• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    Масквы. I раптам лейтэнант падумаў, што калі і не ўсім і не з параненым, то, напэўна, хоць бы з адным-двума варта паспрабаваць, скарыстаўшы роў, перабрацца цераз шашу. Ва ўсякім выпадку за дзень ён бы там нешта выгледзеў, разведаў, склаў бы план дзеяння, а як сцямнела, перавёў бы на той бок і ўсю групу.
    Гэтая думка адразу надала яму бадзёрасці і выклікала дадатковыя сілы для дзеяння. Ён споўз з бруствера, нягучна, але энергічна гукнуў лыжнікам:
    — Пад’ём! Паскакаць, пагрэцца ўсім! Ну!
    Краснакуцкі, Лукашоў адразу падняліся, ляскаючы сябе па сцёгнах, замахалі рукамі. Лукашоў расштурхаў асалавелага са сну Піваварава.
    — Грэцца, грэцца! Смялей! — настойваў лейтэнант і тут жа прыпомніў найлепшую для пад’ёму каманду: — Ану, снедаць! Лукашоў, даставайце кансервы! Усім па два сухары.
    Лукашоў, санліва ўздрыгваючы, дастаў з сумкі некалькі сухароў і банку рыбных кансерваў. Лейтэнант са скрыпам распароў нажом яе бляшанае дно, і яны нажамі і лыжкамі ўзяліся выскрэбваць мёрзлыя кавалкі рыбы.
    — Ну як, Піваварчык, наспаўся? — штучна ўзбадзёраным тонам запытаўся лейтэнант.
    — Ды так, кімарнуў трохі.
    — Што ж ты прыстаў быў, га?
    — Прытаміўся, таварыш лейтэнаііт,— проста адказаў баец.
    — А я думаў, ты мацачок,— з лёгкай жартоўнасцю заўважыў лейтэнант.— А ты вунь які!
    — Падбіўся я.
    Ён не апраўдваўся і не ныў, выгляд ягоны цяпер, пасля кароткага адпачынку, быў сарамліва-вінаваты, смуглявыя шчокі са сну гарэлі амаль дзіцячаю чырванню.
    — Падбіўся! — зласліва перадражніў яго Лукашоў.— Што гэта табе — у мамкі? Тут... таго — адставака горш, чым забіты.
    — Забіты што, забітаму сілы не трэба. А тут во — пухіры на руках ад вяроўкі,— паказаў Краснакуцкі свае распухлыя, чырвоныя далоні — яму, вядома, хапіла за мінулую ноч.
    Але каму не хапіла! I яшчэ невядома, што ўсіх чакае наперадзе.
    — А то вунь сачкі! — ранейшым раздражнёным тонам працягваў Лукашоў,— He то змыліся, не то заблудзіліся. A тут за іх аддувайся.
    Ён меў на ўвазе Дзюбіна з Зайцам, аб якіх таксама ні на хвіліну не забываўся лейтэнант. 3 забітым усё было зразумела, вельмі трудна, але ўсё ж зразумела было з Хакімавым — старшына ж з Зайцам зніклі ў начным шляху, быццам праваліліся скрозь зямлю,— ціха, бясследна і загадкава.
    — Добра яшчэ, калі проста. A то як бы не гэта самае,— бурчэў Лукашоў, строга і заклапочана пазіраючы ўздоўж рова, і лейтэнант зразумеў, на што намякаў сяржант.
    Але таго, што ён меў на ўвазе, не павінна быць. Іваноўскі не хацеў дапускаць і намёку на думку, што старшына Дзюбін быў здольны на здраду. I тым не менш ён быў поўны няпэўнасці — як ні думаў, не мог зразумець, куды прапалі гэтыя двое з яго і без таго невялічкай групы.
    — Яшчэ немцаў следам прывядуць,— прастадушна азваўся Краснакуцкі,— А што — лыжня пад носам, гані, недзе дагоніш.
    — Усё можа быць,— змрочна пагадзіўся Лукашоў.
    — Хопіць вам,— умяшаўся Іваноўскі.— Старшына не такі. He той чалавек.
    Лукашоў жаваў сухар і ўсё ўзіраўся ў канец рова.
    — Чалавек, дапусцім, не той, а ўсё можа быць. У нас у сто дзевятым таксама такі бравы капітан быў, усё абарону ладзіў. А наладзіў, аказалася, не ў той бок. Немцы паявіліся, першым і падняў рукі.
    — Ну, гэта вы кіньце,— рашуча абарваў яго Іваноўскі,— Дзюбін не капітан, гэта точна. I пасля трэба больш, Лукашоў, людзям верыць. Вам жа во вераць.
    — Дык то я...
    — Чаму вы думаеце, што Дзюбін горшы за вас?
    — Бо я тут, а яго няма.
    Сапраўды, логіка яго разважанняў была неабвержнай, запярэчыць яму было цяжка. На самай справе, ён жа вось не адстаў, хоць і быў замыкаючым, і яшчэ не даў адстаць Півавараву, які цяпер сядзеў побач і хутка аблізваў лыжку. Увогуле Лукашоў меў рацыю, але Іваноўскі чамусь не ха-
    цеў асуджаць Дзюбіна, хоць і апраўдваць яго таксама не было як.
    Кансервы яны хутка даелі, пасядзеўшы ў гурбіне, дагрызлі сухары. Іваноўскі схаваў лыжку ў кішэню.
    — Сяржант Лукашоў,— іншым тонам сказаў лейтэнант— Заставайцеся старшым. Я пайду. Трэба трохі разведаць. Усім быць тут. Можна адпачываць. Назіранне кругавое. Хутка вярнуся. Што не ясна?
    — Ясна,— з гатоўнасцю адказаў Лукашоў.
    — I каб усё ў норме. Глядзіце Хакімава.
    — Усё будзе зроблена, лейцінант. Дагледзім.
    — Так. Піваварчык, за мной!
    — Я? — здзівіўся Півавараў, але, памарудзіўшы, пачаў таропка ўставаць.
    — Бярыце лыжы, астатняе. I патопалі. Лукашоў, падмяніце Судніка. Нябось закачанеў там.
    Па глыбокім снезе, які месцамі даходзіў да пояса, яны пайшлі да шашы. Лыжы неслі ў руках. Роў час ад часу рабіў невялікія завароты, выходзячы з-за якіх, лейтэнант засцярожліва пазіраў напсрад. Але ў рове і паблізу, здаецца, не было нікога, рабрыстыя снегавыя гурбы на дне ляжалі някратаныя. Нарэшце стаў чуваць глухі вуркат дызеляў, павеяла ледзьве прыкметным на сцюжы дымком бензіну — яны падышлі да шашы. Іваноўскі высунуўся з-за голага гліністага выступу ля павароту і тут жа адскочыў назад. Зусім блізка, у канцы шырокага разрэзу рова, мільгануў аўтамабільны кузаў, накрыты надутым на ветры брызентам, пасля яшчэ і яшчэ. Ішла доўгая калона, у некаторых адкрытых машынах каля кабін відаць былі настырчаныя постаці немцаў у зялёных шынялях. Мяркуючы па іх выглядзе, ім здорава-такі дапёк рускі мароз, і седакі не дужа аглядваліся па баках. Лейтэнант махнуў рукой прыціхламу ззаду Півавараву і па краі гурбіны ўзлез на адкос.
    Вядома, ён быў далёкі ад таго, каб спадзявацца на хуткую ўдачу, на зручны для пераходу момант, але ўсё ж такога ўпартага нешанцунку ён не чакаў. Моцна замёрзшы на ветры, ён ледзьве датрываў, пакуль прагрукаталі на дарозе машыны. Здавалася, паблізу нікога больш не было.
    Але толькі ён высунуўся з-за ўмерзлых на брустверы камякоў, як зноў убачыў непадалёк немцаў. Іх было трое, гэта былі сувязісты. У той час, як адзін, узлезшы на слуп, корпаўся там з правадамі, двое іншых з апаратамі сядзелі на ўзбочыне дарогі — відаць, ладзілі сувязь. 3-за іх спін тырчалі ствалы вінтовак, на зямлі ляжалі скруткі правадоў і нейкія інструменты. Праўда, занятыя сваёй справай, немцы не звярталі на іншае ўвагі, але, ведама, не так, каб не заўважыць двух рускіх, калі тыя пад іх носам надумаюць перабягаць шашу.
    Значыцца, зноў трэба было чакаць.
    I лейтэнант паныла ляжаў на мёрзлых, прысыпаных снегам лыжах і не адрываў вачэй ад шашы. Было вельмі студзёна, мерзлі ногі, параненае сцягно балела ўсё больш, і гэты боль усё часцей звяртаў на сябе яго ўвагу. Рух машын на шашы ўжо некалькі разоў то аднаўляўся з найбольшаю шчыльнасцю, то заціхаў трохі, і тады паяўляўся разрыў на кіламетр ці больш. Разы два выпадаў больш-менш зручны момант, каб перабегчы на той бок, але немцы ўсё яшчэ корпаліся ў сваёй сувязі. Лейтэнант тры разы даставаў важкі кубік танкавага гадзінпіка, які апошні раз паказаў палову адзінаццатай. Сувязісты не ішлі. Мінула якіх паўгадзіны, пакуль той, што сядзеў на слупе, нарэшце злез на зямлю, і лейтэнант падумаў, віто, можа, цяпер яны пойдуць. Але немец валюхаста перайшоў да наступнага слупа і, начапіўшы на боты свае сярпы-кошкі, зноў палез угору. Утрох яны там аб чымсь размаўлялі, але вецер адносіў іхнія галасы ўбок, і лейтэнант не мог нічога ўчуць.
    Так цягнулася бясконца доўга. Іваноўскі пачаў ужо азі-. рацца, шукаючы дзе якое болей зручнае месца, як раптам убачыў, што каля двух немцаў на ўзбочыне паявіўся і трэці. Адкуль ён узяўся тут, было невядома, напэўна, заслонены ад яго пагоркам, сядзеў дзе-небудзь непадалёк ад дарогі. Лейтэнант адчуў на сабе лёгкія дрыжыкі ад таго, што так блізка быў да бяды. Калі б ён наважыўся перабегчы шашу, дык напэўна налез бы на гэтага не бачанага ім немца. Між тым немец прысеў над апаратам, аб чымсь перагаварыў з астатнімі і махнуў рукой таму, што сядзеў на слупе, і той
    пачаў нетаропка злазіць. Пакуль ён злазіў, гэтыя трое ўсталі, разабралі свае сумкі і скрынкі і пайшлі ўздоўж па дарозе.
    На гэты раз яны спьшіліся значна далей ад рова, на слуп ніхто ўжо з іх не палез, і лейтэнант зірнуў у процілеглы канец шашы — цяпер, мабыць, трэба было рашыцца.
    Ен жвава споўз па адхоне на дно рова, павярэдзіўшы набалелае сваё сцягно. Півавараў ускочыў з наседжанага ў снезе месца, Іваноўскі моўчкі кіўнуў яму, і яны, прыціскаючыся да крутога боку адхону, хутка пайшлі па рове ўніз. Тут іх ужо лёгка маглі заўважыць з дарогі, лейтэнант упаў за снегавую хрыбціну, уціснуўся ў снег; побач спрытна закапаўся ў снег Півавараў. Апухлы ад сцюжы і бяссонніцы хлапечы твар байца знерухомеў у найбольшай увазе, час ад часу лейтэнант перахопліваў яго ўстрывожаныя запытальныя позіркі. Лежачы на дне рова, баец нічога не бачыў і ва ўсім спадзяваўся на камандзіра, які прымаў цяпер рашэнні, што так многа значылі для абодвух.
    Але адсюль ужо і сам лейтэнант нічога не мог убачыць і змушаны быў спадзявацца на слых, якім старанна перабіраў усе разрозненыя зменлівыя гукі, што даляталі з дарогі. Ведама, гэта быў не самы надзейны спосаб з усіх магчымых для пераходу, але іншага ў яго не засталося. Дачакаўшыся, калі вуркотны гул дызеляў на шашы трохі аслабне, і не злавіўшы паблізу якіх новых гукаў, Іваноўскі сказаў сабе: «Давай!» — і ўскочыў на ногі.
    Праз некалькі скачкоў па глыбокім снезе ён дасяг прыдарожнага канца рова, выглянуў з яго — на шашы сапраўды было пуста, хаця на дальні пагорак ён проста не паспеў глянуць. Ён з шалёным імпэтам выскачыў на наезджанае палатно шашы і размашыста саскочыў з яго ў снег на дно наступнага адрэзка рова. Бегучы, ён з задавальненнем учуў за сабой стомленае дыханне Піваварава і з усяе сілы кінуўся да ўжо недалёкага павароту рова. Праз некалькі крокаў, аднак, зноў пачуў напружанае завыванне матораў і ўнутрана сцяўся, чакаючы крыкаў або, можа, стрэлаў. Але ўсё ж ён паспеў схавацца за паваротам. Півавараў схаваўся трохі пазней, Іваноўскі, азірнуўшыся, згледзеў, што машыны паявіліся на секунду пасля таго, як баец упаў за паваротам.
    Машыны прамчаліся, не збаўляючы хуткасці, і ён упершыню за ранак уздыхнуў з палёгкай:
    — Фу, чорт!
    Абодва хвіліну аддыхваліся, пасля Іваноўскі прыўстаў на каленях і агледзеўся. Здаецца, паблізу быў нейкі хмызняк — рэдзенькае яго вяршалле месцамі тырчэла з-за высокага бруствера, і лейтэнант з байцом расслаблена пайшлі па рове. Далекавата ўжо адышоўшыся ад шашы, яны спрабавалі вылезці ў поле, і, на здзіўленне камандзіра, Півавараву гэта ўдалося хутчэй; лейтэнант жа з першай спробы дабраўся толькі да сярэдзіны адхону і, паслізнуўшыся на круцізне, споўз да самага нізу. Зноў вельмі забалела сцягно. На гэты раз ён не захацеў душыць у сабе стогн, і Півавараў азірнуўся на брустверы, кінуўшы ў яго бок востры, недаўменны позірк.