Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Пакінуўшы ў снезе вінтоўку, ён павярнуўся на бок, пашукаў побач бурак. Той ляжаў блізка, халявай у снезе. Ён дацягнуўся да яго, высыпаў снег і пачаў намацваць здранцвёлай нагою, каб надзець. Надзець, аднак, пе ўдалося, гэта аказалася трудней, чым здзерці. Ступня толькі ўлезла ў халявіну, як у яго зноў закружылася ў галаве, поле паплыло кудысь вялізнаю сцюдзёнай крыгай. Стала нясцерпна, і ён сцяўся, стараючыся ператрываць пакуты. У той час здаля
бахнуў і пакаціўся гулкім марозным рэхам вінтовачны стрэл — усё адтуль, з-пад пагорка. Бахнуў і другі раз, і трэці. Куль, аднак, ён не пачуў, ды ён і не слухаў. Бокам скурчыўшыся ў сваім снежным лаўжы, ён з усяе сілы стараўся ўздзець бурак. I ён уздзеў яго, хоць і не да канца, неяк ператрываў прыступ асабліва нясцерпнага болю, і яму стала лягчэй. Ен нават павярнуў твар, бо дужа пякло марозам шчаку і лоб. I тады пачуў голас:
— Сотнікаў, Сотнікаў...
Гэта нібы ўдарыла яго нямым здзіўленнем, але ён тут жа падумаў, што, мабыць, яму здалося. Тым не менш ён азірнуўся — ззаду ў змроку варушылася нешта жывое, рухава паўзло і паўтарала ціха, але настойліва:
— Сотнікаў! Сотнікаў!
Вядома, гэта Рыбак. Сотнікаў пазнаў яго басавіты голас і тады зусім ужо апаў у сваім пакутным напружанні. Хоць у той час ён яшчэ не ведаў, добра гэта ці не, што Рыбак вярнуўся, але ўжо разумеў, што як ні дзіўна, але і гэты раз ягоны канец адсоўваецца на няпэўнае, невядома якое будучае...
7
Яны папаўзлі да кустоўя — наперадзе Рыбак, за ім Сотнікаў. Гэта быў доўгі і цяжкі шлях. Сотнікаў не спраўляўся за сябрам, а часам і зусім заміраў у снегавой баразне, і тады Рыбак, абярнуўшыся, хапаў напарніка за каршэнь і валок за сабой. Ён таксама выбіўся з сілы — мала таго што памагаў Сотнікаву, дык яшчэ валок на сабе абедзве вінтоўкі, якія штораз спаўзалі са спіны і блыталіся пад каленямі ў снезе. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. 3 пагорка два разы грукнулі стрэлы — мусіць, той паліцай нешта ўсё ж заўважыў.
Як-колечы дабраўшыся да кустоўя, яны залеглі між мяккіх заснежаных купін. Шэрае галлё алешніку някепска хавала іх у прыцемках ночы. Рыбак быў увесь мокры — раставаў снег у рукавах і за каўняром кажушка, ад поту змакрэла спіна. Ён так замарыўся, як не марыўся, мабыць, ніколі ў
жыцці, і хвіліну немачна ляжаў ніц, толькі пазіраў на пагорак: ці не бягуць за імі. Але ззаду нікога не было, паліцай калі што і заўважыў, дык, мабыць, даганяць не адважыўся — тут нядоўга было злавіць кулю самому.
— Ну, як ты? — нарэшце азваўся Рыбак, усё яшчэ горача дыхаючы густой парай.
— Кепска,— проста прызнаўся Сотнікаў.
Ён ляжаў на баку побач, знясілена адкінуўшы галаву ў шчыльна аблеглай, са змёрзлымі краямі пілотцы. Параненая яго нага была троіпкі прыўзнята каленам угору і дробненька нервова дрыжала. Рыбак ціха пры сабе вылаяўся.
— Давай панясу. A то... Абложаць — не вырвешся. Трохі прыпадняўшыся, ён выцяг з-пад каўняра ў Сотнікава скамечаны свой ручнічок і дрыготкімі ад стомы рукамі перавязаў ягоную нагу вышэй калена. Сотнікаў здрыгануўся, разы два прамычаў ад болю і змоўк. Потым Рыбак, прыўзняўшыся на каленях, падставіў яму спіну.
— Ну, бярыся.
— Чакай, я сам, можа...
Аслабела заварушыўвлыся на снезе, Сотнікаў неяк устаў на адно калена, з хваравітай засцярожлівасцю адставіў убок параненую нагу, паспрабаваў падняцца зусім, але гэта яму не ўдалося.
— Куды табе! Ану, трымайся!
Рыбак падхапіў напарніка пад руку, і той нарэшце ўстаў; надта асядаючы на параненую нагу, ступіў два крокі. Гэта ўзбадзёрыла Рыбака — калі чалавек на нагах, дык, мабыць, яшчэ не ўсё страчана. A то як падпоўз да Сотнікава і дазнаўся, што той паранены, зрабілася не па сабе: што ён мог зрабіць з ім у такім яго стане? Цяпер Рыбак трохі супакоіўся і падумаў, што, можа, яшчэ як-колечы вывернуцца.
3 дапамогай Рыбака Сотнікаў нязграбна скокнуў на адной назе, трошкі пасабляючы сабе і параненай. Яны палезлі ў негусты тут драбнаваты хмызняк з рыхлым і даволі глыбокім снегам. Сотнікаў адной рукой трымаўся за Рыбака, а другой хапаўся на хадзе за намёрзлае галлё алешніку і, дужа асядаючы на параненую нагу, з усяе моцы стараўся ступаць шырэй. У грудзях у яго ўсё хрыпела з нейкім ня-
добрым прысвістам, часам яго пачынаў біць глыбокі кашаль, і Рыбак ажно сціскаўся — іх маглі ўчуць за кіламетр адсюль. Але ён маўчаў. Ён ужо не пытаўся пра адчуванне напарніка — ён меў аб ім пэўнае меркаванне і, не даючы сабе перадыху, упарта валок Сотнікава праз густы аснежаны зараснік.
За кустоўем у лагу, які аказаўся даволі працяглым замёрзлым балотам, зноў пачаўся крутаваты ўхіл на пагорак. Яны наўкось ускараскаліся на яго, і Рыбак адчуў, што сілы яго скончыліся. Ён ужо не толькі не мог падтрымліваць Сотнікава, які ўсё асядаў долу, але і сам так знясілеў, што яны, не згаворваючыся, амаль разам рухнулі ў снег.
Яны доўга і моўчкі ляжалі на схіле, засяроджана і гучна аддыхваліся, з дзіўнай абыякавасцю да ўсяго, што не было іх знямогай. Рыбак разумеў, што кожнае хвіліны іх могуць дагнаць паліцаі, увесь час ён чакаў іх вокрыку, але ўсё роўна цела яго было не здольна адолець немач.
Можа, праз паўгадзіны ён усё ж неяк саўладаў з дыханнем і павярнуўся на бок. Сотнікаў ляжаў побач і дробненька калаціўся ад дрыжакі.
— Патроны асталіся?
— Адна абойма, — глуха прахрыпеў Сотнікаў.
— Калі што, будзем адбівацца,— рашыў Рыбак, падумаўшы, што з харчам, мабыць, ужо нічога не выйдзе, цяпер хоць бы ўратавацца самім. Пасля ўсяго, што здарылася, гэта таксама было нялёгка, калі не зусім немагчыма. Але, даняты яшчэ сваёй стомай, якая атупляла яго пачуцці, ён амаль абыякава думаў, што, калі іх дагоняць, давядзецца пусціць у ход зброю — іншага не выпадала.
— He надта адаб’ешся,— сказаў Сотнікаў.
Гэта так, сапраўды, з дваццаццю патронамі доўга не пратрымаешся, але іншага выйсця ён не знаходзіў.
— I адкуль іх д’ябал прынёс! — Рыбак з новаю сілай пачаў перажываць іх няшчасце,— Во ўжо напраўду: бяда адна не ходзіць.
Сотнікаў маўчаў, немалым намаганнем душачы ў сабе стогны. Яго счарнелы на сцюжы, спакутаваны твар з заінелым ад дыхання шчаціннем раптам здаўся Рыбаку амаль
незнаёмым, чужым і адразу выклікаў у яго нейкія благія прадчуванні. Рыбак падумаў, што справы напарніка, відаць, сапраўды кепскія, і міжволі пашкадаваў небараку-таварыша.
— Вельмі баліць?
— Баліць, — буркнуў, мабыць, каб адчапіцца ад яго, напарнік.
— Трывай, — грубавата сказаў Рыбак. Ён сеў на снезе і пачаў заклапочана прыглядацца да мясціны, якая была зусім незнаёмая яму: нейкае пагоркавае поле, недалёкі лес ці гаёк, а дзе быў вялікі лес, аб тым ён не меў ніякага ўяўлення. Ды і наогул, закруціўшыся ў гэтай пагоні, ён перастаў разумець, дзе яны цяпер і ў якім напрамку трэба ісці, каб выбрацца да сваіх.
Гэта выклікала ў ім новы клопат і адазвалася ў душы новай трывогай — не хапала яшчэ заблудзіць уначы. Ён хацеў загаварыць аб тым з Сотнікавым, але той ляжаў побач, нібы не адчуваючы ўжо ні трывогі, ні сцюжы, якая рабілася ўсё болей нясцерпная на гэтым марозлівым ветры. Разгарачанае на хадзе цела вельмі хутка пачаў прабіраць мароз. Нейкі час, аднак, знямога ўладна прыкоўвала іх да зямлі, і Рыбак, углядаючыся ў змрочнае наваколле, пакутліва думаў, у які бок падацца.
Ён спрабаваў вызначыць гэта, марна аднаўляючы ў памяці іх блытаны шлях сюды, а яго інстынкт самазахавання, ці, можа, страх, незразумела штурхаў яго ў напрамку, процілеглым кустоўю, за якім іх дагналі паліцаі. Здавалася, паліцаі зноў паявяцца адтуль — значыць, трэба ўцякаць у другі бок.
Калі гэта адчуванне канчаткова завалодала ім, Рыбак устаў і закінуў за плячо абедзве вінтоўкі.
— Давай! Як-небудзь...
Сотнікаў пачаў пакутліва ўзграбацца на ногі, Рыбак і гэты раз падтрымаў яго, але калі той урэшце ўстаў, дык адразу вызваліў локаць.
— Дай вінтоўку.
— Што, пойдзеш?
— Паспрабую.
«Што ж, спрабуй»,— падумаў Рыбак, з палёгкай аддаючы
вінтоўку. Апіраючыся на яе, Сотнікаў няўклюдна застыргікаў, і яны памалу папляліся па снежным полі ў ноч.
Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балотца і брылі па пахілым даўгім касагоры. Ішлі надта марудна. Рыбак адчуваў, што неўзабаве пачнецца світанак, што мінаюць апошнія гадзіны ночы і што вельмі проста цяпер не паспець. Калі ранак застане іх сярод поля, тады ўжо, відаць, не выкруціцца. Яму ўвесь час карцела ісці шпарчэй, небяспека рупна падганяла яго, але Сотнікаў усё марудней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў кашляў.
Увогуле, іх ратавала, мусіць, тая акалічнасць, што снег тут быў неглыбокі, ногі правальваліся, але не дужа, не тое што на балоце. Скрозь у доле шарэў быльнёг, дзе гусцей, a дзе зрэдку, па каліве, і Рыбак стараўся ісці па ім, там было найменш снегу. Ён не хацеў спускацца ў лог — баяўся засесці ў гурбах, на пагорках неяк было надзейней. Але іх след ззаду надта выразна азначаўся на касагорыне. Убачыўшы яго, Рыбак ажно жахнуўся: так проста было дагнаць іх цяпер, нават уночы. Азіраючыся назад, ён падумаў: якая б небяспечная ні была дарога, што ўжо ледзь не загубіла іх сёння,— зноў трэба выбівацца на яе, бо толькі на дарозе можна схаваць сярод іншых свой след.
I ён з надзеяй пачаў азірацца па баках — недзе ж павінна быць хоць якая-небудзь дарожка. Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая разлога, сям-там цьмяна стракацела кустоўе, адзінокія палявыя дрэўцы; у адным месцы здалёку невыразна зачарнелася штось паўзамеценае ў снезе. Падышоўшы бліжэй, Рыбак згледзеў, што гэта валун. Дарогі ж нідзе не было. Тады ён крута павярнуў угору — так было цяжэй, але падумалася, што, можа, наверсе, за пагоркам, яны ўбачаць лес. Можа б, тады ўдалося зашыцца ў яго, а паліцаі невядома яшчэ ці адважацца адразу сунуцца следам — мабыць, спярша разважаць, тым даўшы ім магчымасць адарвацца ад даганятых.
Рыбак не першы ўжо раз трапляў у такое становішча, ды заўжды неяк абыходзілася, найгоршае яго мінала. Галоўным у такіх выпадках былі хуткасць і спрыт, якія ратавалі яго і менавіта якіх цяпер яму не хапала. Неяк восенню ў Заселлі
ягоны спрыт і знаходлівасць уратавалі жыццё пецярым хлопцам з разведкі, якія надумалі на світанні завітаць у знаёмую вёску. Ён выпадкам далучыўся да іх і надта не хацеў ісці ў тую вёску, але разведчыкі сказалі, што ўчора былі ў ёй — чужых там пяма. Сумняваючыся ў тым, ён прамаўчаў. Па сцяжыне яны падышлі да ваколіцы; як заўжды, было страшмавата наткнуцца на засаду, але ля крайняе хаты ніхто ім не спаткаўся. Мусіць, які гультаяваты паліцай-вартавы таксама прытаміўся тырчаць на дарозе і на золку захінуўся дзе за вугал хаты. Цяпер ужо не згадаць, як і чаму тое здарылася, толькі варта было ім адысціся ад плота крайняе хаты ў глыб вёскі, як Рыбак пачуў кашаль. Наўкось цераз вуліцу ў двары два паліцаі запрагалі падводу, і іншыя нешта грузілі ў яе ў мяшках. Толькі ён згледзеў гэта, як ззаду вызверыўся жахлівы крык «Стой!» і грымотна ўдарыў стрэл. Паліцаі ў двары схапіліся за вінтоўкі, ён яшчэ паспеў гэта згледзець, а назад ужо не зірнуў — крыкнуў: «За мной!» — і нырнуў пад жардзіну ў плоце. Хлопцы дружна рванулі следам, ззаду стралялі, але, мусіць, іх кепска бачылі, а яны, усе пяцёра, тым часам імчалі за хляўком па бульбоўніку. Хтось з паліцаяў таксама выскачыў на гарод, некалькі куль цвікнула зусім блізка, але хлопцы за якіх дзесяць секунд скаціліся з бульбоўніку ў равок і там былі ўратаваны. А каб ён на секунду замарудзіў, разгубіўся, кінуўся назад ці наперад, іх бы ўсіх і перастралялі на вясковай вуліцы.