• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    прамку. Раз за разам ён спыняўся, трэба было зарыентаваць компас і пачакаць валакушу з Хакімавым. Краснакуцкі і Півавараў выбіваліся з сілы, ды і сам ён хістаўся ад знямогі, у галаве п’яна круцілася ад ветру, важка адцягвала плечы зброя, усё больш балела нага. Але ён па-ранейшаму ішоў наперадзе, і, надзіва, ад яго ні на крок не адставаў Суднік. Баец быў нагружаны звыш меры: апроч сваіх бутэлек з КС, нёс яшчэ дзве кілаграмовыя гранаты Хакімава, яго вінтоўку, якую яны не кінулі, і яго рэчмяшок.
    У цемры ім неяк трапіўся завеяны снегам стажок, згледзеўшы які, лейтэнант збочыў з прамой і праз хвіліну знясілена ткнуўся плячом у прысыпанае снегам, але па-ранейшаму поўнае летняга водару сена. Ногі яго на лыжах неяк слізка паехалі ўбок, і ён мякка споўз целам у затрэсеную сенам гурбіну. Некалькі секунд ціха ляжаў у салодкай знямозе, закрыўпіы вочы і адчуваючы, як усё пад ім закружылася ў нейкім сонным бяздумным карагодзе. Сгіалохаўшыся, што засынае, ён вялізным намаганнем волі прымусіў сябе падняцца. He, здаецца, ніхто не заўважыў гэтае яго хвіліннай слабасці, ад якой ён сумеўся ў тую хвіліну болей чым ад чаго-небудзь іншага. Тым часам падышоў да стажка Суднік, прыцягнулі палатачную валакушу з Хакімавым. Апошні, таксама знямогла, выпаўз са змроку Лукашоў. Усе моўчкі пападалі пад стажком.
    — Многа яшчэ? — натужліва выдыхнуў замыкаючы.
    — Нямнога, нямнога,— з ненатуралыіай бадзёрасцю адказаў лейтэнант.— Але трэба налегчы. Там шаша, яе мы павінны перайсці да світання. Удзень нічога не выйдзе.
    — Так, усё ясна,— сказаў Лукашоў,— Тады патопалі.
    — Ну, трэба ісці,— згадзіўся лейтэнант, аднак не знаходзячы ў сабе сілы адразу адарвацца ад мяккага боку стажка.
    — Ну, узялі саначкі. Раз, два! — закамандаваў Лукашоў, і лейтэнант не першы ўжо раз адзначыў у думках, што гэты сяржант усё болей упэўнена стаў камандаваць у групе.
    Ён і ў дарозе ўсё пакрыкваў на астатніх, падганяў, указваў. Заняты сваім, Іваноўскі дагэтуль проста не думаў, добра гэта ці не. Зрэшты, у якасці замыкаючага сяржант задавальняў яго цалкам. Замыкаючы з яго быў выдатны, у такога напэўна ніхто не адстане.
    — Так, устаць. Устаць! — нягучна, са звыклай настойлівасцю камандаваў Лукашоў, які сам ужо стаў на лыжы і гатовы быў рушыць у шлях.
    3 відавочным намаганнем падняўся Краснакуцкі, закінуў за плечы раменную лямку ад валакушы. Адзін Півавараў застаўся сядзець, прыхінуўшыся бокам да сена, і не кратаўся.
    — Ну а ты што? Асобнага запрашэння чакаеш? Півавараў!
    Півавараў слаба паварушыўся і не ўстаў.
    — Што гэта з вамі? — запытаўся лейтэнант.
    — Я не магу,— з дзіўнай у іх становішчы адкрытасцю сказаў баец.
    — Як гэта — не магу?
    — He магу. Пакіньце мяне...
    — Вось гэта нумар! — здзівіўся Іваноўскі,— Ты што, жартуеш?
    — Дурыць ён, а пе жартуе! — зазлаваў Лукашоў і прыкрыкнуў: — Ану, устаць!
    Тонкі слабасільны Півавараў, мабыць, не разлічваў на такую дарогу і ўжо дайшоў да мяжы ў сваіх і без таго не дужа вялікіх магчымасцях. Наўрад ці ад яго можна было чаго дабіцца, але і пакідаць яго пад гэтым стажком таксама было немагчыма.
    — Any, уставайце! — строга скамандаваў Іваноўскі,— Сяржант Лукашоў, падніміце байца!
    Ен не мог болей нічога, апроч як ва ўсёй строгасці выкарыстаць сваю ўладу — толькі яна магла тут падзейнічаць. Лейтэнант, вядома, разумеў усю бессардэчнасць свайго далёка не таварыскага патрабавання, разумеў, што гэты ўвогуле паслухмяны і старанны баец заслугоўваў лепшага з ім абыходжання. Але цяпер Іваноўскі перакрэсліў у сабе ўсякую сяброўскую сардэчнасць, пакінуўшы адну толькі халодную камандзірскую патрабавальнасць.
    Лукашову, відаць, не трэба было загадваць двойчы, ён ступіў да байца і вырваў са снегу палку.
    — Чуў? Устаць!
    Півавараў расслаблена заварушыўся, пачаў уставаць, нібы
    аб чымсь разважаючы і ледзьве перамагаючы ў сабе знямогу. I Лукашоў ускіпеў:
    — Канчай прыдурвацца! Устаць!
    Дужым рыўком за каўнер сяржант паспрабаваў паставіць байца на ногі, але Півавараў толькі заваліўся на спіну, ускінуўшы нагу з лыжай. Лукашоў ірвануў яшчэ — баец шэрым бяссільным комам скурчыўся ў паднятай ім снежнай віхуры.
    He адолеўшы ў сабе дзіўнага, не ў лад з ягоным жаданнем пачуцця, лейтэнант рэзка перакінуў на разварот здаровую з лыжай нагу.
    — Адставіць, Лукашоў!
    — Што там адставіць! Нянькацца з ім... бач, прыкідваецца!
    — Так, ціха! Ён не прыкідваецца. Півавараў, ану... Пару глыткоў.
    Ён зняў з дзягі пляшку, усю дарогу ашчаджаную ім на пасля, на заўтрашні дзень, які, мяркуючы па ўсім, прыйдзецца праседзець у снезе, ды на дарогу назад, якая, зусім магчыма, будзе цяжэй, чым гэта. Нават напэўна будзе. Прынамсі, іх цяпер не праследавалі, іх проста яшчэ не бачылі, ноч і завея надзейна хавалі іх след. А што будзе заўтра? Можа, так здарыцца, што заўтра яны будуць з зайздрасцю ўспамінаць гэтую ўвогуле ціхую ноч. Але як бы там ні было сёння, а калі яны не дойдуць да месца, дык проста не атрымаюць магчымасці на гэта іх заўтра.
    Півавараў некалькі разоў глытнуў з пляшкі, пасядзеў яшчэ, нібыта ў роздуме, і аслабела, хістка падняўся.
    — Во і добра. Давай сюды вінтоўку. Давай, давай! А рэчмяшок возьме Лукашоў. Вазьміце, сяржант, у яго рэчмяшок. Зусім мала асталося. Самая дробязь. Затое давідна зашыемся ў ельнік, разведаем, выгледзім і вечарам такі тарарам зробім! На ўсю Смаленшчыну. Толькі б Хакімава дацягнуць. Як ён там, дыхае?
    — Дыхае, таварыш лейтэнант,— сказаў Краснакуцкі, беручыся за сваю раменную лямку.— А можа б, пакінуць, га, таварыш лейтэнант? Закапалі б у стажок...
    — He! — цвёрда сказаў Іваноўскі.— He выйдзе. А раптам
    немцы? Тады што? Нам жыць, а яму прападаць? Што тады генерал скажа? Памятаеце, ён нам наказваў: трымайцеся адзін за аднаго, болей вам не будзе за каго трымацца.
    — Яно-то так,— уздыхнуў Краснакуцкі.— Ды каб недарма цягнулі...
    Гэта праўда, падумаў Іваноўскі, магчыма, і дарма. Зусім можа быць, што іх намаганні ў адносінах да Хакімава акажуцца марнымі. Хутчэй за ўсё так і будзе. Столькі часу баец у непрытомнасці, ды яшчэ гэтая калатнеча, сцюжа,— закачанее, і ўсё. Верагоднасць такога канца была надта вялікай. Але бяда ў тым, што фізічныя здольнасці параненага, мусіць, кепска дапасоўваліся да сілы байцоў, якія могуць выдыхнуцца раней, і тады ўсім будзе кепска. Іваноўскі, не прызнаючыся нават сабе, пачынаў невыразна адчуваць, што Хакімаў паволі, але, напэўна, воляю франтавога лёсу ператвараецца з харошага байца і таварыша ў міжвольнага іх мучыцеля, калі не больш. Ніхто пра тое яшчэ не сказаў ніводнага слова, але відавочна ўсе яны пачалі адчуваць нешта падобнае ў адносінах да гэтага бедалагі.
    Навучаны горкім уласным вопытам, лейтэнант выдатна разумеў, якая гэта бяда — паранены ў групе. I справа тут не толькі ў страце яшчэ аднаго патрэбнага байца. Гэта раненне нязносным фізічным грузам клалася на ўсіх і ставіла пад пагрозу выкананне баявой задачы. Цяпер яны, безумоўна, спозняцца, не здолеюць у цемры перайсці шашу, застануцца ў снезе на полі, дзе на іх проста могуць наткнуцца немцы. Але як ні перажываў Іваноўскі ад усведамлення такой бязрадаснай перспектывы, ён не мог дапусціць і думкі, каб пакінуць параненага. Абавязак камандзіра і чалавека ўладарна дыктаваў яму, што лёс гэтага небаракі, пакуль ён жывы, не можа быць выдзелены з іх агульнага лёсу. Кожны з іх павінен зрабіць для яго ўсё, што зрабіў бы для самога сябе. Гэтае правіла было законам для разведчыкаў Волаха, такім яно застанецца і ў групе Іваноўскага.
    Як і ўсе ў групе, яе камандзір амаль выбіўся з сілы за гэтую надзвычай цяжкую ноч. 3 натугай пераадольваючы не моцны, але несціханы боль, ён ледзьве варушыў параненай нагой. Тым не менш, утаіўшы ад астатніх сваё раненне,
    ён заставаўся ў вачах байцоў роўны з усімі ў сваіх фізічных магчымасцях, і гэта без скідкі накладвала на яго роўныя з іншымі абавязкі. 3 нейкага часу ён пачаў адчуваць у сабе некаторую няёмкасць за тое, што, вымушаючы іншых на звышчалавечыя намаганні, сам ішоў улегцы, узяўшы ў якасці дадатковай нагрузкі толькі вінтоўку Піваварава. Ён не мог многага, але абавязак таварыскасці патрабаваў сумленна падзяліць з астатнімі ўсе іх дарожныя нагрузкі.
    Яны абышлі хвойны ўзлесак і зноў рухаліся ўздоўж рэчышча, якое здавалася Іваноўскаму адносна бяспечным участкам шляху. На карце тут значыліся толькі лугі, хмызнякі і балоты, вёсак паблізу не было, і сустрэча з немцамі меркавалася найменш верагоднай. Дзве перамеценыя снегам дарогі яны перайшлі ўдала, нікога на іх не сустрэўшы. Цяпер заставалася апошняя — вялікая і, вядома, па-тылавому ажыўленая шаша, перайсці якую можна толькі ўначы. Але да шашы было яшчэ кіламетраў пяць — сем, і лейтэнант, хістаючыся ад знямогі, пачакаў Краснакуцкага.
    — Ну як?
    — Ды во, хутка выцягнуся. Далі б глыкнуць, ці што?
    Лейтэнант даў яму пляшку, той зрабіў некалькі зацяжных глыткоў.
    — Ну, лепш?
    — Нібыта. Хутка зашабашым?
    — Хутка, хутка. Давайце памагу. Удвох пацягнем.
    — Ну якое ўдвох! Толькі тузацца будзем. Ужо сам якнебудзь... Быццам буран сціхае?
    Лейтэнант азірнуўся і, на здзіўленне сваё, убачыў, што завея сапраўды амаль сціхла. Чорнае неба прыўзнялося, аддзялілася ад зямлі, унізе ляжала надзіва спакойнае белае поле, нібыта прыпухлае ад сакавітай начной белізны. Па баках зноў паявілася шэрая блытаніна хмызняку з рэдкімі плямамі маладых елачак. Мабыць, набліжаўся ранак. Ацяжэлай рукой лейтэнант дастаў з кішэні гадзіннік — было чвэрць на сёмую.
    — Ого! Яшчэ адзін рывок — і канец. Прывал да самага вечара.
    Новы непакой на нядоўгі час надаў сілы, і лейтэнант
    энергічна заслізгаў лыжамі. З’явілася новая прыкрасць ад таго, што так не ў час сціхла завея, якая цяпер была б куды як дарэчы. Без завеі перайсці шашу будзе трудней, тым больш калі яны спозняцца. Здаецца, ім не хопіць якой гадзіны цёмнага часу, і гэтая гадзіна можа вырашыць усё. Генерал у кароткім наказе перад выхадам настойліва раіў максімальна выкарыстаць цемнату — толькі ноч абяцала ім нейкую надзею на поспех, удзень, згледзеўшы іх, немцы, вядома, пастараюцца знішчыць усіх да апошняга. Што гэта іменна так, лейтэнант выдатна разумеў без доказаў, і ўсё ж ён быў удзячны генералу за яго клопат і добрую параду, у якой адчувалася нешта зусім не генеральскае, а болей бацькоўскае ў адносінах да ўсіх і да лейтэнанта таксама. Вядома, яны разумелі, што на іх ускладвалася і што з гэтай ночы рабіліся поўнымі ўладарамі ўласнага лёсу, бо ў трудную хвіліну дапамагчы ім не зможа ніхто — ні генерал, ні сам Бог. Але ўсю дарогу ў гэтай шалёнай ночы лейтэнант нёс у сабе ціхенькую іскрынку ўдзячнасці генералу за яго зусім не генеральскае стаўленне да іхняга лёсу. Гэтая іскрынка грэла яго, вяла і таіла ў сабе маленькую жаданую надзею на поспех.