Поўны збор твораў. Том 9 Кінасцэнарыі Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 9

Кінасцэнарыі
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 684с.
Мінск 2012
166.37 МБ
Валодзька з трывогай наглядае...
Да падводы кідаецца, з галашэннем, маладая жанчына:
— А мой жа ты Пятрок! А на каго ж ты мяне пакінуў! I дзетак сваіх. I бацькоў сваіх старых на каго ж пакінуў!..
3 галашэннем яна абдымае Курбыку...
Чэкіст пытаецца ў камандзіра:
— Бацькі?.. Гэта што, сваякі?
— He ведаю... Можа, радзіцелі?
Чэкіст пытаецца ў ііатоўну:
— Радзіцелі ёсць?.. Хто радзіцелі?!.
Людзі стаяць маўчком... Камера плаўпа ідзе па тварах...
Прыкусіўшы губу, стаіць Валодзька...
Каля падводы галосіць жопка Курбыкі... Таўкуцца ля яе дзеці...
Чэкіст абводзіць вачамі натоўп...
Людзі стаяць моўчкі...
— Добра! — кажа чэкіст і падыходзіць да падводы, бярэ на рукі дзяўчыпку: — У цябе дзедка з бабкай ёсць?
Дзяўчьшка адказвае:
— Ёсць, ёсць! I дзядуля ёсць, і бабуля ёсць!
— А дзе япы?
— Тамака яны, у хаце засталіся.
— А хата дзе твая?
— А тамака, ля жураўліка!
Чэкіст пускае дзяўчынку на зямлю, пытаецца ў камандзіра:
— Дзеці ёсць дзеці! Што гэта: «ля жураўліка»?
Той толькі паціскае ў адказ плячыма...
— Гэта ў іх калодзеж так называецца, таварыш Чэ Ка, «жураўлік» — адказвае чэкісту чырвонаармеец, які стаяў побач.
— Ясна! Ты, вось што, Яжоў, жонку і дзяцей у горад трэба ўзяць з сабой. А я пайду за старымі.
— Дзяцей, можа, ііе трэба? — перашуча пытаецца камандзір.
— Трэба, таварыш Яжоў! Трэба!.. Штоб іншым быў прыклад! Каб ведалі, як на савецкую ўладу руку падымаць!.. Пайшлі! — камандуе ён чырвопаармейцу і цераз патоўп накіроўваецца з плошчы...
Чырвопаармейцы аддзіраюць ад надводы жонку і дзяцей Курбыкі і адводзяць іх убок.
Людзі ў натоўпе моўчкі назіраюць за гэтым...
Нехта з жанчын паціху плача...
Нехта хрысціцца...
Пераглядваюцца паміж сабой мужыкі...
Валодзька патроху адступае разам з людзьмі...
Над лесам педзе сакоча трывожна сарока... Недалёка пачуўся голас зязюлі...
Ігар Забела, у студэнцкім адзенні, сядзіць на зямлі, абапіраючыся плячыма да бярозы. Пачуўшы голас зязюлі, адкрывае вочы...
— Зязюля, зязюля, адкажы, колькі мпе яшчэ гадкоў засталося жыць? — прыслухоўваецца.
— Ку-ку... ку-ку... ку-ку... — чутна з лесу. — Ку-ку... ку-ку...
Забела пачынае лічыць:
— Раз... два... тры... чатыры... пяць...
Камандзір назірае за Забелам...
Нешта хмыкае сабе пад нос Аўстрыяк...
Назіраюць за Забелам і Дзед з Кажухаром...
...I Казак...
...I Мяцельскі...
— Дваццаць пяць... дваццаць шэсць... дваццаць сем... — Забела перастае лічыць. — Эй, ты, змоўкні! Раскудахталася, зараза!
— Ціха ты, Забела! Забыўся, ці што? — упаўголаса цыкае на яго Камандзір.
Забела зпоў прыхіляецца плячыма да бярозы:
— А чаго яна?.. He можа чалавек столькі жыць!
— Сам жа прасіў! — кажа Камандзір. Прыслухоўваецца...
Недзе побач трэспула сухая галіна...
Усе насцярожана глядзяць у той бок...
Да іх, спяшаючыся, ідзе Валодзька. Садзіцца на зямлю каля паваленай саспы, побач з Камандзірам. Той запыталыіа глядзіць на Валодзьку.
Валодзька пачыпае накручваць па ногі апучы...
— Там... у вёсцы, ля царквы, падвода... А па ёй Курбыка з Аксяневічам, забітыя... Дзеці яго прызналі і жонка...
Усе ўважліва слухаюць Валодзьку...
— Гэты... 3 Чэка... загадаў жопку і дзяцей у горад адвезці, разам з забітымі. I бацькоў старых таксама забралі! Япы зусім старыя, а ўсё роўпа — забралі!.. ЧэКа казаў, што так будзе з усімі, хто супроць савецкай улады. Пад корань, казаў, пад корапь!
Паўстанцы слухаюць Валодзьку...
Анусціўшы галаву па грудзі, баюкае параненую руку Кажухар...
Прыхіліўшыся да бярозы, глядзіць угору Забела...
Недзе недалёка чутна сакаташіе сарокі...
Кожны думае аб нечым сваім:
Аўстрыяк... Дзед... Мяцельскі... Камандзір...
Валодзька працягвае:
— Мужыкі кажуць, што бальшавікі абклалі лес з усіх бакоў. Роту Улашчыка паклалі каля ракі амаль што ўсю. А зараз дазнаюцца, чые найменш вінаваты. — Камандзір змоўк.
Зноў пад імі павісла цішыня... I толькі недзе побач сакоча сарока...
Аўстрыяк устае з зямлі, абыходзіць паляну... спыняецца, слухае сакатанне сарокі...
— Камандзір, трэба вырашаць, што рабіць далей. Відаць, яны хутка пачнуць аблаву, а нам дзявацца пяма куды... Добра, калі ўсіх пераб’юць. А калі — пе, каго раненым схопяць? Павязуць па вёсках на апазнанне: хто?.. адкуль?.. якія сваякі? I ўсіх — пад корань? — Аўстрыяк цяжка сядае на зямлю.
Забела ўсё глядзіць на неба:
— Вырашай, камандзір, япы хутка пачнуць...
Камандзір крыху падумаў, дастае з кабуры наган, адкідвае ўбок барабап...
...У барабане шэсць патронаў.
Ён кладзе наган у кабуру:
— Праверце, у каго колькі засталося патронаў.
Над палянай заклацалі затворы...
Чуваць галасы:
Два...
— Таксама два...
— Адзіп...
— У мяне тры...
— Адзін...
Затворы перасталі клацаць. Усе глядзяць у бок камандзіра.
— Хранова, камандзір! Нават, адбівацца няма чым! — кажа Аўстрыяк.
— У мяне — шэсць... — задумліва гаворыць камандзір.
А сарочае сакатаіше прадаўжаецца...
Камандзір дастае камандзірскую сумку, выцягвае з яе нейкія паперы, дакументы, разглядвае... Скамечвае гэта ўсё і кідае па зямлю, Потым ламае сухія сасновыя лапкі з паваленай сасны, кладзе іх па паперы...
Усе сочаць за Камандзірам...
— Запалкі ёсць у каго? — ціха пытаецца ён.
Усе пачынаюць шукаць па кішэнях...
— У мяне няма, — адказвае Валодзька.
— Дык і табакі пяма, — кажа Дзед.
— Няма, — кажа Мяцельскі, памацаў па кішэнях.
Забела працягвае Камандзіру пачак запалак.
Той падпальвае скручаныя паперы...
Вогнішча разгараецца...
Аўстрыяк падкідвае ў вогнішча сухія галінкі...
Камандзір кідае туды яшчэ пейкія дакументы, потым дастае з сумкі тонкі сшытак, пачынае нягучна чытаць:
— Мяцельскі!
— Я! — таксама нягучна адказвае той.
— Казак!
Я!
— Так... Кажухар!
— Я, — няспешна адказвае Кажухар, баюкаючы параненую руку.
— Забела!.. Забела! — Камандзір узнімае галаву.
— Прысутнічаю! — адказвае Забела. Ён, як і рапей, усё глядзіць на неба.
— Адказваць трэба як належыць, — ужо мякчэй кажа Камандзір і працягвае далей: — Зубко!
— Тутака мы, камапдзір, тутака! — прыўстае Дзед.
— Аўстрыяк!.. Чорт! Паслухай, Аўстрыяк, я да гэтага часу ііе ведаю твайго прозвішча! Як запісаў тады, Аўстрыяк, і ўсё!
— А на які хрэн табе маё прозвішча, Камандзір? Так жа лепей: без імя, без прозвішча, без роду-племені!..
— Ну, неяк, ведаеш... Хоць як завуць?
Аўстрыяк усміхнуўся:
— Калісьці Цімохам звалі...
— Вось і добра... Сулашчык!
— Я! — адказвае Валодзька, які сядзіць побач з Камандзірам.
— Значыцца, усе, — ён абводзіць вачамі паўстанцаў. — Дакументы ў каго ёсць? Ці, можа, паперы нейкія?
Усе пачынаюць шукаць па кішэнях...
— Вось! Распіска ад бальшавікоў! Гэта ж калі яны з мяне апошняе зерпе з клеці выграблі, дык вось гэту паперку аставілі!
— Кідай яе ў вогнішча! — кажа Камандзір.
Аўстрыяк скамячыў паперку і кідае яе ў вогнішча...
Мяцельскі разглядае белы папяровы прамавуголыіік, чытае:
— Мандат! Унтэр-афіцэр Мяцельскі з’яўляецца дэлегатам Усебеларускага кангрэса!.. А бальшавікі гэты кангрэс разагналі, як мышэй! Незалежнасці, кажуць, захацелі? Зараз мы вам пакажам, кажуць, дзе ў вашай незалежнасці зад, а дзе — перад! I паказалі!.. Вось толькі адзін мандат і застаўся! — ёп кідае мандат у вогнішча.
— Усё? — пытаецца Камандзір.
Да вогпішча падыходзіць Забела. У руках ён трымае фотакартку.
Камандзір бярэ ў яго з рук фотакартку, разглядае:
Мы бачым ужо немаладую, але даволі прыгожую жанчыну...
Маці? ціха пытаецца Камандзір.
Так... Маці... таксама ціха адказвае Забела.
Камандзір працягвае яму фотакартку...
He, Камандзір... Я сам не магу... Забела адварочваецца ад вогнішча.
Языкі полымя ў адзін момант узнімаюцца ўгору...
Камандзір агледжвае ўсіх і кідае ў вогнішча сшытак...
Усе моўчкі назіраюць за полымем...
Падавацца адсюль трэба, Камандзір! Балота тут навокал... I далей трэба ад іх адарвацца, штоб час нейкі пра запас быў... кажа Мяцельскі, уважліва заглядаючы ў вочы Камандзіру.
Мусім на Чорныя Ляды ісці, кажа Дзед. Тут недалёка, вярсты з тры. I ад вёскі далей, а там знойдзем якую-небудзь баравінку ці ўзгорак...
Камандзір ботамі разгортвае вогнішча, прытопвае вуглі...
Галінамі прыкрыйце, каб не было відаць! кажа ён Мяцельскаму і звяртаецца да астатніх: Пайшлі!
I зноў усе, следам за Дзедам, выцягваюцца ланцужком па лесе...
Неба зацягваецца шэрым хмарамі...
Пачынаецца дождж...
Усё навокал становіцца мокрым: трава, дрэвы, лісце...
А яны ўсё ідуць наперад...
Недзе побач пачуўся грукат грому... Мільгаюць стрэлы маланкі...
Ланцужок людзей цягнецца па даўно не езджанай дарозе (лясной)... Дождж працягваецца...
Камандзір прыпыняецца паміж соснаў, аглядваецца навокал, нешта слухае, пры гэтым паварочваецца ўсім целам, бо не можа паварушыць галавой на балючай шыі...
Побач з Камандзірам праходзіць Аўстрыяк, таксама прыпыняецца, азіраецца, прыслухоўваецца... Потым ідзе далей...
I іншыя па чарзе спыняюцца ля Камандзіра, слухаюць, азіраюцца, бы штось выглядваючы па баках, і зноў ідуць наперад...
...Казак...
...Кажухар...
...Забела...
...Валодзька...
...Мяцельскі...
Грукат грому аддаляецца...
Дождж патроху прыпыняецца...
Ланцужок людзей рухаецца па лесе...
Нарэшце наперадзе паказаўся прагал... У доле непадалёк відаць нагрувашчанне карчоў, звалочаных сюды з недарасцярэбленых лядаў...
Дзед спыняецца, чакае Камандзіра...
Мясціна, канешне, не самая лепшая, але ўжо якая ёсць, кажа ён Камандзіру.
Камандзір пастаяў, паазіраўся...
Так... Далей брысці ўжо зусім рызыкоўна.
Ля Камандзіра спыняецца Мяцельскі:
Што, тут, Камандзір? ён запытальна зірнуў на Камандзіра.
Тут.
Можа б, далей?
He, далей нельга, Мяцельскі. Можам не ўправіцца. Адна ж рыдлёўка.
Самотны цень мільгануў і прапаў у вачах Мяцельскага. Ен зразумеў сваю задачу без загаду.
Казак, давай! стрымана гукнуў ён.
Чалавек магутнай паставы ў шэрай паддзёўцы, з вінтоўкай і засунутай за дзягу рыдлёўкай, падыходзіць да Мяцельскага, на хаду вымаючы рыдлёўку. Спыняецца, моўчкі глядзіць на яго.
Ну, што? Капай! загадвае Мяцельскі.
Без роспыту Казак здымае вінтоўку пачынае раскопваць мяккую імшарыну...
... пад якой апынуўся светлы, амаль белы баравы жвір.
Да гэтай мясціны падыходзяць іншыя, спыняюцца, моўчкі, з насцярогай пазіраюць у раскапаны дол...