Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Апанураны, я сяджу, прыхіліўшыся плячом да шархоткага боку вежы, і пазіраю ў хмыззё сланечніку, што зноў абступае дарогу. Напружанне мае волі спадае, я зусім абнядужаў за гэтыя суткі. Здаецца нават, што я адчуваю, як тоненька і балюча трымцяць, прагнучы якой-ніякой перадышкі, мае растузаныя нервы.
Ногі, аднак, угрэліся, і ў параненай ступні нібы мітусяцца мурашкі — зайшлася ці адыходзіць, не зразумееш. Затое мерзне рука на вежы. Я хачу пагрэць яе, і толькі расшпільваю кручкі шыняля, каб сунуць за пазуху, як грымотны перуновы выбух расколвае свет. Танк усхопліваецца на дыбкі і на момант нібы завісае ў паветры. Нейкая шалёная сіла адрывае мяне ад брані і шпурляе ў снегавое прадонне.
У першую секунду я не разумею, што здарылася, і, толькі адчуўшы пад сабой дол, няпэўна здагадваюся: міна?! Затым, выплюнуўшы з рота парупіысты пякоткі снег, ускокваю сярод бадылёў на калені і зноў падаю. На дарозе, збоч ад яе і яшчэ недзе наперадзе начное сутонне рвуць агняна-чырвоныя выбухі.
— Гр-р-р-р-рах! Гр-рах! Грах-х-х-х...
He, гэта не міна... Але тады што? Адкуль? У гарачцы я ніяк не магу ўцяміць. Я толькі адчуваю: мы папаліся! У тое ж імгненне мяне пранізвае спалох за Юрку. Спатыкаючыся аб гузакі, я кідаюся да танка. Ён стаіць наўскасяк дарогі. На вежы вёртка мільгае нечая постаць — хтось нібы выскоквае праз люк. I раптам сярод секунднае вусцішнасці да майго слыху даносіцца цяжкі, густа замешаны ў нсбе гул.
Бамбёжка...
Гэта жахліва! Такая светлая іюч. У стэпе хоць ты збірай іголкі, а тут, па дарозе, танкі. Ну ведама ж, чаго было чакаць? На што спадзявацца? Усё вельмі звычайна, інакш і не магло здарыцца...
Працяты трывогаю, я дабягаю да танка. Абсыпаны cue-
гам, ён, аднак, цэлы. Зверху на ранейшым месцы раскінутыя ногі Юркі. «Нежывы!» — б’е ў голаў спалох. Я кідаюся да борта, каб узлезці наверх, і ледзьве не падаю, спатыкнуўшыся аб немца. Той курчыцца ў доле, прыціснуўшыся да апорных каткоў, абхапіўшы голаў рукамі. Нібы на мерцвяка, я прыступаю на яго спіну і ўзвальваюся грудзьмі на танк.
Зноў зверху абвальны грукат і віск. Але ў зорнай чарнаце не відаць нічога. Тады я зжахаюся, што не паспею, і недарэчна крычу немцу:
— Фрыц! Фрыц!..
Ён, відаць, разумее і зараз жа ўскідваецца да танка. Я хапаю за плечы Юрку. Немец, выцягшы знізу доўгія рукі, прымае на іх Юркава цела. Абодва яны зараз жа падаюць на снег. Ззаду, спераду і навокал расколваюць зямлю магутныя бомбавыя выбухі. Я не спраўляюся скульнуцца з танка, як самы бліжэйшы з іх праглынае мяне ў яркую, на паўнеба агняную прорву, і я з болем апынаюся дзесьці ў снезе. Аднак я цэлы. Я гэта адчуваю і зараз жа ўскокваю на чацвярэнькі. Толькі чамусьці я нічога не бачу — ні танка, ні Юркі. У вачах чырвонае ззянне, і ў ім чорны рой матылёў. На хвіліну я зусім бянтэжуся, не разумеючы, што са мной і дзе я?
Рукамі ў роспачы заграбаю снег, хапаюся за мёрзлы бадыль, кудысь паўзу. У рукавах да локцяў снег. Снег за каўняром, у вушах. А ў вачах — палыхае агняны змрок.
Новыя выбухі зноў кладуць мяне ніц. Пластам снегу завальвае спіну, галаву, ногі. Але я жывы і зноў ускокваю на калені. Нічога не бачачы, я ашалела кручуся на снезе, не разумеючы, куды падацца. I раптам непадалёк з цемры праразаецца штосьці яркае, нейкі агонь... Ага: гэта гарыць танк. He, не наш, далей на дарозе. Спакваля зямля ў маіх вачах аддзяляецца ад неба. Змрок хутка радзее, я бачу закіданы зямлёй снег, чорнае неба і знаёмы сілуэт нашага танка. 3 раптоўнай палёгкай кідаюся да дзвюх недалёкіх постацей — немца і распластанага на дарозе Юркі.
ІОрка ляжыць на баку. Я перш захінаю ягоныя полы і рыўком падсоўваю яго ацяжалелае цела бліжэй да гусеніцы. Пасля, прыпаўшы да яго, перажываю новую пакутна бясконцую серыю выбухаў. Яны цягнуцца вечнасць. Я чакаю,
зацяўшы ў сабе ўсе эмоцыі — і страх і надзею,— намогшыся толькі на адно — стрываць. Выбухі, нават не верыцца, урэшце сціхаюць. Задыхаючыся ад трацілавай горычы, я некалькі секунд прагна хапаю ротам паветра і чакаю новага віску. Але яго нешта няма. Паўза зацішку ўсё большае, вісклівы звон у вушах мацнее. Невядома, ці гэта — цішыня, ці мо я аглох... Але вось наперадзе даносяцца невыразныя галасы, лаянка — здаецца, нешта крычаць ці, можа, камандуюць. Танк побач, нібы жывая істота, здрыгаецца ад матора. Няўжо ехаць?
Я нешта ўскрыкваю. Немец вёртка ўскоквае на танк. 3 усяе сілы напружыўшыся, я паднімаю ІОрку. Немец з натугай узвалаквае яго за каўнер на браню.
I тут танк, люта зароўшы маторам, зрываецца з месца.
Крыўда і злосць, звіўшыся ў клубок, аднак, надаюць мне сілы. Танк мінае мяне, але я ў апошняе імгненне кідаюся ззаду ў гарачыя струмені яго выхлапаў. Лацвей пад рукі трапляе пятля троса. Я хапаюся за яе. Толькі яна нечакана падатна цягнецца, я грузна спаўзаю з брані і нейкі час роспачна валакуся ў дымнае гарачцы выхлапаў. Я хачу крыкнуць, ды ў грымоцці дызеля не чую свайго голасу. I раптам угары — сагнутая постаць немца. Ён нагінаецца і падхоплівае мяне пад паху. 3 яго дапамогай я ўзграбаюся на танк і знясілена распластваюся на жалюзях.
Немец моўчкі сігае да вежы, і я не дзякую яму. Мне, як ніколі за сённяшні дзень, хочацца крычаць, выць, лаяцца: што ж гэта робіцца? Але я маўчу. Побач ляжыць Юрка. Ягоная галава, матляючыся, б’ецца аб рог зацярушанай снегам скрынкі. Я адчуваю, як мной авалодвае абыякавасць. Да ўсяго. I так спакусліва ёй паддацца. Сахно, здаецца, ужо тут няма, мусіць, дастукаўся. Чорт з ім: у мяне ні радасці ад таго, ні смутку. Мне ўсе роўныя, нават немец. Толькі не Юрка. Крышачку аддыхаўшыся на брані, я з асаблівай вастрынёй адчуваю, што Юрка — мой вечны боль і мой непазбыўны клопат. Радней за яго ў мяпе на свеце нікога няма. Устаўшы на калені, я падсоўваю сябра да вежы і тады ў нейкай незвычайна абвостранай да яго чуйнасці здагадваюся: ён стогне. Значыць, яшчэ жывы.
Гэта кранае мяне да слёз, акрыляе, як шчасце. Занадта
вялікаю душэўнай цаной аплочана яго жыццё, каб цяпер пагадзіцца на яго пагібель. Я нахіляюся над ІОркам, павекі яго ўздрыгваюць і шэры, васковы твар ажывае.
— Юрка!.. Юрачка!.. Юр!..— крычу я, не ведаючы, што сказаць, чым суцешыць яго. Але я бачу, ён пазнае мяне. Толькі ён не ўсміхаецца, як раней, а скошвае позірк убок і секунд пяць, нібы напружана згадваючы штось, глядзіць угору на месяц. Відаць, ён толькі што апрытомнеў і яшчэ дужа знямоглы. Вусны яго, аднак, слаба варушацца, я нізка нахіляюся вухам,— здаецца, ён штосьці пытаецца.
— Усё добра! Усё добра, Юра! Хутка прыедзем!
— ...куды?
— Куды едзем? У шпіталь, Юра! У Знаменку! Там армейскі шпіталь, ты ж ведаеш! — апантана хлушу я. Вядома ж, ён цяпер слабы, як дзіця, і я хачу аберагчы яго ад труднае нашай праўды. Хай ён не ведае яе і не трывожыцца. Так будзе лепш.
Нас рэзка кідае ўбок, я хапаюся за вежу. Побач палае разварочаны бомбаю танк. Груда агнянага жалеза заняла ўсю дарогу; крутымі рыўкамі мы аб’язджаем яе. А там гарыць снег, гарыць гума каткоў, гарыць браня. У каляінах перакруціліся гусеніцы, за канавай ляжыць сарваная выбухам вежа. У паветры гар, дым, смурод. Навокал дарогі густыя вывараціны мёрзлай зямлі і скрозь — глыбачэзныя прорвы варонак. Я з асцярогай пазіраю ў неба, ці не ўдараць яшчэ? Няўжо яны адчапіліся ад нас?
На вежы лязгае люк. Мусіць, каб лепш бачыць дарогу, адтуль вылазіць чорная постаць у шлеме. Чалавек азіраецца на вогнішча і дужым голасам крычыць нам:
— Ну што? Цэлыя?
— Цэлыя,— адказваю я, хоць ён ці чуе мяне.
— Ну-ну! Трымайцеся! Гэта вам не пяхота-матухна. Танкі!
Пайшоў ты са сваімі танкамі, думаю я. Лацно табе ў гэтай сталёвай скрынцы... А вось як нам? Але я не паспяваю што-небудзь адказаць, як на вежы варушыцца другі люк і з яго невысока вытыркаецца ссунутая на бок кубанка. Сахно?..
Так, Сахно. А я ўжо думаў, што ён прапаў. Але, ён не прападзе! Ён адразу акідвае нас маўклівым позіркам, нібы
лічыць, і, відаць, задаволепы тым, што ўсе на месцы, адварочваецца, каб глядзець наперад.
Толькі доўга глядзець гэтым двум з люкаў не выпадае. Я, мабыць, першы заўважаю, як у зорным небе нібы штосьці мільгае, ці, можа, мне толькі здаецца так. Але зараз жа абапал дарогі ў снезе зноў вырастаюць некалькі высозных выбухаў. Праўда, у гэты раз яны быццам слабейшыя, чым раней. Можа, таму, што рвуць далей? Я дзёўбаюся галавой аб браню. Побач разгоніста лязгаюць люкі. Танк прыбаўляе газу.
Як мага ніжэй мы ціснемся да брані. Танк шалёна імчыць, і мы ледзьве ўтрымліваемся наверсе. А наўкола пачынаецца пекла. Зямля перамешваецца з небам, гаснуць усе да адной зоры. Над дарогай, густа начыненая асколкамі, бушуе снежна-земляная віхура. Я пластам ляжу на брані, цесна падбіўшыся пад выступ вежы, і аберуч трымаюся за ІОрку. Я ўжо разумею, што яны не адвяжуцца. Мусіць, яны даканаюць нас. Але будзь што будзе, абы толькі не скінула з танка! Хай б’е разам — чорт з ім! Калі суджана гінуць ад адной бомбы — не страшна. He такое яно, наша жыццё, каб за яго столькі пакутаваць. Гінуць і не такія!.. Так думаю я, бадай што ў роспачы. I ўсё ж пакутна і страшна чакаць таго моманту, калі ў тваё цела лясне зазублены сталёвы чаранок, здолыіы перабіць рэйку.
У паветры суцэльны перуновы гром. Выбухі, грукат танкаў, бомбавы віск, скогат асколкаў. Добра яшчэ, што нас з аднаго боку прыкрывае вежа і наша машына апошняя. Дастаецца болей пярэднім. Але перападае і нам. Асабліва з бакоў. На Юрку ляцяць буйныя трэскі ад бервяна. На вежы з таго боку, дзе немец, ярка пыхае, нібы электразамыканне. Бліскае другі раз ужо зусім побач — ля майго пляча... 3 незвычайнай, амаль фізічнай выразнасцю я адчуваю жахлівую мяккасць майго цела. Як проста яго пранізаць, прабіць, расшкуматаць. Раз за разам асколкі высякаюць з брані пякоткія іскры, пырскаюць на нас акалінай. Але танк, малайчына, не спыняецца. Ён імчыць па дарозе, часам збочваючы. У адным месцы абмінае нерухомую, мусіць, падбітую машыну з адкінутымі люкамі і вялікай дваццаткай на вежы і рэзка тармозіць. Некалькі чалавек чапляюцца за барты, за трос і ўваль-
ваюцца да нас. Я баюся, што затопчуць Юрку, яны і сапраўды не дужа асцерагаюцца. Адзін з іх паранены і сціскае пальцамі акрываўлены бок. Другі, што ў расшпіленай ватоўцы, лаецца і, узлезійы, адразу запускае аўтаматную чаргу ў неба.