Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
хау; праз шчыліны у столі сям-там прасеялася крыху пяску. Немец паглядзеў угору і, нібы прыпамятаўшы штосьці, таропка ўстаў і, кульгаючы, падаўся да лесвіцы.
Валока не бачыў у яго ніякае зброі, ведаў, нікуды яму не вырвацца адсюль, і таму спакойна сеў на цагляны зломак, з перавагай пазіраючы на ворага. Аўтамат ён трымаў між калень. «Ага, паспрабуй»,з’едліва падумаў баец, гледзячы, як немец штурхае пліту над прыступкамі. Той рабіў гэта, відаць, з усяе сілы, ззаду ў кароткім разрэзе аж матляліся канцы мундзіра, але пліты зрушыць не здолеў. Тады немец павярнуўся; на яго збянтэжаным твары было пытанне, але безудзельна спакойны выгляд Валокі, мусіць, даў яму зразумець, што выйсця адсюль няма.
Ён вяла саступіў з прыступак і сеў, абхапіўшы рукамі нагу. Валока з прытоенай цікавасцю агледзеў яго пакамечаную, абсыпаную пылам постаць з яфрэйтарскім шаўронам на разадраным да локця рукаве і ўпершыню ўбачыў на яго баку кабуру. Гэта зацікавіла і насцярожыла, з’явіўся новы клопат: што рабіць, калі вораг ажыў ды яшчэ ў дадатак да ўсяго і ўзброены?
Немец тым часам, відаць, паволі спакайнеў, правай нагой спіхнуў з левай бот, закасаў штаніну і насоўкай пачаў перавязваць калена. Калена было скрываўлена, кроў паўзла і паўзла з нейкае невялічкай, але вельмі крывацёчнае раны, і хутка насоўка стала ўшчэнт мокрая. Па ўсім выглядзе немца нельга было заўважыць, каб ён збіраўся ратавацца ад байца або нападаць, і гэта супакойвала. Неяк міжвольна пранікшыся спачуваннем да яго болю, Валока адставіў убок нагу і намацаў у кішэні пацёрты, даўно ўжо ношаны там перавязачны пакет. Баец мог і не даваць яго: не так ужо і шкада яму было гэтага падбітага гітлераўца. Аднак нейкае чалавечае велікадушша штурхнула дапамагчы, бо была ў тым патрэба.
Немец не чакаў, пэўна, гэтага, і пачак упаў у друз ля яго ботаў. Спярша салдат сумеўся, але затым зразумеў — погляд яго адразу праясніўся. Ён нават буркнуў «данке» і, праз боль усміхнуўшыся, дастаў пакет. Твар у яго быў ужо немалады, загарэлы лоб перарэзалі маршчыны і над
скронямі блішчалі залысіны. На абсівераных няголеных шчоках шархацела русявае шчацінне.
Валока ўсё глядзеў на ворага, не ведаючы, што рабіць далей, і толькі інстынктыўна адчуваючы, што трэба асцерагацца. Немец вышэй закасаў штаніну і пачаў ашчадна абкручваць бінтом калена. У гэтым занятку ён мерна гойдаўся, раз-пораз падстаўляючы святлу са шчыліны зашчаціненую шчаку з шырокім косым рубцом каля вуха,мусіць, колішнім следам асколка. Валока ўбачыў тое і сам сабе ўсміхнуўся: гэткі ж самы рубец насіў і ён на левым баку то была памятка баёў пад Курскам. Немец відавочна ачуньваў і насцярожаным позіркам шэрых вачэй зрэдку пазіраў на байца.
Але доўга разглядваць адзін аднаго ім не давялося. Зямлю пад нагамі зноў затаўклі выбухі,— напэўна, то смалянула «кацюша» або шасціствольны нямецкі мінамёт. Зварухнуўшыся, абодва яны схілілі галовы і ўслухаліся. Немец застыў з нацягненым ля нагі бінтом і чакаў, утаропіўшы позірк у пакарэжаную столь склепа. Але выбухі паволі заціхлі, асыпаліся апошнія пасмы пяску са шчылін, і зноў стала ціха і глуха. Адзін толькі праменьчык косаю дымчатаю паскай скупа цадзіўся ў паўзмрок падзямелля.
Валока заварушыўся: трэба ж было нешта рабіць, як вылазіць. I прыпёрла ж яшчэ гэтага немца! Але ён быў пабіты і, здаецца, дбаў толькі пра свой боль. Мабыць, таму галоўны Валокаў клопат, як вылезці, на нейкі час прыцішыў у ім страх перад немцам. «Хай спрабуе»,падумаў баец, маючы на ўвазе нечаканы напад. Ён трымаў у руках аўтамат, адчуваў у сабе сілу і спадзяваўся на яе. Да таго ж Валока бачыў побач не якога там загадкава драпежнага фашыста, а пажылога ўжо, пабітага і ўезджанага вайной чалавека. Хоць немец і маўчаў, аднак няцяжка было меркаваць, што ён адчуваў цяпер, і толькі яго салдацкая форма не давала Валоку забыцца, што гэта вораг. Засцярожліва пазіраючы спадылба, баец уздзеў на плячо аўтамат і, спатыкаючыся, палез па друзу пад паўразбураную, паламаную столь.
Трэба было шукаць нейкае выйсце.
3
Шчыліны на зломах у бетоне былі дзе-нідзе шырокія, у іх можна прасунуць пальцы, але ўхапіцца не было як. Задраўшы ў падстолле твар, Валока як-колечы спрабаваў расхістаць абломак, ля якога цадзіўся промень, штурхнуў яго ўгору і пацягнуў на сябе. 3 шчыліны пасыпаўся пясок і жарства, баец адхінуў убок твар і яшчэ больш напяўся, каб як-небудзь разварушыць пліту.
Увесь час ён не забываўся пра немца ўнізе і, ледзьве скасіўшы вочы, адчуваў і бачыў кожны яго рух на прыступках. Немец спачатку цікаўна глядзеў на марныя байцовы спробы, затым не дужа ўпэўнена ўстаў. Валока адразу кінуў пліту і ўзяўся за аўтамат. Але вораг у другі раз амаль добразычліва ўсміхнуўся і трахнуў на рамяні кабуру.
Найн, найн,— заспакоена прагаварыў ён, махнуўшы прытым рукой. Здаецца, кабура ў яго сапраўды была пустая. Валока з недаверам, аднак, апусціў аўтамат і вылаяўся ў душы. У яго зноў заварушылася непадуладная яму насцярожанасць да гэтага чалавека-ворага. А немец тым часам, узмахваючы рукамі і кульгаючы, узлез на кучу, задраў голаў, агледзеў шчыліны і ў адным месцы прасунуў у злом пальцы.
Дзве пары рук уперліся ў адзін кавалак бетону.
Дзіўна гэта было Валоку! Каб хто расказаў не паверыў бы, але цяпер неяк усё выходзіла само сабой, і баец, здаецца, ні ў чым не мог папракнуць сябе. Толькі якую гадзіну назад, не бачачы і ніколі не ведаючы адзін аднаго, яны душыліся, біліся ў гэтым склепе, поўныя злосці і лютае прагі знішчэння, а зараз, нібы нічога між імі і не здарылася, суладна рвалі са столі кавалак бетону, каб выкараскацца з агульнай бяды.
Пліта краталася трошкі ўгору, трошкі ўніз, жарства са шчылін усё сыпалася, і Валоку здавалася, што можна расхістаць і выдраць яе. Час ад часу крадком ён пазіраў на немца, які, выцягшы з шырокіх рукавоў валасатыя, загарэлыя рукі, стараўся трапляць у лад з яго намаганнямі.
Загарэлы шчаціністы твар немца з добра развітай ніжняй сківіцай крывіўся ад пяску і натугі, а таксама, напэўна, ад слабасці; на пераноссі густа высыпалі дробныя кропелькі поту. Зрэдку ён выціраў іх рукавом, размазваючы па замурзаных шчоках. Бінт на галаве, зашмальцаваны ад поту каўнер і плячо з адарваным пагонам неўзабаве густа абсыпаў пыл. Валока чуў блізкае няроўнае немцава дыханне, тупанне яго ботаў побач са сваімі, і ад гэтае блізкасці ці ад суладнасці агульных намаганняў тое варожае, што ўвесь час жыло ў ім да гэтага немца, пачало меншаць, раставаць і прападаць. Невыразна яшчэ адчуваючы ў сабе тую змену, Валока бянтэжыўся і чагосьці не мог зразумець у сабе.
Так яны варушылі тую зломіну хвілін дзесяць, але яна ўсё ж не паддавалася. Немец зморана дыхаў, ды і Валока прымлеў і нарэшце апусціў рукі. Запылены тонкі праменьчык струнка упёрся ў запарушаны пяском немцаў бот.
Халера, сказаў баец, з прыкрасцю паглядзеўшы ў столь. Сілы мала.
— Я, я, зараз жа ціха адгукнуўся немец. Ён таксама з клопатам агледзеў столь і зусім нечакана, з марудлівым няўмелым намаганнем, вымавіў: Малё сілы.
Валока варухнуў запарушанымі пяском бровамі, здзіўлена паглядзеў на немца разумее, чмур!
Што, фарштэй па-руску?
Малё, малё, сказаў немец і ўсміхнуўся. — Вітэбск руска фрау... гражданка малё-малё учыль.
Глядзі ты! Ось дык фокус!
Баец злез з цаглянае кучы, стомлена апусціўся на канец пагнутай бэлькі і палез у кішэню — як заўжды ў цяжкім клопатным стане захацелася закурыць, «праясніць мазгі». Аўтамат ён прыткнуў між калень. Немец, нібы чакаючы гэтай перадышкі, таксама з гатоўнасцю сеў, дзе стаяў,пад самым промнем на цэгле. Параненую нагу беражна выцягнуў перад сабой.
Фокус, фокус... He знай, што то ест, казаў ён, крывячы твар ад болю.
Ге! упершыню ўсміхнуўся і Валока. Гэта, брат, не адразу і зразумееш...
Заскарузлымі пальцамі баец развязаў вышыты пеўнямі кісет, дастаў складзены кавалак газеты, насыпаў і разраўняў махорку. Пасля крутнуў разы два матузком-завязкаю, але спыніўся, спадылба зірнуў на немца, трохі разважыў і махнуў кісетам.
— Лаві!
Немец зноў, відаць, не зразумеў сэнсу слова, трошкі спазніўся лапнуць далонямі, але ўсё ж ля самых ботаў кісет злавіў.
— О, рус махорка! сказаў ён і па чарзе адной і другой наздрою панюхаў кісет. Пасля няўмела разматаў тугую завязку і неяк вельмі няспрытна згарнуў цыгарку.
Так яны закурылі, прыпаліўшы кожны паасобку Валока ад запалкі, якая знайшлася ў яго патрушчаным карабку, немец ад запальніцы, адмыслова змайстраванай накшталт маленькага блішчастага пісталеціка. Насалодзіўшы грудзі першай зацяжкай, Валока неяк уважліва, упершыню з добразычлівай зацікаўленасцю, агледзеў немца.
Дык што ж рабіць будзем? Як выбірацца?
— Я, я, пагадзіўся немец:Ідзі. Нада ідзі. Туды, навэрх, паказаў ён пальцам у праламаную, але такую яшчэ моцную столь.
Навэрх, грубавата перадражніў Валока. Вядома, наверх. He ўніз жа. Але як вылезеш?
Невядома, што немец зразумеў з гэтае фразы, але ўраз заклапочана абвёў позіркам сцены, цёмны закутак за прыступкамі, задраўшы шырокія пашчэнкі, агледзеў столь.
Арбайт нада, кіўнуў ён галавой у самы змрочны куток, завалены цагляным друзам,Арбайт... Мнёга арбайт.
— Арбайт, канечне... А ты хто? Рабочы ці гэта... хлебароб? — запытаў Валока.
Немец, наморшчыўшы лоб, угледзеўся ў яго.
Я, я! зразумеўшы пытанне, радасна адгукнуўся ён,— Арбайт! Как ета па-руску... тышлер.
He прыпомніўшы патрэбнага рускага слова, ён дзвюма рукамі зрабіў такі рух, нібы габляваў дошку, і Валока здзівіўшыся, зразумеў:
— Столяр?
— Я, я, пацвердзіў немец.
От дык фокус! I я ж столяр. Я столяр! тыкаючы сябе пальцам у грудзі, гучней крыкнуў Валока, нібы гучнейшае немец мог лепш зразумець. I ўсё ж, відаць, ён зразумеў, коратка ўсміхнуўся праз дым і ашчадна дацмыгаў махорку.
— Іх хаўз, дом арбайт. Мнёга, мнёга хаўз,казаў ён, рукамі робячы ў паветры такі рух, нібы абмацваў двухскатны дах.
I я гэта... хаўзы будаваў,сказаў Валока і, паказваючы, паклаў далонь на далонь.Зрубы рубіў. Рускі вугал. I нямецкі рубілі. Ведаю гэта.
Гут, гут,— задаволена ківаў галавой немец.
Усё ведаю. Гэта яшчэ рыгель, рэйсмус,вашыя ж назвы.
Я, я. Рыгель! Рэйсмус, як рэха, паўтарыў немец знаёмыя словы. Пасля ён пасур’ёзнеў і, счакаўшы, пакуль баец дакурыць цыгарку, устаў.