• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 7

    Апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 480с.
    Мінск 2009
    123.31 МБ
    Гэтак мінула, мусіць, багата часу. Чапляючыся за суччо і штомінутна спатыкаючыся, зашчэмліваючыся ў ляшчынніку, яны караскаліся ў хмызняку, пакуль урэшце не выбраліся на нейкую прагаліну.
    Капітан прыпыніўся і ўслухаўся, Турок жа адразу чмякнуў немца на дол і сам паваліўся побач. Ягоныя грудзі пякла такая гаркота знямогі, што ён не мог сказаць слова. Толькі цяпер ён пачаў разумець, што яны пазбыліся бяды і, здавалася, зрабілі нешта большае, чым толькі ўратавалі сябе. Гэтае разуменне прыглушала страх, і таемная іскрынка радасці ўзгарэлася ў хлапечай душы. Некалькі хвілін ён перамагаў сваё непадуладнае сэрца, якое тугім камяком калацілася ў грудзях, а пасля з прыхаванай палёгкаю спытаў афіцэра:
    Ці жывы ён хаця?
    Капітан, таксама змораны, прысланіўся да нятоўстай бярозкі, і гэты раз адказаў ахватней і неяк амаль па-сяброўску — як старэйшы таварыш маладзейшаму:
    А дзе ён дзенецца? Жыў будзе. Прыглушыў толькі занадта.
    Нахіліўшыся над нерухомым палонным, ён расшпіліў светлыя гузікі яго шыняля і засунуў руку за пазуху.
    Жывы,яшчэ раз задаволена пацвердзіў ён, вымаючы з кішэняў немцавы паперы.— А ты што: ніколі яшчэ па языка не хадзіў?
    Дзе там мне! сумеўся ў цемры Турок. Я ж не разведчык.
    — Ну вось і разведчыкам пабыў,— усміхнуўся капітан. Яны памаўчалі, аддыхваючыся, і капітан занепакоіўся: Але куды ж нам кіраваць далей?
    3 цёмнага неба імжыў дробненькі дожджык, недзе ў вяршалінах елак шумеў вецер, наўкола па-начному заўзята шапацела лістота. I капітан і Турок дужа намоклі ў хмызняку, і ў кароткі гэты супынак абодвум стала холадна. Трошкі адпачыўшы, трэба было ісці далей, да сваіх толькі куды? За час блукання без проваду і цяпер, уцякаючы ад немцаў, яны зусім збіліся з кірунку і маглі зноў трапіць дзе-небудзь да немцаў.
    He ведаю, таварыш капітан, шчыра прызнаўся Турок.
    Але ж, згадзіўся капітан. I я вось таксама. А ўсё ж пойдзем.
    Яны ўсталі, Турок узяўся за немца, які нібы яшчэ больш пацяжалеў за якіх дзесяць хвілін адпачынку. Хлопец намогся, учапіўшыся за дзягу палоннага, прысеў, капітан дапамог, і яны ўдвох узвалілі непрытомнага ворага на салдатавы плечы. Немец перавешваўся напалам, спаўзаў са спіны, ад яго смярдзела застарэлым потам і дустам. Ён быў дужа цяжкі, і ў Турковых вачах ад знямогі пачалі расплывацца жоўтыя плямы. Але хлопец ішоў, хістаючыся, дзе-нідзе ледзьве ўтрымліваючыся, каб не ўпасці. Праўда, лес стаў радзейшы, не так замінаў хмызняк, але нябачныя ў цемры яловыя камлі, нібы штыхі, выстаўлялі ў бакі абломкі ніжніх сукоў, аб якія можна было знявечыцца. Капітан ішоў побач і, як мог, прытрымліваў немца.
    Невядома, колькі цягнуўся іх той лесавы шлях. Здавалася Турку, што яны зайшлі ўжо вельмі далёка, а лес усё не канчаўся. Ужо двойчы хлопец падаў, разбіваючы аб карані локці. За імі ніхто не гнаўся, і нідзе не чутно было стрэлу, не бачна ніводнага ракетнага водбліску. Тым часам дождж перастаў, угары між вяршалін дрэў там-сям заміргалі рэдкія зоркі і з-за ашмоцця хмар выплыў над лесам месяц.
    Турок ішоў за капітанам, выцягшы наперад левую руку, бы сляпы за павадыром, галава яго была прыціснута целам ворага, балела шыя, і ён нічога не бачыў у цемрыве
    ночы. Капітан, абапіраючыся на палку, няроўна скакаў адным бокам. Але вось ён чагосьці спыніўся, паварушыў перад сабой кіем, як сляпы, намацваючы дарогу, пасля павярнуўся і папярэдзіў салдата:
    Асцярожней! Хадзі сюды.
    Турок няспрытна павярнуў голаў наперадзе пад слабым месячным святлом слалася ледзьве прыкметнае шызаватае курыва туману. Кустоўе тут адступілася, відаць, непадалёк унізе раскінулася шырокая лесавая аўражына. Яны пайшлі па-над яе берагам. Здалося Турку, ішлі яны вельмі доўга. Немец сваім цяжарам упарта гнуў к долу хлапечую постаць, нястрымна спаўзаў з плячэй.
    Аднойчы Турок наскочыў на куст ядлоўцу і ўпаў, балюча ўдарыўшыся бокам аб нешта цвёрдае. Немец распластаўся на моху, а ў хлапечых грудзях ад болю перацяло дыханне. Пачуўшы благое, капітан вярнуўся да салдата. Ен дапамог Турку сесці і сам апусціўся на імшарыну, выцягшы наперад натруджаную нагу. Нейкі час хлопец стагнаў і корчыўся, не могучы суняць боль, але пакрысе аддыхаўся.
    Ось такі, брат, разведчыцкі хлеб, сур’ёзна зазначыў капітан,Зразумеў?
    Турок зразумеў, вядома, але ўсё маўчаў, бо дужа балела ў баку. Капітан, уздыхнуўшы, таксама змоўк, яны абодва суцішыліся і, з’яднаныя адным клопатам, у той час без слоў пабліжэлі адзін да аднаго. Пасля капітан сказаў:
    — Дзве ночы да іх лазілі і марна. Шэсць чалавек палажылі. Мяне вось падстрэлілі. А тут неспадзеўку пашанцавала. Ён трохі памаўчаў і дадаў з таварысцкай шчырасцю: — Але ты гэта ладна аглушыў яго. Я, прызнацца, не думаў.
    Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся:
    Я ўжо не памятаю, як усё і сталася. 3 непрывычкі.
    Нічога, прывыкнеш, заспакоіў капітан. Першы раз, ведама.Пасля, нібы знянацку надумаўшы тое, спытаў: Хочаш, я цябе ў разведку вазьму? Га? Як ты думаеш?
    Ну што вы?! здзівіўся Турок, прыпамятаўшы лейтэнанта Гаркавенку і сваіх батарэйцаў, якія заўжды з’едліва пасмейваліся з яго нерухавасці. Зноў жа зусім яшчэ светлыя былі ў адчуванні нядаўнія страхі, нягожыя для разведчыка. Але падумаўшы крыху, Турок зразумеў, што ўсе пакуты засталіся адно ў ягонай душы, капітан жа меркаваў толькі па ўчынках. I, невядома чаму, гэтая капітанава прапанова праз хвіліну не здалася яму недарэчнай.
    Праўда, ён усё ж не адважыўся пагадзіцца, а капітан, нібы адразу забыўшыся на сваю прапанову, угледзеўся ў ноч.
    Праклятая цемра. Хоць бы як з гэтага лесу выбрацца. Ты, мусіць, прыстаў ужо?
    Ды не, чаму? прахапіўся Турок і заварушыўся, пакутна ўстаючы на ногі, але толькі падняўся на калені, як зноў апусціўся долу. Ён зусім ужо выбіўся з сілы і, добра не адпачыўшы, наўрад ці здолеў бы ўтрымаць на сабе немца. Слухаючы яго хрыпатае надрыўнае дыханне, капітан зразумеў гэта і змоўк. Побач ціха, не шавелячыся, ляжаў іхні «язык», а з другога боку ў месячным святле курылася туманом праваліна аўрага.
    Вось што, падумаўшы, сказаў капітан. — Ты чакай тут, а я пайду. Можа каго спаткаю. Павінен жа быць нехта.
    Турок заварушыўся, яму ўраз стала ніякавата за сваю знямогу; думалася, не капітан, а ён пасланы сюды, каб турбавацца, як выйсці да сваіх. Але сілы ў яго ўжо не засталося ніколькі.
    Бяры вінтоўку і глядзі. Чакай, сказаў афіцэр, устаў і пакульгікаў у лес.
    Турок трошкі суняў свае адчуванні, насцярожыўся, узяў у рукі вінтоўку. Капітан адразу ж прапаў, бы растаў у змроку нейкі нядоўгі час чутны былі яго крокі, патрэсквалі галінкі ў доле, прашархацелі прыаўражныя кусты. Потым усё змоўкла.
    Хлопец з асаблівай самотаю адчуў сваю адзіноту і аж схамянуўся ад няпэўнага таямнічага страху. Стаіўшыся ў імшарыне, ён стараўся не паварушыцца, каб не парушыць цішыні, а сам глядзеў да болю ў вачах і слухаў. Паблізу было ціха, але аднекуль здалёк, з лесавой чашчобы, вынікалі
    загадкавыя гукі нешта ціхенька заляскала ў галлі, разы тры піснула, пасля рыпнула, бы якая сухадрэвіна або дзяркач. Аднойчы ў тым баку, за аўрагам, залапатала крыламі нейкая патрывожаная птушка. Сярпок месяца сеў на выгінастую сукавіну елкі і то хаваўся за ашмоцце растрэсеных ветрам хмар, то зноў сціпла блішчаў на небе. Насцярожыўшыся і ўжо забыўшыся на знямогу, хлопец стаіўся, прыціх, нават запыніў дыханне і чакаў.
    I ў гэтай яго насцярожанасці да загадкавых, таямнічых і падазроных спраў лесу зусім блізка ля хлопца ўсім целам трапятнуўся немец.
    Гэта было так нечакана, што Турок таксама ажно здрыгануўся і ледзьве не крыкнуў. Хлопец падаўся назад, ухапіўшыся за ложа віптоўкі, але немец ляжаў і не ўскокваў. Яшчэ праз якіх пяць хвілін Турок крыху ачуняў ад спалоху і падумаў, што немец заварушыўся ў непрытомнасці. Хлопец вельмі хацеў, каб «язык» не апрытомнеў цяпер, калі не было капітана; ён проста не ведаў, што рабіць яму, калі вораг усё ж ачнецца.
    Вельмі непакоячыся, салдат паціху падняўся і, асцярожна ступаючы, падышоў да немца. Месяц якраз выбег з-за хмар і трохі асвяціў змрочную ў доле постаць, гузікі на шынялі, адарваны пагон, звернуты набок твар з глыбокімі цёмнымі плямамі замест вачэй. 3 роту ворага ўсё тырчаў кляп — ягоная пілотка.
    Трошкі нагнуўшыся, Турок асцярожна зазірнуў зверху ў гэты прыцьмелы твар, як раптам немец зноў варухнуўся, крутнуў галавой і замычаў нешта. Турок адскочыў, інстынктыўна скіраваўшы на яго дула вінтоўкі, але немец, відаць, уставаць не збіраўся. Ён толькі закруціў галавой, замычаў нешта, і Турка ахапіў отарап.
    Пэўна, немцу дапякала нешта,можа, боль ці якая патрэба, бо калі б ён хацеў устаць, дык зрабіў бы гэта. Але ён толькі пераваліўся на бок, скорчыўся з падкручанымі назад рукамі і мычаў, умольна, як здалося Турку, узіраючыся ў вартавога. Турок не ведаў, што яму рабіць, і напружана ўслухоўваўся ў начныя шолахі. Ён вельмі чакаў капітана.
    А немец тым часам пачаў жаласна неяк скуголіць. Бы малое шчанё, круціў ён галавой і сяк і так, быццам стараючыся выкінуць з рота кляп. Стоячы праз тры крокі ад яго, Турок з кожнай хвілінай адчуваў усё больш непакою. Бездапаможныя енкі немца неяк аслабілі ў хлопца страх, ён апусціў долу вінтоўку і падумаў, ці не выцягнуць у яго кляп. Яшчэ каб не задушыўся. Скрозь было ціха, немец здаваўся дужа аслабелым, да таго ж рукі яго былі звязаны. I хлопец, нядоўга павагаўшыся, ступіў бліжэй і тузануў з варожага рота пілотку.
    I ў тое ж імгненне нешта ўдарыла яго па нагах. Турок не паспеў нават войкнуць, як апынуўся ў доле, а немец, крутнуўшыся побач, нечым тупым і цяжкім, напэўна ботам, ляпнуў яго ў скроню. 3 хлапечых вачэй пырснулі іскры, і ў свядомасці бліснула кароценькая жахлівая думка прапаў! Але Турок разгубіўся не болей як на імгненне. Услед за здзіўленнем шыбанула ў адчуванні злосць на гэтага злыдня-ворага, і хлопец, ледзьве не заплакаўшы ад крыўды, ухапіў у цемры яго за адзежыну і не даў хутка ўскочыць на ногі. Затым, разграбаючы чаравікам імшарыну, Турок упёрся ў зямлю, налаўчыўся і ўсім целам рынуўся на немца. Ворагу заміналі звязаныя рукі, але затое немалая сіла з’явілася ў ягоных плячах, да таго ж ён шалёна брыкаўся ў цемры нагамі. «Э не, зладзюга», задышліва прастагнаў Турок, ашчаперваючы ягоныя плечы. Затым ён яшчэ намогся і ўссеўся на яго, як мядзведзь, прыгнуў да зямлі. Немец яшчэ рвануўся, але падняцца не здолеў і сцішыўся.