• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — А гэта? — ківаю я на немца пад шынялём.
    — А што гэта? Быў, можа, фашыстам. А паміраў — Бога ўспамінаць стаў. Гота па-іхняму. Які ўжо тут фашыст? Перад канчынай-та. Смерць, яна ўсіх уроўнівае. Цяпер ён проста чалавек. Нябожчык.
    — Ачалавечыш яго! — кажа Каця.— Мала ты, напэўна, пабачыў іх...
    — Да ўжо ж колькі давялося,— сапе стары і аблакочваецца на калені. Вузлаватыя ягоныя рукі сашчапляюцца ў вузел.
    Мне здаецца, у немца на дзязе зброя. Нагнуўшыся, я тузаю кабуру — сапраўды, там невялічкі варанёны пісталет. На баку надпіс бельгійскай фірмы. Надзіва зручная рукаятка шчыльна ўліваецца ў далонь. Іншае мяне мала цікавіць, а зброя спатрэбіцца. Тым больш што ў магазіне поўна патронаў. Ударам далоні я заганяю магазін назад у рукаятку і лаўлю на сабе позірк ІОркі.
    — У цябе ёсць? Няма? На, вазьмі гэты. Хай будзе.
    Юра аслабелаю рукой бярэ пісталет. Але ў ягоных вачах ужо няма і крошкі цікаўнасці, звычайнай для такіх выпад-
    каў. Я ўжо заўважыў, што за пакутны час ранення ў паглядзе майго сябра з’явілася нешта новае, невядомае мне раней. Нейкая ўнутраная насцярожанасць усё настойлівей авалодвае ім, робячы амаль чужым такога знаёмага і звыклага ддя мяне Юрку. Гэта засмучае і міжвольна пачынае аддаляць яго ад мяне, і я не ведаю, што сказаць яму. Ранейшая трывалая еднасць між намі парушаецца, бясслоўная сувязь знікае, і я маўчу. Маўчыць, пераабуваючыся на падлозе, Каця, маўчыць стары на лаўцы. I раптам пад вокнамі раздаецца вокліч Сахно:
    — Васілевіч! Васілевіч!
    У мяне абмірае сэрца — немцы? Я выскокваю ў дзверы і на парозе сутыкаюся з Сахно. Ледзьве не збіўшы мяне з ног, капітан хапаецца за карабін.
    — Дай сюды!..
    I бяжыць за рог да штыкетніка. Я кульгікаю туды ж, чакаючы адразу ўбачыць бяду. Але танкіст, бяспечна лежачы на сваім месцы, неяк ужо дужа спакойна ўзіраецца ўдалячынь. Пасля паўзмроку дамоўкі асляпляе снежная яркасць, аднак мне здаецца, быццам па полі нехта ідзе. Далёка і нібы толькі адзін. Тым часам Сахно таропка перазараджае карабін і, прыткнуўшы яго да штыкеціны, цэліцца. Неўзабаве гахае срэл.
    — Што такое?
    Танкіст азіраецца, ягоны твар, аднак, да абыякавасці спакойны. Хлопец ківае ў стэп.
    — Ды той вунь драла дае...
    Разведчык? Ну, так і ёсць. Далёка, пад самым пагоркам, варушыцца адзінокая блеклая постаць. Відаць, добра адышоўшыся ад нас, ён збочыў з дарогі і цяпер наўпрасткі некуды шыбуе па снегавой цаліне. Спярша гэтая навіна апякае мяне гневам, потым прыходзіць здзіўленне — куды ж ён кіруе? Каб да немцаў, не трэба было сходзіць з дарогі: немцы ж у сяле... Тым часам Сахно зноў страляе.
    — Стойце! — крычу я.— Што вы робіце?!
    Аднак капітан, не слухаючы, страляе яшчэ, толькі, відаць, усё ж далёка: не трапіш. Разведчык жа, мабыць, пачуўшы яго стрэлы, прыпыняецца і разы два ўзмахвае над галавой: маўляў, чорта мяне дастанеце!
    — Што вы робіце? Хіба ён да немцаў?
    Сахно, як затраўлены воўк, азіраецца і ўскоквае на ногі.
    — А вы замаўчыце! Замаўчыце! — крычыць ён — Вы разгільдзяй! Вас у штрафную трэба! Вы разлагаеце дысцыпліну! Я ў трыбунал вас перадам!..
    Я ўнутрана смяюся. Напалохаў! Трыбунал! Дурань ты, хочацца мне сказаць, але я ведаю, цяпер з ім лепей не звязвацца. Я нагінаюся за карабінам, які ён аднаруч кідае мне пад ногі, і адыходжу. Сахно ж, выкрычаўшы пагрозу, таропка ідзе ў дамоўку. На рагу, аднак, сутыкаецца з Кацяй. За ёй шкандыбае стары. Каця ўстрывожана.
    — Што за пальба?
    He адказваючы, капітан запальчыва ўскідвае свой падбародак.
    — Ану, збірайце манаткі! Марш адсюль!
    — Куды марш? Навокал немцы,— спакойна кажа Каця.
    Сахно з кароткай збянтэжанасцю пазірае на яе.
    — Туды! Упярод! Да сваіх! — махае ён за дамоўку ў поле.
    Каця ўздыхае і адварочваецца. Да Сахно, хутаючыся ў ватоўку, падыходзіць стары.
    — Там міны, сынок. Надоечы немцы раскладвалі. Сам бачыў. Тут увакурат грузавікі стаялі. А яны па полі разносілі.
    Каця, стоячы збоку, зашпільвае паўшубак. Танкіст, падышоўшы ззаду, ссоўвае на патыліцу свой зухаваты шлем і прыслухоўваецца да размовы. Сахно пранозліва глядзіць на старога. А я амаль фізічна адчуваю, як нешта ў маім нутры паныла і відавочна асядае.
    — Дзе край міннага поля? Дзе абход? Будзеш паказваць! — загадвае Сахно.
    Стары разводзіць рукамі.
    — А хіба ж я ведаю? Спярша дык бачыў. А пасля яны мяне ў горад завезлі. Колькі яны тут наклалі — д’ябал іх ведае!
    На маленькім падворку настае напружаная паўза. Чуваць толькі самалётны гул. Некалькі вераб’ёў злятаюць са страхі і рухава скачуць па снезе ля нашых ног. Сахно азірае аколіцу.
    — Так,— рашае капітан.— Раненых пакінуць. Немца шлёпнуць. Хаця адставіць. Немец пойдзе з намі.
    Падаўшыся наперад, я апынаюся перад капітанам.
    — Малодшага лейтэнанта таксама возьмем.
    Мой голас дрыжыць. У тоне нічым непрыкрыты выклік. На гэты раз я яму не саступлю. I Сахно, здаецца, разумее гэта. Строга бліснуўшы на мяне злым позіркам, ён адварочваецца.
    — Толькі пры ўмове, што ты яго панясеш.
    — Памогуць. Яны памогуць,— кажу я і ўмольна пазіраю на Кацю.
    Тая, аднак, скіроўвае свой позірк у поле. Тады я паварочваюся да танкіста:
    — Друг, ты ж падсабіш?
    Танкіст незадаволена чмыхае:
    — А я што — конь?
    Мая стаўка рушыцца. Я ледзьве стрымліваю слёзы. Сволачы абое! I Каця таксама. А я спадзяваўся!.. Цяжка! Страшна! Вядома, свая кашуля прыліпла да цела. Баягузы праклятыя! Ыу, але чорт з вамі! Яшчэ пабачым — хто выгадае.
    Мяне душаць крыўда і гнеў. Трэба б ім нешта сказаць, абразіць, зняважыць. Але я не знаходжу слоў і кідаюся ў хату.
    Дзвярэй я за сабой не зачыняю — цяпер мне пляваць на ўсё ў цэлым свеце. Я схіляюся над Юркам. Ён з намаганнем узнімае запалыя вейкі.
    — ІОр, ну як ты?
    — Так, нішто,— ціха, перасільваючы стогн, кажа ён і пытаецца: — Чаму стрэлы былі?
    Я не адказваю.
    — ІОра, ты можаш? Як-небудзь бярыся за мяне. Рукамі бярыся.
    3 раптоўнай трывогай у вачах ён паслухмяна цягне да мяне свае рукі. Я паварочваюся бокам, каб падставіць яму свае плечы. У гэты час у дамоўку нячутна заходзіць Каця. Побач на падлозе я бачу яе валёнкі.
    — Ну, якраз. Толькі табе і несці! — злуецца яна, і ад гэтае яе злосці нешта ва мне расслабляецца ў добрасці. Каця азіраецца: — Эй, фрыц, ану, падсабі!..
    — Яволь! Айн мамэнт!..
    Немец з гатоўнасцю ўскоквае. Я чую, як тупацяць па падлозе ягоныя падкаваныя боты. 3 дапамогаю Каці ён пе-
    раймае з маіх плячэй даволі-такі цяжкае ІОркава цела. Палаткі, аднак, няма, і яны бяруць ІОрку за каўнер і полы паўшубка. I тады на падлозе ўсхопліваецца лётчык.
    — А я? А мяне? Кідаеце? Завялі ў акружэнне і кідаеце?.. Сволачы вы! Пяхота праклятая! — ашалела крычыць ён, размахваючы ў паветры рукамі-кульцяпкамі. I раптам істэрычна хліпае: — Браточкі! Што ж вы робіце? He кідайце! Я камандуючага вазіў. Я яго асабістым шафёрам быў. Ён з вас душы павытрасае! Сволачы! Вы чуеце? Я не дарую!
    — Ах, вось што! — спыняючыся, кажа Каця,— Вось які ты лётчык!
    — Я не лётчык. Я шафёр камандуючага. Зразумелі! Цяпер вы мяне не пакінеце. У мяне вайсковая тайна. Я маю тайну. Ага!
    Я бянтэжуся і не ведаю, што рабіць. Агідна і жахліва адначасна чуць усё гэта. Але ён такі здаравенны — нам яго не падняць. Хіба, можа, возьме танкіст? Трэба б як перанесці яго з гэтае будкі куды ў лепшае месца?
    Мы выносім ІОрку на ганак, і я крычу танкісту, які разам з Сахно стаіць на двары. Аказваецца, тут усё чутна.
    — Эй, чуеш? Вазьмі!
    Танкіст без слоў закідвае за плячо аўтамат, але Сахно груба спыняе яго:
    — Стой! Я сам...
    I рашуча праціскаецца паўз нас у хату.
    Згінаючыся, мы выносім ІОрку на падворак і ямчэй бяром зноў утрох: я, немец і Каця.
    Танкіст кідаецца ў дзверы следам за Сахно. Мы моўчкі чакаем.
    — Ось што будзе з кожным! — крычыць Сахно:— 3 кожным панікёрам і ныцікам! У мяне рука не ўздрыгне!
    Сцюдзёным ветрам павявае ў душу. I мы раптам адчуваем — гэта не пустыя пагрозы. Рашучасці ў яго хопіць.
    Сахно выбягае на падворак.
    — Ну! Шырай шаг!
    Падаўленыя і прымоўклыя, мы хутка сігаем па дарозе ў поле. Ззаду ў варотцах застаецца стары. Ён моўчкі і доўга глядзіць нам у спіны. Я зноў кульгікаю з нацягнутым рогам
    паўшубка ў руцэ. Юркавы ногі валакуцца па снезе. А мне раптам робіцца шкада шафёра. I з кожным крокам усё шырэе нянавісць да капітана Сахно. Я ўжо выразна адчуваю: ён здольны на ўсё. У горшым выпадку, літасці ад яго не чакай. Але і шафёр, гэты самазваны лётчык, таксама зануда: столькі ашукваць нас.
    31
    У міліцыі нас, мусіць, не вельмі чакаюць. Пакуль мы па адным пралязаем праз вузкія дзверы, за сталом у пакоі дагульваецца партыя ў шахматы. Гуляюць малодшы лейтэнант у срэбных пагонах, які сядзіць за сталом, і міліцыянер, што стаіць збоку. Пры нас ужо яны па чарзе робяць некалькі паспешных хадоў. Але да мата, відаць, далёка, і міліцыянер ашчадна прыбірае дошку. Малодшы лейтэнант, хмурачы светлыя броўкі, акідвае нас позіркам, у якім начальніцкая прыдзірлівасць змагаецца са звычайнай хлапечай цікаўнасцю.
    — Да сценкі! Да сценкі! He таўпіцеся ля дзвярэй.
    — He ўцячэм! — кажа наш хлопец у чорным.
    Трымаючы пэўную дыстанцыю ва ўзаемаадносінах, афіцэр суха кідае:
    — Ахвотна веру.
    Ен зусім яшчэ малады, мусіць, нядаўні выпускнік міліцэйскага вучылішча, і строгасці на ягоным твары праз меру. Старшына, што прывёў нас, становіцца ля дзвярэй. Мы ўсе выстройваемся ў рад, за тры крокі ад адзінага тут стала, і малодшы лейтэнант апускаецца на стул.
    — Ну у чым справа? Хто растлумачыць?
    Гарбацюк памыкаецца да стала.
    — Яны зняважылі мяне. Апроч таго, планкі...
    — Вас мы ўжо чулі,— даволі рашуча перабівае яго афіцэр і ківае на мяне.— Скажыце вы!
    — Што казаць? Планак у яго не было. Я іх не бачыў. Малодшы лейтэнант кідае беглыя позіркі на іншых і спыняецца вачыма на Ігару.
    — А вы што скажаце?
    — Я далучаюся да таварыша. На жаль, не ведаю прозвішча.
    — Так. Значыць, не прызнаяцеся. Тады будзем пісаць. Ён разгортвае на стале канцылярскую кнігу. 3 кішэні кіцеля дастае аўтаручку.
    — Та-ак! Пішам. Па парадку. Вас першым. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
    — Васілевіч Леанід Іванавіч.
    — Год нараджэння?
    — Тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёрты.
    Ручка яго, аднак, не хоча пісаць, драпае паперу, і малодшы лейтэнант страсае яе ўбок. На чырвоным, заляпаным чарнілам абрусе з’яўляецца новая пляма.