Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Усе апошнія дні Сотнікаў быў нібыта ў прастрацыі. Ён мала што знясілеў без вады і харчу, дык яшчэ і зняверыўся ў людзях і сваім лёсе — пасля ўсяго, што здарылася, ужо не надта хацелася і жыць. Ад гарачыні ўнутры ўсё спрагла, але вады не было, як не было надзеі на які паратунак, і ён думаў: хай бы ўжо хутчэй стралялі, абы менш пакутаваць. Ён моўчкі, у паўзабыцці сядзеў так сярод цеснага гурту на калючай, сухой траве, без асаблівых дум у галаве і, мусіць, таму не адразу зразумеў сэнс ліхаманкавага шэпту побач:
«Хоць аднаго, а прыкончу. Усё адно...»
«Чакай, пабачым, што далей».
«Хіба не ясна што?»
Сотнікаў ціха скасіў позірк — той самы лейтэнант даста-
ваў з-пад бінта на назе ножык — звычайны кішэнны складанчык велічынёй з палец, і ў ягоных вачах была такая роспачная рашучасць, што Сотнікаў падумаў: такога не ўтрымаеш! Мусіць, выскачыць і наробіць глупства, бо што ён яшчэ мог зрабіць тым складанчыкам? Той, да каго ён звяртаўся,— пажылы чалавек у камсастаўскай без пятліц гімнасцёрцы,— засцярожліва паглядваў на канваіраў — двое, паблізу сышоўшыся разам, прыкурвалі жоўтыя цыгарэты, адзін на кані трохі зводдаль пільна азіраў калону.
Яны яшчэ пасядзелі на сонцы, можа, хвілін пятнаццаць, пакуль ад пагоркаў нс падалі каманду, і немцы пачалі паднімаць палонных. Сотнікаў ужо ведаў, на што наважыўся ягоны сусед, які цяпер пачаў неўпрыкмет забіраць з сярэдзіны калоны ўбок, бліжэй да канваіра. Канваір гэты быў дужы прыземісты немец, як і ўсе, з аўтаматам на грудзях, у прапацелым пад пахамі кіцелі; з-пад макраватай ад нізу суконнай пілоткі выбіваўся зусім не арыйскі — чорны, амаль смаляны чуб. Ён спехам дакурыў цыгарэту, цвыркнуў праз зубы і прыкрыкнуў на кагось у калоне, хто аслабела гробся, стараючыся падняцца з долу. Мусіць, ён хацеў падагнаць або выцяць палоннага і ступіў бліжэй. Якраз у той час лейтэнант, бы каршун, уссеў на яго ззаду і па самыя тронкі ўвагнаў складанчык у яго загарэлую шыю.
Немец коратка вякнуў і асеў на зямлю, нехта ў калоне крыкнуў: «Палундра!» — ці не той пажылы ў камсастаўскай гімнасцёрцы — і некалькі чалавек, бы іх хто спружынаю кінуў з калоны, пусціліся ў поле. Сотнікаў ад нечаканасці на імгненне нібы змярцвеў, а потым, падпарадкуючыся бязладнаму інстынкту самазахавання, не разбіраючы дарогі, таксама кінуўся прэч. Тады ж ён ледзь не наскочыў на лейтэнанта, які спярша таксама пабег, ды раптам спатыкнуўся, упаў на бок пад самыя ногі Сотнікаву і тут жа нажом шырока разануў сябе ўпоперак жывата. Сотнікаў пераскочыў цераз яго цела, ледзь не наступіўшы на яго сутаргава скурчаную руку, з якой, коратка бліснуўшы мокрым лязом, выпаў у пясок маленькі, з палец, ножык.
Можа, якія тры секунды цягнулася замяшанне, потым у некалькіх месцах разам пырснулі чэргі, немцы крычалі, але
ён бег. Здаецца, ніколі ў жыцці ён не імчаўся з такім шалёным імпэтам — за некалькі скачкоў дасяг выспачкі з сасонкамі. Кулі густа прашывалі голле, з усіх бакоў на яго сыпала ігліцай, але ён шыбаваў наўпрост як мага далей і праз кожную секунду з радасным жахам цвердзіў сабе: «Жыў!», «Жыў»...
На жаль, выспачка аказалася зусім невялічкай, праз сотню крокаў яна нечакана абарвалася: скончыўся сасоннічак, наперадзе было зжатае, у бабках, поле збажыны. Падавацца яму, аднак, не было куды, і ён шыбануў далей — па ржышчы цераз поле, туды, дзе непадалёк кучаравіўся зялёны шнурок алешын.
Тут яго хутка згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах, прасекла пусты партабак у кішэні — Сотнікаў надта добра адчуў гэты ўдар і азірнуўся. За ім імчаў конны. 3 потным азвярэлым тварам той угнуўся па-над вараной конскай грывай, трымаючы напагатове правую, з пісталетам руку. Ад каня, вядома, не ўцячэш. Сотнікаў сказаў сабе «амба!» і павярнуўся тварам да даганятага. Конь ледзь не збіў яго з ног; з апошнім спрытам ён неяк вывернуўся з-пад капытоў і шаснуў за бабку. Немец крутануўся ў сядле, адкінуў убок руку — стрэл перабіў на верхнім снапе перавясла, салома, пырснуўшы, асыпалася па баках. Але Сотнікаў уцалеў і, каб як бараніцца, схапіў з-пад ног звычайны, з кулак, палявы камень. Зноў неяк ухіліўшыся ад каня, ён спрытна, аднак, ударыў немцу ў сківіцу, той торапка стрэліў, але і гэты раз міма. Адчуўшы нейкую сілу ў гэтых камянях, Сотнікаў пачаў хапаць іх з іржышча і біць па немцу, які круціўся з канём навакол, усё тыркаючы ў яго пісталетам. Яшчэ два стрэлы прагрымелі ў полі, але і яны не зачапілі ўцекача, які, акрыяўшы ад свае ўдачы, кінуўся па другі бок бабак.
Пакуль немец упраўляўся з канём, ён прабег, можа, пяць крокаў, а потым спыніўся і зноў замахнуўся камянём, каб ударыць насустрач. Ён выпусціў запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў, Сотнікаў круціўся доле, бы ўюн,— і ад куль і ад капытоў, на шчасце, яму пасаблялі бабкі, і ён скакаў вакол іх, нібы заяц. Тады немец скіраваў каня
проста на бабку, конь высока сігануў цераз яго, Сотнікаў упаў на калені і неяк вывернуўся з-пад капытоў — конь толькі балюча сцебануў хвастом па яго твары. Бабка, аднак, забурылася, снапы паваліліся, і немец амаль ва ўпор тыцнуў у яго парабелумам. Але Сотнікаў раптам унутрана войкнуў ад радаснага здзіўлення — парабелум яго крута выгнуў затвор: скончылася абойма. Немец зразумеў сваю няўдачу, рэзка асадзіў каня, той стаў на дыбкі, а Сотнікаў з усіх ног ірвануў па полі наперад, да кусцікаў.
Немец страціў некалькі надта важных секунд, пакуль перазараджаў пісталет — дзеля таго трэба было прытрымаць каня, і Сотнікаў за той час якраз дабег да алешнічку. Тут ужо конь яму быў не страшны. He зважаючы на стрэлы і голле, якое драпала яго па твары, ён бег, пакуль не трапілася імшарына, потым улез у нейкую твань і ўжо не мог з яе выбрацца. Там ён, аднак, зразумеў, што калі не ўтопіцца, дык можа лічыць сябе выратаваным. I ён стаіўся, каб не хлюпаць, па вушы ў багне, трымаючыся рукой за тоненькую лазовую галінку, і думаў: вытрымае галінка ці не? Калі б не вытрымала, ён бы ўжо не выкараскаўся, сілы ў яго не асталося. Але галінка не дала яму з галавой схавацца ў той прорве, спакваля ён адышоў ад стомы і, калі воддаль сціхлі стрэлы, як-колечы выбраўся на цвярдзейшае.
Была ўжо ноч, ён знайшоў у небе Палярную і, амаль не верачы ў сваё выратаванне, пайшоў на ўсход.
9
Сотнікаў знерухомеў на лаўцы, мусіць, заснуў, а Рыбак перасеў у куток ля акна і стаў пазіраць з-за вушака на сцежку, каб адразу ўбачыць, калі хто будзе ісці на падворак. Ён трохі перабіў бульбай голад, рабіць яму тут ужо не было чаго, але і ісці не выпадала — трэба было чакаць. Мусіць, таму, ці яшчэ па якой прычыне, у ім пачала нарастаць прыкрасць, якая з цягам часу пераходзіла ў злосць, хоць злавацца быццам і не было на каго. Хіба на Сотнікава, які так вось прывязаў яго да сябе, што не адвяжашся: не мог жа ён пакінуць яго на гэтых дзяцей. Гаспадыня ж усё не вярталася,
паслаць па яе ён не наважваўся — як было ў такой справе спадзявацца на нейкае дзевяцігадовае дзяўчо?
I ён сядзеў у кутку ля акна, невядома чаго чакаючы, прыслухоўваючыся да выпадковых гукаў знадворку. Па той бок загародкі паўставалі дзеці, чулася іх стоеная валтузня на ложку — часам на дзвярах адхіналася шырмачка, і ў шчыліну прасоўваўся мурзаты цікаўны тварык, але тут жа хаваўся зноў. Дзяўчынка крыкліва камандавала там імі, нікога не пускаючы з-за перагародкі.
Рыбак ужо да драбніц вывучыў сцежку за акном, рэшту разламанага плота пры ёй, ускраек неагароджаных могілак з калючым галлём хмызняку на мяжы. Выбітая і заткнутая шыбка ў акенцы няблага затуляла яго знадворку. На сырым гнілаватым падаконніку побач стаяла некалькі пустых брудных бутэлечак ад лякарства, валяўся клубок зрэбных нітак і змайстраваная з рыззя лялька, вочы і рот якой былі старанна намаляваны хімічным алоўкам. Побач за сталом задышліва стагнаў у сне Сотнікаў, якога трэба было ўладкаваць болей надзейна, але на тое патрэбна была гаспадыня. Усё болей нервуючыся ў няпэўным чаканні, Рыбак амаль з непрыязнасцю слухаў хваравітае дыханне таварыша і каторы раз думаў, што з напарнікам яму не пашэнціла. Рыбак быў нязлы чалавек, але, маючы неблагое здароўе, ставіўся да хворых трохі безуважна, часам проста не мог уявіць сабе, як гэта можна прастудзіцца, занемагчы, захварэць. Сапраўды, думаў ён, болыц недарэчнага на вайне, як хварэць, нелыа сабе ■ прыдумаць.
За час службы ў ім з’явілася грэблівае пачуццё да слабакоў, хварліўцаў, розных няўдак, якія па тых ці іншых прычынах чагось не маглі, не ўмелі, не выконвалі. Ён стараўся ўмець і выконваць усё. Праўда, да вайны ў чым-колечы было і цяжкавата, асабліва што датычыла палітпадрыхтоўкі — бракавала адукацыі, а галоўнае — ён не любіў кніжнай навукі, для якой патрэбны былі трыванне, стараннасць. Рыбаку болей па душы была жывая рэальная справа з усімі ўласцівымі ёй няўвязкамі і клопатамі. Відаць, таму ён тры гады праслужыў старшыной роты — характарам яго бог не пакрыўдзіў, энергіі таксама хапала. У нейкім сэнсе на вайне
яму аказалася лёгка, прынамсі проста: мэта барацьбы была відочная, а над іншымі тонкасцямі ён не шмат разважаў, бо ведаў — чым болей фашыстам шкоды, тым лепш. Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы яго міналі; ён разумеў, што галоўнае ў іх партызанскай вайне — не разгубіцца, не спудлаваць, у час прыняць рашэнне. Калі лічыць правільным, што вялікі сэнс барацьбы ў тым, каб, змагаючыся за сваё жыццё, чыніць страты ворагу, дык ён меў усе падставы лічыць сябе ўдачлівым партызанскім байцом. Ва ўсякім разе, не горшым за іншых.
— Мамка, мамка ідзе! — раптам радасна завішчала дзятва за перагародкай, і ён убачыў на сцежцы жанчыну, якая хуценька бегла да хаты. Даўгаватая спадніца, кажушок і хустка, якая таўставата абкручвала яе галаву, сведчылі пра не першую ўжо маладосць гаспадыні, але, мусіць, была яна яшчэ і не старая. Цікуючы за ёй, Рыбак трохі захінуўся за шула. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на лаву.
Калі ў сенцах грукнулі дзверы, Рыбак адсунуўся ад акна на канец лаўкі і з робленым спакоем знерухомеў ля міскі. Трэба было як мага добразычлівей сустрэць яе, не напалохаць, не пакрыўдзіць чым — з ёй трэба было дамовіцца наконт Сотнікава.