• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 9 Кінасцэнарыі Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 9

    Кінасцэнарыі
    Васіль Быкаў

    Памер: 684с.
    Мінск 2012
    166.37 МБ
    Яны абодва змоўклі...
    Камандзір зірнуў у яму...
    Відаць, што Валодзька прытаміўся, рыдлёўка ледзь-ледзь трымаецца ў руках...
    Камандзір заве:
    Забела! Давай падмяні.
    Забела з яўнаю неахвотай лезе ў яму, бярэ ў Валодзькі рыдлёўку і пачынае без усякага запалу капаць...
    Валодзька выбіраецца з ямы, адыходзіць убок і садзіцца на імшанік...
    Сарок на дрэвах прыбавілася. Яны сакочуць усё болей, бы прадчуваючы тое страшнае, што тут неўзабаве адбудзецца. Іх ужо ніхто не адганяе...
    Да Камандзіра падсаджваецца Казак:
    Вось усе начальнікі казалі, і ты таксама, што да зімы мы пераможам, вернемся дадому, падзелім панскую зямлю і зажывем па-людску, па справядлівасці ды ў згодзе хто б не хацеў. Я б не супраць. Абы ўдалося. На жаль, не ўдалося! He толькі сваёю сямейкай, але і наогул жыць... Ды што ж... Я не разумнейшы за іншых і, канешне, не шчаслівейшы. Калі вось ты, Камандзір, кажаш, што іначай нельга, значыцца, і праўда, нельга. Значыць, нявыкрутка атрымалася. Прыйдзецца паміраць... Але як усе, так і Казак... Вось толькі б паесці чагонебудзь. Перад смерцю...
    Камандзір здзіўлена зірнуў на Казака:
    Паесці?.. і раптам ён зарагатаў: Паесці!...
    Казак спачатку збянтэжана глядзіць на яго, а потым таксама зарагатаў разам з Камандзірам...
    Камандзір гаворыць скрозь смех:
    Паесці!.. Слуцкую турму памятаеш? Чрэзвычайку?
    Казак у адказ матае галавой...
    3 размытага малюнка ўзнікае цёмны падвал...
    Дзверы рэзка расчыняюцца, і ў іх моцна штурханулі нейкага чалавека, адзетага ў афіцэрскі шынель са зрэзанымі гузікамі і хлясцікам, босага. Спатыкнуўшыся, чалавек паваліўся на нечыя целы. Нехта пад ім злосна, па-блатняцку, вылаяўся.
    Прабачце, выціснуў з сябе чалавек у шынялі. Ён неяк узгрэбся на босыя ногі, не ведаючы, куды ступіць ад дзвярэй. Ля яго ног варушыцца чалавек, нешта бурчыць.
    Hi чорта не бачу... кажа чалавек у шынялі, і цяпер мы пазнаём яго. Гэта Камандзір.
    I не ўбачыш. Мы тут, бы краты, адказаў яму нехта глухім шапялявым голасам.
    Вайскоўцы ёсць?
    Наўрад. Будзеш першым, кажа той жа голас.
    I, можа, апошні, буркнуў той, з-пад ягоных ног. Гэта Блатняк
    Хай так, болей бадзёра сказаў Камандзір і апусціўся там, дзе стаяў, плячамі да самых дзвярэй.
    Ягонае з’яўлеіше ў гэтай цеспай, падобнай па катух камеры, відаць, кагось зацікавіла:
    — Адкуль будзеце? — зважліва папытаўся, мяркуючы па ціхманым голасе, немалады чалавек, што мясціўся недзе ў куце.
    — 3 вакзала, — проста адказаў Камапдзір.
    — Го, з вакзала! — нядобразычліва адазваўся Блатняк. — На вакзале япы і бяруць!
    — Чакаў цягніка... — працягвае Камандзір.
    — Ну і дурань! Чакаць па вакзале... Ля семафора трэба чакаць і на хаду садзіцца. Цяпер так робяць.
    — Наўрад ці ў іх ёсць якая заканамернасць, яны ўсюды бяруць! Мяпе, напрыклад, узялі дома. 3 пасцелі падпялі, — сказаў з кутка Пажылы.
    — Яны і з магілы паднімуць, — прашапялявіў недалёкі сусед. — Чэка!
    — Чэка! Гэта табе не царская паліцыя, што спала на хаду, — сказаў Блатпяк. У яго голасе разам з бояззю чулася стоеная павага да ЧК.
    — Ну, не заўжды спала. Бывала, давала і яна дыхту Асабліва на катарзе, — кажа Шапялявы.
    — Хіба што на катарзе... — згаджаецца Блатняк.
    — Такога яшчэ не было ў Расеі! — пакутна загаварыў у куце Пажылы. — Былі смутпыя часы, бязладдзе. Але такога ачмурэішя не было! Бедная, няшчасная Расея...
    — Рэвалюцыя, што ж вы хочаце? — даволі бадзёра шапялявіць іншы. — Рзвалюцыя без ахвяр не бывае.
    — Пайшла япа па хер, твая рэвалюцыя! — рэзка кінуў у адказ Блатняк. — Ад яе адзін сіфіліс, ад вашай рэвалюцыі!
    Шапялявы:
    — He скажы! Калі ёю правілыіа распарадзіцца...
    Блатняк:
    — Хто, хто правільна распарадзіцца?.. Троцкі?.. Ленін?.. Шапялявы:
    — Ат, што ты разумееш?..
    У камеры наступае цішыня...
    Камандзір, абапершыся плячамі да сцяпы, моўчкі слухае гэту спрэчку, нарэшце пытаецца:
    — Даўпо вы тут?
    — Як хто, — адказвае Пажылы ў куце. — Я чацвёрты дзень. Ён во — два, іншыя — хто колькі.
    — Тут доўга не трымаюць! — са значэішем сказаў Блатпяк.
    — Што — адпраўляюць? А куды? — пытаецца Камавдзір.
    — Гэ — куды? Вядома, куды!.. У Гунькін роў! — адказвае Блатняк.
    — Толькі ж, мабыць, павінны хоць дапрасіць, вынесці нейкі прысуд, хай сабе і фармальны, — сказаў Камандзір.
    — Які прысуд? Які прысуд? — гаворыць Шапялявы. — Цяпер могуць і без усякага прысуду, у імя рэвалюцыі!
    Камандзір трохі памаўчаў... Потым кажа, як быццам сам сабе:
    — Вось... прыехаў! А адсюль да маёй станцыі шэсцьдзясят вёрст...
    Пасля нядоўгага маўчання са змроку зноў пачуўся ўпэўнены шапялявы голас:
    — А што ж вы хацелі, грамадзяне? Пралетарыят абараняе сваю ўладу. А кожная ўлада павінна ўмець сябе абараніць!
    — Яно, можа, і так, — не адразу, мякка пагадзіўся Пажылы ў куце. — Тое вядома з часоў Французскай рэвалюцыі. Толькі вы мне скажыце, чаму гэткая неадэкватная абарона? Напрыклад, я не выступаў супраць іхняй улады. Я нейтралыіы чалавек, абывацель.
    — Вы не абывацель! — запярэчыў Шапялявы. — Вы прадстаўнік чужога варожага класа!
    — Ну, добра, я — чужы клас! — памяркоўна сказаў Пажылы. — Вы ж, пэўна, пе чужой клясы чалавек?
    — Затое, я чужой партыі! — адказвае Шапялявы.
    Пажылы:
    — Але ж таксама сацыялісты?
    Шапялявы:
    — Сацыяліст-рэвалюцыянер! Заўважце розніцу!
    Пажылы:
    — Невялікая, аднак, розніца, як я разумею. I тыя, і другія супраць мапархіі.
    Шапялявы:
    — У тэарэтычным сэнсе так. Але ў тактычным — мы як неба і зямля! Мы, эсэры, нязгодны з бальшавікамі.
    Пажылы ўсміхаецца:
    — Даволі сумніцельна...
    Камандзір некаторы час нрыслухоўваецца да іх размовы, потым пытаецца:
    — А за што вас, прабачце, сюды?
    Шапялявы:
    — А ні за што! Выйшла непаразуменне...
    — Гэ, непаразуменне! — нервова заварушыўся ля ног Камапдзіра Блатняк. — У іх непаразумеішяў не бывае. Ім трэба як мага больш шлёпнуць!
    — Шлёшіуць, гэта, канешне, — пагадзіўся Шапялявы. — Можа, толькі спярша пакормяць. ГІавінны ж яны карміць!
    Блатняк:
    — He кормяць і не страляюць! Чакаюць, калі самі ногі выцягнем!
    Шапялявы:
    — Такога царскія сатрапы не даііускалі! Я катаріу прайшоў, ведаю.
    — He кормяць, значыць, трэба думаць, не зацікаўлены ў нашым жыцці! Усё надта лагічна, — уздыхнуў Пажылы.
    — У іх там „япраўка выйшла — аўтамабіль сапсаваўся, — зазначыў Блатняк. — Як адрамантуюць, напэўпа, адразу... У Гунькін роў...
    Тым часам недзе недалёка ў калідоры пачуліся галасы: «Выходзь! Быстра, тваю маць!..» I брыдкая салдацкая лаянка... Падобна, там усчалася тузаніна ці нават бойка... Чуецца тупат шматлікіх ног... Нешта моцна выцяла ў сцяну — аж здрыгапуліся прыхінутыя да дзвярэй плечы Камандзіра... Усе пасцярожана прымоўклі, чакаюць...
    Потым тунат і тузаніна сталі чуваць далей...
    — Цяпер ці не наша чарга... — паныла сказаў Шапялявы.
    Яму ніхто не адказаў, усе маўчаць...
    Пасля маркотнае паўзы першы загаманіў Блатняк:
    — А я, якраз перад тым... Ну, у ранку, як сцапалі, не даеў гуляш... — паведаміў ён, як пра нешта важнае. — Такі быў смачны гуляш!.. Вялікая талерка... А я не даеў, дурань!
    — А я дык галадаў болей! Каб што не даесці, такога не памятаю... Асабліва хлеб... Найлепшы прысмак! — сказаў Шапялявы.
    — Ды і сухар пяблага! Калі з квартай кіпятшо... Ахвіцэр, у цябе там сухарыка не завалялася? — павярнуўся да Камандзіра Блатняк.
    Камандзір усміхнуўся:
    — He завалялася...
    — Трэба было даваць дзёру, я ж казаў! — сцішана буркпуў Блатпяк, звяртаючыся да іпшых. — A то давядуць, што ног пе пацягнеш!.. Калі да таго не стрэльнуць...
    — Я не супраць, — адгукнуўся Шапялявы.
    3 кутка разважна азваўся Пажылы:
    — Вы думаеце, гэта магчыма? Гэта ж вельмі рызыкоўна, мабыць...
    Яму ніхто не адказаў... Зноў наступіла цішыня...
    — А што? Як адчыняць дзверы... Каго прывядуць... — кажа са змроку Шапялявы. — Кінуцца і — за вінтоўку! А тут астатнія...
    — Хто кіпецца? Я чалавек пажылы... Ды суставы хворыя, — сказаў Пажылы.
    — Я б сам кінуўся, — кажа Шапялявы, — ды у мяне рука вывіхнутая. Як вялі, дык білі, сапсавалі руку. Бо ўсё роўна — у расход!.. Чуе мая душа — не даюць есці, значыць — прыгавор!
    Камандзір маўчыць. Ён нешта ўзгадняе ў сабе — прымае рашэнне...
    — Дык вось жа ў нас, вайсковец! — падказвае Блатняк. — Ты ж вайсковец, ага? — звярпуўся ёп да Камапдзіра.
    — Вайсковец...
    — Ахвіцэр?
    — Афіцэр...
    — Дык чаго чакаць? Самы раз будзе! Я ў помач! — кажа Блатняк.
    — Ага, тут трэба, каб усе разам! — па-змоўніцку, ціха, нрашамкаў Шапялявы. — Ламануць — і ў калідор! А там — каму пашанцуе...
    — Калі б паспець... A то могуць на золаку вывесці. Яны заўсёды на золаку возяць! — паведамляе Блатняк.
    Камапдзір моўчкі думае... Нарэшце кажа:
    — Я зразумеў... Але ці ўсе згодны?
    — Я згодны! — лёгка сказаў Блатпяк.
    — Я тожа, — пацвердзіў Шапялявы.
    У куце, чутпа было, трохі паўздыхаў Пажылы.
    — Што ж, калі ўсе парашылі, дык... Адмаўляцца не пахрысціянску будзе. Ужо як-небудзь...
    — Во і добра!.. А ты, маўчун, што? — звяртаецца Шапялявы да кагосьці ў цемры. — Ці ўсё спіш?
    — Я не сплю, — прагучаў з цемры незнаёмы басавіты голас.
    — Дык ты чуў? Ты згодны? — пытаецца Шапялявы.
    — Ды я вось... Бегчы я не магу, во якая справа... — чуецца з цемры.
    — Тады што ж — застанешся? — пытаецца Шапялявы.
    — Мабыць, застануся... — голас з цемры.
    Ноч тым часам, мабыць, нераваліла за поўнач, у сутарэнні памалу рабілася цішэй, галасы за сцяной і ў калідоры патроху глухлі... Стала ціха...
    — Галоўпае — не кормяць! — сказаў Шапялявы. — Значыць, штосьці ўдумалі.
    — А што — тут і дурню вядома! — пагадзіўся Блатняк.
    — А калі ў іх усё ж які іпшы план? — усумніўся Пажылы. — Калі, напрыклад, сапсаваўся аўтамабіль, дык, мабыць жа, пяма і падвозу?
    Шапялявы:
    — Няма падвозу, дык на плячах прынеслі б. У мяшках. Хлеба ці бульбы. А калі тры дні не нясуць, значыць...
    — Зпачыць — Гунькін роў! — перабівае яго Блатняк.
    Камандзір моўчкі слухае... Потым пачынае расціраць схаладзеўшыя босыя ногі...
    Блатпяк паглядзеў па камандзіра, потым звяртаецца ў цемру:
    — Ты, калі пе пабяжыш, аддай боты ахвіцэру! Ён босы!
    — Дык бярыце, — проста пагадзіўся Казак. Трохі пасапеўшы, ён здзёр з пог боты, перадае іх Блатпяку. Той, у сваю чаргу, перадае боты Камандзіру.
    — Во, абувайце!
    — Ну, дзякуй, — кажа Камандзір. Боты вялікія, растаптапыя, і ён лёгка пасунуў іх на свае босыя погі.