя і злыя. Ай-яй...
    — Мы не злыя! — кажа Эрна. — Мы за справядлівасць! Павінна ж быць элементарная справядлівасць.
    — Справядлівасць? Безумоўна. Гэта пахвальна. Чаму ж тады вы зняважылі гэтага грамадзяніна. Ён жа вам у бацькі гадзіцца.
    — He пра мяне гаворка! — з адценнем пакутніка ў тоне адзываецца ад парога Гарбацюк. — Я дакладваў і прасіў запісаць: яны дапусцілі выпады.
    Капітан змаўкае і, асцярожна ступаючы блішчастымі ботамі, накіроўваецца да парога.
    — Якія іменна выпады?
    — Выпады! — цвёрда вымаўляе Гарбацюк. — Вы разумееце якія.
    — Хлусня,— кажу я,— Гэтага не было. Капітан спыняецца пасярод пакоя. Вусны яго строга падціскаюцца.
    — He, было...— фальшыва гарачыцца Гарбацюк,— Я не магу тут пры ўсіх паўтарыць, што ён казаў у рэстаране. Але я напішу... Калі вы не прымеце адпаведныя меры, я напішу куды трэба.
    Капітан робіцца строгі. Яго тон мяняецца на адрывісты. — Сведкі ёсць?
    — Я сведка! Я чалавек асаблівага даверу. Гэтага дастаткова.
    — Вы памыляецеся, грамадзянін. Гэтага недастаткова.
    Ад гэтых слоў у мяне выбухае зларадства. Ага — праўда за намі. Чорта з два ён нас праглыне! Падавіцца... Ён толькі іграе на нервах. Пракляты рудымент. 3 якой шчыліны вылез гэты змарнелы без людской крыві клоп? Няўрымслівы прыліў гневу і рашучасці падхоплівае мяне з месца і штурхае да расчырванелага потнага Гарбацюка.
    — Чуў? He тыя часы! Ты трохі спазніўся!
    Я ледзьве валодаю сабой. Да болю ў арбітах напружваюцца мае вочы. I сціскаюцца кулакі.
    Ззаду крычыць малодшы лейтэнант:
    — Грамадзянін! Спыніць! Зараз жа адыдзіце на месца!
    Але потны Гарбацюкоў твар таксама люцее. 3 лютасцю ён падаецца мне насустрач.
    — Магчыма! Тваё шчасце. Я спазніўся. А то б я зламаў табе хрыбет! He такім ламаў. Шкада, мала! He ўсім! Засталіся...
    Mae кулакі раптам робяцца важкімі. У вачах зноў туман, і ў тумане не Гарбацюк — Сахно. Ззаду патрабавальны суро-
    вы крык, якога я ўжо не слухаю. Нехта падскоквае збоку, каб ухапіць мяне за руку. Але я апярэджваю і, падіаўшы ўсім корпусам, б’ю яго ў сківіцу.
    Далей — крык, віск. Гарбацюк кідаецца да мяне. Але яго ўжо хапаюць. Мяне хапаюць за рукі раней. Ля пляча насуплены твар старшыны. Я, аднак, не вырываюся. Я яго болей не ўдару. Гэта адзін раз. I — дзіўна — мне робіцца лягчэй. Я хутка спакайнею. Я чую побач адабральнае — «Правілыіа». Гэта Эрна.
    А ён яшчэ тузаецца з міліцыянеравых рук. Ды дарма. Хлопцы трымаюць моцна.
    — Гэта безабразіе! Дайце мне начальніка аддзялення! Я буду скардзіцца!..
    Моладзь ля сцяны ажыўляецца.
    — Колькі ўлезе.
    — Ага, заспяваў Лазара!
    — Мярцвяк жа! Нябожчык. Труп. Смярдзіць, а не выносяць,— хуценька гамоніць Эрна.
    — Спадзяюцца, што самі выпаўзуць! — адказвае ёй Цяслюк.
    Гарбацюка саджаюць у кут на табурэтку. Яго трымае малады міліцыянер. Капітан павяртаецца да моладзі.