Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Цішэй! — шапнуў Цімошкін. — He бяжы! Відаць!..
Блішчынскі зразумеў, што такая яго паспешлівасць можа скончыцца кепска, і пайівоў цішэй. Відаць, перамагаючы ў сабе страх, ён хутка набіраўся звычайнае свае началыііцкае сталасці.
Тулячыся да нейкіх гаспадарчых будынкаў, яны трохі адышліся ад дарогі. Цімошкін пакрысе супакоіўся, агледзеўся. Машыны ўжо ледзьве выступалі шэрымі плямамі, хлопцаў ніхто не заўважыў ці, можа, не звярнуў увагі, палічыўшы за
немцаў. Наперадзе цямнела нейкая доўгая будыніна, мабыць, абора, яны зайшлі за яе рог. Дарога была яшчэ блізка, але тое, што будыніна добра хавала іх, надало смеласці, і Цімошкін даў волю сваёй злосці на земляка.
— Эх ты! Хваліўся толькі: умею, разумею. А здарылася, дык за спіну хавацца. Шкурнік!
Блішчынскі забег наперад.
— Шкурнік? — узрушана спытаў пісар. — Гэта я шкурнік? Ты думаеш, сваю шкуру ратую? Памыляешся. Во, маёрава сумка. Ты ведаеш, якія там дакументы? Ведаеш?
— He ведаю і ведаць не хачу.
— Ось так і скажы. Каб ведаў, так бы не брахаў. Разумееш? Дурань ты. У гэтай сумцы — ваенная тайна, вот! А ты балбатун. Вот!
Блішчынскі незадаволена памаўчаў, атрос вываляныя ў снег полы свайго шыняля, але ўсё не мог супакоіцца і бурчаў:
— А то шкурнік! Трэба галавой думаць. Разумець, што да чаго. Вучыў, вучыў немец — і ніякага следу. Лезем, як у плот свінні. Гэта як у нас у акупацыю... Памятаеш, у сорак другім ля Забалоцця. Якісь дурань забіў нейкага пархатага немца. Прыехалі карнікі, спалілі вёску, расстралялі дваццаць чалавек. I за што? За аднаго немца. Ну варта было лезці?
— Ага. Ведаеш, як у тым анекдоце,— сказаў Цімошкін. — Як жа ісці на вайну: там могуць вока выбіць?
— Дурань! — зазначыў Блішчынскі. — Яшчэ табе кажу, Цімошкін: дурны ты, як затычка. Мала цябе жыццё церла.
— Ладна ўжо. Добра, што ты разумны.
Ён, відаць, не на жарт зазлаваў і надзьмуўся. Моўчкі яны ішлі яшчэ доўга. Відаць, блізка быў ранак, ноч пацямнела, палявое наваколле паглушэла, неяк дужа дацінала стома, і ў хлопцаў пачалі зліпацца павекі. Абодва яны змагаліся з надакучлівым сном, на хаду драмалі і спатыкаліся. Аднойчы Цімошкін паваліўся ў снег, а калі прахапіўся і ўстаў, неяк нечакана згледзеў, што цемра рассунулася, наваколле пасвятлела. У свежым чысцюткім доле сталі відаць рэдкія сцяблінкі быльнёгу, узмежак з кустамі; наперадзе ў полі з’явілася сцірта саломы.
Вецер не сціхаў, у доле паўзла завея, і над заснежанай трывожнай зямлёй паціху світала.
5
— Ну, вось і выйшлі, сабачая псіна! — злосна сказаў Блішчынскі.
Яны спыніліся ля сцірты, знясілена прыхінуліся да яе запарушанага снегам саламянага боку і з роспаччу глядзелі на ўсход, куды пралягаў іх шлях і куды ўжо нельга было паткнуцца.
Непрыкметна неяк развіднела. Хмарнае ранішняе неба прыўзнялося над белым прасцягам, аздобленым плямамі ўсяго, піто не было засыпана снегам. Наўскасяк ад сцірты беглі роўныя радкі вінаградніку, праз паўкіламетра ўпоперак поля, пэўна на мяжы двух уладанняў, пасталі ў рад маладзенькія дрэўцы пасадкі. Дальнім сваім канцом гэты рад прытыкаўся да невялічкага, у дзве-тры будыніны, хутара, які сіратліва туліўся сярод вялізнага снежнага поля. Крыху збоч ад яго і далей за дрэўцамі ледзь не на самым даляглядзе высіўся пукаты, як гуз, узгорак, і на ім — бачна было адсюль — хадзілі, стаялі, капалі зямлю немцы. Гэта было далёка, але хлопцы не сумняваліся, што перад імі ворагі. Толькі што з узгорка ўніз сышла група людзей, пэўна камандзіраў, адзін пастаяў яшчэ, размахваючы рукамі, мабыць, даючы ўказанні, сеў у машыну і па дарозе пакаціў у той бок, адкуль землякі ішлі ноч.
Блішчынскі дастаў з маёравай сумкі яго артылерыйскую карту і, раз-пораз пазіраючы навокал, пачаў вадзіць у ёй рудым пазногцем — шукаць месца, дзе яны цяпер апынуліся. Відаць было, што ён ужо зусім ацверазеў, пераход дарогі і гэтая няўдача з выхадам да сваіх занепакоілі яго; ад былое ўпэўненасці неяк мала што засталося.
— А давай ось так і пойдзем, — сказаў Цімошкін, паказваючы рукою ў бок ад выспы з немцамі. Блішчынскі падняў ад карты свой заклапочаны твар, прыплюшчыў блізарукія шчылінкі-вочкі і паглядзеў, нібы ііанюхаў, у прастор.
— Што ты, Цімошкін! He пройдзеш... I не высоўвайся так!
Сядай! — па-начальніцку спахапіўся ён, убачыўшы, што хлопец высунуўся з-за сцірты.
Цімошкін пастаяў крыху і адчуў, як пачынае мутнець уваччу. Ідучы, неяк лягчэй было выцягваць з сябе апошнія сілы, ды і не так працінала сцюжа, цяпер жа мерзлі ногі і ўсё цела налілося страшэнным цяжарам. Зноў жа ўладарнаю сілай падступаў да іх голад. Цімошкін абмацаў свае кішэні, выбраў у адным некалькі сухіх крошак і кінуў у рот. У галаве ад стомы і бяссонніцы цягуча, аднастайна гудзела, і думкі ніяк не маглі сагнаць нейкай санлівай ленасці. Хацелася сесці, сцішыцца, і болей, здаецца, нічога не трэба было б.
Цімошкін ссунуўся спіною па саломе і, нейкі абыякавы да ўсяго, аб чым трэба было цяпер дбаць, аддаўся спакою.
Сцірта была вялікая, трошкі нахіленая, з вялізнаю снегавою шапкай наверсе. 3 гэтага боку, дзе прыткнуліся хлопцы, хтосьці падскуб салому, ад таго зрабіўся застрэшак, пад якім амаль не было снегу. Праз дзесяць крокаў адгэтуль валялася жалезная бочка з двума таўровымі абручамі, і ля яе, прыпарушаны снегам, ляжаў конскі труп. Плоская канячая шыя ўліпла ў снег, чэрава неймаверным горбам выперла ўгору, задняя нага высока задралася, і на ёй свежай іржой чырванела падкова.
— I што ж рабіць? — з трывожнай паныласцю ў голасе спытаўся Блішчынскі, седзячы над картай.
— Трэба чакаць. Можа, увечары выберамся, — сказаў Цімошкін, адчуваючы, што перамагчы стому ў яго ўжо няма сілы.
— Цяпер нам канцы, разумееш? — нерваваўся пісар. — Вось дык улезлі!
— Вось табе і тылавыя часці! — з ціхай злосцю азваўся Цімошкін. — Хоць бы да франтавых выбіцца.
— Чорт ведае што такое.
— Думай. Ты ж разумны. Ты вёў.
— Ага, я вёў, — зазлаваў Блішчынскі. — Я вёў не да немцаў, а да сваіх вёў. He забывайся.
— Можа, скажаш яшчэ, што ты ратаваў мяне? — без усякага запалу запытаў Цімошкін, тулячыся да саломы.
Блішчынскі скіраваў на яго свае маленькія і вельмі рухавыя вочкі і глядзеў, нібы на вінаватага — са злосцю і прыкрасцю ад усіх іхніх цяперашніх няўдач.
— Свінчо нясмаленае! Каб не я, ты і цяпер пад тым кустом ляжаў бы, сябрука б чакаў.
— А ты б і цяпер пад агароджай сядзеў, — нядоўга думаючы, выпаліў Цімошкін. У хлопца ўжо накіпала на земляка — і за пахвальбу, і за бессаромную баязлівасць, і наогул за ўсё ранейшае, змоўчанае, перажытае ў сабе.
— Ты што? Напраўду думаеш, што я баязлівец? — запальчыва ўсклікнуў Блішчынскі.— Думаеш, за сваё жыццё баюся? Можа, і так. Дапусцім. Хай. Але не забывайся: я гарматы не кінуў, як некаторыя... смелыя. А за гармату ты глядзі... Варта дазнацца начальству і... Разумееш?
— А што гармата? — адкінуўся ад саломы Цімошкін.— Мы што — ворагу яе аддалі? Ці павінны былі цягнуць? Шчарбак вунь клін у рэчмяшку нясе, а болей што?
Блішчынскі змоўчаў, а Цімошкін падумаў, што, пэўна, ён не забудзе ўжо на тую гармату. Можа, яшчэ, выйшаўшы да сваіх, перакруціць усё ды наплявузгае начальству — тады паспрабуй дакажы, што не так. Але хлопец не хацеў задзірацца, ліха на яго — урэшце было аб чым непакоіцца куды болей.
Ён зноў падаўся ў застрэшак, Блішчынскі ж, відаць, не на жарты ўзрушаны новай няўдачай, гугнява скардзіўся:
— А цяпер нам канцы. Гэта як піць даць. Калі нават і выберамся. Цяпер мы — акружэнцы. От жа д’ябальскае ліха! Улезлі!..
Цімошкін і сам ведаў, што гэта кепска. Праўда, дагэтуль хлопец аб тым не думаў, яму ўсё здавалася, што да ранку яны выйдуць з варожага тылу, знойдуць сваю дывізію і ўсё растлумачаць. Але вось гэта затрымка, вельмі падобная на пастку, сустрэла хлопцаў на іх шляху да паратунку. Было ад чаго непакоіцца.
— Цяпер акружэнцы, разумееш? — казаў Блішчынскі. — У анкеце ўжо не напішаш, што ў палоне і акружэнні не быў. Цяпер чортаў знак. Ды яшчэ асобы аддзел на цыгундар возьме. Разумееш?
— А за што браць? — сказаў Цімошкін. — Што мы, якія злачынцы, ці што?
— Гэ, злачынцы! Дзівак, — азваўся Блішчынскі. — Ты, мабыць, мала яшчэ пабачыў. А я дык ведаю. Злачынцы ці не злачынцы, а цяпер на кручок і — хадзі сюды, галубчык. Дакажы, што ты не вярблюд.
Хто ведае чаму — ад гэтага чалавека ішло адно кепскае. Навошта ён напамінаў пра тое, хіба мала было турботаў для іх, знясіленых, галодных, параненых? У Цімошкіна ад тых яго слоў паднялася ў душы злосная крыўда, але ўсё ж нейкай цвярозай частачкай пачуцця ён згадваў, што ў якойсьці меры сяржант мае рацыю. Хлопец і сам памятаў некалькі выпадкаў, калі тых, што выйшлі з акружэння, адпраўлялі ў тыл і там наладжвалі следства. Праўда, тады яго гэта не дужа кранала, цяпер жа сам вось апынуўся ў такім становішчы. Ну, але хай правяраюць, хай пішуць пратаколы, думаў Цімошкін, ён нічога кепскага не зрабіў, і сумленне ў яго чыстае.
I быццам у адказ на гэтыя яго думкі Блішчынскі неяк паныла сказаў:
— Табе-та што? 3 цябе многа не возьмешь. А ў мяпе вось вучоба гарыць. Разумееш? Тысячу халер на іх галаву! — злосна дадаў ён.
— Якая гэта вучоба?
— Якая? На курсы павінны былі паслаць. Разумееш? На курсы малодшых лейтэнантаў, — удакладніў Блішчынскі. — А цяпер, мабыць, амба. He пашлюць жа акружэнца, — казаў ён, змрочна ўглядаючыся ўдалячынь і калупаючы ў зубах саломінай.
Цімошкін ад здзіўлення ажно зварухнуўся — дык вось чаму такі клопат аб сваёй рэпутацыі і столькі ныцця. Ну вядома ж, уночы ля таго вала ён казаў праўду. Гэты чалавек, апроч як пра сваё жыццё, яшчэ дбаў і пра нейкую кар’еру на фронце. На гэтае быў здольны толькі Блішчынскі. Яшчэ немаведама, як вынесці адсюль ногі, а ён ужо бядуе, што не ўдасца трапіць на курсы. Яно і зразумела, бо Грышка ўсюды намагаўся знайсці якую карысць для сябе: адзіны раз, калі яму не пашанцавала, здарылася вось цяпер, і таму ён так упарта выкручваўся.
У той ранак абодва яны былі ў роўных абставінах, шанцы на выратаванне ў іх таксама былі аднолькавыя, і загінуць яны маглі разам. Але Цімошкін усё ж не мог не адчуць у сабе прыемнага зларадства, што ўрэшце і ягонага земляка напаткала бяда. Хоць раз пазнае, дзе ракі зімуюць, a то прасядзеў паўгода ў штабе, начапляў медалёў ды яшчэ захацеў стаць афіцэрам.