Поўны збор твораў. Том 5
Аповесці
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2006
ся ў тым, што магчымасці гэтыя былі надта малыя, а Фіх хутка згасаў, і Рукавіцын нічым не мог яму памагчы. 3 прыгнечаным выглядам ён сядзеў над таварышам і бруднай насоўкай выціраў яго бледны спатнелы лоб.
— Да-а, дзяла! — сказаў капітан.— Што ж нам з табой рабіць?
Пытанне было чыста рытарычнае, ніхто не мог і не спрабаваў на яго адказаць. Зрэшты, капітан і не чакаў адказу — проста ён разважаў услых. Аднак на гэты раз разважаць яму давялося нядоўга — вярнуліся два разведчыкі і паведамілі, што вёсак паблізу няма, а недалёкая адсюль леснічоўка стаіць пустая — нічым, што было б можна з’есці, пажывіцца там не ўдалося. Але, ідучы назад, разведчыкі ўбачылі, як па дарозе ў суседні лясок адна за адной ішлі гружаныя нямецкія машыны, якія хутка там разгружаліся і ўлегцы вярталіся ранейшай дарогай. Відаць па ўсім, у лясок перабазіруецца якінебудзь вялікі нямецкі склад.
Вядома, яны разумелі, што склады могуць быць розныя: з фуражом, боепрыпасамі, палівам, рэчавай, інжынернай або нават хімічнай маёмасцю. Але могуць быць таксама і з прадуктамі. Напэўна, верагоднасць апошняга меркавання здалася згаладнелым байцам найбольшай, і капітан жвава ўскочыў на ногі.
— Any, дзе? Далёка?
— Ды кіламетры за два адсюль.
Яны хутка зняліся з месца, мінулі дубнячок, пасля абышлі па краі равок, перайшлі макраватую лугавінку, зноў улезлі ў калючае густое кустоўе, на выхадзе з якога па камандзе Волаха ўсе разам сталі. Праз сучча алешніку было відаць, як па калдобістай, разбітай дарозе ў рэдкі сасновы лясок паўзлі сямітонныя «б’юсінгі», недзе там яны разгружаліся і хутка кацілі ўніз, мабыць, за новай партыяй грузу.
Капітан адразу ж сеў, дзе стаяў, дастаў з-за пазухі бінокль. Разведчыкі апусцілі насілкі з Фіхам.
— Ух ты, што там наварочана! Во гэта да! — здзівіўся капітан.— Дротам абносяць, так, так. А падыходы ўвогуле неблагія. Ось бы, калі сцямнее... На, зірні,— сказаў ён, перадаючы бінокль Іваноўскаму.
Лейтэнант адшукаў у голым суччы прагаліну, накіраваў у бок лесу бінокль. Выразна стала відаць, як там разгружаліся машыны. Працавалі, здаецца, палонныя, на невялікай адлегласці ад іх тырчэлі цёмныя постаці ў даўгіх шынялях, з вінтоўкамі ў руках. Пад высокімі хвоямі на ўзгорку выцягнуліся даўгія грувасткія рады зялёных і жоўтых скрынак. Некалькі раней уладкаваных штабялёў былі ўжо накрыты і абвязаны брызентам.
— Цікава, што? — разважаў капітан,— Але ўсё роўна. Зробім феерверк на ўсю Смаленшчыну. Рукавіцын, супрацьтанкавая граната ў цябе цэлая? Дабро! А тол ты яшчэ не выкінуў, Паграбняк? Ракеты трэба падрыхтаваць таксама. Спатрэбяцца.
Ён тут жа, у алешніку, абвясціў свой імправізаваны план нападу на склад, размеркаваў абавязкі паміж васьмёркай змораных, галодных людзей. 3 параненым пакінуў спярша двух байцоў, а пасля аднаго Рукавіцына. Сваім намеснікам назначыў яго, Іваноўскага. Рашылі пачынаць, як толькі крыху сцямнее.
— Вясёленькая будзе ноч! — радаваўся капітан, тручы азяблыя рукі,— Закурыць бы цяпер, ды нечага...
3
Напэўна, лепш будзе ўзарваць. Пад дротам працягнуць зарад са шнурам, падкласці пад штабель. Вартавога заманіць у другі бок — як гэта зрабіць, Іваноўскі ведаў, некалі вучыў капітан Волах. Ёсць некалькі спосабаў. Вядома, лепш бы зусім зняць вартавога, але калі аб’ект вялікі, вартавых будзе некалькі, усіх не знімеш.
Так разважаючы, Іваноўскі няхутка спускаўся на лыжах з непрыкметнага ўначы пагорачка. У снегавой цемры наогул не разгледзець было, дзе пагорак, а дзе лагчынка, ён толькі адчуваў гэта па вазе лыж на нагах, якія то цяжэлі, і тады з’яўлялася патрэба памагчы сабе палкамі, то беглі па снезе ахвотней. Іваноўскі ўвесь час кіраваўся на поўдзень, час ад часу правяраючы кірунак па компасе. Справа ў туманнай імгле, то набліжаючыся да лыжні, то аддаляючыся ад яе,
выгіналася ўсё тая ж рачулка, якую ён пазнаваў здаля па няроўным шнурку кустоўя на яе берагах. Злева да яе спускаліся схілы невысокіх пагоркаў, якія даводзілася перасякаць лыжнікам.
З’ехаўшы з чарговага схілу, Івапоўскі спыніўся. Лыжы затрашчэлі ў нейкіх сухіх сцяблінах, і лейтэнант пачаў азірацца па баках, каб абысці іх. Ззаду па адным пад’язджалі і спыняліся яго байцы.
— Ну як? — запытаўся ён гучным голасам.
Тут, здаецца, ужо ніхто не мог іх пачуць.
— Угрэліся, лейцінант,— цяжка дыхаючы, адказаў Лукашоў, белая пара валіла ад яго мажнай постаці.
Суднік ухапіў жменю снегу і, падпёршыся палкамі, пачаў яго есці. Неўзабаве пад’ехалі Хакімаў і Краснакуцкі; яшчэ нехта спускаўся па схіле.
— Дзюбін! — паклікаў лейтэнант.
— Ідзе быццам,— не адразу адгукнуўся голас з прыцемак, і ён падумаў, што калі замыкаючы тут, значыць, усе ў зборы, можна рушыць далей.
— Як бы перадыхнуць, таварыш камандзір. Прывал бы, га? — з ноткаю скаргі сказаў Краснакуцкі.
Іваноўскі выняў гадзіннік. Вялікая стрэлка набліжалася да дванаццаці, малая ўжо дасягнула гадзіны.
— Адставіць прывал,— сказаў лейтэнант,— Мы познімся.
— Ужо ўсе паджылкі дрыжаць.
— Уцягвайцеся. Пасля лягчэй будзе. Так, за мной — марш!
Ён баяўся адпачынкам расхаладзіць байцоў, па сабе ведаў, як гэта цяжка пасля прывалу зноў набіраць тэмп. Важна было вытрымаць пэўную хуткасць на працягу ўсёй ночы, можа, нават павялічыць яе, калі будзе трэба. Ён ведаў — хутка павінна паявіцца другое дыханне і тады ўсім стане лягчэй.
Але змора брала сваё, і лейтэнант усё часцей стаў заўважаць, што галава яго ўпарта хіліцца ўніз і перад вачыма пачынаецца аднастайнае мільганне лыжных наскоў. Аднойчы, з намаганнем адарваўшы позірк ад снегу, ён згледзеў наперадзе штось аднастайна-шэрае, падобнае на высокую сцяну лесу. I на самай справе гэта быў лес — пера-
пыніўшы іх шлях, трывожна і цягуча шумелі на ветры хвоі. Іваноўскі недаўменна здзівіўся — на карце ў тутэйшым месцы не значылася ніякага лесу, тым больш хвойнага. Ён падумаў, што, можа, згубіў напрамак, і пачаў таропка арыентавацца па компасе. Але не, усё было правільна, напрамак ён трымаў той самы, дакладна сто дзевяноста градусаў, але чаму тады лес? I як з ім быць — прайсці наскрозь, не мяняючы маршруту, ці абысці? I з якога боку яго абыходзіць?
— Што, лейцінант, перакур? — запытаўся Лукашоў ззаду.
Чамусьці ён падышоў раней за Судніка, які адстаў так, што ледзьве ўгадваўся ў змроку. Гэта парушала ўстаноўлены ім парадак на маршы, і ў Іваноўскага вырвалася:
— А чаму вы тут?
— Дык во сапёр... Надакучыла на пятах сядзець.
Здаецца, лыжнікі пачалі расцягвацца, гэта ўжо нікуды не гадзілася, лейтэнант думаў, што па гатовай лыжні можна б ісці спрытней. Ён схаваў компас у рукаў і, засяроджана згадваючы, што рабіць з лесам, чакаў, пакуль падыдуць астатнія.
Хвіліны праз тры або нават пяць падышлі Хакімаў і Краснакуцкі, астатніх нідзе не было. Трацячы цярпенне, лейтэнант пачакаў яшчэ. Змораныя лыжнікі, ледзьве спыніўшыся, навальваліся грудзямі на канцы ўваткнутых у снег палак, так адпачывалі. Усе трудна, з натугай дыхалі і хапалі рукамі снег.
— Ці хутка, таварыш лейтэнант? — запалым голасам запытаўся Краснакуцкі,— Ведаеце, сілы ўжо не стае...
— Дзе астатнія? — замест адказу ўстрывожана запытаўся лейтэнант.
— Ды ідуць. Заяц, напэўна, адстаў. Ну і старшына там з ім нянькаецца.
— А Півавараў?
— Ды вунь ідзе нехта.
Са снегавой цемры, затканай на ветры пагусцелай крупой, выслізнула яшчэ адна постаць у белым. Гэта быў Півавараў.
— Дзе астатнія?
— He ведаю. Ззаду нікога быццам,— адказаў баец.— Я там з лыжаю правалэндаўся...
— Ладна. Пайшлі.
Лейтэнант не мог болей чакаць, падумаў, што старшыне не ў навіну такія справы, ён не павінен адстаць. Зноў жа на снезе выразна відаць добра ўезджаную лыжню, хай даганяе. I лейтэнант павярнуў управа, уздоўж баравога ўзлеску, у абход сасонніку. Лезці ў яго наўпрост ён не адважыўся, каб незнарок дзе-небудзь не натрапіць на роў ці якое ламачча, a то і проста не забрысці ў гушчар. Усё ж на лыжах ноччу па лесе ісці не гадзілася.
Але ён не ведаў, як абысці яго, і брыў уздоўж бясконцай крывуліны ўзлеску, гіаўтараючы лыжамі ўсе яго абрысы. Ішлі куды асцярожней, чым у полі, пад хвоямі ў зарасніках падлеску ўвесь час нешта цямнела, здавалася, нейкія цені, постаці. Але, падышоўшы бліжэй, ён кожны раз пераконваўся, што гэта былі маладыя елкі.
Між тым вецер мацнеў, цяпер ён амаль увесь час дзьмуў ім насустрач. Тонкая бязь маскхалата пузырылася на спіне, часам ляскала, нібы парус. Лейтэнант адчуў, што і ў яго прыкметна паменела спрыту, а з ім і ўпэўненасці ў тым, што ён ідзе правільна. У іншым ён не сумняваўся. Ён то рабіў энергічны рывок, то спакваля пераходзіў на ўмераны крок, напэўна, з большай чым трэба асцярогаю азіраючыся па баках. Час ад часу ён прыслухоўваўся да гукаў ззаду, стараючыся зразумець, ці не даганяюць іх Заяц з Дзюбіным.
Але Дзюбін усё не даганяў, а хвойнік нечакана скончыўся, яны нарэшце дасяглі заходняга краю лесу. Далей сасновы ўзлесак паварочваў на поўдзень і, закругляючыся, адступаў кудысь на паўднёвы ўсход. Гэтага толькі чакаў Іваноўскі. Ён нават уздыхнуў з палёгкай і, спыніўшыся, увагнаў палкі ў снег: трэба было зарыентавацца з картай.
— У каго там... Півавараў, у вас палатка?
— У мяне, таварыш лейтэнант.
— Дай сюды.
He саступаючы з лыж, Іваноўскі прысеў на снезе. Півавараў старанна накрыў яго плашч-палаткай — пасля мільготнае белізны снегу зрабілася надзвычай цёмна і ціха. Слабай
плямкай святла з ліхтарыка лейтэнант павёў па скамечаным аркушы карты, і адразу яму стала ўсё зразумела.
Рака тут рабіла вялікі паварот направа, таму ён згубіў яе ў цемры і наткнуўся на лес. Але наўрад ці была такая патрэба агінаць усе яе павароткі, напэўна, разумней было ўзяць адразу на поўдзень і тым зрэзаць немалы крук. Праўда, без ракі будзе трудней арыентавацца ўначы, тым болей што карта мела свае недакладнасці. Хвойны лес, які яны абышлі, зусім не быў азначаны на ёй, тапографы нанеслі тут толькі некалькі дробных кружочкаў, якія азначалі кустоўе. Калісьці, можа, гэта і было кустоўе, а цяпер вунь разросся лес — на добрыя два кіламетры ўдоўжкі,— які ледзьве не ўвёў яго ў зман.
Зразумеўшы, дзе знаходзяцца, лейтэнант скінуў з сябе палатку.
— Старшыны няма?
— Няма яшчэ. Можа, пачакаем? — спытаўся Лукашоў.
3 апошняй надзеяй Іваноўскі ўгледзеўся ў ноч, прыслухаўся, але ззаду нікога не было чуваць. Доўгая адсутнасць старшыны пачала не на жарт трывожыць, з’явіліся розныя благія меркаванні, але ён гнаў іх, бо хацеў верыць, што Дзюбін дагоніць. Цяпер жа трэба было ісці далей, і патрэбны быў замыкаючы. Старшым у групе па званні пасля камандзіра быў сяржант Лукашоў, і лейтэнант сказаў: