Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Раптоўна страціўшы сілы і хістаючыся, я паўзу да Каці. Ля яе падаю ў снег. Пасля, саўладаўшы са сваімі пачуццямі, узнімаю галаву. Каця памірае. Я ведаю, як паміраюць людзі, і, бадай, не памыляюся. Яна напружваецца, тузаецца, выдыхае. Галава яе цяжка перакочваецца на разматляных русых валасах. Вочы напаўадкрыты. Рукой яна разы два махае ля твару, нібы адганяе мух. I раптам кажа:
— Адыдзі. He цямні.
Мяне гэта здзіўляе. Так цвяроза і так выразна! Міжвольна я азіраюся. Хто цямніць? Я? Ці немец? А яна зноў кажа:
1 Калі пас да всчара пс раздушаць тапкі, то праскочым (ням.).
2 3 оберстам Майсрам праскочым. Ёп нас прымусіць, жывых ці мёртвых (ням.).
— Міця! Міценька! Цёмна вельмі...
— Каця!
Але яна выдыхае і сцішваецца. Вочы яе спыняюцца на чымсьці ўгары і гаснуць. Абапёршыся на руку, я сяджу побач. 3 другога боку сядзіць немец. Твар у яго скамянеў. Ён увесь у слыху. I не дзіва: праз дзвесце метраў свае. Ён можа закрычаць, і тады нас усіх схопяць. Але ён не крычыць. Мне нават здаецца, што ён не меней за нас баіцца.
А мне ўжо, бадай, нічога і не страшна. Смерць Каці мяне ашаламляе. Колькі ўжо загінула на маіх вачах — знаёмых і невядомых, але я ніколі не раскісаў так. Мо таму, што яны былі мужчыны і саддаты. Як-ніяк я быў падрыхтаваны да думкі, што яны могуць загінуць. Смерць на вайне — рэч дужа звычайная. Але чаму памірае гэта дзяўчына? Хто яе паслаў на вайну і чаму? Хіба сама папрасілася? Але што яна ведала аб ёй? Тое, што пісалі газеты: гераізм, патрыятызм. А памірае ў нейкай трубе, па недарэчным выпадку расшкуматаная мінай. I мы не можам ёй памагчы. Ды і навошта яна тут? Хіба ў пас мала мужчын? На перадавой, у тылах, у краіне наогул? На кожны дзесятак у ланцугу — добрая сотня ў бліжніх тылах. I якіх мужчын! Дужых, пісьменных, свядомых.
— Дакументы забралі? — пытаецца Сахно і ўкленчвае побач.
Я не адказваю. Каму што, а гэтаму найперш — дакументы. Яму галоўнае — выканаць фармальнасць. Дакументы — вайсковая тайна. Яна не павінна трапіць да ворага. Але што ў тых дакументах? I каму яны цяпер патрэбны? Яе жыцця ён не бярог, а пра нейкія паперкі столькі клопату...
Сахно тым часам запускае руку пад Кацін паўшубак і доўга там шарыць. Я на яго не гляджу. Без злосці я не магу бачыць гэта. Добра, што яна мёртвая і ёй усё роўна. А была б жывая, напэўна стала б у гэтага капітана бітая морда...
Дастаўшы з нагруднай кішэні чырвонаармейскую кніжку, Сахно зазірае ў яе.
— Шчарбенка Кацярына Іванаўна. Вядомае прозвішча,— са з’едлівай ухмылкай паведамляе ён.
Я напружваю памяць. Сапраўды, прозвішча і мне здаецца знаёмым. Толькі дзе я яго чуў? Я запытальна гляджу на
Сахно. Той запіхвае ў кішэню яе дакументы і заўважае мой позірк.
— He прыпамінаеце? Пэпэжэ камбата Маскалёва. 3 дзевяноста дзевятага,— кажа ён і ідзе ў той канец трубы,— Загад па дывізіі быў.
Падобна на тое, што гэта яго забаўляе. Што яна пэпэжэ і што быў загад наконт яе недазволеных адносін з камбатам Маскалёвым. Ён рады, што хоць пасля смерці знайшоў, чым папікнуць яе.
— Ну і што? — ледзьве стрымліваючы сябе, пытаюся я.
Сахно, азірнуўшыся, бліскае з-пад броваў сваім праніклівым позіркам, і я зрываюся:
— Ну і што? Калі і пэпэжэ? Ну і што?
— Замаўчыце! Вы што — ачумелі?
Ён знерухомлівае, утуліўшы голаў, і ўнутры ў мяне ўсё ападае. Я ледзьве валодаю сабой. Пэўна, ён мяне давядзе да шаленства. Я не магу яго бачыць... Дзіва, якія мы розныя людзі! Афіцэры адной арміі. Грамадзяне адной краіны. Чорт яго ведае, чаму так? Чаму суседства вось гэтага лакеяватага немца мне лягчэй стрываць, чым яго?
А немец тым часам устае і ідзе да Сахно. Я ўжо заўважыў, што з нядаўняга часу ён наогул стараецца трымацца бліжэй да капітана. Мной ён быццам ужо і грэбус. Жэстыкулюючы кастлявымі рукамі, ён кажа нейкую доўгую фразу. Сахно пасуровелымі вачыма няўцямна ўстаўляецца ў яго і ўзмахвае пісталетам.
— Ану, назад! Назад!
Немец адступае, але ўсё яшчэ нешта стараецца давесці капітану. Той, вядома, не разумее, але насцярожваецца.
— Што ён кажа? — упаўголаса пытаецца ён у мяне.
— Ён жа вам кажа. Вось вы і зразумейце.
Капітан хмурыцца.
— Ну, ведаеш!.. Я інстытутаў не канчаў. Гэтай брыдоце не вучыўся.
Вядома, гэтай «брыдоце» ён не вучыўся. Чаму ён наогул вучыўся? У школе я таксама не захапляўся нямецкай мовай, але гора і вайна ўсяму навучаць. Некалькі слоў з фразы немца я ўсё ж разумею, пра астатнія здагадваюся. Немец
даводзіць, што трэба некуды ўцякаць, бо калі пачнецца штурмоўка (шляхтангрыф), дык салдаты (лёс рэннен дэцкунг) — пабягуць сюды, у сховішча.
Гэта падобна на праўду. Але хай пачынаецца штурмоўка. Дрэнна, калі штурмавікі не наляцяць і калона прарвецца з Кіраваграда. А можа, і добра. Прынамсі, для нас, Чорт ведае што, робіцца ў маёй галаве. Я ўжо не магу разабрацца, што добра, а што дрэнна.
Немец нявесела вяртаецца ад капітана і моўчкі садзіцца ля ІОркі.
— Вось наляцяць «ІЛы» і зробяць з вас мясакамбінат! — не хаваючы свае злосці, кажу я немцу.
Той, нечакана згаджаючыся, ківае галавой:
-Я, я.
Гэта мяне злуе яшчэ больш. Скажы, якая пакорлівасць! Можа, гэты фрыц зараз скажа, што ён камуніст? Што з калыскі быў супраць Гітлера? Бывала ж такое. Сорак чацвёрты — не сорак першы. Самыя гарачыя нацысцкія галовы паспелі ўжо прастыць.
— Мы вас перадушым, як вошай! Разумееш? Як лёйзы — к ногцю! — красамоўна паказваю я рукамі,— Варум гебт аух ніхт гефанген?1
Немец, здаецца, разумее, але моршчыцца і ціха сам сабе бармоча:
— Вір зінд аіфахе зольдатэн! Дэр крыг іст фюр генерале унд дэн фюрэр2.
Гэта іх песня мне ўжо знаёмая.
— Ах, фюрэр? А самі? Самі што вы робіце? Палонных дабіваць таксама вас фюрэр прымушае? Пасылкі з нарабаваным у Германію пасылаеце таксама па загаду фюрэра? Вунь цэлы эшалон у Знаменцы застаўся! Фюрэр дазваляе, вось вы і рады. Вам выгадны такі фюрэр. Ён заахвочвае на злачынствы: біце, хапайце — вы і гатовы! Фюрэр за ўсё адказвае, а вы вядома айнфахермэнш? Вы не разумееце. 3 вас узяткі гладкі. Так?
1 Чаму вы пс здаяцсся ў палон? (пям.).
2 Мы простыя салдаты. Ваііпу робяць гспсралы і фюрэр (пям.).
Немец уздыхае. Нечым ён заклапочаны ці, можа, адчувае маю шалёнасць і пабойваецца. I ён сядзіць так, надзьмуўшыся, у нашым пакамечаным шынялі паверх свайго шырокага ў каўняры мундзіра. Казыркастая яго шапка перакруцілася набок. Уздыхнуўшы, ён пагаджаецца:
— Я, я. Айнфахермэнш!
— Што ён кажа? — зноў пытаецца здаля Сахно.
— Кажа, што ён маленькі чалавек. Hi ў чым не вінаваты.
— Задушыць яго трэба,— проста вырашае капітан.
Я не пярэчу. Урэшце, чорт з ім: хай душыць! Цяпер мне яго не шкада. У мяне столькі накіпела ў гэтыя дні за ІОрку, за сябе, за ўсіх хлопцаў, якія ўжо ніколі не ўстануць са снегу. I асабліва цяпер вось за Кацю... Толькі без немца мы, бадай, не ўправімся з Юркам. Сахно аднарукі, я, лічы, аднаногі. A калі давядзецца ўцякаць? He, мабыць, немца трэба пакінуць. Ды і чым ён можа нам перашкодзіць? Здаецца, да сваіх ён не дужа рвецца.
Аднак я маўчу, пачынаючы думаць пра іншае. Мабыць, будзе шчасцем, калі мы тут праседзім да ночы. Уночы мы, можа, і вырваліся б, а ў дзень то наўрад. Хіба што адкульнебудзь з’явяцца нашы. Я прыслухоўваюся: здаецца, на дарозе пацішэла. Можа, калона прайшла? Цяпер бы не рушыла пяхота... 3 ёй будзе куды як горш.
Сахно тым часам разраджае пісталет. У яго, бачу, нейкая няспраўнасць з магазінам. Заціснуўшы між каленяў рукаятку, капітан аднаруч ладзіць яго. А я паныла сяджу ля Каці. Яна ўжо, мабыць, застыла. Выцягшыся ў доле, сінее васковым тварам мой Юрка. Тут усё ж моцна холадна, у гэтай праклятай трубе.
— Васілевіч! — сцішана гукае Сахно і змаўкае, ці то прыслухоўваючыся, ці то штось абдумваючы.— Злазь на насып і паназірай. A то яшчэ накрыюць, як куранят.
Вельмі не хочацца ўставаць, але мусіш. Прыхапіўшы карабін, я неахвотна вылажу з трубы. Сонечная яркасць стэпу асляпляе. Ва ўпор высвечаны сонцам, блішчыць шырокі адхон насыпу. Збоч ад яго з-за далёкага пагорка вытыркаюцца стрэхі будынін. Там нейкае сяло. Раптам у мяне з’яўляецца думка: а што, калі па-за насыпам пракрас-
ціся туды і схавацца? Калі там няма немцаў? Толькі вось Юрка...
Перш чым лезці на насып, я кажу ў трубу:
— Немца пакуль не чапайце. Спатрэбіцца.
Сахно азіраецца, але не адказвае.
34
Прысыпаны снегам, адхон шархаціць пад локцямі леташняй, жорсткай ад марозу травой. Пругка б’е ў твар сіверкі вецер. Ногі слізгаюць, і я, упіраючыся рукамі і каленямі, лезу ўгору. Ззаду ляжыць міннае поле з курганамі і доўгай крывулякай нашых слядоў. Я туды, аднак, не гляджу — я адчуваю яго спіной. Апантаная спроба Сахно абхітрыць смерць абышлася нам дужа дорага і найбольшым страхам прадаўжае жыць у маёй душы.
На броўцы я прыпыняюся і па чарзе пазіраю ў абодва канцы чыгункі. Здаецца, на палатне — нікога. Тады, набраўшыся асцярогі, прыпаднімаюся і коратка выглядваю з-за шырокай прамазучанай рэйкі.
О, шаша аж гудзіць ад руху — цяпер, праўда, па ёй пруць абозы. Нямецкія фуры, адкрытыя і пад брызентам, двухколкі, кухні, нейкія падводы, з каптурам накладзеныя дабром і ўвязаныя вяроўкамі. Дзве шэрыя легкавыя машыны, разпораз сігналячы, марудна пракладваюць сабе шлях па ўзбочыне. Трухаюць, іржуць, бразгаюць цуглямі коні.
Добра, што ад чыгункі да шашы не дужа блізка, а то б яны ўжо дабраліся да нас.
Трохі паўзіраўшыся, я, аднак, неўзабаве хаваю сваю аббінтаваную галаву. У душы горкая радасць ад таго, што я іх бачу, а яны мяне не. Хоць гэтыя абознікі зусім не глядзяць па баках, мабыць, ім цяпер не да навакольных краявідаў. Ім абы вырвацца з катла, калі застаўся праход.
Зноў высоўваюся, здзіўлены нейкімі крыкамі, і зараз жа заміраю ў цікаўнасці. Дзіва што: на шашы б’юцца. Адна фурманка заварочвае ўпоперак руху. Нейкі немец у кароткім шыняльку хапае за цуглі коней. Таўстазадыя вялізныя біцюгі высока ўскідваюць свае галовы. Ён б’е іх знізу кулаком па
мордах. Але да яго тут жа саскоквае з фурманкі ездавы, і вось на шашы — крыкі, салдацкая лаянка. Той, што ў кароткім шынялі, дае ездавому па вуху, ездавы хапае праціўніка загрудкі. Некалькі падвод спыняюцца, некалькі спрабуюць аб’ехаць іх. Здаецца, восьвось будзе пробка. Гэта здорава, думаю я і пазіраю ў неба: вось бы цяпер самалёты! На жаль, самалётаў няма, толькі ззаду, за курганамі, невысока кружыцца «рама». Ну, але і так няблага: не кожны дзень даводзіцца бачыць, як б’юцца паміж сабой немцы.