Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Цімошкін не чакаў гэтага, думаў, што ён адчуў там, ля сцірты, агіднасць сваіх паводзін і калі падпарадкаваўся яму, дык зразумеў хлопцаву лютасць. Але, відаць, не. I цяпер, угаворваючы яго вярнуцца, сам паварочваў назад, памалу адпаўзаў, затуліўшыся ад куль за ўзмежак. Зноў у Цімошкіна ўскіпела злосць да гэтага чалавека — ён зразумеў, што пісара трэба гнаць наперад пад дулам.
Падхапіўшы аўтамат, ён пераскочыў цераз узмежак і выцягнуўся на снезе побач з Грышкам. Той насцярожанымі, поўнымі спалоху і просьбы вачыма зблізку паглядзеў на хлопца, але, мабыць, не ўбачыў таго, што хацеў.
— Наперад!! — скрыгануўшы зубамі, загадаў Цімошкін і адною рукой, як пісталет, наставіў на яго аўтамат. — Наперад!!! — ад злосці яго голас сарваўся на крык.
Грышка марудна адвёў ад земляка панылы свой позірк, нешта прабурчаў і, няўмела валюхаючы задам, папоўз ля ўзмежка. Цімошкін задыхаўся ад снегавой віхуры, паднятай яго целам, і поўз следам. Хлопцу было страшэнна цяжка і нязручна, хацелася ўскочыць і бегчы, але ён баяўся рызыкаваць, тым болып што пад кулямі гнаць наперад Блішчынскага, відаць, не ўдалося б. I ён пяўся з усяе сілы, стараючыся не адстаць ад сяржанта, і, калі той спыняўся, штурхаў яго ў выслізганыя падэшвы ствалом аўтамата. Зямляк, не азіраючыся, неахвотна поўз.
Урэшце яны дабраліся да раўчука. Увесь гэты час, паўзучы за ўзмежкам, Цімошкін не мог бачыць Івана. Цяпер зірнуў на сябра — той таксама ўжо дапоўз у раўчук і курчыўся на тым яго схіле. Побач, скіраваны ў бок ворага, ляжаў аўтамат.
Блішчынскі яшчэ поўз, увесь укачаўшыся ў снег, a Цімошкін ужо не мог вытрымаць — падхапіўся і сігануў у раўчук. Немцы, пэўна, не бачылі іх і перасталі страляць. Снег у раўчуку быў глыбокі, і боты да самых калень патанулі ў
гурбе. Разграбаючы счырванелаю рукой снег, хлопец яшчэ здалёк убачыў нахмураны Ванеў твар, на якім былі боль, клопат і яшчэ ціхая нямая ўдзячнасць. Абапіраючыся на аўтамат, Цімошкін ускарабкаўся па адхону, і з самае яго душы, як стогн, вырваліся дакор і пытанне:
— Нашто ты ішоў, Ваня?
Шчарбак хацеў паварушыцца, але толькі сцяў зубы і, пэўна стараючыся як мага спакайней, сказаў:
— Ладна, нічога. Перавяжы як-небудзь...
Цімошкін кінуў аўтамат, укленчыў ля яго — Ваня рукой дакрануўся да свайго бядра. У, яго ватных штанах ля кішэні цямнела мокрая пляма, а з невялікае дзіркі тырчаў клык акрываўленай ваты.
Завіхаючыся ля сябра, ён, мусіць, вельмі вытыркнуўся з раўчука, і з хутара зпоў загрукацела чарга. Некалькі куль, ударыўшы ў голы, выдзьмуты ветрам узлобак, зямлёй і снегам пырснулі ў іхнія твары. Цімошкін абцёр рукавом твар і, прыгнуўшыся, непаслухмянай акалелай рукой пачаў расшпільваць Іванава адзенне. Ён вельмі спяшаўся, і яго сэрца ад стомы і пакут шалёна калацілася ў грудзях.
— Блішчынскі, хутчэй! — крыкнуў Цімошкін пісару, які нязграбна і яўна не спяшаючыся выбіраўся з гурбы. Урэшце ён боязна падпоўз да іх, і хлопец загадаў:
— Ірві сарочку!
Грышка недаўмешіа заміргаў сваімі вострымі вочкамі, не разумеючы, што ад яго трэба, і Цімошкін, вылаяўшыся, растлумачыў тое са злосцю. Сяржант палажыў аўтамат, дрыжачымі рукамі выцягнуў з-пад свайго шыняля край нацельнай сарочкі, адшкуматаў ад яе падол, і яны, схіліўшыся над Вапем, пачалі завязваць яго акрываўленае бядро. Крыві было многа, яна сачылася і сачылася з раны, скрозь заліўшы сабой хлопцаву адзежу.
Яны перавязалі нагу, хоць і не надта ўдала, бо спяшаліся і не дужа слухаліся іх змёрзлыя рукі. Ваня, відаць, вельмі пакутаваў, але трываў, сцяўшы зубы, і ў глыбіні ягоных заўсёды сур’ёзных вачэй свяціліся боль і трывога. На чарнаватым ад шчаціння твары Блішчынскага блукаў страх, а ў вуснах — прытоеная гідлівасць ад крыві.
Трэба было ратавацца адсюль, і пакуль што гэты паратунак Цімошкін бачыў ля сцірты. Яны падхапілі Ваню пад пахі і за нагу і асцярожна сунуліся ў раўчук. Ваня застагнаў, пабялеў з твару, але маўчаў.
Ступаючы ў глыбокія ранейшыя свае сляды, яны перавалаклі яго на той бок, — далей трэба было ііаўзці.
8
Гэта быў страшэнна пакутны шлях, ён адабраў усе невялікія іхнія сілы. Невядома, колькі гадзін яны паўзлі праз завею, але калі дабраліся да сцірты, зімовае сонца ўжо садзілася за небасхіл. У вышыні праз падраную смугу неба блішчала падталая льдзінка месяца, а яны, ушчэнт выкачаныя ў снезе, мокрыя ад поту, ляжалі ля сцірты і сіпавата, знясілена дыхалі. Шчарбак вельмі пакутаваў. Твар яго ўвачавідкі схуднеў, стаў шэры, вочы запалі пад лоб, хлопец прыкрыў іх пасінелымі вейкамі і ціха стагнаў. Цімошкін выцягся побач з сябрам, не здолеўшы нават запаўзці пад застрэшак, і не мог зладзіць з сэрцам, якое бяссільна калацілася ў грудзях. Навярэджаная яго параненая рука з разматляным бінтам нясцерпна торгала, бы нарывала. Змораны, прымоўклы, Блішчынскі сядзеў пад сціртай і атупела глядзеў на хутар. Яны ўжо не ведалі, як ім тут быць і як выбірацца далей — ісці ў іх не было ніякае сілы.
I ў такі вось час, калі ад знямогі мутнела ўваччу і ўсё на свеце было непатрэбна і абыякава, пачуўся спалоханы голас Блішчынскага:
— Немцы!!!
Гэта было самае горшае — іхняя пагібель, здаецца, падступіла ўпрытык. Але ўжо столькі было перанесена імі за апошнія дні, столькі выпакутавана, што гэтая страшная навіна не спалохам, а толькі самотнай тугою азвалася ў іх душы. Усё ж Цімошкін неяк устаў з долу і, перасільваючы ў сабе знямогласць, сеў на снезе. 3-пад хутара, паўз дрэўцы, пэўна, па іхніх слядах, адзін за адным ішлі немцы.
Блішчынскі з нечаканым спрытам падхапіў аўтамат і падаўся за сцірту. У доле заварушыўся і прастагнаў Ваня.
Ён прыўзняўся на руках, лрыкусіў ад болю губу і ўгледзеўся ў звечарэлы прастор.
— Валодзя, — за сцірту! — пакутна моршчачыся, сказаў ён, і Цімошкін адчуў, што ім засталося адно — біцца.
I сілы яшчэ знайшлося. Цімошкін устаў, учапіўся адною рукой за Ваневу руку і сяк-так памог яму дацягнуцца да іх саламянага прытулку.
Але, кажуць, бяда не ходзіць адна. He паспелі яны запаўзці ў застрэшак, як новая трывога — за маёра — зварухнула нутро Цімошкіна. Прыкрыты да паловы саломай, Андрэеў ляжаў, як і раней, і ягоны твар, прысыпаны снегавою мукой, здаваўся нежывы. Хлопец кінуўся да яго, крануў за плячо, трасянуў — ніводным рухам, ніводным знакам маёр не азваўся. Тады ён, вырываючы гузікі, расшпіліў ягоны шынель, прыпаў вухам да шырокіх нерухомых грудзей і хутка зразумеў, што ў іх ужо не засталося жыцця. Ён сказаў аб тым Шчарбаку, але той, спакучаны сваім болем, толькі курчыўся на саломе і маўчаў.
Немцы між тым таропка шыбавалі па ўзмежку — усяго іх было дванаццаць. Адзін адстаў нечага, прыгнуўся, пакорпаўся над сваім абуткам, пасля бягом даганяў пярэдніх. Далей і з боку ад іх, за хутарам, абыякавае да людское бяды, заходзіла чырвонае, патухлае сонца. Вецер патроху цішэў, і завея ў полі спакайнела. Ваня прыціснуўся да саломы ў доле, ён яшчэ болей збялеў і, пэўна, каб не стагнаць, моцна сціскаў сківіцы. У Блішчынскага нервова дрыжала пашчэнка, увесь ён неяк прыціх і разгублена пшыпарыў вачмі па снегавым прасцягу.
Трэба было рыхтавацца да бойкі, і Шчарбак, павярнуўшы да хлопцаў твар, на якім ляжала выразная грымаса болю, раздражнёна крыклуў:
— Ну, што стоўпіліся? Цімошкін — пад каня!.. Ты, пісар,— на той бок, за сцірту! Адбівацца будзем!
Блішчынскі, прыгнуўшыся, моўчкі шмыгнуў за сцірту, Цімошкін выйшаў з-за рога і пачаў мясціцца ў снезе ля конскага трупа. Ваня ўсё ляжаў ніцма пад сціртай.
— Ат, чорт!.. Закурыць бы! — ціха прастагнаў ён. Заўжды ў хвіліну, калі насоўвалася небяспека, ён прагнуў курыць. Звычайна ў такі час Цімошкін згортваў цыгарку, прыкурваў
і соваў сябру ў зубы, а ён, не адрываючыся ад прыцэла, наводзіў гармату па пяхоце ці танках. Гэта памагала яму быць спакойным і роўна рабіць сваю справу. Цяпер жа курыва ў іх не было, і Ваня з болем і горыччу вылаяўся.
Яны пачалі чакаць. Каб ямчэй было ўцэліць, Цімошкін паклаў аўтамат на худы конскі загрывак, — страляць адною рукою было нязручна. Шанцаў выйсці жывымі з гэтага ліха ў іх было мала, калі б хоць удалося падпусціць ворагаў бліжэй. Наўрад ці будуць немцы атакоўваць іх, але агню зададуць, гэта хлопцы ведалі добра. Яшчэ кепска, што так мала было патронаў — па адным толькі дыску на аўтамат. Аднак прыдумаць што-небудзь другое ўжо было позна. Немцы павярнулі ад дрэўцаў і, абхопліваючы сцірту падковай, пачалі разыходзіцца ў полі. Яны пакуль што не стралялі, але, відаць, адчувалі, што будзе бойка, і, насцярожана ступаючы ў снезе, падыходзілі ўсё бліжэй.
— Ваня, бяры тых, што злева, а я — што справа,— сказаў Цімошкін сябру.
Шчарбак кіўнуў галавой. Яму, пэўна, гаварыць было цяжка, і выглядаў ён вельмі зняможана. У Цімошкіна балюча заныла ўнутры, не так за гэту бяду, як за Ваню, — чулася яму, што нямала пакут чакае хлопца з той яго ранай.
Тым часам паволі цямнела. Над хутарам расплылася ў небе лімонная жаўцізна з барвоваю паскай ля самай зямлі. Сінявая смуга залізвала, хавала далячынь, снегавую роўнядзь атулялі прыцемкі. На снезе, аднак, добра відаць была кожная постаць усіх дванаццаці немцаў, хоць падрабязней ніводнага з іх ужо нельга было разгледзець. Усярэдзіне яны радзей раздаліся ў бакі, а на флангах сціснуліся, — пэўна, фланговыя пабойваліся і не хацелі адрывацца ад астатніх.
I вось, не спыняючы хады, нехта даў першую аўтаматную чаргу — збоч у гурбіне штось гулка ляснула. Цімошкін здагадаўся — гэта па бочцы, і пасунуўся бліжэй да заснежанага каня. Праз дзесяць крокаў ад яго туліўся ў доле Ваня, вецер круціў над ім саламяную пацяруху і снегавы пыл.
Немцы пачалі лупіць з усяе зброі. Чэргі гулка калацілі звечарэлую ціш, кулі, бы палкамі, лупцавалі гэты канец сцірты. Яна церусіла ў падветраны бок саламянай трухой і
мякінай, густа запарушвала белы свяжуткі снег. Цімошкін прыціснуўся галавой да конскага чэрава і напружана чакаў, калі ж урэшце пацішэе той іх першы агнявы напор.
I ён урэшце неяк раптоўна спыніўся зусім. Хлопец хапіўся за аўтамат — немцы былі зусім блізка, доўгім выгнутым ланцугом яны ахоплівалі сцірту. Адны беглі, другія таропка крочылі — у падаткнутых пад дзягі шынялях, у касках ці ў зімовых казыркастых шапках. Цімошкін зірнуў на Ваню — здаецца, той быў жывы, цярпліва ляжаў пад рогам сцірты і чакаў.