Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Стаіўшы дыханне, я чакаю, што яшчэ скажа ён, але Крывё-
нак маўчыць. I я таксама маўчу, бо што я магу сказаць яму? Сказаць, што і мне яна снілася двойчы, што і я вось цяпер ляжу і думаю, ці прыйдзе,— так хочацца бачыць яе, чуць яе голас, чым-небудзь дагадзіць ёй. Незвычайная, незразумелая і ніколі не адчуваная пяшчота да гэтай дзяўчыны перапаўняе маё нутро.
Эх, Люся, Люся! Калі я прыйшоў у полк, яна яшчэ была ў гэтай батарэі санітарным інструктарам. Нямала я бачыў дзяўчат-санінструктараў і ў іншых часцях,— яны неяк з гонарам ставіліся да нашага брата, болей гарнуліся да афіцэраў, але гэта і адштурхоўвала нас ад іх. Люся ж была надзіва таварыская, простая і ў той жа час вельмі прыгожая дзяўчына. Невялічкая, жвавая, з выгляду зусім яшчэ дзяўчо гадоў на шаснаццаць, яна не спакушалася афіцэрскім сяброўствам і паводзіла сябе так, нібы і не ведала, якая яна слаўная.
У нас яна мела такую да сябе прыхільнасць усіх — і байцоў, і камандзіраў, і маладых, і старых,— што ўсе мы ледзь не навыперадкі хацелі зрабіць ёй штосьці прыемнае, як-небудзь аблегчыць яе нялёгкае франтавое жыццё.
Праўда, япа не з тых, што ахвотна прымалі заляцанні і спагаду іншых,— яна сама рабіла нам нямала турбот сваімі клопатамі пра напіа здароўе, быт, гігіену. Мусіць, таму, а мо з якой іншай прычыны начальства і вырашыла, што лепей будзе, калі забраць яе ў палкавую санчасць.
Яе перавялі ад нас, але на яе месца нікога не далі. I гэтая дзяўчына ўсё не забываецца на сваю батарэю, амаль кожную ноч наведвае нашы агнявыя, і, здаецца, палавіна з нас употай закахалася ў яе. А яна нібы нічога з таго і не бачыць, па-ранейшаму вясёлая, клапатлівая, аднолькавая да ўсіх, паранейшаму дбае пра наша акопнае жыццё. I ўсё ж часта здаецца мне, што гэта не так сабе, што нехта з нас таемна прываражыў да сябе яе сэрца, інакш не прысохла б яна так да нашай батарэі.
Вось такая яна, гэта дзяўчына, наша Сінявочка, як завуць яе ў палку.
Мы маўчым і цярпліва чакаем, услухоўваючыся ў кожны гук з тылу. Гукаў наўкола многа, акопныя людзі ўночы павылазілі з зямлі, толькі тых, якіх мы чакаем, не чуваць.
— Так, ну што ж,— адказвае Крывёнак на нейкія свае думкі,— Позна ўжо.
I здаецца мне, што гэта ён пра яе, што і ён чакае, і ў мяне ўжо ные-баліць нутро, бо думаецца: Люся не прыйдзе.
4
Але яна ўсё ж прыходзіць.
Прыходзіць, калі мы ўжо не чакаем яе і моўчкі, паныла сядзім на брустверы. Побач, на агнявой, нешта лязгае затворам Папоў; Жаўтых стаіць на пляцоўцы паміж станін і пастарэчы глуха пакашлівае.
Мы чакаем толькі нашых хлопцаў з вячэрай і здалёк яшчэ чуем у змроку іх крокі. Поўныя іх кацялкі цяпер не бразгаюць, хлопцы мякка ступаюць іумавымі абцасамі сваіх «кірзачоў», але да нас даносіцца іхняя гаворка, і мы ўслухоўваемся. Нешта невыразна буркае адзін голас,— напэўна, Лук’янаў, потым адзываецца другі, гучнейшы,— гэта, відаць, Задарожны, і раптам чуецца тоненькі шчыры дзявочы смех. Крывёнак міжвольна ўздрыгвае, устаўляецца ў цемру засяроджаным пільным поглядам і не кратаецца.
— Вячэра ідзе,— як заўжды глухавата, але з прыкметнай бадзёрасцю ў голасе аб’яўляе Жаўтых.— Ану, давай цягні палатку! Ну, што сядзіш? He чуеш? — буркае ён на Крывёнка і дастае з кішэні вялікі ў драўляным тронку ножык.
Гэтым нажом старшы сяржант, як бацька ў вялікай сям’і, заўсёды кроіць у нас хлеб, распячатвае кансервы і б’е цукар.
Пакуль Крывёнак вытрэсвае заплямленую і запыленую за дзень палатку, яны падыходзяць утраіх. Задарожны весела зубаскаліць нешта, яўна адрасаванае Люсі, і яна тоненька, сцішана смяецца.
— Палундра! — жартоўна гукае ён, змрочным ценем падышоўшы да агнявой,— Лыжкі к бою, гвардзейцы!
— Добры вечар вам,— кажа да нас такі незвычайны тут, нейкі мілагучны і любасны голас дзяўчыны.
Мы ўсе рознагалоса вітаемся:
— Здрасце!
— Добры вечар!
— Законна! Вечар на «пяць»! — развязна аб’яўляе Задарожны.
Ён ставіць на дол кацялкі з крупнікам і чаем, Лук’янаў вымае з-пад пахі бохан і кладзе яго на разасланую Крывёнкам палатку. Але мы ўжо забыліся, што згаладалі,— мы не ведаем, як нам сустракаць, як трымаць сябе перад гэтаю ўвесь дзень чаканаю госцяй. Добра, аднак, што яна не чакае нашага запрашэння — яна тут з намі як дома,— адразу падступае да Жаўтыха, апускаецца на калені і расшпільвае сваю таўшчэзную медыцынскую сумку.
— Вось мазь,— аб’яўляе яна камандзіру,— У нас не было, дык прасіла аднаго — прывёз з медсанбата. Мазаць тры разы на дзень. I вось бінт, новенькі, для перавязкі.
— Ну, дзякуй. Але колькі я ўжо іх перамазаў...
Жаўтых рады ад яе клопату, задаволена сапе і пхае ў кішэню мазь. У яго на назе экзема, якая нямала турбуе камандзіра ў спякотныя дні і якую Люся настойліва лечыць вось ужо каторы тыдзень.
— To былі так сабе. А гэта не такая. Гэта новая,— запэўнівае яго Люся,— Толькі не палянуйцеся мазаць тры разы ў дзень... Яшчэ забылася: медкамісія будзе ў чацвер. Так што, можа, яшчэ які водпуск атрымаеце.
— Ого! — не вытрымлівае Лёшка.— От гэта да! На Кубань! Да Дар’і Амяльянаўны. Здорава.
— Ну, ты!.. Рана яшчэ ржаць! Пабачымо,— кажа Жаўтых і бярэцца за хлеб.
Да Люсі нясмела, бы да начальства, падыходзіць Папоў.
— Таварыш Люся. Многа, многа прасіл хачу,— кажа ён і змаўкае.
— Ну што, Папоў, кажы.
— Жона многа, многа пісьмо не слал. Чаму не слал — не знай Папоў. Нада штаб дакумент пішы. Папер пячатка стаў.
— Паслаць запытанне? — здагадваецца Люся.
— Во-во: запытанне...
— Добра. Я папрашу заўтра ў штабе. А скажы мне свой адрас.
Папоў чухае патыліцу і ўздыхае.
— Якуція. Раён Оймякон...
— Гэта ён баіцца, што жонка к шаману перабегла... Пакуль ён тут кукурузу есць,— зазначае Лёшка.
Люся крыўдліва папракае яго:
— Ну што вы, Задарожны? Заўсёды з жартамі. Ці нельга сур’ёзней?
— Жона нету хадзі шаман. Шаман нету Якуція,— сур’ёзна кажа Папоў, робячы націск у слове «Якуція» на «і».
— He слухай ты яго, Папоў. Я зраблю заўтра,— проста абяцае Люся, збіраючы сваю сумку.
— Ну, давай бліжэй ды павячэрай з намі,— запрашае камандзір Люсю. Тая, аднак, ускоквае з долу.
— He, не. Вы ешце. Я ўжо...
Яна зашпільвае на баку сумку, і мне раптам становіцца вельмі крыўдна ад таго, што яна вось-вось пойдзе і застануцца адно толькі мае думкі і маё доўгае чаканне новага няскорага вечара. Яна спяшаецца і на хаду заканчвае справы.
— А як у вас з акрыхінам, Лук’янаў, вы ўсё хварэеце? Акрыхін папілі?
— Яшчэ на два прыёмы максімальна,— сцішана, але з нейкаю годнасцю адказвае Лук’янаў.
— Гэта мала. Наце вам яшчэ трохі. Толькі прымаць рэгулярна. A то некаторыя выплёўваюць...
— Ого! 3 такіх ручак выплёўваць! — прытворна здзіўляецца Лёшка,— Ось мяне ніякая халера не бярэ! А то б з тваіх, Сінявочка, ручак па кілаграму гэтай атруты з'ядаў. Далібог! Каб я здох! Толькі па адной штучцы з пальчыка.
— Ох і весялун вы, Задарожны! Насмешнік! — смяецца Люся.
Жаўтых тым часам раскладвае на палатцы шэсць роўных салдацкіх паек і, бачачы, што мы марудзім разбіраць іх, прывычна гыркае:
— Ну, чаго чакаеце? Калача? Ану, хапай мне жыва!
He, нам няёмка паказаць перад гэтай дзяўчынай нашу галодную нястрыманасць, мы марудзім яшчэ, адзін толькі Задарожны, так, нібы нікога тут чужога няма, усаджваецца на зямлю, па-турэцку падкурчыўшы ногі. Вялізнаю пяцярнёй ён лапае акраец і адразу адкусвае ад яго ладны кавалак.
— Нечага драмаць — крупнік прастыў. Налягай, гвардзія! Сінявочка, калі ласка, да мяне, будзем на пару, так сказаць, есці і так далей,— з лёгкасцю слабадскога дзецюка звяртаецца ён да дзяўчыны.
Люся спрабуе яго абысці.
— He. Вы ешце, а мне яшчэ ў другі разлік, да Скварышава, трэба.
— Без цябе? Hi ў жысць,— ускоквае і загароджвае ёй шлях Лёшка. Ён наглавата разводзіць свае разлапістыя рукі і затрымлівае дзяўчыну,— Толькі зняць пробу. Ну хоць адну лыжачку...
Люсі, відаць, зусім не хочацца есці, але паспрабуй адчапіся ад гэтага Лёшкі. Крывёнак нерухома сядзіць на брустверы і, мне здаецца ў змроку, толькі кусае вусны, гледзячы, як распінаецца Лёшка. Мне таксама чамусьці вельмі ніякавата ад гэтага і вельмі хочацца, каб яна не паслухала Лёшку і пайшла. Па-ранейшаму сумна расставацца з ёю, але гэтая прыліпчывасць Задарожнага становіцца зусім ужо нясцерпнай. I ўсё ж яна не ідзе, а ён далікатна і настойліва бярэ дзяўчыну за яе вузенькія плечы і падводзіць да свайго месца каля палаткі. Мпе здаецца, што Люся адштурхне яго нахабныя заграбастыя рукі, я ўжо хачу крыкнуць: «Адчапіся, прытвора!», ды Люся раптам паслухмяна і лёгка сядае з ім поруч, Лёшка рад, ён дамогся свайго і, змяніўшы ліслівасалодкі голас на грубы, гукае ў наш бок:
— Гэй, Крывёнак! He ясі — дай лыжку!
— Ідзі да д’ябла,— буркае Крывёнак і выцягваецца ў доле, а я ў нейкім бяздумным імкненні дастаю з-за халявы лыжку і даю Люсі.
Толькі Люсі яна не дастаецца — Задарожны вырывае яе з маіх рук, а сваю з нахабнаватай услужлівасцю перадае дзяўчыне.
— Ну, я толькі паспытаць,— смеючыся, але, здаецца, задаволена кажа Люся,— Калі вы ўжо такія гасцінныя...
— Мы? Ого! Мы і самога румынскага караля кукурузай накармілі б. Пальчыкі б аблізаў! — самаўпэўнена хваліцца Задарожны.
Люся дробненька смяецца і зачэрпвае крупніку. Нейкі час
усе маўчаць, бразгаючы ў кацялках, пасля Жаўтых аб’яўляе:
— А крупнік быццам і нішто: есці можна... Ну, што там чуваць у вашых медыцынскіх тылах? — пытаецца ён у дзяўчыны,— Ці хутка нам, дармаедам, у наступленне? A то ўсю малдаўскую кукурузу паямо.
— Ерунда! Куды спяшацца?! Ад кукурузы гэта не залежыць,— кажа Задарожны. Але Жаўтых не любіць, калі яму хто пярэчыць.
— От шмат ты разумееш. He залежыць! Ану, скажы, Лук’янаў, ці залежыць наступленне ад харчу?
— Безумоўна, залежыць,— ціха зазначае Лук’янаў,— Харч — эканамічны фактар, састаўны элемент усіх дзеючых на вайне сіл...
Люся слухае гутарку, з’ядае з Лёшкавага кацялка некалькі лыжак крупніку, алс кідае позірк убок і бачыць нас двух на брустверы.
— Што ж гэта: я ем, а хлопцы сядзяць галодныя...
— Ерунда, жывы будуць. Госцю першае месца. Законна!
— Мы не хочам,— бадзёра пацвярджаю я.
Крывёнак усё маўчыць, і Люся грозіць мне пальцам.
— Ой, ведаю: змовіліся! I вы, Лазняк, хлусіць сталі — не спадзявалася.
— Ну што вы? — кажу я нейкім не сваім, блазняцкім голасам — Мы так...