Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Цудоўныя, пэўна, гэта будуць часы, думаў Цімошкін. Людзі стануць з людзьмі як браты, знікнуць фанабэрыя, пагарда, хцівасць і зайздрасць. За час вялікіх пакут людзі навучыліся спагадваць чужому ropy, падпарадкоўваць свае імкненні вялікай мэце, у асабістым задавальняцца малым. Усё ж такіх, як Блішчынскі, няшмат, а мільёны франтавікоў уведалі на вайне вялікае пачуццё братэрства — тое цудоўнае і светлае, што людзі набывалі, не трацячы, у гэтую ліхасць. I захаваць бы, зберагчы на доўгія гады гэты франтавы набытак, не даць бы на яго забыцца, не дазволіць яго збэсціць такім трутням вайны, як Блішчынскі. Гэта было б цудоўна, і — верыў Цімошкін — людзі зразумеюць і дамогуцца свайго.
Яго ж дачыненне да тае будучыні ўяўлялася хлопцу дужа няпэўна. Калі, можа, пашанцуе выжыць яму, дык, мабыць, ён пойдзе вучыцца. Вядома, трэба будзе працаваць, але дзе і кім — ён не ведаў яшчэ і думаў, што ўрэшце гэта не так ужо і важна. Знойдзецца недзе кавалак хлеба, будзе таварыш побач, спакой мірнага дня — і хіба гэтага мала для звычайнага людскога шчасця? Праўда, можа здарыцца так — і гэта вельмі магчыма, — што побач апынецца Блішчынскі. Але чорт з ім. Рана ці позна людзі ўбачаць, які ён, зразумеюць і выкрыюць яго; у Цімошкіна цяпер лаяцца з ім не было ніякай ахвоты. Агідная гэта справа — лаяцца з чалавекам, ды яшчэ земляком, хадзіць, на яго даказваць ці нават выступаць на сходах, выкрываць, тым больш што вельмі нават могуць і не паверыць яму. Урэшце, ці варта ўжо так непакоіцца з-за якога аднаго вырадка, калі навакол столькі
харошых хлопцаў. Так думаў Цімошкін, трошкі супакоіўшыся ў адзіноце і спачыўшы.
Яшчэ ён думаў, што пасля гэткай суровай барацьбы за жыццё на зямлі ўсё, і благое і добрае, у людзях у свой час стане выразным і зойме сваё пэўнае месца; будзе як трэба ацэнен і гэты Блішчынскі, — час і гісторыя дамогуцца свайго, і чалавек урэшце паўстане перад людзьмі ва ўсёй яго праўдзівай сутнасці. Бадай, нікому яшчэ не ўдалося ніколі выдаць за белае чорнае, і наадварот. He ачарнілі ж, не збэсцілі ні недарэчны лёс, ні подлыя людзі другога яго земляка і аднавяскоўца Адама Ждаіювіча. Колькі ён стрываў у жыцці, але ж ад таго не змяніўся, не азвярэў, захаваў у сабе ўсё найлепшае, а можа, нават і яшчэ болей палепшаў. Тыдзень назад хлопцу напісалі з вёскі, што знайшоўся, аб’явіўся знікшы на восем год Адам, ваюе цяпер на Першым Беларускім фронце, камандуе танкавай ротай, і шэсць ордэнаў, кажуць, блішчаць на яго грудзях. А чаго не перажыў толькі гэты чалавек, і вось жа адступілася сто разоў насядаўшая на яго смерць.
Ён быў у іх першым актывістам, пасля сакратаром сельсавета, арганізоўваў калгасы, хадзіў і ездзіў па ўсёй акрузе, ніколі не ведаючы ні сну, ні адпачынку. Аднаго разу яго падстрэлілі з драбавіка, аднойчы хацслі ўтапіць. Пасля нейкага сходу парнулі нажом, і ён пасля таго кульгаў цэлае лета... Затое як любілі яго дзеці! Ставіўся ён да іх весела, гулліва, заўжды жартаваў і часам апавядаў, якое будзе жыццё ў краіне праз шмат-шмат гадоў. У такі час ён станавіўся задуменналірычны і ветлы.
У трыццаць сёмым ён ужо быў сакратаром райкома камсамола, прыязджаў калі ў іхняе мястэчка і, як і раней, ездзіў па вёсках. Толькі ў гэты час яго не было каму ненавідзець, і ніхто яго ўжо не спрабаваў забіць. Людзі паважалі яго — і маладыя і старыя — і болей за якое іншае начальства ведалі ў раёне. Да яго хадзілі калгаснікі са сваімі бясконцымі клопатамі, ён заўжды ўсім памагаў як мог. Іх маленькая, не болей чым за дзесятак кіламетраў вядомая вёсачка праз яго стала славутай у раёне. Усе ведалі, што ён іх, — гэты камсамольскі сакратар Ждановіч. А ён усё жыў нежанаты, без гаспадаркі ці якога набытку.
Ягоны стары за пятнаццаць кіламетраў вазіў яму харч, маці мыла бялізну. I тады знайшліся ўсё ж ненавіснікі, якія рашылі знішчыць яго. Восенню неяк прывалокся з раёна стары Ждановіч, прынёс сякі-такі сынаў набытак і на ўсе роспыты толькі ўздыхаў; маці ж плакала. У той час нярэдка здаралася гэта, але ніхто ніколі не мог падумаць, што страшныя словы «вораг народа» будуць прылеплены да Адама Ждановіча. I вось так сталася. На доўгія гады, бы ў ваду, знік чалавек без следу і слыху.
Вясковыя падлеткі дзіваваліся не менш за дарослых і ніяк не маглі зразумець, што гэта дзеецца ў свеце. Некаторыя мужыкі былі цвёрда ўпэўнены, што адбылася памылка, казалі, разбяруцца недзе і Адам неўзабаве вернецца. Але міналі гады, а ён не з’яўляўся. Цімошкіну ж душу доўга вярэдзіў незагойны боль па ім, і колькі хлопец сабе ні казаў, што Адам — вораг, калі так з ім зрабілі, сэрца яго не хацела пазбыцца шчырай прыхільнасці да чалавека. Шмат у тую пару было ім прачытана кніжак, паўставалі ўваччу і знікалі вобразы невядомых смелых людзей, а гэты свой хлопец Адам Ждановіч пакутным няўцямным болем доўгія гады жыў у ягоным сэрцы.
I пэўна, даўно ўжо не адчуваў ён такой радасці, як у тым вузкім ровіку ля кукурузы, калі даведаўся з пісьма, што сэрца не ашукала яго.
6
Скалелы і ўшчэнт змардаваны, ён зноў, здаецца, заснуў. Невядома, колькі цягнуўся той сон, але раптам нехта тузануў яго за плячо — хлопец здрыгануўся, прахапіўся і ўбачыў над сабой Блішчынскага. Той нешта казаў, але Цімошкін, не разумеючы, бачыў толькі, як бязгучна варушацца яго тонкія вусны, трывожна раздзімаюцца ноздры і ў акруглепых рудых вачах сцюдзянее страх.
— Цімошкін, ідуць!.. Чуеш, ідуць!.. Сюды!..
Хлопец прыўзняўся ў саломе, ахоплены прадчуваннем бяды, але ўсё яшчэ не мог зразумець, што здарылася і што яму трэба рабіць. Пасля ўскочыў на балючыя, акалелыя ногі,
схапіў аўтамат і ўгледзеўся ў снежнае полс, куды тыцкаў рукою сяржант.
Іхнім ранішнім следам па полі ад дарогі ішоў чалавек. Было яшчэ далёка, і Цімошкін не мог згледзець, хто гэта быў: свой, немец або, можа, венгр, але ўжо цяпер можна было ўгадаць, што кіраваў ён якраз да гэтае сцірты. Добра, што Бліівчынскі прачнуўся і згледзеў яго. Відаць было па ўсім: пісар спалохаўся і цяпер бегаў вачмі па абшары, шукаючы дзе паратунку. Але ратавацца не было куды — наперадзе і збоку ўдалечы імчалі па дарозе нямецкія аўтамабілі, на гузеўзгорку ўжо акапаліся і чагосьці чакалі немцы. Добра, што на гэтай шырокай роўнядзі ворагі былі далёка ад іх і, мабыць, не дужа ўглядаліся ў свой тыл — пэўна, уся іх увага была скіравана ў бок фронту.
Чалавек у полі падыходзіў усё бліжэй. Блішчынскі прытуліўся за рогам сцірты; дрыжучы ўсім целам ад сцюжы, Цімошкін прысеў побач, і яны пазіралі з ім, імкнучыся якнебудзь дазпацца, хто ён. I тады стала відаць, што ён ідзе неяк дужа цяжка, хістаючыся ў бакі, як п’яны, калі-нікалі спыняючыся. Пасля ім здалося, што ён нешта нясе на сабе — цяжкае і вялікае, што прымушае яго так няроўна ступаць і схіляць голаў.
Нейкі час яны да слёз у вачах углядаліся ў гэтага пешахода. Было вельмі холадна, навокал у доле вірыла завея, вецер шкуматаў у сцірце салому, вурчаў, шархацеў і раз-пораз шалёна кідаўся ў іх трохі зацішны падстрэшак. Грышкаў афіцэрскі шынель ажно іскрыўся, абсыпаны срабрыстым снегавым пылам. Ціхіошкінава нутро, здаецца, наскрозь пракалела ад гэтае сцюжы і балюча самотна ныла. I раптам ад нейкага незразумелага, няўцямпага пачуцця Цімошкін падаўся з застрэшка. Здалося яму — выразна, абнадзеена радасна, — што гэта Іван Шчарбак. Яшчэ нічога ў ім нельга было разгледзець — нічога характэрнага ні ў постаці, ні ў адзенні, а ўжо ўдарыла ў голаў спадзёўка — канец адзіноце, цяпер будзем удвух! Ледзьве стрымліваючы сваю радасць, ён настойліва казаў сабе: гэта Іван нясе параненага Здабудзьку, таму такая незнаёмая яго хада і такая пастава.
— Блішчынскі! — гукнуў ён земляку. — Гэта ж Шчарбак!
Блішчынскі прыціх, насупіўся, памеркаваў і асцярожна зазначыў, углядаючыся ўдалячынь:
— Адкуль ён возьмецца?! Так нехта.
Цімошкіну стала прыкра, што зямляк не пацвярджаў яго радасці.
— Дзівак, ты паглядзі: у ватоўцы, вялікі і ідзе валюхаючыся. Пэўна, Здабудзьку нясе. Хіба не?
Блінічынскі яшчэ паўглядаўся ў далёкую, знямоглую, відаць, ад хады постаць і вылаяўся:
— Ну ведама ж, дурня кавалак! Якога д’ябла прэцца сюды! He было яму іншай дарогі, ці што? От жа балда.
— А куды ж яму ісці! — здзівіўся Цімошкін. — Бачыць сцірту, да яе і ідзе.
— Бачыць! А таго не разумее, што нас выдасць. Яшчэ немцаў за сабой прывядзе.
Іван падышоў яшчэ бліжэй, і хлопец ужо не толькі адчуваў, але бачыў і пазнаў яго кароценькую з адтапыранымі кішэнькамі ватоўку, схіленыя дужыя плечы, на якіх ляжала нейкая ноша; пад грудзямі на рамяні боўтаўся яго ППШ.
Блішчынскі ўстрывожаным поглядам зноў акінуў далягляд, але, здаецца, нідзе ніхто на сачыў за імі. Тады ён паставіў на ахоўнік аўтамат і сказаў:
— He мог дзе пачакаць да ночы. Трэба ж было перціся на віду ў немцаў... I ты гэта вось што, Цімошкін... Хочаш уратавацца — трымайся ля мяне. Разумееш? Ты не слухай яго. Зноў жа, я камандзір, а не ён. Я сяржант, разумееш? А ён радавы.
— Ну, гэта ўжо дудкі, — сказаў акрыялы Цімошкін.
— Як гэта — дудкі?
— А так.
Блішчынскі коратка зірнуў на хлопца і змоўк, нешта стаіўшы на сваім пачарнелым ад сцюжы і маладога шчаціння твары. Затым быццам прыпамятаў што, сунуў за пазуху руку, дастаў пляшку, пабоўтаў, але там, пэўна, было пуста, і ён шпурнуў ёю ў бочку. Звонка бразнуўшы, пасудзіна адскочыла ў снег.
— Чорт з табой! — сказаў Грышка. — Прападзеш — сам будзеш вінаваты.
Ён злаваў, але Цімошкіну ўжо пляваць было на ягоную злосць. Іван падышоў ужо зусім блізка і цяжка тупаў па снезе, вельмі сагнуўшыся і трымаючы на спіне чалавека. Пасля ён зірнуў наперад, убачыў іх пад сціртай, спыніўся, угледзеўся і, відаць, пазнаўшы, засігаў шпарчэй. Цімошкін быў вельмі рады ў той час, што ён жывы і ўрэшце знайшоўся і што яны будуць разам, толькі...
Толькі каго гэта ён валачэ на сабе ў шызым афіцэрскім шынялі? He, то зусім не Здабудзька. У Здабудзькі звычайны, як і ва ўсіх, салдацкі шынель, а ў гэтага чалавека нястрыжаная голаў, на якой вецер шкуматае святлявыя валасы, і доўгія ногі ў ботах звісаюць ледзь не да самага снегу.
I тут Цімошкін зірнуў на свайго земляка. Той пэўна таксама ўжо згледзеў незвычайную Шчарбакову ношу і насцярожыўся, трывожна прыжмурыў блізарукія вочы, раздзьмуў ноздры. Пальцы ягоных рук нервова забегалі па грудзях, бы шукаючы штось, намацалі рэмень сумкі і ўчапіліся ў яго.