Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Трэба да начальства!..
— Генерала сюды! — гудуць устрывожаныя галасы. Нехта, кульгаючы, спешна выходзіць з хаты.
За ім да дзвярэй прабіраюцца яшчэ двое. Тады ў парог аднекуль з кута лезе сутулая постаць Сахно.
— Стой! Спыніць паніку! Я загадваю!
Хата робіцца як раз’юшаны, растрывожаны мурашнік.
— Пры чым тут паніка?!
— Пайшоў ты...
— Знайшоўся пугала! He такіх бачылі!
— Ты начальства давай!
— Давай транспарт! Мы таксама жыць хочам.
Людзі ўстаюць, хто можа. Іншыя ляжаць. Бамбёжка, здаецца, уціхае. Гул угары аддаляецца. Мабыць, самалёты павяртаюць назад. Затое становіцца мацнейшай кулямётная траскатня. 3 расчыненых дзвярэй у хату валяць клубы сцюжы.
Ціха, але зусім па-мужчынску вылаяўшыся, да выхаду лезе Каця.
— He, ужо ўчарашняга не будзе! — кажа яна.— Я зараз...
Дзяўчына хоча выйсці, але шлях ёй загароджвае Сахно. Упершыся нагой у вушак, ён стаіць у расчыненых дзвярах. У здаровай яго руцэ пісталет.
— Назад!
— Ты што — ачумеў? Ану, пусці! Я да начальства.
— Назад! — у нейкай звярынай зацятасці гыркае Сахно.
Каця раптам дужа штурхае яго і, прыгнуўшыся, шмыгае ў дзверы.
— Назад! Застрэлю!
Ён і сапраўды страляе, нечакана глушачы ўсіх нас. У мяне здрыгаецца сэрца: ці не здурнеў ён, гэты законнік? Побач узнімаецца з падлогі лейтэнант і разважлівым голасам звяртаецца да раз’юшанага капітана:
— Паслухайце, што за спектакль? Сапраўды трэба далажыць пачальству. Трэба ж эвакуіраваць параненых. Што вы ўперліся?
— Маўчаць! Я загадваю — маўчаць!
Шырока расставіўшы ногі, Сахно шэраю нязрушнай глы-
бай стаіць у дзвярах. Пісталет ягоны скіраваны ў хату. На падлозе робіцца вельмі сцюдзёна.
— Яму абы маўчаць! — злосна зазначае нехта.
Аднак патроху ў хаце змаўкаюць. Хто ведае, чаго можна чакаць ад гэтага чалавека.
Сахно стаіць так даволі доўга, і мы ўсе маўчым. Толькі абпалены гучней, чым раней, стогне пад акном. ІОрка сціхае і дробненька, булькотна дыхае. Я не магу даўмецца, што рабіць з ім, калі зноў, як і раніцай, давядзецца ўцякаць з сяла. Ці не леппі ужо адразу застрэліць яго і сябе?.. Аўтаматныя чэргі за аколіцай то прыціхаюць, то зноў густа рассыпаюцца ўначы.
Але вось на вуліцы ўсчынаецца гамана. Пад акном рыпяць нечыя таропкія крокі — там група людзей. Ці не па нас? Коратка рыпае ганак, і прамень ліхтара ярка ўпіраецца ў настырчаную постаць Сахно.
— Тут хто?
— Тут параненыя,— змрочна, быццам нават незадаволена, адказвае Сахно. Аднак з парога не саступае.
— А вы хто? Што вы тут робіце? — асвятліўшы пісталет у руцэ капітана, строга пытаецца камандзір.
Раптам яркі прамень з ліхтарыка мільгае па нас на падлозе. Усе жмурацца.
— Я прысякаю паніку! — усё тым жа тонам кажа Сахно.
— Паніку?
— Іменна так. Паніку.
— Якую там паніку! — разважліва кажа нехта з цемрадзі хаты,— Нас у шпіталь трэба. Тут цяжкапараненыя ёсць.
Постаць невядомага павяртаецца да людзей. Ягоны моцны ліхтарык гойсае туды-сюды па аблеглых на падлозе людзях і спыняецца. Скрозь — шынялі, паўшубкі, бінты і насцярожаныя нерухомыя твары...
— Я пе ўпаўнаважаны наконт эвакуацыі,— цвёрдым камандзірскім голасам абвяшчае апяразаны рамянямі чалавек,— Сяло абыходзяць немцы... Палкоўнік Гардзееў загадаў: усіх у строй. Хто можа, прашу за мной! Зараз жа!
— Гэта іншая справа,— пасля кароценькай паўзы адгукаецца нехта ў куце.
— Па-людску. A то пісталетам грозіцца...
— Ану, выходзь, хто можа!
— Вядома, выходзь! A то ўсім крышка.
3 кута неўзабаве выбіраюцца двое. Устае нехта ад парога. Уздыхнуўшы, нялёгка ўзнімаецца лейтэнант з рэдакцыі. Я не ведаю, як быць мне. Няёмка адставаць ад іншых і не хочацца больш пакідаць Юрку. Адчуваю, без мяне ён загіне. Зноў праклятая нага востра разбалелася на ноч.
— Стой! — нібы спахапіўшыся, зноў крычыць Сахно,— Маёр, спыніце людзей! Тут неправераны элемент.
Маёр, які ўжо рушыў з дзвярэй, недзе спыняецца і бліскае на Сахно ліхтарыкам.
— Які элемент?
— Распрапагандаваны, антынастроепы элемент. Тут размовы...
— А кіньце вы, капітан! Якія размовы...
Маёр выключае ліхтарык і знікае на ганку. За ім выходзяць чацвёра байцоў. Сахно некалькі секунд збянтэжана стаіць у дзвярах, пасля кідаецца за імі следам.
— Маёр, вы будзеце адказваць! Я далажу палкоўніку! — даносіцца ўжо знадворку.
Нехта ў хаце зноў брыдка лаецца.
Лейтэнант ля сцяны пяспешна рыхтусцца ісці. Спачатку ён старанна апускае вушы свае шапкі. Затым дастае з кішэні трохпалыя рукавіцы. Усе яго рухі паныла-замаруджаныя. Я бачу і ўсё разумею, як не хочацца яму ісці туды, адкуль, хто ведае, ці суджана будзе вярнуцца. Ля яго ног пакорна сядзіць, чагосьці чакаючы, немец. Я ў разгубленасці — што рабіць? Лейтэнант кідае позірк уніз на мяне, пасля — на Юрку. I я думаю, калі толькі ён скажа «пойдзем» — я ўстану. Але ён старанна ўсцягвае на пальцы рукавіцы і кораценька ўсміхаецца.
— Ну, будзьце жывыя. Жадаю як-небудзь выбрацца адсюль.
— Шчасліва! — кажу я, амаль расчулена. He ведаю чаму, але за якую гадзіну ў маёй душы выспела нейкая неўсвядомленая яшчэ прыхільнасць да гэтага чалавека. З’яўляецца і знікае кароткае шкадаванне, што не пазнаёміліся як след,
не пагутарылі. Але што ж... Мне хочацца напаследак чымколечы памагчы яму.
— Вазьміце мой карабін.
— He, дзякуй. У мяне пісталет,— кранае ён сваю кірзавую кабуру,— А зрэшты, усё адно. Там танкі.
Ён пераступае цераз маю нагу і выходзіць праз расчыненыя дзверы на заліты месячным святлом двор. Я ж застаюся, пакутліва разважаючы над невясёлым сэнсам ягоных апошніх слоў. У хаце робіцца самотна і пуста.
Ведама ж, не першы раз — кожны дзень адыходзяць назаўжды людзі. Таварышы, малазнаёмыя і зусім незнаёмыя. Адыходзяць, нечым закрануўшы душу і пакінуўшы ў ёй не заўжды зразумелы след. Многія і не вяртаюцца болей у наша жыццё, і сярод іх — слаўныя, так сабе, a то і благія таксама. I нам неўздагад часам, што ўсе яны пэўным чынам фарміруюць нас, нярэдка насупраць нашае волі лепяць нашы характары, нашы чалавечыя якасці. Пайшоў вось і Сахно, і нам тут ажно палягчэла — ну і чалавек! А з лейтэнантам я не хацеў бы ніколі разлучацца. Хоць і зусім не ведаю яго.
ІОрка, што мне рабіць з табой? Няўжо на гэты раз мы не выберамся з праклятага ліха, у якое гэтак нечакана ўвязлі? Няўжо я так і не ўберагу цябе? I дзе ж гэта наша ратавальніца Каця, нешта ўжо яна бавіцца. Мо пакінула нас? Сапраўды, хто мы ёй: выпадковыя спадарожнікі? Навошта ёй гінуць з намі?
У хаце прастарнее і сцюдзянее. На падлозе ляжаць адны цяжкапараненыя. Ля парога, на ранейшым месцы, хутаецца ў шынель немец. Канваіра ля яго ўжо няма. Знік Сахно, мусіць, уцёк і канваір. А немец не ўцякае. Скурчыўся і чакае чагосьці, забыты і пакінуты няўдака-палонны, да якога тут ні ў кога няма справы. Пад акном трасецца ў нейкім нервовым параксізме лётчык. Я падтыкаю пад Юрку канцы паўшубка і на каленях падпаўзаю да гэтага абгарэлага бедалагі. Хоць, папраўдзе, ён ужо нямала і надакучыў нам. Але і яму не соладка.
— Як вы? Можа, памагчы чым?
— Так. Павінен памагчы! — хуценька і настырна просіць лётчык,— Друг! He дай мне загінуць. Мяне камандуючы ведае. Я дваццаць «месераў» збіў. Я да Героя прадстаўлены. Ты
павінен звязацца з камандуючым. 3 самім камандуючым. Ты разумееш?
— Як тут з ім звяжашся?
— Ты павінен звязацца. Або хай выдзеляць танк. Хай адвязуць мяне ў танку. Я не павінен загінуць...
He, гэта не тое. Гэта занадта банальна. Ён баіцца загінуць! Быццам астатнім тут усё роўна — жыць ці памерці... Нібы таму, што ён прадстаўлены да Героя, яго жыцдё зрабілася даражэйшае. А ІОрка прадстаўлены толькі да «Айчыннай», дык што ж яму — гінуць?
Зануда! Спачуванне да яго раптам мяняецца на прыкрасць. Дае ж Бог такіх вось людзей! Я нават не ведаю, хто ён — афіцэр ці сяржант. Але ён мне канчаткова агідны.
— Друг, ты панімаеш? Інакш я загіну! Ты чуеш?
Так, я чую. Але я вяртаюся да ІОркі, не маючы жадання яго суцяшаць. У самога ад тужлівага прадчування заходзіцца сэрца. За ваколіцай ваўсю грыміць бой — і танкавыя стрэлы, і аўтаматы. Я адчуваю: будзе ой як кепска! Каб хоць вярнулася Каця, з ёю неяк спакайней. Мы ўжо прывыклі за гэтыя суткі да яе грубаватага клопату. Я дзіўлюся: сапраўды, толькі адны суткі, як я сустрэў яе, а здаецца, ведаіо ўжо даўно! Дзіўна, яна непрыгожая, рэзкая, а ўвогуле такая надзейная. Мабыць, на вайне гэта галоўнае.
Сцішыўшыся, я прысланяюся да сцяны поплеч з немцам. Услухоўваюся ў траскатню бойкі і пачынаю чакаць Кацю. Неўзабаве чую, як нехта тупае па ганку, потым мацае рукой клямку. Я ўжо гатовы ўбачыць Кацю, але замест яе на парозе з’яўляецца Сахно.
— Так. Хто ўдзень быў на вышыні? — суха пытаецца ён тонам камандзіра, які атрымаў несправядлівы наганяй ад начальства.
Людзі ў хаце насцярожана прыцінаюць стогны.
— Я пытаюся: хто абараняў за сялом вышыню?
— Якую вышыню? — пытаецца нехта з абвязанай, у шынах, рукой,— Тую, дзе танкі?
— Да. Тую.
— Ну, і я абараняў. А што?
— Прозвішча? — зацята пытаецца Сахно.
— А навошта? Ордэн дасцё, ці што? — зусім не ў тон капітану жартуе паранены,— Цвіркун, ну...
— Як?
— Яфрэйтар Цвіркун.
— Малодшы лейтэнант Васілевіч, запісвайце! — загадвае мне Сахно.
«Не хапала клопату»,— думаю я. У самога рука падвязана, дык ён прымушае мяне... I адкуль яго прыгнала на нашыя галовы? У абарону, глядзі ты, не пайшоў, а зноў ужо нешта расследуе. Некага падазрае ўжо і абвінавачвае. Таксама ваюе...
— Яшчэ хто? — зноў пытаецца і чакае Сахно.
Але болей, здаецца, абаронцаў таго пагорка тут няма. Усе, нядобра апанурыўшыся, маўчаць.
— А вы, Васілевіч, там не былі? — раптам павяртаецца да мяне Сахно.
— Ну, быў. А што?
— Пачаму скрываеце? Запісвайце і сябе.
— Я і так не забуду.
— Вы ўсё памятаецс, так? А дзе старшына Еўсюкоў? — раптам шматзначна пытаецца Сахно,— Вы ж, здаецца, разам былі?
— Разам. Ды тут разышліся. У сяле.
Усе напружана маўчаць, пазіраючы на капітана. Ён таксама маўчыць, відаць, нешта мяркуючы. Робіцца ціха, і ў гэтай цішыні з’яўляюцца новыя гукі. Недзе па вуліцы ідуць танкі. Іх грукат сунецца ўсё бліжэй, бліжэй... «Хоць бы свае, не нямецкія,— б’ецца ў галаве спадзяванка,— Але калі і нашы, дык куды яны ідуць?»
— А што, капітан, здарылася?
— Што здарылася? — з’едліва перапытвае Сахно.— He ведаеце, што здарылася? Абарону кінулі, во што здарылася.