Поўны збор твораў. Том 9
Кінасцэнарыі
Васіль Быкаў
Памер: 684с.
Мінск 2012
Мяккі, парослы беламошнікам жвір ляціць пад іхнія ногі...
...на старыя змакрэлыя боты... на разлезлыя аўстрыйскія гамашы... на лапці з аборамі на нагах у Дзеда...
Дзед, не страсаючы абсыпаных жвірам лапцяў, адыходзіць наводдаль і апускаецца на дол. Галава яго неяк сама па сабе ўгнулася, унурыўся позірк. Вусны заварушыліся, нібы творачы святую малітву... (Тэкст малітвы трэба ўдакладшць.)
Кажухар, трымаючы за пазухай ашчадна правую руку, тоўста абкручаную нейкай анучай, са скрыўленым ад болю, даўно не голеным тварам, патупаў, патупаў каля людзей ды і сеў побач з Дзедам...
Ну во, братка, як яно ўсё атрымалася... Кажухару відавочна хацелася пагутарыць, пабедаваць, каб хоць як заглушыць боль у руцэ...
Але Дзед не адказвае таму, мабыць, што баліць у яго нешта сваё...
— Атрымалася! — ціха паўтарыў Забела, які ачмурэла стаяў насупроць. Вуспы яго на момант здрадліва скрывіліся, вочы гатовы былі пакрыцца слязьмі. Неяк, аднак, ён намогся, асіліў нечаканую слабасць, цвярдзей сашчапіў голыя пашчэнкі і адвярнуўся...
Астатпія стаяць вакол ужо выразна азначанай у імшапіку яміпы... Хто стаіць адвярнуўшыся... Хто апанурана пазірае сабе пад погі... хто пазірае на Казака...
...які ўвіхаецца ў яме...
Аўстрыяк пядоўга пастаяў сярод іпшых ды, забіраючы паўколам навакол, памалу пайшоў па лесе. Пазірае ўгору...
...між хваёвых вяршалін, што ціха і мерна пагойдваюцца на фопе шэрых аблокаў...
Аўстрыяк глядзіць на аблокі, а ў галаве круцяцца думкі:
«...Марудна капаюць! Так можна і пе паспець!.. Ну, нічога, хутка ўсё скончыцца, усё супакоіцца пазаўсёды... Ну, чаго шкадаваць? Жыцця? Дык якое гэта жыццё? Гэта пекла, боскае накаранне, а не жыццё! Дома нялюбая, чужая жонка з чатырма чужымі дзяцьмі. I не заплача: маючы зямлю, хутка прыдбае і новага мужа. Родны брат застанецца адзіным гаспадаром на бедпым надзеле. I ніхто яму болей не будзе пагражаць дзяльбой. Усе як-небудзь пражывуць!»
Аўстрыяк аглядваецца ў бок ямы...
Там Казака змяніў Мяцельскі...
Аўстрыяк зноў глядзіць на неба...
Там усё плывуць шэрыя аблокі... Мелка пачаў накрапваць дождж...
Пастуіюва, з размытага малюпка аблокаў і дажджу, перад Аўстрыякам узнікае:
...вясковы падворак, па якім бегаюць куры... Каля пуні, пад павесам, Аўстрыяк рамантуе хамут... Непадалёк ад яго корпаюцца дзеці... Каля будкі па ланцугу ляжыць сабака... Раптам ёп ускочыў і забрахаў у бок вуліцы...
Аўстрыяк аглядваецца...
Па вуліцы да яго хаты пад’язджаюць некалькі падвод, на якіх сядзяць чырвопаармейцы з вінтоўкамі. Некаторыя падводы ўжо загружаныя мяшкамі з зернем. 3 нершай падводы злазяць двое і ідуць у падворак.
Сабака каля будкі брэша па іх...
3 хаты выходзіць жопка Аўстрыяка з грудным дзіцем на руках...
Двое падыходзяць да Аўстрыяка. Адзіп з іх адзеты ў цывілыіую адзежу, другі, відаць, камандзір чырвонаармейцаў. Цывілыіы падае Аўстрыяку паперу:
— Вось вам абавязацельства на харчразвёрстку! Вы павіішы здаць дваццаць пудоў збожжа на данамогу Чырвонай Арміі! Распісвайцесь! — ён падае Аўстрыяку паперу і аловак.
Сабака працягвае брахаць...
Ля хаты застыла жонка з дзіцем...
Змоўклі дзеці, з цікавасцю назіраюць за незнаёмымі людзьмі...
Аўстрыяк спачатку здзіўлепа глядзіць на цывілыіага, потым аглядваецца ў бок жонкі, зіюў глядзіць на паперу і раптоўна ўзрываецца:
— А вось, выкусі! — ён суне цывільнаму пад нос фігу. — У мяпе дзеці! Сам бачыш! Іх карміць трэба! У мяне ў самога столькі няма!
Цывілыіы крыху адступае ўбок:
— Ты, гэта, лягчэй, лягчэй! He з цябе аднаго забіраем! Ува ўсіх бярэм, бо як вось іх карміць трэба! — ён паказвае ў бок чырвонаармейцаў.
— Дык няхай Чырвопая Армія сама пасее і пажне, a не paeye сяляп! Гэта ж колькі трэба было накутаваць на вайне, ды ў палоне, ісці вось да яе ў прымакі. Ірваць кішкі на гэтай запушчапай гаспадарцы, каб апынуцца на зіму жабраком! I што гэта за ўлада настала, як з ёй жыць? Я ж так імкнуўся дадому, а тут аказалася горш, чым па вайне, чым у палопе... Дык там хоць быў вораг, там прымушалі рабіць, нават каралі смерціо. Але там кармілі. А чым я тут накармлю вось іх?
Дзеці спалохапа прыціскаюцца да мацеры. Тая паціху падвывае.
Нават сабака перастаў брахаць і схаваўся ў будку...
Камапдзір, павярнуўшыся ў бок падвод, махнуў рукой.
Чырвонаармейцы сыпанулі ў падворак...
Малюнак размываецца, потым у кадры зпоў узнікае твар Аўстрыяка... У панурым задуменпі ёп ідзе да ямы...
Там, угнуўшы шырокую спіну, размашыста шпурляе рыдлёўкай Мяцельскі... Побач стаіць Камандзір.
Аўстрыяк падыходзіць да ямы:
— Ну, ці хутка вы? — са скрухай пытаецца ён.
— Паснееш! — нядобразычліва буркпуў з ямы Мяцельскі.
Аўстрыяк панура адыходзіць ад ямы, мармыча сабе пад іюс:
— Паспееш! Вам трэба, каб глыбей! Быццам гэта так важпа: глыбока ляжаць у зямлі ці дзе-небудзь валяцца ў кустах. Мёртваму, мусіць, адзін чорт!
Ён прыпыняецца кал Дзеда і Кажухара...
Дзед ціха шэпча паміпалыіую малітву (праваслаўную)...
Кажухар так жа, ледзь чутна, шэпча словы каталіцкай малітвы...
Аўстрыяк неяк рэзка матнуў галавой і пайшоў далей, мармычучы:
Бач, адпяванне самі сабе наладзілі!
Ён ледзь-ледзь стрымліваецца... Падумаўшы, ён садзіцца на белы імшанік, адкідвае полы свайго аўстрыйскага шыняля і сцягвае з адной нагі бот...
Брудная сапрэлая ануча сама раскруцілася на ступні...
Ён бярэ ў рукі карабін, дасылае патрон у патроннік...
Вялікі палец намацвае спускавую скабу... Рашуча ціскае...
У цішы рэзка грымнуў стрэл...
Усе скалануліся... Дзед з Кажухаром...
...Казак...
...Забела...
...Мяцельскі ў яме...
...Валодзька...
...Камандзір крутнуўся ад ямы. Адразу ўсё зразумеў:
He дачакаўся! сказаў ён, і відавочны боль ценем мільгануў на яго схуднелым твары. Забела і ты, Казак, давайце яго сюды.
Тыя, не дужа рашуча, падыходзяць да нерухомага, скурчанага на баку Аўстрыяка. Неяк няўмела, яны падхапілі яго за рукі. Казак хацеў было ўзяць карабін Аўстрыяка, але Забела нецярпліва гыркнуў:
На чорта ён табе!
Яны пацягнулі Аўстрыяка нагамі па доле да ямы...
Мяцельскі працягвае шпурляць рыдлёўкай... Яма значна паглыбела. Мяцельскі капае з нейкай азвярэласцю...
Аднекуль здалёк пачулася трывожнае сакатанне сарокі... Да яе далучаецца другая... Сакатанне становіцца ўсё бліжэй...
Камандзір са злосцю ўглядаецца ў той бок, дзе сакочуць сарокі...
Валодзька падымае з зямлі нейкую палку, бяжыць да сасонніку і шпурляе палку ўгору. Але сарокі толькі пераляцелі на іншыя дрэвы...
Валодзька шукае яшчэ палку, але Камандзір спыняе яго:
He бегай, Валодзя, не трэба...
Валодзька вяртаецца да ямы:
Раскрычаліся на ўвесь лес!
Хай крычаць... Камандзір зірнуў на Валодзьку: У цябе хто-небудзь застаўся?
He... Бацьку яшчэ ўвосень забілі, каля Морачы. Я яго сам і пахаваў на лузе... А маці ўжо гады са тры як памер-
ла. Старэйшая сястра была ў Слуцку, дык яе разам з дачкой малой, Леначкай, бальшавікі вывезлі немаведама куды на ўсход. Муж у яе быў падпаручнік, ротай у нашым батальёне камандаваў, дык яны паспелі адысці за Лань, да палякаў. А тыя ўсіх камандзіраў бальшавікам выдалі, дык яго разам з іншымі ў Слуцку расстралялі. А пра сястру, відаць, дазналіся... Валодзька раптам змоўк, зірнуў на Камандзіра.
Той глядзіць некуды ўбок, быццам не слухае Валодзьку...
Валодзька страпянуўся:
Камандзір, я разам з усімі ваяваў за Беларусь! Я хачу, як усе! голас у яго задрыжэў.
КахМандзір, не гледзячы на Валодзьку, кажа:
Добра, добра, Валодзя, і пайшоў да ямы.
Тым часам Мяцельскі накапаў ужо ладныя кучы жвіру з абодвух бакоў. I калі ён выпрастаўся, каб спіхнуць шапку на патыліцу, у яму скочыў Валодзька:
Дай я...
Мяцельскі неяк няёмка зірнуў на Валодзьку, потым на камандзіра...
Той апускае галаву да долу, адвярнуўся ўбок...
Мяцельскі без ахвоты аддае хлопцу кароткі тронак рыдлёўкі і выбіраецца з ямы...
А Валодзька з імпэтам уганяе рыдлёўку ў жвір і пачынае шпурляць яго ўгору...
Недалёка ад ямы сядзяць Дзед з Кажухаром, ціха размаўляюць. Кажухар, люляючы сваю параненую руку за пазухай, мерна пагойдваецца ад болю і праз слёзы жаліцца Дзеду:
Ну завошта такая доля, скажы? Хіба я... проціў Бога, ці што? Ці супроціў людзей? Каб хоць як-небудзь жыць, дык нельга.
Гэ, чаго захацеў! зласнавата перапыняе яго Дзед. Жыць!
Ну... Жыць і то нельга...
Было. Аджылі. А цяпер ляжам.
Ляжам? Божа мой, божа... Я прагну толькі аднаго скончыць свае пакуты. Усё роўна жыццё спляжана дарэшты. Некалі марыў набыць зямлю, каб зажыць на сваёй гаспадарцы. I, нібы вол, ад зары да зары шыў кажухі, збіраў грошы. Абшыў кажухамі, лічы, такі горад, як Слуцак, а ўся праца абярнулася торбай керанак, на паўпуда солі. Добра, што сын, Уладзя, не глядзі што малады, а ўдаўся разумнейшы за бацьку, не падмануўся на маё рамяство, пайшоў у горад служыць. Можа, чаго і даслужыцца, асабліва калі выб’ецца ў якое начальства ды
паладзіць з бальшавікамі. Бацька во не паладзіў, за тое мне і расплата... Кажухар стогне і круціцца, вочы зусім змакрэлі, і ён ужо не саромеецца той макраты, не выцірае іх.
Дзед быццам бы і не прыкмячае таго, не слухае Кажухара, сядзіць, унурыўшыся нерухомым позіркам у дол...
А Кажухар працягвае:
Божа міласэрны, Маці Царыца Нябесная, не пакінь нас, не адвярніся хоць у гэты астатні час...
Успомніў! зноў зласнавата буркнуў Дзед. Як прыпячэ, тады ўспамінаем. Раней помніць трэба было!
Ды я ці калі забываўся! Я заўжды помніў, маліўся...
А цяпер маліся, не маліся адзін канец!
Ай, божачка ты мой, божачка!
Слухай, перастань ты выць! ужо мякчэй кажа Дзед. У мяне самога душа баліць... У цябе хоць ёсць каму ўспомніць, во сын твой хаця б. А ў мяне... Дзяцей Бог не даў, а жонка... Пабіў я яе, як раз перад паўстаннем. He сказаць, штоб без прычыны... была прычына... Яна баба жаласлівая, заўжды каго-небудзь шкадавала то дзяцей, то суседак, а асабліва каго з радні. Хто бяднейшы. А бяднейшы з усіх у яе малодшы брат Сёмка, дзяцей куча! А сам негаспадарлівы, заўжды з Вялікадня сядзіць без кавалка хлеба. У мяне ў свіронку была прыхавана тарбінка грэчкі, хацеў па вясне засеяць лапік ля сажалкі не ўсё ж душыцца бульбай ды крупнікам. Але во жонка, як мяне не было дома, добра-такі адсыпала з тае тарбіны брату бач, згаладнелі дзеці. Згаладнеюць, вядома, бо трэба працаваць, дбаць пра дзяцей ды гаспадарку, а не лайдачыць паўгода на печы! I вось аддала пуд грэчкі, быццам самой непатрэбна. Ну вось я і даў ёй добрага штурхаля! Яна ўпала, загаласіла на ўсю вёску!.. А тут якраз трэба было збірацца ў полк на фарміроўку. Ну, я ўзяў сякі-ткі харч ды так і пайшоў улегцы. Ну, трэба было? Гары яна гарам, тая грэчка!.. Калі б не такі канец, можа б, яшчэ і павініўся і паладзіў з жонкай... Увогуле, яна ў мяне не злапомная, даравала рознае, не першы раз. Але ўжо не павінішся усё панясеш з сабой. На той свет. I ўсё праз гэтае наша жыццё, спрадвечную галоту! Hi па-людску жыць, і нават не па-людску памерці...