Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Упярод! — з пісталетам у руцэ люта патрабуе Сахно.
Іду, іду. Я і сам адчуваю, трэба хутчэй. Трэба вырвацца з гэтага праклятага поля. Толькі хутчэй!
3 вялізнаю асцярогай я крочу ў снег. Мой бот грузне да самай халявы. Параненая ступня ў рукаве нязручна заграбае снег. Каця выпраўляецца следам. Тады ззаду падае голас Сахно:
— Дыстанцыю! Дыстанцыю трымай!
Дзяўчына нсшта агрызаецца, але слухаецца і прыпыняецца, даючы мне адысці далей. Праўда, мне зусім не хочацца адрывацца ад іх далёка. Неяк разам з усімі спакайней. Стараючыся крочыць як мага ўважлівей, я азіраю перад сабой снег. Чужых слядоў тут, здаецца, няма. Месцамі снег спрасаваны завеяй да цвёрдага, і я міжволі выбіраю нагамі гэтыя цвярдзейшыя лапіклы. На іх мне смялей. I не так грузнуць ногі.
Спакваля ўмацоўваючы ў сабе ўпэўненасць, я пераходжу грыўку бур’яну, у якой несціхана шархаціць снег, і азіраюся. Ужо нс відаць і будкі абходчыка. Мы ў лагчынцы. Трэба б ісці хутчэй, але боль у параненай назе ўпарта не дае крочыць шырэй. Да таго ж са ступні спаўзае рукаў. Прыпыніўшыся, каб падцягнуць яго, я нагінаюся і раптам застываю ў жаху. Мая рука сама па сабс, нібы апёкшыся, спуджана адторгваецца. 3 снегу каля нагі, струнка напружыўшыся, тырчаць тры тоненькія мінныя вусікі. Крыху далёй, нібы галоўка баравіка, выглядвае са снегу круглае зеленаватае вечка «шпрынгенмінэн».
Адчуўшы, як холадам запялося нутро, я рэзка адхінаюся.
Але разагнуцца, мусіць, не паспяваю. Траскоткі выбух гулка ляскае ззаду. Асколкі ці снег жорстка сцёбаюць па маім шынялі. Я ледзьве ўтрымліваюся, каб не кульнуцца на тыя па-здрадніцку напятыя вусікі.
Нейкую секунду затым я ў зняменні маруджу. Я ўжо ведаю, што сталася страшнае. Але я не магу азірнуцца адразу, бо гэта ўжо звыш маіх сіл. Сэнс таго, што здарылася, неяк бы здалёку, марудна даходзіць да маёй свядомасці. I толькі праз нейкі час з натугай адолеўшы сябе, я паварочваюся. Воддаль з ІОркам на ўгнутай спіне, шырока расставіўшы ногі, стаіць немец. За ім, згорбіўшыся, чагосьці чакае Сахно. А між імі і мной корчыцца на снезе Каця. Ногі мае раптам наліваюцца неадольным цяжарам. 3 намаганнем і надзвычайнай асцярогай я выцягваю са снегу параненую ступню, затым бот здаровай. Пераступаю назад — след у след. Затым, высока ўзнімаючы калені, ступаю яшчэ. He, пакуль не рве. Тады, крыху пасмялеўшы, кідаю позірк на Кацю. Там зноў чорная копаць на снезе. Камякі зямлі. Каця, бязладна перабіраючы навокал сябе рукамі, здаецца, сіліцца ўстаць.
I раптам скамянелыя мае адчуванні ўраз абуджаюцца. Мяне ахінае жах. I гнеў. Гнеў на Сахно. Гэта ён завёў нас на міннае поле! Гад, ён загубіў Кацю! Захлынуўшыся крыўдай, я імкнуся да яго. Але ўвесь мой намер блытае Каця. Па сваіх слядах я бягу да яе. Дзяўчына сутаргава падымае насустрач свой. шырокі, цяпер асабліва непрыгожы твар. Яго перакошвае грымаса болю. Зубы ў яе сцяты. I ўнутры глохне стогн.
— Каця! Кацюшанька! Каця!..
Упаўшы перад ёй на калені, я хапаю яе за плечы. Потым за талію. I раптам разумею: ногі! 3 пасечанага асколкамі валёнка ліецца на снег цёплая кроў. Другога валёнка зусім няма: Зрэшты, няма і нагі да калена. Страшны, раструшчаны выбухам, мокры цяльпук. Ватныя штаны і полы паўшубка няшчадна пасечаны асколкамі. 3 дзірак тырчаць хамлакі ваты і поўсць.
Да нас падбягае немец. Ён кідаецца мне памагаць. Дрыготкімі рукамі я прыўзнімаю яе ногі. Але што з імі рабіць? Кроў ліецца па маіх руках, у рукавы, на шынель. Немец таксама занепакоена мітусіцца і лапоча:
— Гефлехт! Гефлехт!1
Ён совае мне вузенькі раменьчык, і я разумею: трэба накласці жгут. Каця, усё сцяўшы зубы і душачы стогн, закідвае голаў. Але маўчыць. Яе твар увачавідкі бялее і хутка пакрываецца дробненькім высыпам поту.
Мітуслівымі рухамі азяблых рук я з усяе сілы перацягваю над каленам тое, што засталося ад яе нагі. Немец тым часам адшпільвае рэмень ад майго карабіна. Гэтым рэменем мы ўдвух як-колечы абкручваем другую нагу, у валёнку. Тады я ўскідваю галаву. Насупраць, абапёршыся аб калена рукой, сагнуўшыся, стаіць Сахно.
— Ну, ты рады? Ты рады? Ты гэтага хацеў?
Сахно рэзка распрамляецца. Хуценька азіраецца наўкола. I маўчыць. Але я бачу, вочы яго расшыраюцца і неяк дурнеюць, трацячы свой заўсёдны выраз строгай уладарнасці. Ён разгубіўся. Але тут жа нейкім валявым намаганнем перамагае сябе і зноў робіцца ранейшым — суровым і патрабавалыіым.
— Замаўчы! — з ціхім шаленствам крычыць ён і загадвае: — Бяры Кацю! Жыва!
Я азіраюся. Ну, вядома, трэба ўцякаць. Два выбухі на мінным полі наўрад ці засталіся незаўважанымі. I я падпарадкоўваюся Сахно, ужо ведаючы: на міны мы болей не пойдзем. Абапёршыся на карабін, я ўстаю і нагінаюся. Сахно з немцам узвальваюць на мяпе абмяклае цела Каці. Затым яны падбягаюць да Юркі, які, пакорлівы лёсу, цярпліва ляжыць на снезе. Яго бярэ на сябе Сахпо. Я не зусім разумею, што ён удумаў. Відаць, не разумее гэтага і немец, якому капітан нешта з надрывам тлумачыць.
Урэшце, відаць, даўмеўшыся, немец улегцы адбягае на паўсотпі крокаў і азірасцца. Па ягоных слядах марудна рушыць Сахно. За ім, абапіраючыся на карабін,— я.
Па неглыбокай нізінцы мы брыдзем назад, да чыгункі.
33
Але за чыгункай па шашы едуць немцы.
Мы іх не бачым за насыпам, аднак яшчэ здалёк чуем —
1 Жгут! Жгут! (йям.).
мноства машын бясконца тарахціць, гудзе, вые маторамі, сігналіць — імкне з Кіраваграда. Яны адступаюць. Але куды дзецца нам?
На шчасце ці на бяду, нас прытуляе труба.
Мы ўпаўзаем у яе бетонны тунель і знясілена падаем у самым пачатку. Труба шырокая, амаль у рост чалавека. У доле пласт спрасаванага снегу. Дужа ветрана і сцюдзёна. Але з шашы нас тут не відаць.
Апусціўшыся на калені, я звальваю з сябе Кацю. Потым падаю сам і сутаргава аддыхваюся. Ззаду на свежанатаптаным снезе — дробныя плямы крыві. Полы майго шыняля таксама ў падмёрзлай крыві. Каця проста сцякае крывёю. Вочы яе шырока адкрыты, але зрэнкі ўвесь час падкочваюцца пад павекі. Гэта мяне палохае. Яе трэба перавязаць. Але перавязаць няма чым. Санітарную сумку мы, спяшаючыся, пакінулі ў полі, на месцы выбуху. Каб як-небудзь дапамагчы дзяўчыне, я ўшчэнт акалелымі рукамі пачынаю расшпільваць знізу яе паўшубак. Там таксама ўсё ў крыві. Але Каця чагось сціскаецца, рукамі ўпарта захінае свае полы. Вочы яе спалохана глядзяць на мяне.
Я зноў настойліва расхінаю паўшубак, але яна сціскае калені, падцягвае іх да жывата і заціскае ўсё так — нагамі і рукамі.
Я не разумею яе і запытальна пазіраю на немца. Той, стоячы на каленях, пілыіа глядзіць у другі канец трубы, дзе з пісталетам у руцэ застыў Сахно. У доле ціхенька, унутрана стогне Юрка.
— Капітан! Капітан! — сцішана клічу я.
Каця раптам пачынае тузацца і матляць галавой — пе трэба! Здаецца, я разумею правільна. Але гэта ўжо чорт ведае што!
— Перавязаць трэба! — кажу я.— Ану, пусці рукі!
Прыгнуўшыся, па трубе прабіраецца Сахно. Каця яшчэ болей сціскаецца і дрыжыць усім целам.
— Вось не даецца! Што рабіць?
— Да? — пазіраючы на выхад, няўцямна перапытвае Сахно.
Каця расслабляецца. Шэры цень атуляе яе нядаўна яшчэ
чырванашчокі твар. I тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуралыіа: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын і салдат, застаёмся жывыя?
— Каця! Каця! Што ж ты робіш? — пачынаю я недарэчна папракаць яе.— Ты што — саромеешся?
Каця перарывіста і цяжка дыхае і моўчкі глядзіць на мяне. Здаецца, яна чуе, толькі гаварыць чамусьці не можа. Пасля позірк яе сунецца кудысьці ўбок і спыняецца на немцу.
У мяне з’яўляецца здагадка.
— Ён? Так? Хай ён перавяжа? Так?
Каця не пратэстуе, толькі неяк працягла выдыхае і расслабляецца. Вочы яе паволі заплюшчваюцца. Я не ведаю, ці гэта згода, ці мо сілы назусім пакідаюць яе. Амаль спалохана я гукаю немца:
— Ком! Перавязаць! Бінтаваць. Фарштэйн?
-Я, я.
Немец пачынае таропка расшпільваць яе шматлікую вопратку,— паўшубак, ватныя штаны,— адхінае скрываўленае, пабітае асколкамі шмаццё. Каця ціха ляжыць, абыякавая да яго дотыкаў, і я пачынаю памагаць яму. Удвух мы бессаромна раскрываем Каціна цела — маладое, акрываўленае, усё ў ранах дзявочае цела, якому ўжо не ачуняць. Гэта я бачу адразу. 3 першага позірку. I я не магу прымірыцца з недарэчнаю гэтай смерцю. Толькі што я магу зрабіць?
Зрэшты, прыняць смерць тут, напэўна, давядзсцца ўсім.
Мы яшчэ не заканчваем псравязку, калі недзе паблізу раздаюцца нямецкія галасы. Сахно з пісталетам у руцэ адразу кідаецца ў далыіі канец трубы. Адхіснуўшыся ад Каці, я хапаю ўтаптаны ў снег карабін і падаюся туды ж. Ззаду спрабуе прыўзняцца Юрка.
Угнуўшы галовы, мы прыхінаемся спінамі да настылага бетону трубы і слухаем. Я паціху знімаю затвор з ахоўніка. Раз за разам азіраюся на другі выхад. Там, аднак, пуста. ІОрка трымае ў кулаку пісталет і не зводзіць з нас поўнага трывогі позірку. Яго вочы рэзка гараць на блеклым, нейкім ужо не юначым, всльмі засяроджаным на чымсьці сваім твары. Немец у нязручнай паставе насцярожана чакае ля Каці.
Галасы нсдзе блізка змаўкаюць. Настае цішыня, у якой
натужна гудзе, грукаціць шаша. Сахно ціхенька выглядвае з трубы і тут жа рэзка адскоквае. Адразу ж зусім блізка чуецца:
— Вэн вір дзіс цум абэнд фон дэн панцыр ніхт цэркутшт вэрдэн зо шлюфэн вір'.
I адказ крыху далей:
— Міт дэн обэрстэн дон Маер дурх. Ер швінгст унс лебендзіг абэр тот дацу2.
Гэта зусім кепска. Яны ля самага насыпу. На дарозе, чуваць, бразгаюць дзверцы кабіны, значыць, машьшы стаяць. Але іншыя ідуць. Напэўна, спынілася некалькі. Для чаго?
I раптам мяне прымушае зжахнуцца немец. Наш немец. Яго твар напружана выцягваецца, у вачах не то страх, не то якая рашучасць. Рукі далонямі на снезе, як у спрынтэра на старце. Глядзі, кінецца наўцёк. Я крута павяртаю карабін.
— Хальт!
Немец, няўцямна ўслухоўваючыся, кідае на мяне боязны позірк і апускаецца. Ногі яго расслабляюцца. Чорт, пэўна, яго трэба б прыстрэліць... Ды страляць нельга.
I тут усё адтуль жа, ад насыпу, далятае новы гук — слабенькі бразгат салдацкае спражкі. Аглушаны крыўднай здагадкай, я асцярожна выглядваю. Так і ёсць. Зрабіўшы сваю справу ў кювеце, два немцы таропка ідуць да шашы. На хаду зашпільваюць амуніцыю. Яны абвешаны шпулькамі з кабелем. Пэўна, знімалі сувязь.