• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — О, майн гот! Юнгофіцір!
    — Майн гот табе! — ад злосці крычу я і клічу Кацю: — Сястра! Хутчэй! Хутчэй!
    Толькі Кацю, здаецца, падганяць не трэба. Яна ўжо тут і хуценька расшпільвае на Юрку партупею і рэмень. Я задыхаюся ад знямогі і падаю на дол.
    — Танкі... Танкі ўжо там!..
    Каця кідае на мяне жорсткі, бязлітасны позірк.
    — Дзе сяржант? Дзе той свалата? Ты не бачыў? — Я адмоўна кручу галавой. Каця выпальвае з лютасцю: — Уцёк, зараза! Балбатун, трапло праклятае! Страляць такіх гадаў! Падлюга! Цяпер прападаць!
    Да гэтага недалёка. Сапраўды, справы нашы кепскія. Страляць няма каму і няма чым, ды і наўрад ці паможаш гэтым бядзе. I ўсё ж дарма я аддаў таму аўтамат. Чым цяпер будзем адбівацца? Хіба што адным карабінам. Ну і ну!
    Некалькі куль з вуліцы б’юць па сценах. Адна праз акно адбівае кавалак ад печы. Нас абсыпае глінай. Каця схіляецца над Юркам, пакрыквае на немца — цяпер той памагае. Я хапаю Юрку за галаву — на скронях у яго моцна торгаюцца жылы — яшчэ жывы.
    — I на халеру я звязалася з вамі! Ужо ў Аджамцы была б! — незадаволена бурчыць Каця.
    — Хутчэй! Хутчэй, Каця! Ён жа задыхаецца...— раздражнёна прашу я.
    — Чакай ты!.. Ось яно што! — кажа Каця. Яна поркаецца пад загорнутай Юркавай вопраткай. Там усё акрываўлена.
    Я ўжо нямала бачыў акрываўленых — жывых і мёртвых, а тут не магу глядзець: гэта ж Юрка...
    — Та-а-ак...— засяроджана кажа Каця і, таропка захінуўшы сарочку, абматвае бінтом паверх гімнасцёркі.
    — Ён выжыве, га? Выжыве, Каця? — пытаюся я.
    — А я што — Бог? — з незразумелаю злосцю крычыць у адказ Каця,— Я не Бог табе!
    Пасля яна запіхвае ў сумку бінты і кідаецца да акна.
    — Дзе падводы? Дзе падводы? Дзе тая свалата балбатлівая?
    Але ні сяржанта, ні падвод няма. Наогул, нідзе амаль ужо нікога няма. У гэтьтм канцы сяла мы засталіся адны.
    Хату скаланае выбух. У акно патыхае пылам і трацілавым смуродам. Каця падае, мы ўсе прынікаем долу. А калі ўзнімаем галовы, бачым у дзвярах вялізную постаць у незашпіленай цёмна-шэрай куртцы з пухнатым каўняром, накінутай проста на белую споднюю сарочку. У яс разрэзе відаць валасатыя грудзі.
    — Бінта трэба! У каго ёсць бінт?
    Чалавек адной рукой заціскае рану на шыі, з якой між пальцаў у рукаў, на куртку струменямі ліецца кроў. У другой руцэ ў яго ППС. I тут я здзіўляюся — гэта ж мой ППС! Вунь і знаёмая почапка з меднай драцінкай замест трэнчыка.
    Але перш чым я спраўляюся што-небудзь сказаць, да чалавека падскоквае Каця.
    — Дзе ўзяў? Дзе ўзяў гэта? — яна рэзка тузае яго за палу курткі.
    На твары дзяўчыны лютасць. Чалавек спярша не разумее, лыпае вачыма то на Кацю, то на сваю куртку. I тады я раптам здагадваюся, што і аўтамат, і куртка былі ў нашага сяржанта, якога мы чакаем цяпер.
    — Гэта? — урэшце цяміць чалавек,— He ўкраў. Вунь у забітага ўзяў.
    — Дзе забіты? — крычыць Каця, аж скаланаючыся ўсім целам.
    Чалавек, таксама раздражняючыся, у тон ёй адказвае:
    — А ты што — пракурор? Вунь на дарозе ляжыць.
    Каця, разам абвяўшы, паныла апускаецца на падлогу. На яе твары — пакутная грымаса болю. He адолеўшы яго, яна расслабленымі рухамі зашпільвае сумку і, не пазіраючы на яго, пытае:
    — Дзе танкі?
    — Пруць, сястра. Вам тут не месца. У хаце, стогнучы, крычыць лётчык:
    — Зараз жа адпраўляйце мяне! He маеце права! Я да Героя прадстаўлены!..
    Каця ўскідвае на нас позірк. У яе вачах — рашэнне.
    — Выносіць! Выносіць усіх! На дарогу! Хутка! Куляй! Жыва!
    Так, выносіць! I ўсё ж гэта не самае ўдалае. Выносіць, значыць, цягнуць на сабе параненых. Толькі ці далёка пацягнеш ад танкаў?..
    I ўсё ж рабіць болей няма чаго. Седзячы тут, мы дачакаемся горшага, і я падхопліваю пад паху Юрку. Чалавек у сяржантавай куртцы абмотвае бінтом шыю і, запіхнуўшы за каўнер канцы, бярэ Юрку з другога боку. Немец без прынукі, паслужліва падскоквае да Каці. Ён ужо ў нечым шынялі і падобны на чырвонаармейца. Толькі шапка ў яго нямецкая. Удвух яны паднімаюць лётчыка.
    — Агародамі, агародамі давай! Туды, у канец! Дарогай не пройдзеш,— камандуе мой памагаты.
    Мы выграбаемся ў двор, аббягаем разбіты вугал хаты, у якой мелі прытулак, і кідаемся па гародах. Збоку цягнецца тын, наверсе якога напята заінелая калючая драціна. Мы шыбуем уздоўж тыну. Толькі я хадок усё ж дрэнны, і Каця з немцам нас абганяюць. Добра яшчэ, што ад агню ззаду прыкрывае хаціна. Але з вуліцы нас, мусіць, ужо ўбачылі. He паспяваем мы трохі адбегчыся, як лютая чарга ўразаецца ў страху гэтай будыніны. Наверсе ўшчэнт разлятаецца комін, і аскалёпкі яго градам сыплюцца са страхі. У паветры салома і снег. Паўз нашы галовы праносяцца кулі.
    — Ото даюць, сволачы! — злосна азіраецца баец.— Такі драп наладзілі... і хоць бы табе хто! He вайна, а расправа. Я вунь кідаўся, кідаўся з тым вашым бязногім. Чалавек з дваццаць мы затрымалі. Ды ўрэшце самі напароліся...
    Я ў нейкім няўцямным зняменні. Думкі паблыталіся. Запальчывая гарачнасць не дае мне даўмецца, як дзейнічаць лепш. Я толькі адчуваю, што Юрка гіне, што я не ўратую яго, не паспею. Мяне кідае ў жах ад таго нутранога хрыпу якім ён заходзіцца. 3 рота яго ўсё пузырыцца крывавая пена, і мне здаецца, што ён задыхаецца. Я раз-пораз затрымліваю хаду і няспрытна падхопліваю яго за галаву, якая жахліва адкідваецца долу. Юрка то стогне, то раптам змаўкае, і мне здаецца: канец!
    У канцы тыну мы прадзіраемся праз тугія, як дрот, галіны вішанніку на ўзмежку. Новая блізкая чарга кладзе нас у бур’ян. Як толькі яна мінае, мой памагаты ўсхопліваецца і адхінае мяне ад ІОркі.
    — Пастой! Давай я!
    Доўгі, рукасты і, відаць, дужы, ён адным махам узвальвае на спіну Юрку. Прыгнуўшыся, шырачэзным крокам шыбуе ў снег. Я азіраюся — танкі ўжо ўсе ўцягнуліся ў сяло. На касагоры па той бок пуста. Неўзабаве яны будуць тут.
    Абедзвюма рукамі абапіраючыся на карабін, я бягу за чалавекам. Цяпер мне куды лягчэй, калі б не нага...
    — Чорт пабяры! — кажа ён, няспрытна паварочваючыся да мяне пад ношай,— Выскачыў без гімнасцёркі. 3 ёй і ўсе дакументы накрыліся. Далося ж, на халеру, заначаваць у крайняй хаце!
    «Заначавалі! — механічна паўтараю я, бо іншага і не чую.
    Іншае не даходзіць да мае свядомасці.— Заначавалі. I праспалі, праваронілі ўсё на свеце...»
    — А вы хто? — пытаюся я ззаду.
    — Я? Ды старшына з ДОПа. Еўсюкоў. He чуў такога? — кажа ён, шырока сігаючы па снезе.
    Хто яго ведае, можа, і чуў. Сапраўды, у ДОПе — не ў батальёне: там нават сяржанты вядомы ўсёй дывізіі. Толькі цяпер я ўжо не прыпомню. Цяпер гэта і няважна. Я адкідваю прэч жардзіну, якая замінае, і мы пералазім у суседні гарод. Наперадзе бяжыць Каця з немцам.
    — Нічога! — супакойвае мяне або, можа, самога сябе старшына,— Стрымаюць! Павінны ж стрымаць! Што гэта за безабразіе такое!
    Так, сапраўды, няшчасце, пракляцце! Ну і сяло! Ну і ранне! Што толькі робіцца! Душа гарыць болем і крыўдай. Толькі што зробіш?
    Раптам мы чуем: Каця з немцам штось крычаць нам і паварочваюць між хат да вуліцы. Я аж прыпыняюся: і слыхам улоўліваю на секунду, як дзесьці непадалёк за хатамі грукоча фурманка. У грымоцці выбухаў мы не адразу ўчулі яе і, мабыць, спазніліся. Старшына кідаецца бягом. Я зноў адстаю. Мы перабягаем закіданы саломаю двор і выскокваем на вуліцу. Пасярэдзіне дарогі проста на нас шалёна імчыць нечым нагружаная з каптуром фурманка.
    18
    — Стой! Стой! — крычу я з роспаччу і лютасцю, бо адчуваю, што гэта — апошняя паша магчымасць уратавацца. Другой ужо не будзе.
    — Стой! — раве Еўсюкоў.
    На мае рукі ён звальвае з сябе Юрку і кідаецца проста пад капыты коней. Але пара рыжых, відаць, напалоханая не менш за людзей, шалёна праносіцца міма. 3-пад капытоў на мяне пырскае ашмёткамі снегу. У возе цэлая гара нейкіх цюкоў і зверху на іх, як на брычцы з сенам,— баец. Другі на перадку апантана паганяе коней.
    — Стой! Хусаінаў, стой!
    Старшына кідаецца наўздагон. Падвода, завярнуўшыся ледзьве не ўпоперак вуліцы, спыняецца. Да яе ўжо бягуць Каця з немцам — ім бліжэй. Я з усіх сіл валаку пад пахі ІОрку. Ён усё ў непрытомнасці і страшэнна цяжкі. Ногі мае вязнуць у мяккім, як пясок, перацёртым коламі снезе — хоць бы паспець! Ззаду нас закрывае паваротак, дзе мы ўначы ласкочылі на прыдзірлівага капітана. 3 таго канца вуліцы яшчэ не відно. Танкі яшчэ нас не бачаць.
    — Тр-р-рах! Тр-рах! Ціў-у... Бах!
    Гэта ўсё яшчэ там, за павароткам, адкуль, на нашае шчасце, выскачыла гэтая фурманка. Але што гэта — здаецца, мы ўсс ў яе не ўлезем: столькі грузу! Добра, што хоць там нейкі старшыновы знаёмы. Можа, паложым Юрку... Старшына падбягае да фурманкі і хапаецца за вяроўку, якой звязаны груз.
    — Скідай шмуццё! Згружай усё! Хутка!..— задыхана крычыць ён таму, на самым версе воза.
    Але той, відаць, не спяшаецца разгружацца. ён яшчэ ніжэй угінаецца ла сваім грузе і штурхае ездавога:
    — Пашол! Нелзя скідай! He разрешал!
    — Ты што, ачмурэў? Параненыя! — крычыць старшына і зрывае з воза вяроўку.
    Два цюкі цяжка звальваюцца на дарогу, пекалькі іх кідае ўбок старшына. Баец ла возе ўскоквае на шырока расстаўленыя ногі.
    — Нелзя! Я отвечал! Я распіска давал! Ён зверху нагой штурхае ў плячо старшыну. Той, аднак, хапае яго за валёнак і з сілай тузае ўніз.
    — Дурань! Прэч адсюль!
    Хусаілаў, лязграбла выгнуўшыся, падае з воза задам у снег. Старшына ў адно імгненне ўскоквае ла падводу і пачынае шалёна скідваць усё на дол.
    — К чортавай матары! Людзі гінуць! — крычыць ён на возе і паварочваецца да ездавога, які спалохана трымае колей.— Алу, скідай хутчэй!
    Я з усяе сілы валаку ІОрку і прагна спадзяюся на ўдачу: авось паспеем? Паспеем! Ля падводы ўжо Каця з немцам, япы падвалакваюць туды лётчыка і, пасадзіўшы яго на снег,
    таксама пачынаюць скідаць з фурманкі цяжкія цюкі. Цяпср мне відаць, гэта — ватоўкі, пэўна, з нейкага склада ОВС. Хусаінаў тым часам пругка ўскоквае з долу. Нешта дзіка закрычаўшы, хапаецца за карабін, які тырчыць у яго за спіной. Ён здзірае яго цераз голаў і адскоквае на крок. У той жа момант гахае стрэл. Схапіўшыся за руку ніжэй локця, старшына на возе няўцямна выпростваецца. 3 пальцаў на цюкі капае кроў.
    — Ах ты, гад! — пасля секунднае збянтэжанасці вызвяраецца ён на Хусаінава,— Ты так? Так, свалата?!
    — Стойце! Пастойце! Што вы робіце! — крычу я.
    Да Хусаінава прама на яго вінтоўку кідаецца Каця. Але ён ухіляецца.