• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — Трэба пра жывых болей падумаць!
    Сахно крута павяртаецца да мяне і высока ўскідвае няголены свой падбародак.
    — Гэта вы пра што?
    — Пра тое, што чулі. Хай байцы бяруць малодшага лейтэнанта.
    — Вашага сябра?
    — Сябра. Ну і што ж? Або таго,— ківаю я ў бок лётчыка, які цярпліва скурчыўся ля немца.
    — Што, немца шкада?
    — He шкада, а брыдка.
    — Ах, брыдка! А я думаў, шкада. Спачуванне, так сказаць — сцяўшы квадратныя пашчэнкі, кпліва цэдзіць Сахно. I раптам уладарна загадвае разведчыкам: — Узяць труп!
    Спатнелыя і стомленыя, разведчыкі пераступаюць з нагі на нагу. Запэцканыя і падзёртыя іх халаты падпяразаны скуранымі нямецкімі дзягамі. I раптам у аднаго ля спражкі я бачу знаёмыя гранаты. Так і ёсць: выскраблены чымсьці вострым надпіс «Коваль М.». Я не магу ўтрымаць здзіўлення і раблю крок да разведчыка.
    — Слухай, ты дзе іх узяў?
    Замест таго каб адказаць, разведчык чамусьці тузае галавой, хіліцца, хіліцца да мяне і раптам усім целам грузна валіцца на дарогу. У наступнае імгненне, не паспеўшы здзівіцца, я таксама падаю. У паветры над галовамі праносіцца блізкая чарада куль: «Жві-у, жві-у, жві-у...» Немцы?
    Я тут жа крута перакідваюся тварам назад — ну, вядома ж, мы праваронілі — у сяле немцы! Чатыры ці пяць аўтамашын або транспарцёраў (а можа, і танкаў) сунуцца па вуліцы, і з пярэдняй у наш бок джгаюць бляклыя ўранку трасы.
    Зразумеўшы ўсё, я рыўком кідаюся да Юркі. Побач усхопліваецца з долу танкіст. Ззаду да нас падбягае Каця. Танкіст азіраецца і ашалела лаецца нядобрымі словамі:
    — Гад, здурнеў, ці што? Пэўна ж, свой...
    — Свой! Знайшоў сваяка! Трымай палатку! — крычыць Каця.
    — Бягом! Бягом! — крычыць зводдаль Сахно (ці, можа, разведчык).
    Мы ўтрох нязграбна хапаем Юрку, але яго цела тут жа спаўзае з вузкай палаткі на дол. Новая чарга пырскае ў вочы снегам. Каб затуліцца ад куль, я рэзка пхаю сябра ў каляіну,
    дзе глыбей, і звальваюся туды сам. Калі чарга мінае, ускочыўшы, падхопліваю Юрку пад паху. Побач узнімаецца з долу танкіст. Усё лаючыся, ён рэзка рве яго за другую руку, ногі падбірае Каця. Над галовамі зноў імпэтна праносіцца агняны струмень, але міма. Здаецца, мы цэлыя. Адчуванне маё прытупляецца, у гарачцы дубее развага, і адзінае, амаль падсвядомае імкненне вымушае: «Хутчэй!» Я ўжо не азіраюся, уся мая ўвага скіроўваецца толькі наперад. Сахно і разведчык, прыгнуўшыся, далёка бягуць па дарозе. За імі цягне лётчыка немец. Другі разведчык ляжыць між каляін побач з трупам аўтаматчыка. Вядома, тыя іх кінулі. Але і нам няма як затрымлівацца — хутчэй! Хоць бы якіх сто крокаў за пагорак — там бы мы захінуліся.
    Чэргі б’юць то пад ногі, то праносяцца паўз галовы, вецер абдае снегавым пылам. Мы ўскокваем і зараз жа падаем, але з усіх сіл валачом Юрку. Урэшце, каторы ўжо раз распластаўшыся ў каляінах, бачым — схаваліся. Сяла не відаць, кулі ідуць верхам. Тады мы аслабела ўстаём, і я аддаю сябра танкісту, які за каўнер дужа цягне яго за сабой па каляіне. Я плятуся апошні і слухаю: вось-вось загрукочуць маторы.
    Эх, чорт, трэба гранаты! Як трэба цяпер гранаты. I я лаю сябе, што не ўзяў тыя, у разведчыка. Толькі як было ўзяць?..
    Наперадзе снегавая роўнядзь, і па ёй пралягае дарога. Далей два рады слупоў, нейкая будыніна,— там, здаецца, чыгунка. Туды аслабела клумаюць Сахно і разведчык. Разведчык, аднак, прыпыняецца і, прычакаўшы, пачынае памагаць немцу. ІОрка ў надзейных руках танкіста і Каці. А я ўжо не магу. Я дастаю з-за спіны мой карабін і падаю ў каляіне.
    Памерці, ці што? Пэўна, гэта было б удачай — так вось ціха заплюшчыць вочы і сканаць. Толькі, ведаю, такая смерць — для мяне раскоша. Будзе зусім інакш: перабітыя косці, разарванае цела, кроў і пакуты... I будзе хутка — восьвось. Як толькі пакажуцца з балкі немцы. Тады і канец...
    Аднак у магазіне чатыры патроны. Я перазараджаю карабін і пачынаю чакаць. Каляіна пада мной мелкая і шырокая. Грубы след «студэбекера» сям-там зацёрты ІОркавым целам. Камякі снегу. Сляды. Конскі памёт. Калі добра пацэліцца, першымі стрэламі я магу падбіць пару фрыцаў. На
    большае разлічваць цяжка. Але і для таго трэба аддыхацца, супакоіцца. Хоць бы паспець!..
    Аднак немцаў няма. I з-за пагорка не чуваць нічога. Што за дзіва? Нешта даўгавата яны марудзяць. А можа, ім напляваць на нас? Можа, павярнулі куды на іншую дарогу?
    Я азіраюся. Танкіст з Кацяй на ўвесь рост нясуць Юрку. Астатнія ўжо ля будыніны. Здаецца, там пераезд. Якое-ніякое сховішча. I, значыць, жыццё... Гэта раптам абнадзейвае. А можа, і я паспею!
    30
    He верачы, што ўсё абышлося, я пераходжу шасейку, якая на гэты бок бяжыць поруч з чыгункай, і кульгікаю на пераезд. Але гэта не пераезд, а хутчэй будка абходчыка — цагляная дамоўка, хляўчук, штабель шпал і некалькі абсыпаных снегам рэек на нізкай падстаўцы. Шлагбаумаў тут няма.
    Хлопцы ляжаць у снезе за рэдзенькім паламаным штыкетнікам. Праз ягоныя шчыліны тырчаць на дарогу два аўтаматныя ствалы. Чакаюць. I лаюцца. Прынамсі, лаецца адзін Сахно.
    — Якое вы мелі права? Я вас пытаюся? Яго сусед-разведчык варочаецца ў снезе і запальчыва апраўдваецца:
    — Дык жа забіты! Што я сляпы, ці што? У галаву ж куля...
    Дашкандыбаўшы да хлопцаў, я бокам падаю ля танкіста і прасоўваю ў дзірку карабін. Наперадзе так нікога і не паказалася. Відаць, сапраўды, плявалі на нас немцы. Папалохалі, забілі аднаго і задаволіліся.
    — Васілевіч! — гукае мяне Сахно.
    — Я!
    — Вы забітага бачылі?
    — Ну, бачыў. А што?
    — А вы ўпэўнены: ён забіты, а не паранены?
    — Я не глядзеў. Вы ж самі там стаялі... Маглі пацікавіцца.
    Сахно хвіліну маўчыць, разважаючы. Пасля рашуча ўстае.
    — Вось што! — катэгарычна аб’яўляе ён і павяртаецца да разведчыка: — Зараз жа пойдзеце і даставіце сюды труп. Зразумела?
    Разведчык таксама ўзнімаецца са снегу.
    — А нашто труп?
    — Каб я бачыў, што ён забіты! — трацячы раўнавагу, раптам крычыць Сахно,— Вы разумееце ці не? Ці вам трэба зброяй гэта ўнушыць?! Ну!
    Ён гатоў азвярэць, размахвае пісталетам, і я цяпер не зайздрошчу хлопцу. Уставіўшыся ў капітанаў твар, відаць, разумее гэта і разведчык. Трохі памарудзіўшы, ён злосна плюе ў снег і, ні на кога не зірнуўшы, ідзе на дарогу. Пад плотам нас застаецца трое. Астатнія, напэўна, у дамоўцы.
    — Саплякі! Разгільдзяі! — бушуе Сахно,— Я вам пакажу, як выконваць загады!
    «Здорава!» — думаю я. Відаць камандзірская рука. I прынцыповасць. Аднак навошта гэтулькі крыку? Самі — не дурні, разумеем, што да чаго. Накрычаўшыся, Сахно сціхае, бы замыкае свае сківіцы, і кладзецца ў снег. Мы глядзім на дарогу. Разведчык хутка ідзе сабе з аўтаматам пад пахай. Справа, недзе зусім блізка — Кіраваград. У небе над ім расплываюцца дымы. Блізкая кананада калоціць пад намі зямлю. Аднак у якім баку перадавая — не зразумець: грыміць кругом. Невысока ўгары, абрынуўшы на зямлю крута замешаны грукат, праносіцца чарада «ІЛаў» — пайшлі на штурмоўку. На небасхіле бяспромнаю бляклай плямай праз рэдзенькую смугу блішчыць халоднае сонца.
    На дарозе па-ранейшаму пуста.
    Я пачынаю мерзнуць. I галава, і нага. У кажушковы рукаў набілася снегу. Там мокра. Турбуе думка: як Юрка? Такая дарога, мусіць, далася яму ў знакі. I тут, быццам у адказ на мой клопат, з-за рога дамоўкі з’яўляецца Каця.
    — Младшой! А младшой! Друг кліча...
    Ад кепскага прадчування ў мяне захлылаецца сэрца. Я ўскокваю з-пад плота. Зводдаль ускідвае голаў Сахно. У ягоным позірку прыдзірлівая строгасць службіста.
    — На хвіліну,— кажу я і брыду за рог.
    У дамоўцы паўзмрок. Выбітыя вокны завешаны вопраткай. На падлозе зляжалая салома. (Відаць, за гэтыя суткі забрыдаем сюды не мы першыя.) Але тут цёпла. Мяне сустракае пажылы прыгорблены чалавек у чорнай ватоўцы. У куце на саломс паныла сядзіць немец. Побач на нейкай світцы
    дрыжыць-калоціцца ў брудных бінтах лётчык. Немец час ад часу ахінае яго шынялём. Бліжэй да акна суцішана ляжыць мой спакутнелы сябар.
    — Сядзь,— ціха кажа Юрка, адкрыўшы і аслабела заплюшчваючы вочы.
    Я апускаюся ля яго на салому і маўчу. Я не ведаю, што з ім? Ці не самае горшае?..
    — Цябе там не параніла? — ціха пытаецца Юрка.
    — He, Юра. Абышлося. А ты чуў? — пытаюся я, сцяўшы дыханне. Няўжо ён усё чуў, што рабілася на дарозе?
    — Я разумеюмаючы на ўвазе нешта сваё, кажа Юрка,— 3 намі вазні!.. Самім столькі бяды! Але знаеш... He кідай. Дужа прашу. Я-то чорт з ім... Але маці ў мяне, ведаеш жа... He перажыве яна...
    Ён змаўкае, і ў мяне адлягае ад сэрца.
    — ІОр! Ну што ты! — дзіўлюся я, адчуваючы сваю няшчырасць. Бо я не ведаю, куды мы яшчэ падамося? Як выкруцімся з гэтай бяды? Ці здолеем вынесці яго жывога? He ведаю чаму, але мая рашучасць уратаваць яго пахіснулася. I ўсё ж я з раптоўнай упэўненасцю абяцаю: — I не думай пра гэта: не кінем!
    ІОрка нешта ўзіраецца ў столь і ўздрыгвае.
    — Знабіць, халера. А наогул — мне лепш. Я цяпер адчуваю: выжыву. Учора, прызнацца, думаў, хана,— вуснамі ён спрабуе ўсміхнуцца. I зноў сур’ёзна: — Выбрацца б толькі...
    — Выберамся, Юра. Тут ужо недалёка. Во немец паможа. Яшчэ ёсць двое здаровых. He турбуйся.
    Я азіраюся на Кацю, якая ціха стаіць ззаду, і раптам бачу яшчэ некага на падлозе ў другім куце. Прыкрыты шынялём, ён ляжыць у цені. Толькі ногі ў нямецкіх, дбайна падкутых ботах выцягнуліся да парога.
    — Хто гэта?
    — Немец. Хто ж яшчэ...— кажа Каця.
    — Немец, сынок, немец,— пацвярджае стары, пэўна, гаспадар гэтай дамоўкі. Ён расслаблена шкандыбае ад парога і сядае на край тапчана. Пасля раздумна знімае шапку. На белай галаве тапырацца зблытаныя ссівелыя космы.
    — Адкуль немец?
    — Ды тут, учора... Паміраў на шашы. Ну, падабраў...
    Я ўстаю, адкідваю край шыняля. На скрываўленай саломе зжаўцелы, здаецца, малады яшчэ твар. Паўрасплюшчаныя нерухомыя вочы. Худая кадыкастая шыя. На пагонах па два афіцэрскія знакі. Обер-лейтэнант вермахта.
    — Усю ноч кідаўся. I плакаў, як дзіця. Нялёгка адыходзіў, не дай Бог. Цяпер ужо што?.. Цяпер царства нябеснае.
    — Ты што, у немцаў служыў? — кальнуўшы яго позіркам, строга пытаецца Каця.
    Чалавек з дакорам паднімае на яе вочы.
    — Чаму так кажаш, дачка?
    — Бо дужа жаласлівы.
    — Ну, хай сабе жаласлівы... He блага гэта. А немцам я не служыў. Я працаваў тут. Дваццаць год тут працаваў на чыгунцы,— крыўдліва кажа чалавек,— Сябе карміў. Нявестку з дзецьмі. Ды яшчэ вашых двух у сорак першым выхаджваў... Пакуль раны загаіліся. Што ж, сам салдат быў. У тую мікалаеўскую пабачыў ліха... У палоне ў іх быў. Ведаю.