Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Ану, марш адсюль!
I да мяне:
— А вы застаньцеся. Вас мы аформім.
Хлопцы і Эрна нерашуча топчуцца ля сцяны і са спагадай глядзяць на мяне. Капітан павышае голас:
— Што, не зразумела? Вызваляйце памяшканне! Жыва!
На ягоным твары знікае і след нядаўняга дабрадушша. Цяпер гэты твар не абяцае дабра. Ну, але гэта датычыць толькі мяне.
— Ладна, шчасліва,— кажу я хлопцам і Эрне.
Ігар першы робіць крок да мяне.
— Дайце вашу руку.
Ён моўчкі і вельмі цвёрда цісне мне пальцы і адыходзіць. Эрна, усміхаючыся, падае мяккую цёплую далоньку.
— He бойцеся!
— Глупства! Я не баюся. Шчасліва вам!
3 прыкметнай палёгкай яны прапускаюць Эрну і зачыняюць за сабой дзверы. У пакоі адразу прастарнее. За стол сядае капітан. Засяроджана прыкурвае ад запальніцы. Падсоўвае да сябе паперы.
— Ну, франтавічкі! Падалі прыклад моладзі! Вельмі прыгожа! Што ж, цяпер я разбяруся з вамі.
32
«Міпеп» — папярэджвае надпіс на дошцы, прыбітай да вешкі, што тырчыць на дарозе. Надпіс не знялі, значыць, нашых тут яшчэ не чакалі, мы першыя. Гэта, вядома, шмат дабра не абяцае. Але танкавыя часці ўсё ж недзе прайшлі. Аб тым сведчыць грымоцце бою, якое калоціць зямлю недалёка наперадзе. Недзе ў тым жа баку нізка над гарызонтам каруселяй уюцца «ІЛы» — штурмуюць немцаў. Злева ж далёка за балкай відаць доўгія будынкі прыгараднага саўгаса. Пад іх сценамі туляцца машыны і фурманкі. Вядома, там немцы.
Мы ўсе разам спыняемся, кладзём на снег Юрку. Сахно выдзірае з дарогі вешку, адрывае ад яе дошку і кідае ў снег. Пасля з палкай павяртаецца да свае прыціхлай чацвёркі.
— Так... Пойдзем праз міннае поле! — аб’яўляе ён і па чарзе, нібы выпрабоўваючы, з-пад ілба аглядвае нас. Каця ўскідвае голаў.
— Вы што? Ці ў сваім розуме?
— He ваша справа. Я з вамі не жартую. Я загадваю,— уставіўшыся ў дарогу, змрочна аб’яўляе Сахно.— Зрэшты, калі хто не згодны, гаварыце адразу. Для таго я знайду іншае выйсце.
Хвіліну мы ўсе маўчым. Я таксама не зусім разумею яго. Калі б ён выпраўляў нас адных, дык усё было б проста. Але ж, відаць, па мінным полі прыйдзецца ісці самому. Гэта ўжо бянтэжыць.
— Пайшлі вы к д’яблу! — шырока раскрыўшы гняўлівыя вочы, лаецца Каця,— Вы нас пагробіце. I раненых. Ці вы звар’яцелі?
Сахно цярпліва выслухоўвае дзяўчыну, стоячы да яе бокам, і бровы яго ўсё ніжэй асаджваюцца на сцюдзёныя вочы.
— Я выконваю загад. У арміі палагаецца выконваць загады. Апроч, як праз міны, дарогі ў нас няма. Немцам жывымі я вас не пакіну.
У вачах яго жалезная цвёрдасць. Набычыўшы голаў, ён пранізвае Кацю вострым, нядобрым позіркам.
— Чаму ўжо немцам? Калі пакідаць, дык абавязкова немцам? — кажа Каця і, павярнуўшыся ад яго, паныла адыходзіць убок.
Сахно, сцяўшы сківіцы, нешта абдумвае. Настае пакутная паўза, і, каб скараціць яе, я кажу:
— Пападрываемся ж!
Сахно адказвае не адразу.
— Падарвсцца адзін — наперад пойдзе другі. А вы як думалі?
Самаўпэўненасці ў яго нават залішне. Нібы перад намі не міннае поле, а вучэбны пляц. Алс ж што рабіць — падацца болей няма куды: з трох бакоў немцы. Можа, як і праскочым... Капітан тым часам, ашчадна несучы за пазухай свой локаць, павяртаецца да нас:
— Ну! Хто першы?
Мы ўсе прыціхлі і маўчым. Глядзім кожны сабе пад ногі. Аднак Каця, зусім нс бянтэжачыся, злым позіркам мсрае немца.
— Калі так, хай фрыц! Іхнія міны. Няхай па іх і топае.
Сахно нязгодна дзёўбае палкай у снезе.
— Фрыц цябе завядзе?!.
Можа, і так. Можа, і завядзе. Або кінецца ўцякаць. Даганяй тады па мінах. Відаць, і напраўду пускаць яго першым нельга. Але тады каго? He Кацю ж! I не мяне. У мяне нага адразу дзве міны зачэпіць. Застаецца танкіст...
Спадылба я тайком пазіраю на гэтага чарнявага хлопца. Сахно ўжо, як на прызначанага, ва ўпор глядзіць на яго. Танкіст нерашуча топчацца, пазіраючы некуды ўбок, але, відаць, адчувае, што першым прыйдзецца ісці яму.
— Ось так! — кажа Сахно,— Бярыце палку і — шагам марш!
Танкіст вяла закідвае за спіну аўтамат і прамазучанай рукой моўчкі бярэ палку. Капітан паўз сябе прапускае яго на снегавую цаліну.
— Так. Дыстанцыя пяцьдзесят метраў. За ім пойдзеце вы! — тыцкае ён у мяне і прыкрыквае на танкіста: — I хутчэй! He ўзарвешся!
Мы скіроўваем у стэп да бліжняга з трох скіфскіх курганаў, што высяцца на снегавой белізне. ІОрка ў гэты раз дастаецца Энгелю, які без загаду ўзвальвае яго на сябе. У стэпе зачынаецца пазёмка. Снегавыя космы рвуцца з-пад ног і далёка распаўзаюцца ў доле. Скрозь дробненька трымціць на снезе быльнёг. Сцюдзёна дзьме вецер, і невысока на небе праз смугу сіратліва блішчыць зімовае сонца. Я старанна крочу па танкіставых слядах. За мной ідзе Каця. За ёй, сагнуты пад цяжарам нялёгкае ношы, немец. Сахно замыкае пяцёрку.
Унутры ў мяне ўсё пакутна напружваецца. Здаецца, аж замірае сэрца. Ідзеш, як па лязе брытвы. Як па гарачым вуголлі. Увесь час трэба ўглядацца пад ногі, каб ступаць след у след. А вочы міжвольна імкнуць наперад — туды, да танкіста, дзе — невядомасць і смерць. На перамеценым снегавымі пасмамі доле сапраўды дзе-нідзе старыя сляды. Аднак яны ледзьве прыкметны. Міны ж усе ў снезе, які тут зусім неглыбокі, да шчыкалаткі. Выдатная маскіроўка. Добра яшчэ, што ў пярэдняга палка. Снег мяккі.
Ужо добра адышоўшыся ад дарогі, танкіст спыняецца і, пакалупаўшы палкай, вывальвае на снег нешта круглае. Fa­ra — міна. Сахно ззаду крычыць:
— He чапай! He чапай! Марш упярод!
— Процітанкавая! — басіць танкіст і, грэбліва пхнуўшы нагой шэры смертаносны кругляк, ідзе далей.
У нас крыху прыбаўляецца смеласці. Калі міны процітанкавыя, то яшчэ паўбяды. Пад намі яны не ўзарвуцца. Калі няма проціпяхотных. Тады, лічы, нам пашанцавала.
Танкіст наперадзе, бачу, жывее. Рухі яго робяцца зграбнейшыя, відаць, і страх у яго меншае. Хлопец сігае шырэй. Я дык ужо і не зганюся з ім і паступова адстаю. Але ззаду мяне падганяе Каця. Занадта вырваўшыся наперад, танкіст заўважае гэта і прыпыняецца.
— Шырэй крок! Hi чарта тут няма! — упэўнена кажа ён.
Я стараюся крочыць хутчэй. I раптам усё ва мне абрываецца. Грымотны выбух, здаецца, расколвае неба. Знячэў-
ку я прысядаю, ускінуўшы да галавы локці. Нешта са свістам праносіцца ўгары. Наперадзе ж чорная рваная пляма на снезе і пыл. Воблака яго, хутка радзеючы, сцелецца ў полі.
У наступную секунду я азіраюся. Ззаду ўсе ляжаць, але быццам усе жывыя. Прыніклі да зямлі і анямелі. А танкіста няма. На тым самым месцы, дзе ён толькі піто быў, вывараціны мёрзлай зямлі і груды снегу.
Мяне абдае сцюдзёным потам. Чамусьці набіраецца поўны рот горкай сліны. Наўкола робіцца ціха-ціха, і ў гэтай цішы аднекуль з-за балкі ад саўгаса даносіцца далёкая кулямётная чарга.
Першай ускоквае з долу Каця. Зноў, як і некалі ў хаце, яна рашуча, па-мужчынску лаецца.
— Растакую вашу маць!.. Куды завёў? Куды ты нас завёў, сволач!
Капітан паднімаецца на адно калена і стаіць, увабраўшы галаву ў плечы.
— Маўчаць! Упярод! — сваім басам заглушае ён крык Каці,— Вы, упярод!
— Ах, я ўпярод! Мяне гоніш. А табе боязна? He хочацца паміраць? Малых дзетак шкада? Ласкавай жоначкі?..
Сахно, сцяўшы сківіцы, грозна чакае. Каця крычыць. Я адчуваю, што, па справядлівасці, ісці першым цяпер трэба мне. Толькі ад страху баўлю час. Мне трэба загад. А загад ён аддае Каці. I, відаць, не мае намеру яго мяняць.
He зводзячы здзічэлага позірку з дзяўчыны, ён дрыготкай рукой вырывае з кабуры пісталет.
— Гад ты! Душагуб! Думаеш, я баюся? За сябе дрыжу? Даганяй, гад! — крычыць Каця і раптам зрываецца з месца.
Бягом яна абмінае мяне, дасягае варонкі і без секунды развагі кідаецца далей. На шэрым, затрэсеным зямлёй і гараю снезе пралягае роўны шнурок яе свяжутка-белых слядоў.
Нейкі час мы яшчэ стаім, не ў стане адолець страхавітай нерашучасці. Але вось з саўгаса зноў грукоча даўжэзная, настойлівая чарга. Некалькі куль угары віскліва прарэзваюць паветра. Гэта надае жвавасці, і мы ўраз подбегам рушым з месца.
Я зноў напружваюся, стараючыся як мага раўней ступаць у Каціны сляды. Пад кулямётны строкат дабягаем да неглыбокай варонкі. Тут мін няма. Але тут горш, чым на снезе. Тут вее не магчымай, а ўжо рэальнай смерцю. Смерцю таварыша. I тое, што пагібель трапіла другому, а не табе, цяпер ужо не абнадзейвае. Пад нагамі нейкі шкумат вопраткі, збоч з снегу жахліва тырчыць костка — крывава-белая на земляной шэрасці. Зводдаль, адкінуты выбухам, валяецца чорны танкавы шлем. Гэта ўсё. Іншае расхрыстапа, расшкуматана мінай і разматляна з зямлёй і снегам.
Але Каця, бадай, ашалела. Што яна робіць? Без палкі, не разбіраючы дарогі і нават не азіраючыся, яна хуткім крокам і подбегам, без усялякай асцярогі шыбуе па снезе да недалёкага ўжо кургана. Быццам ёй вядома, што там канец міннага поля. Сахно нешта крычыць ёй, але яна нават не азірнецца. I мы ідзём па яе слядах. Мы мусім ісці. Заміраючы сэрцамі. 3 дрыгоццем у нагах. Кожную секунду чакаючы выбуху.
I здараецца цуд. Каця падбягае да кургана. Спыняецца, павяртаецца да нас і стаіць. Ва ўсёй яе маленькай постаці — дакор і выклік. Па полі ад нас, нібы з пагібелі ў жыццё, цягнецца слабенькі і выратавальны ланцужок слядоў.
Неяк незразумела павесялеўшы, я прыбаўляю кроку і неўзабаве даганяю яе. Ззаду спяшаецца немец з Юркам на спіне. Ён добра ўходаўся і аж хістаецца. Відаць, знарок адстаўшы, ззаду за ўсімі бяжыць Сахно.
— Размініравана! Куды далей? — супакоена, але з рэшткамі нядаўняга гневу кажа Каця.
I мне чамусьці няёмка глядзець на яе счырванелы, змораны твар. Вядома, мы вінаваты перад ёю. Перад яе смеласцю і яе безразважнасцю, якім цяпер абавязаны жыццямі. Але ў тым не хочацца прызнацца нават сабе. Лепш за ўсё вытлумачыць неразумным жаночым капрызам. Гэта дазваляе захаваць наш гонар.
Хвіліну мы стаім ля яе. Немец з-пад Юркі стараецца зірнуць наперад. Юрка ніцма ляжыць на яго шырокай спіне. Шэры твар сябра павернуты набок. Вочы ледзь-ледзь прыадплюшчаны.
Тым часам падбягае нахмурана-зацяты, увесь увасаблен-
не вайсковае ўладарнасці, Сахно. За пяцьдзесят крокаў ён спыняецца і сарваным голасам крычыць:
— Васілевіч, упярод!
Так. Цяпер нічога не скажаш. Цяпср павінен ісці я. Капітанава бязлітаснасць поўнаю мерай перадаецца мне. Я пайду.
Толькі куды — упярод?
Пляскаты пагорачак ад кургана паката загінаецца ўніз. 3 саўгаса нас ужо не відаць. Крыху ўбаку і ззаду, у неглыбокай доўгай нізінцы, пралягае насып чыгункі. У ім чарнее круглая адтуліна трубы.