Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Клімчанку пасля ўсяго, што здарылася, пагрозы маглі толькі ўзарваць, і ён усхапіўся з зэдліка.
— Ну і чорт з вамі! Страляйце! Усё роўна застрэліце. Што, да сваіх адпусціце? Сволачы!
Чарноў холадна ўсміхнуўся.
— He гарачыся. Урэшце, мы можам зрабіць што трэба і без твайго ўдзелу.
Ен яшчэ пачакаў і, відаць, каб не стаяць так, грудзі ў грудзі з гэтым абарваным скрываўленым чалавекам, зайшоў за стол на сваё месца. Там з нейкаю шматзначнаю важнасцю ўзяў выняты з сумкі аркуш — спіс асабовага складу першага ўзвода аўтаматчыкаў.
— Камандзір першага аддзялення Галанога Іван Фаміч, яфрэйтар Апенкін Пётр Пятровіч, чырвонаармеец Сіязаў,
Гаймадулін... імя па бацьку не прастаўлена — непарадак. Чыркоў, Фёдараў, Хіль. I так дваццаць два чалавекі. Выбыўшыя адзначаны? Адзначаны, а як жа. Ну вось. Адрас вядомы. Камандзір роты таксама вядомы — Арлавец. Астатняе — не бяда, і самі зробім. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. А там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў?
— Як гэта?
— А так. Падумай — зразумееш.
Клімчанка збянтэжыўся, ашаломлены яшчэ не да канца ўсвядомленай, але, безумоўна, нейкай вельмі нядобрай задумай гэтых сволачаў, і ва ўсе вочы глядзеў на Чарнова. A той, ужо змяніўшы свой ветліва стрыманы выраз на зацята афіцыйны, згарнуў спіс узвода і прыціснуў яго сумкай.
— Вось так! — сказаў ён, сеў і адкінуўся да сцяны,— Дык што рашаеш?
«Што яны ўздумалі? Што зробяць?» — білася ў галаве ўзводнага роспачная думка і паступова акрэслівалася здагадка, ад якой аж кінула ў жар. Клімчанка ўскочыў і, хіснуўшыся, сігануў да стала.
— He маеце права! Правакатары! Сволачы прадажныя!
— Ціха! — строга сказаў Чарноў і ўстаў. Рука яго цвёрда лягла на сумку, пад якой быў спіс.— Ціха, лейтэнант. Спачатку раскінь мазгой. He спяшайся,— закончыў ён з нейкім паказным шкадаваннем.
Клімчанка асатанела глядзеў яму ў вочы — шэрыя і ў гэты раз ужо халодныя і суровыя. Некалькі секунд яны так стаялі — адзін на адзін, раздзеленыя толькі сталом, і тады да ўзводнага ўпершыню прыйшло разуменне, што гэтыя людзі зробяць з ім усё, што захочуць.
Нейкі час абодва маўчалі. У зямлянцы стала прахладна, печка ўжо не свіцілася агністымі шчылінамі, скупа шарэла заклееная недарэчнымі плакатамі сцяна, на якой выразней адзначыўся галавасты, да столі, цень ад Чарнова. На дварэ, пэўна, цямнела; там чуваць былі леныя крокі вартавога; недзе далей, абыякавыя да ўсяго, гаманілі, смяяліся салдаты. Тоненька наігрываў губны гармонік.
«Сволачы! Што робяць, сволачы! I трэба ж было толькі
ўчора адзначыць выбыўшых: забітых і параненых. Тухватулін, здаецца, толькі не адзначан. Ноччу падстрэлілі — не паспеў спісаць... He, гэтага дапусціць нельга. Але як?„»
I ён зразумеў, што адзінае яго выйсце тут — схітрыць, што іх утончанаму варварству трэба проціпаставіць тонкую хітрасць. Аднак ён, чалавек адкрытай і простай натуры, адчуваў сябе да таго мала здатным. Галоўнае, самае асноўнае цяпер для яго быў спіс, і лейтэнант дужа выразна разумеў гэта. Яму цяжка было прымусіць сябе не глядзець на прыціснуты сумкай аркуш паперы, і ўсё ж ён кожнаю частачкай цела адчуваў яго там і ажно баяўся, што Чарноў мог па чым-небудзь здагадацца аб яго імкненні. Але нездарма, відаць, яго пасадзілі на сярэдзіне зямлянкі. Кінуцца да стала яму было цяжка — цяпер ён не адчуваў у сабе неабходнага на тое спрыту. Трэба было прыдумаць іншае, і Клімчанка рашыў расцягнуць час.
— А што я павінен гаварыць там? — змрочным, але крыху раўнейшым голасам запытаў ён.
Чарноў варухнуў бровамі, коратка зыркнуў на яго і залапаў па стале рукамі.
— О, гэта вельмі проста. Прачытаць... Дзе ён тут у мяне заваліўся... Во.— Ён знайшоў сярод папер нейкі аркуш і, устаўшы, цераз стол сунуў яго Клімчанку. Лейтэнант раздумна агледзеў паперу.
«Дарагія грамадзяне, мае аднапалчане,— было надрукавана дробным шрыфтам,— Байцы і камандзіры... палка. (Іш, сволачы, і месца пакінулі, толькі прастаўляй.) Гэта звяртаецца да вас былы ваш камандзір (чырвонаармеец)». Зноў пропуск і шматкроп’я. Клімчанка зірнуў ніжэй, і там таксама ішлі пропускі — кропкі, усё звароты яшчэ чалавек да пятнаццаці з запрашэннем у палон. Тут жа меркавалася напомніць гэтым людзям іх канкрэтныя крыўды на Савецкую ўладу і пералічыць даброты палону — 700 грамаў хлеба, гарачы харч з кавай, кожнаму коўдра, свабода ад балыпавізму, па жаданню касцёл, кірха або царква для веруючых. Байцам, месца жыхарства якіх было занята немцамі, абяцаўся водпуск дахаты.
«Ладна распісалі. Складна,— падумаў Клімчанка.— Так
добра, што і дурань не паверыць». Услых, стараючыся паспакайней, ён аб’явіў:
— Добра! Чорт з ім. Я згодзен.
— Ну вось і лады. Віншую! — Чарноў выйшаў з-за стала і паціснуў яго руку вышэй локця,— Раскалоўся, і дабро. Ну ведама ж, які сэнс паміраць за нейкі там папяровы прынцып. Праўда? Значыць, так! — 3 задавальненнем, як ад завяршэння нялёгкае справы, ён пацёр рукі,— Значыць, так: па расейскаму звычаю абмыем гэтую справу. Як-ніяк — людзей жа ад гібелі ратуем. Гэта, брат, не здрада. Гэта доблесць!
Пружыніста прысеўшы на ладных, з высокімі заднікамі ботах, ён адхінуў доўгі, да падлогі, абрус-коўдру і выцягнуў з-пад стала жоўтую, накшталт чамадана, скрынку. Шчоўкнуў замок, адчынілася вечка, і ў скрынцы цьмяна бліснулі шыйкі бутэлек, нейкія пакункі ў зіхоткім цэлафане, банкі кансерваў. Дакладным, відаць, завучаным рухам Чарноў паставіў на стол дзве алюмініевыя чарачкі. Побач, пад сумкай, ляжаў імянны спіс узвода аўтаматчыкаў.
У Клімчанкі расшырыліся зрэнкі, калі ён убачыў тое, унутры ўсё сцялася і пахаладзела, мышцы на яго аслабелым целе напружыліся — усяго два-тры крокі аддзялялі яго ад паперкі, якая зараз магла крута перамяніць яго лёс. Тое, што здарылася цяпер, было так незвычайна, што аж не верылася. «Знарок гэта ці па дурасці?» — напружана спрабаваў вырашыць лейтэнант. Утрапёны свой позірк ён перавёў уніз, на скрынку, але скоса бачыў на стале сумку, і ўсё ўнутры яго ліхаманкава закружылася, з новаю сілай запульсавала ў жылах кроў — у лічаныя, вельмі кароценькія секунды трэба было рашаць.
— Вось мы зараз, як нашы, то есць вашы, кажуць, і абмыем пачатак твае новае службы. Каньяк! Мусіць, такога не піў? — 3 добразычлівасцю гасціішага гаспадара Чарноў баўтнуў нейкаю вадкасцю ў цёмнай бутэльцы і паставіў яе на стол.
На абрусе-коўдры ўжо ляжалі ыевялічкія банкі паштэту, пачак галет, загорнуты ў цэлафан кавалак каўбасы; да гэтага далучылася яшчэ і бутэлька. Чарноў, аднак, усё яшчэ мацаў у скрынцы. Здаецца, ён і не цяміў, што рабілася ў душы палоннага.
«Памылка ці правакацыя?» — свідравала лейтэнантаву галаву пыташіе, і нейкі нябачны, але дужа настойлівы дарадчык увесь час зудзеў: «Давай! Хутчэй! Хутчэй! Ну што ж ты!..»
«Зараз... Зараз...»
Клімчанка ямчэй паставіў ля табурэткі свае ногі, крыху схіліўся, каб спрытней было скочыць: адной рукой ён надумаў скінуць сумку, другой — схапіць спіс.
Чарноў тым часам выклаў на стол два салдацкія відэльцы, скляпаныя заадно з лыжкамі, і зноў запусціў руку ў скрынку. Клімчанка яшчэ бліжэй падабраў на падлозе ногі, угнуўся усім целам і — скочыў. Правай ён даволі спрытна адкінуў убок сумку, левая ж, скінуўшы каўбасу, ухапіла гэты шматок паперы. Чарноў няўцямна ўскінуў галаву і чамусьці, перш чым рынуцца на яго, цопнуў бутэльку, якая кацілася са стала. А Клімчанка адскочыў на крок назад і, ірвануўшы пячныя дзверцы, пхнуў да агню паперку. Разам з полымем, якое адразу ўсхапілася ў печцы, у ім успыхнула радасць. Але ў гэты час ззаду з нейкай істэрычнай весялосцю і незразумелаю бесклапотнасцю да яго ўчынку, зарагатаў, аж затросся, Чарноў.
Чагосьці не разумеючы, але ўжо адчуўшы бяду, Клімчанка вертануўся назад. Ён яшчэ не даўмеўся, што сталася, як Чарноў раптам абарваў смех; твар яго ўраз здзервянеў, ён СУНУЎ РУКУ Ў кішэню штаноў і ледзьве не перад лейтэнантавым тварам матлянуў у паветры лістом паперы.
— Бачыў?
Той самы ягоны спіс, аказваецца, застаўся ў ворага.
У Клімчанкі штось абарвалася ўнутры.
— Дык вось яно як! Karo ты ўздумаў ашукаць? Karo?
Упіўшыся ў яго позіркам, Чарноў акуратна запіхнуў паперку ў нагрудны кішэнь, старанна зашпіліў гузік і зрабіў крок да палоннага У варожых расшыраных вачах пыхнула і згасла нялюдская злосць.
Пякелыіы ўдар у левую скулу, у правую, удар у падбародак,— здаецца, храснула сківіца,— звон, трэск у вушах, зыркі сноп з вачэй. Клімчанка адкінуўся да сцяны і, бескарысна спрабуючы затуліцца рукамі, хутка спаўзаў на падлогу. Цела
само, без яго волі, старалася сціснуцца, згарнуцца ў як мага меншы і тужэйшы камяк, каб як-небудзь вытрымаць страшэнныя ўдары — у галаву, у твар, у жывот, у грудзі... Чарноў біў люта і моўчкі, як можна біць толькі за асабістую крыўду, за ўласныя няўдачы, за непапраўнае зло ў жыцці — спаганяў усё на адным. Неўзабаве ў лейтэнанта зацяло дыханне, і ён захлібнуўся чорнай балючай каламуццю.
6
Ён зноў ачнуўся, як і там, у траншэі, ад нясцерпнай сцюжы.
Памяць яго з незвычайнай яснасцю ўзнавіла апошнія хвіліны свядомасці, гэты раз ён добра разумеў, што з ім сталася, толькі не ведаў, колькі мінула часу і дзе ён. Наўкола было цёмна, але калі ён павярнуўся вялізным намаганнем усяго балючага, пабітага цела, дык убачыў збоч ад сябе акенца — невялічкія светлаватыя квадрацікі памерам ледзьве не з карабок ад запалак. Ён абапёрся рукамі аб падлогу — далоні адчулі шурпатае жалеза абшыўкі, і тады ён здагадаўся, што ляжыць у машыне. Цела яго так калацілася ад сцюжы, што ён ледзьве валодаў ім, як-колечы перасільваючы шэраг суцэльных пакутных дрыжыкаў. Але холад між тым і асвяжаў, не даваў расслабіцца, напружваў усе мышцы. Клімчанка сеў, сцяўшыся, пасунуўся да сцяны; жалеза абшыўкі, угнуўшыся, грукнула, і ён зразумеў, што наўкола цішыня — была ноч. Яго заперлі ў машыне, мусіць, у якім «газен-вагене», каб назаўтра кудысьці павезці. «Але чаму кудысьці?» — нявесела падумаў ён. Пасля таго, што сталася там, у зямлянцы, выкручвацца яму ўжо болей, відаць, не прыйдзецца.
«Вось жа сволачы! Трэба ж было так абхітрыць! Вось табе і доблесць, дурань дубовы!» — лаяў сябе Клімчанка, прыціснуўшы да грудзей калені і локці і ўсё ніяк не могучы суняць дрыготкі. Твар яго быў суцэльнаю болькай, хісталіся пад языком кутнія зубы, левае вока ледзьве расплюшчвалася — так заплыло пухлінай. Яшчэ балела сківіца пад вухам — да яе нельга было дакрануцца.