Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Нарэшце знямог і Сцяпан. Як ні стараліся яны ісці разам з усімі, але неўзабаве задняя пяцёрка абмінула іх, пасля міналі і міналі іншыя, і Кандрат са Сцяпанам апынуліся спакваля ў хвасце гэтай вялізнай калоны. Тут былі адны бедалагі зусім аслабелыя і дужа параненыя. Далей ужо адставаць не было куды ззаду за імі крочыла смерць.
У тае іх смерці былі здаравенныя, валасатыя, голыя да лакцёў рукі, два пісталеты ва ўчэпістых паўпудовых кулаках, бліскучай прошвай-маланкай разрэзаны на грудзях камбінезон і жоўтая цыгарэтка ў роце. Ён увесь час маўчаў, гэты чалавек-смерць; невядома, які быў яго чын, імя, але некаторыя канваіры клікалі яго Панцыргансам.
Сцяпан валок Кандрата і ўсё болей асядаў у зад калоны бліжай і бліжай да гэтага рукастага вылюдка. Ён ведаў, што варта толькі ім параўняцца, як усё будзе скончана. Так ужо сталася не з адным дзесяткам іхніх паплечнікаў, што, прыстрэленыя, назаўжды засталіся ззаду.
I Сцяпан цягнуў земляка і супакойваў яго, спадзеючыся на які цуд, бо іншай надзеі на жыццё ўжо не было. Але Кандрат не слухаў яго просьб, усё марудней перабіраў нагамі і ўсё болып павісаў на Сцяпанавай шыі.
Так яны падыходзілі да нейкага хутара. 3 густой чашчобы сланечніку, што абступаў дарогу, паказаліся саламяныя стрэхі мазанак, канваіры заварушыліся, загыркаталі, цясней збіваючы калону. Кандрат, згледзеўшы жыллё, трошкі прыбадзёрыўся, узняў ад долу зруднелы твар, у яго патухлых вачах бліснула іскрынка надзеі. Усюды, дзе яны праходзілі сёлы, ім кідалі з-за платоў, з двароў, з расчыненых вокнаў сякі-такі харч, і хоць канваіры крычалі, білі прыкладамі і нават стралялі, каму-нікаму са «шчасліўцаў» усё ж трапляў які-небудзь кавалак, што адсоўваў пагібель.
Так яно здарылася і тут. Яшчэ на ваколіцы пачулі яны крыкі, жаночы плач, некалькі чэргаў з аўтаматаў, калона страпянулася. He зважаючы на смерць, людзі нарыхтаваліся і чакалі, каб кінуцца за якой бульбінай ці лустай хлеба.
I вось ужо калона мінала гэты невялічкі хутарок, дрымучым лесам сланечніку прыціснуты к дарозе. Праходзілі паўз крайнія хаты рэдкія бязладныя рады замыкаючых, ззаду ўсё бліжай падступаў да іх страшны Панцырганс. Сцяпан, азірнуўшыся, убачыў, як пагрозліва выставіў ён наперад сваю шырокую сківіцу, зацяў у вуснах кароценькі абкурак цыгарэткі і ямчэй перабраў у кулаках два цяжкія пісталеты.
I ў той жа момант праз дзірку ў плятні зусім блізка ад яго з’явілася нястрыжаная віхрастая галоўка, за ёй ручка з кавалкам хлеба. Бы малое адчайнае ваўчанё, хлопчык бліснуў на дарогу зыркімі вочкамі апошнія палонныя ўжо міналі яго, тады ён спахапіўся і таропка кінуў акраец на вуліцу.
Але кінуў, відаць, няўдала кавалак падскочыў разы два і ўпаў у дарожны пыл пад самыя ногі занятага Панцырганса. Той спаткнуўся, азірнуўся, — хлопчык хуценька знік у дзірцы, і немец, падбіўшы кавалак ботам, адкінуў яго далёка ў засмечаную, аброслую дзядоўнікам, канаву. Палонныя, немцы і сам Панцырганс пайшлі далей.
Сцяпан прыдушыў у сабе роспачны енк і з яшчэ большай нязноснасцю адчуў уладарную патрэбу есці. Усё яго цела прагнула ежы, гэтая прага стала мацней за пагрозу смерці.
Яшчэ праз некалькі крокаў, калі знясілены чалавек гатоў быў завыць ад нямога бяссілля, над нізенькім плятнём ля нейкага глінянага хлеўчыка зноў з’явілася тая ж бялявая галоўка. У пыльным паветры над галовамі людзей мільганула нешта невялічкае і ляпнулася на дарогу зусім недалёка ад Сцяпана. Ён не ведае і цяпер, як тады здарылася ўсё тое, толькі зусім блізка ад сябе між людскіх ног убачыў хлеб. Гэта быў ладны жытнёвы акраец з паджарыстай хрумсткай скарынкай, паўадрэзаны-паўадламаны ад большага бохана.
Зямля хіснулася пад яго нагамі, шалёна замільгацелі людскія гамашы, нехта грымнуўся ў пыл, заекатаў. Сцяпана балюча выцялі нечым тупым у бок, але ён стрываў, адчуўшы ў сваіх потных руках разам з пяском і пылам той шархавата-гладкі акраец. Чалавек ухапіў яго, прыгарнуў да грудзей, ад штурханіны і болю сцяў у сабе дыханне і ўжо гатовы быў зараўці ад шчасця. Але тады недзе над яго спіной люта грукатнуў аўтамат — і страшэнны боль пранізаў Сцяпанавы грудзі. Рукі яго адразу расслаблі, упусцілі акраец, заняло дыханне, і ён апошнім сударгавым намаганнем апруцянела пераваліўся тварам угору.
Праз якую секунду ён зразумеў, што гэта канец, і расплюшчыў засыпаныя пяском вочы. Да яго падвалілася і смяртэльна торгалася нечая гарачая спіна, а затым з яснага спякотнага неба проста ў ягоны твар зірнулі з-пад калматых белых броваў пустэльныя вочы Панцырганса. Спяпан інстынктыўна тузануўся ў доле; бялесыя павекі цепнулі, затым у небе мільганула чорнае зрэнка парабелума, і грымотны стрэл ударыў яго ў галаву...
...Але ёсць на свеце добрыя людзі, і яны дамагліся таго, што праз многа-многа дзён усё ж убачыў Сцёпка Валыга і яснае неба, і тугія, паніклыя долу сланечнікі, і хлеб, да якога ўжо не было ранейшага смаку... Пасля ўбачыў маленькі надмагільны курганок між струхлелых і новых крыжоў за хутарам. Яшчэ праз немалы час убачыў мноства бяззбройных люфт-панцыр* і проста пяхотных «гансаў» на стэпавых дарогах, а праз доўгае доўга спаткаў малога Кандратавага сына — Лёніка. Самога ж Кандрата і таго белагаловага ўпартага хлапчука ўбачыць Сцяпану болып не давялося ніколі.
3 таго часу з’явіўся ў яго на лобе чорны вузенькі раменьчык.
Нягожа, нягожа так хлеб шпурлянь,нязлосна кажа Змітрук, кідаючы непрыкметныя позіркі на скрыўлены болем, пакутны Спяпанаў твар. Хлеб гэта божая сіла. Ад хлеба, брат, жысць на зямлі...
* Люфт-панцыр авіяцыйных, танкавых (зноска аутара).
Лёнік, валюхаючы тугімі, як у бацькі, плячыма, нясе падабраны кавалак і, не ведаючы, што зрабіць з ім, кідае на разасланую ля Сцяпана газеціну.
Падумаеш!..прыцішана буркае ён, трошкі боязна пазіраючы на дзядзьку Сцяпана. А той ужо крыху адышоў ад сваёй нервовасці, бярэцца за каўбасу, але ўсё яшчэ сурова, амаль з нянавісцю, адным сваім уцалелым вокам глядзіць на Лёніка. Чорны раменьчык глыбока ўрэзваецца ў яго набраклы ад гневу лоб.
— Эх-хе! — падмацаваўшыся, месціцца на траве дзед Змітрук. Маладыя, дзе ім хлеб шанаваць, працу... Маладота-дурнота, хіба яна цяміць...
Дзядзька Спяпан на тое злосна паварочваецца да яго і кідае коратка і сурова, як прысуд:
Разумень трэба! He маленькі!
1960 г.
Чацвёртая няўдача
To была цяжкая работа.
Хай бы лепш ужо трапіўся глей, яго як-ніяк можна было б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. У гэтай жа праклятай лесавой зямлі, скрозь перавітай тоўстымі, як бізуны, і цвёрдымі, як дрот, яловымі каранямі, мала карысці ад кіркі, лома ці звычайнай штыхавой рыдлёўкі. Адно, што як-колечы памагала Турку капаць гэты акопчык, была сякера. Салдат раз-пораз выпростваўся з ямы, якая патроху, але ўсё ж глыбела, браўся за гразкае тапарышча і блішчастым затупленым лязом сек у цвёрдай зямлі непадаткія смаляныя карані. Пасля ён браў з кута рыдлёўку і кідаў ёю цераз плячо земляныя ацяробкі. Буйнейшыя камякі шасталі непадалёк у альховым кусце, a рассыпістая драбяза, падхопленая ветрам, пыльна трусіла на яго спіну, шыю, пілотку. Ад такой турботнае працы хлопец неўзабаве змарыўся. He зважаючы на слоту асенняга надвор’я, ён расперазаў сваю трафейную дзягу з «гот міт унс» на алюмініевай спражцы, сцягнуў за рукавы шынель і выкінуў яго з акопа далей на мокрую, засыпаную зямлёй траву. За паўхвіліны тае перадышкі ён паспеў паглядзець назад, туды, на тэлефаністаў, што мясціліся з апаратамі на ўскрайку гэтай травяністай лясной прагаліны. Праўда, цікавілі Турка не тэлефаністы, а яго камандзір старшы на батарэі лейтэнант Гаркавенка. Якраз было ціха, батарэя маўчала, і лейтэнант, расставіўшы калені, сядзеў на шырокім пні ля сваёй бусланогай бусолі і курыў. Позіркі іх сустрэліся.
Ну што, пяхота? Уходаўся? — праз дым ад цыгаркі знарок зласнавата гукнуў лейтэнант, але Турок згледзеў,
што вочы ў камандзіра ўжо добрыя, нават смяшлівыя, а ад былое злосці не засталося і следу. За мянушку ж тую пяхота! Турок ужо даўно перастаў крыўдаваць на лейтэнанта і на хлопцаў, можа таму, што прывык, а можа адтаго, што не адчуваў тут ніякай сваёй віны. Хіба ён быў вінаваты, што яго перадалі гэтай батарэі са стралковага батальёна, у якім ён пачынаў франтавую службу, і таму ў артылерыйскай навуцы не дужа што, як кажуць, кумекаў. Ад лейтэнантавай адмякчэласці хлопцу трохі палепшала ў гэтай пераплеценай каранямі яме; ён уздыхнуў, папляваў на далоні і з новаю сілай узяўся за цёплы, адслізганы тронак рыдлёўкі.
3 самага ранку гэтага слотнага дня паваліліся на радавога Турка дробныя і вялікія няўдачы. Пачалося з таго, што на старой агнявой пазіцыі, з якой яны на світанні зняліся, ён забыўся сваю тарбінку з сякім-такім салдацкім набыткам. Праўда, дужа каштоўнага там не было нічога, хіба толькі новыя байкавыя анучы, ні разу яшчэ не абутыя і беражоныя на самы неабходны выпадак. Турок пабедаваў крыху ды можа і забыўся б на тую няўдачу, калі б праз якую гадзіну не напаткала яго другая. Збіраючыся паснедаць і ўжо дастаючы з-за абмоткі сваю пагнутую лыжку, ён незнарок перакуліў кацялок і выліў у траву ўвесь крупнік. Пакуль хлопцы рагаталі з яго, Турок усухамятку зжаваў сваю хлебную пайку, нявесела пазіраючы ў той бок, дзе батарэйны кухар мыў у ручаіне парожнія тэрмасы.
Трэцяе ж ліха было куды горшае. Батарэя вяла агонь, лейтэнант Гаркавенка сваім заўсягдашнім нейкім злосным голасам крычаў ад бусолі каманды. Раз-пораз тузаючыся, бы прысядаючы на высокіх гумовых колах, гахалі гаўбіцы недзе за лесам нашых атакоўвалі немцы. Турок быў зарадным седзячы ў папараці каля гарматы, выдзіраў з гільз парафінавыя донцы і, слухаючы каманду Гаркавенкі, «рабіў зарад».
Зарад трэці! крычаў Гаркавенка, і Турок вымаў з шырокай, бы глечык, гільзы тры мяшэчкі дробнага пораху.
Зарад чацвёрты! — вымаў чатыры мяшэчкі, пяты — пяць. Гільзу зараз жа трэба было перадаць зараджаючаму.
У той раз ці можа Турка задужа аглушыла стрэлам, ці заікнуўся як лейтэнант Гаркавенка, толькі салдат не пачуў нумара зарада і, схапіўшы са скрынкі слізкую ад змазкі гільзу, сумеўся. Пэўна, трэба было запытацца, але камандзір з выгляду быў дужа непрыступны і злосны, вакол грымелі стрэлы іншых гармат і ўстрывожана мітусіліся хлопцы. Зараджаючы ўжо працяг свае хапастыя рукі за чарговай гільзай, і Турок хуценька выкінуў у траву чатыры мяшэчкі. Затым гармата пальнула, хлопца абдало парахавым смуродам, ударыла ў левае вуха. Ён ухапіў новую гільзу, вырваў парафінавае донца, але Гаркавенка чамусьці не камандаваў далей і батарэя прыціхла. Хлопец устрывожана азірнуўся старшы на батарэі, стоячы на каленях ля свайго прысадзістага пня, прыціх з блакнотам у руках і пазіраў на тэлефаніста, які штосьці не мог разабраць з таго, што чулася ў трубцы. Пасля гэтую трубку ў яго вырваў Гаркавенка.