• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 9 Кінасцэнарыі Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 9

    Кінасцэнарыі
    Васіль Быкаў

    Памер: 684с.
    Мінск 2012
    166.37 МБ
    — Зпачыцца, перадумалі!.. Мабыць, яшчэ пачакаюць страляць.
    Шапялявы аблізвае пальцы:
    — Пэўне, пачакаюць. Бальшавікі — яны таксама розныя... Па тваёй жа тэорыі...
    — Само сабой... А ты, вучыцель, што думаеш?
    Пажылы моўчкі есць кашу...
    Камандзір, прыкрыўшы вочы, сядзіць ля дзвярэй на шынялі...
    Вельмі хутка яны ўтрох апаражнілі вядзерца і з асалодаю адваліліся плячамі да сцяпы. Падобна, пад’елі... I нават, паспакайнелі... Яны задаволіліся...
    — А я вам скажу, — роздумна зашамкаў Шанялявы. — Тое, што мы паначы ўдумалі, маланадзейна. I авантурна. Так вопытлыя арыштанты не робяць.
    — Абсалютная лухта! — жвава пацвердзіў Блатняк. — Хіба па засыпку. А так, можа, яшчэ...
    — Можа, і абыдзецца, — разважае Шапялявы. — Калі разабрацца, дык мяне і праўда выпадкам узялі. Гэта мой корыш тую купчыху экспрапрыяваў, a пе я. Ну, ды разбяруцца...
    — Дык і са мной, мяркую, разбяруцца. Што я — коптра які? Я чэспы нралетар! А што спекулыіуў трохі, дык за гэта страляць? — размаўляе Блатпяк.
    — Цябе, можа, і не застрэляць, — ціха азваўся Пажылы. — Але ж тут афіцэр...
    Блатняк:
    — Ну і што?
    — А тое, што яго падманулі. — гаворыць Пажылы.
    — А хто, хто яго падмануў? — загарачыўся Блатняк. — Мы самі падмаііуліся! Ну, не кормяць, думалі — шлёішуць! Аж, пэўна, не! Дык што ж нам цяпер — напралом? На злом галавы дзеля ахвіцэра? Тут кожпы сам за сябе...
    — Рызыка павіпна быць апраўданай! — глыбакадумпа прашамкаў Шапялявы.
    Унутры ў Камандзіра штосьці напялася і разам аслабла... Ёп нешта пачаў разумець. Ёп слухае іх моўчкі, і адчуваецца, як ягоная разгублепасць ператвараецца ў маўклівы нутраны гнеў...
    У камеры раптам настала пакутная папружаная цішыпя... У ёй важка і пават злавесна чуецца з-пад акенца:
    — Скаты!
    — Што? — падняўся і сеў на доле Блатняк. — Хто скаты?
    — Вы! — кінуў Казак.
    — Вы чулі? Чаму гэта мы — скаты? — нервова пытаецца Блатняк.
    — Трэба спярша падумаць, чым гаварыць, — пакрыўджапа нрашамкаў Шапялявы.
    Казак неяк пяспрытпа варухнуўся ў шэрым святле з аконца сваёй крутаплечай паставай і зноў схаваўся ў цені...
    — Абзываецца! За афіцэра заступаешся? — прыдзіраецца да Казака Блатняк. — Дык ахвіцэр не крыўдуе! Праўда, ахвіцэр? — ён павярнуўся да Камандзіра.
    Той ва ўнор, не міргнуўшы, гпяўліва паўзіраўся ў твар Блатняка...
    Блатняк нешта адчуў...
    — Ахвіцэр нязгодпы! — аб’яўляе ён урэшце. — Ён згодны з бандытам! Во як! Ведама, дзве коптры!
    — Мала, што скаты! Вы яшчэ і падляцы! — з гпевам сказаў Камапдзір і адвярнуўся да сцяны.
    — Ну, я ж казаў: япы коптрыкі! Бапдыт ды гэты ахвіцэр! — істэрычпа залямантаваў Блатняк. — Іх трэба закласці! У ЧК!
    — А што ўтойваць! Класавыя ворагі — пырскаючы сліпаю з бяззубага рота, гаварыў Шапялявы.
    Перад ім спалохана ўскочыў на калені Пажылы:
    — Ціха вы, ціха! A то ўчуюць... Япы ж усіх нас...
    Але ягоныя ўгаворы толькі раздражнялі не па жарт раззлаванага Блатняка:
    — Што — ціха? Чаму я — ціха? Гэта ён хай ціха! Ёп забойца! А гэты, ахвіцэр! Япы ворагі! А я лаялыіы да савецкай ула-
    ды чалавек! Яны задумалі ўцёкі, ты, пацвярдзі! Хто сабраўся канвой душыць? Хто, ну, скажыце!..
    — Змоўкніце! Што вы робіце! — упрошвае Пажылы.
    Але ягоныя словы паганяюць на Блатняка яшчэ большую злосць:
    — А, і ты? I ты, тожа, за іх? I то, контра, за Бога, проціў рэвалюцыі!
    I тады, з-пад акенца насупраць, неяк марудна, бы перасільваючы ў сабе знямогу, падняўся Казак. Ён босымі пагамі пераходзіць цераз выцягпутыя на падлозе боты Шапялявага... Марудна, але рашуча, ён накіроўваецца да Блатняка...
    Той, учуўшы нядобрае, завішчэў ля парога:
    — He падхадзі! He падхадзі!
    Казак вялізнаю рукой ухапіў яго за грудкі, згроб, пераламіў у паясніцы і паваліў пад сябе долу...
    Шапялявы спалохана адхіснуўся ўбок...
    Пажылы абмёр у нерашучасці...
    Камандзір разумее, што зараз здарыцца нешта кепскае...
    — Стойце! — загадаў ён строга. — Стойце, не трэба!
    — Прыкончу скаціну!..
    — He трэба! Адпусціце! — загадвае Камандзір.
    Раптам залязгаў замок і дзверы рэзка расчыпіліся...
    — У чым справа! Што такое?..
    У дзвярах стаяць двое чэкістаў, не пераступаючы парог.
    — Устаць! Усім устаць!..
    Першы хуценька ўскочыў Шапялявы...
    За ім з натугай падымаецца Пажылы...
    Устае камапдзір...
    Казак у доле з яўнай неахвотай выпускае з рук Блатпяка і таксама, цяжка дыхаючы, узгрэбся на ногі...
    Блатняк застаецца ляжаць, бы сканаў... Але раптам ён залямантаваў, перабіраючы нагамі ў стаптаных, з глінай на сподзе, гамашах:
    — Таварышы чэка, ён бандыт! — паказвае на Казака. — А гэты — ахвіцэр! — паказвае на камандзіра. — Яны ўцячы згаварыліся і ўдушыць мяпе, каб я іх не выдаў! Забярыце іх!.. Бандыта і во — ахвіцэра!..
    — Так!.. Выхадзі! Усе выхадзі! — загадвае адзін з чэкістаў.
    Спачатку ўсе збяптэжыліся, але, раптам, загаварылі адразу разам:
    — Як гэта — выхадзі?.. Мы ні пры чым!.. Гэта япы — контра! У расход іх трэба! — лямаптуюць Блатняк, Шапялявы і Пажылы...
    Чэкіст:
    — Я сказаў: выхадзіць усім! Усе пойдзеце ў расход!
    Камандзір зірнуў на Казака...
    Той усё зразумеў, ледзь прыкметна кіўнуў галавой...
    — Давай! — крыкпуў Камапдзір і кідаецца на чэкістаў... За ім рашуча дзвінуў Казак...
    3 размытага малюпка зноў узпікаюць твары Камандзіра і Казака... Перастае смяяцца Камандзір, за ім Казак.
    — I ўсё з-за паўвядра пярлоўкі! — кажа Камандзір.
    — Ага, — адказвае Казак. — Нажэрліся — і як ракі, назад...
    — Пашанцавала нам тады... А зараз...
    Забела тым часам раўняе дол у яме, потым пачынае мераць крокамі:
    — Раз... два... тры... чатыры... пяць... шэсць... сем... восем... Восем!.. Як раз... Усё! — крычыць ён угору. — Фініта ля камедыя! — кідае рыдлёўку з ямы.
    Камандзір падыходзіць да ямы:
    — Ладна, годзе, — і кліча астатніх: — Усе сюды!
    Усе неяк нясмела, бы баючыся, узлазяць на жвір, бліжэй да ямы...
    Камандзір ціха пытаецца:
    — Хто першы?
    — Першы ўжо ёсць, — сказаў Мяцельскі. — Во, Аўстрыяка...
    — Давай яго сюды! — загадаў Камандзір.
    Разварочваючы ботамі рыхлую кучу, Мяцельскі рашуча падвалаквае распластанае цела Аўстрыяка да ямы, уніз галавой падае яго Забелу. Той пераймае цела, сцягвае з краю ямы і выпроствае яго ў доле. Хоча злажыць рукі Аўстрыяка на грудзях, але тыя ніяк не складваюцца... Тырчаць скурчанымі пальцамі ўгору...
    — Пакінь, не трэба, — кажа Камандзір і дапамагае Забелу выбрацца з ямы.
    Мяцельскі стаіць высока на кучы жвіру:
    — Дык як будзем? Па адным ці ўсе разам?
    — Па адным, — ціха мовіў Камандзір. — 3 нагана...
    — У яме?
    — У яме... Каб меней грукату...
    Камапдзір абводзіць усіх чужым напружапым нозіркам...
    Япы ўсё зразумелі і сціхлі, нават, не дыхалі...
    — Што ж, снадары... Нам ле ўдалося, можа, удасца іншым. Япы пас успомняць. Усё ж, мы не за сябе, пе за сваё, якога ў нас не было. Мы за Беларусь... нашу няшчасную старонку. Прымі, Божа, твае ахвяры...
    Яны ўсе стаяць і маўчаць... Яны чакаюць...
    Камандзір, зглытнуўшы даўкі камяк у набалелым горле, раптам сказаў са знарочыстай строгасцю:
    — Хто першы?
    Выдалася кароцепькая пакутная паўза...
    Мяцельскі кідае са злоспым адчаем:
    — Ат, маць тваю... Давай я... — I, абрушваючы жвір, рашуча скочыў у яму. — Дайце рэвальвер!
    Камандзір расшпіліў на баку кабур, выняў наган і падае Мяцельскаму.
    Той ухапіў яго знізу і рухава выцягваецца побач з Аўстрыякам...
    — Жыве Беларусь!
    — Жыве... — нечакапа слабым голасам азваўся Камандзір, але яго перапыніў глухі рэвальверны стрэл у яме.
    Дзве сарокі з бліжняй бярозы спалохапа пераляцелі далей...
    На зямлі зноў настала пакутная ііаўза... Усе стаяць моўчкі...
    — Ну, хто далей?.. Ты, Зубко? — пяпэўна павярпуўся Камандзір у бок Дзеда.
    Той нерашуча робіць пекалькі крокаў праз жвір, спыняецца:
    — А ружжо?
    — 3 ружжом, братка, — мякка сказаў Камандзір.
    Дзед пеяк грузпа зваліўся ў яму...
    I зноў япы стаяць нерухома, чакаючы...
    Стрэл коратка грукпуў і сціх...
    — Ну? — павярнуўся Камандзір да астатніх. — Ты? — запыталыіа зірнуў ён на Кажухара.
    — Ды я... Калі адважуся... Калі што, дык прыстралі, Камапдзір. Калі што... — і няспрытпа ўссеўшы на край ямы, Кажухар ціха споўз туды...
    Камандзір павярнуўся да астатніх...
    Перад ім стаяць удвох: Казак і Валодзька...
    Казак уважліва зірпуў у вочы Камапдзіра, затым няспешпа, разам з вінтоўкай, лёгка шаснуў у яму, дзе амаль адразу грымнуў стрэл...
    На край ямы ступіў амаль змярцвелы Валодзька...
    — Сулашчык! — гукнуў да яго Камандзір. — Пастой...
    Камандзір падыходзіць да Валодзькі:
    — Табе, Сулашчык, заданне: закапаць, зараўняць! Каб следу піякага не асталося!.. I — жыві!
    Я?
    — Ты, а хто ж... Жыві!.. За нас!.. За бацьку!.. Дай я цябе абдыму!
    Няспрытна, адною рукой, Камандзір нямоцна абняў Валодзьку. Трохі памарудзіў і, густа абрушваючы жвір, зваліўся ў яму...
    Валодзька застаўся стаяць ашаломлены, разгублены... Скалануўся ад неспадзеўкі, калі з ямы пачуўся апошні стрэл...
    I наступае цішыня... Толькі недзе здалёк чуецца сакатанне сарок.
    Валодзька закопвае яму-магілу і плача... Ужо можна было не стрымліваць слёз, саромецца тут не было каго... У яму ён не зірнуў ні разу, ён гроб і гроб рыдлёўкай рыхлы жвір з берагоў...
    На небе з’явіліся цёмныя аблокі... Здалёк пачуўся грукат навальніцы... Пачынаецца дождж...
    Валодзька закідвае галлём тую мясціну, дзе была яма, і з рыдлёўкай у руцэ пацягнуўся па лядзе да лесу...
    Прыпыняецца, размахнуўся і кідае, далёка-далёка ад сябе, рыдлёўку ў густы лес. Апошні раз абярнуўся ў бок, дзе была яма, і зноў цягнецца па лесе...
    Грукат навальніцы становіцца ўсё мацней, мільгаюць маланкі... Усё мацней ідзе дождж...
    А Валодзька ўсё ідзе па лесе... Слёзы на яго вачах перамешваюцца разам з дажджом...
    I над Валодзькам... над лядамі... над лесам... на фоне навальніцы гучыць дыктарскі тэкст:
    «Яны ведалі, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у строй. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя. Як заўжды, масы засталіся ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. Але яны павінны былі пачаць. Для іх было відавочна: тое трэба было колісь зрабіць, раней ці пазней. Без таго, без іхняе безагляднае адвагі, ахвяр і крыві ўся іх нацыянальная справа, бы невылечны сухотнік, асуджана на вялы, задоўжаны скон. Цяпер гэтаму не бываць! Зерне кінута, па вясне ўгрэецца глеба, будуць усходы! Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна! Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэнне, так трэба. Для вольнай радзімы, для гісторыі...»