• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    ых кароў або груп кароў (роднасных груп, якія знаходзяцца на доследзе і г.д.).
    Лактацыйныя крывыя даюць магчымасць аб’ектыўна меркаваць аб характары ўдояў (плаўнае падзенне, скачкі, правалы, пікі і г.д.). Такія лічбавыя і графічныя матэрыялы дапамагаюць вызначыць ступень зніжэння надояў, выявіць прычыны, якія выклікаюць тыя ці іншыя змены ў дынаміцы вытворчасці малака.
    Выяўлена, што ўдой каровы за лактацыю прыкладна на 25% залежыць ад вышэйшага сутачнага ўдою і на 75% — ад характару лактацыйнай крывой. Дзве каровы пры аднолькавых найвышэйшых удоях могуць даць розную колькасць малака за лактацыю. Больш высокаўдойнай будзе карова, у якой пры дасягненні максімуму ўдоі будуць зніжацца павольна пры працяглым захаванні найвышэйшых сутачных удояў. Характар лактацыйнай крывой адлюстроўвае спадчынныя задаткі жывёлы і для кожнай каровы індывідуальны.
    У большасці выпадкаў у кароў праз 5 — 6 дзён пасля ацёлу сутачныя ўдоі павышаюцца і дасягаюць максімуму ў канцы першага або на пачатак другога месяца. Потым велічыня ўдояў на працягу некаторага часу захоўваецца прыкладна аднолькавай. Пры гэтым чым больш працягласць перыяду высокіх удояў, тым больш высокай малочнасцю будзе адрознівацца жывёліна. Далей удой пачынае зніжацца паступова, a да канца лактацыі — больш інтэнсіўна.
    Хуткасць зніжэння сутачных удояў пры дасягненні максімуму залежыць не толькі ад спадчыннасці, але і ад умоў кармлення, перыяду цельнасці, сезона ацёлу, узроўню малочнай прадукцыйнасці і некаторых іншых фактараў. Звычайна высокапрадукцыйныя каровы малочных парод зніжаюць удой на кожны наступны месяц у параўнанні з папярэднім прыкладна на 6%, а нізкапрадукцыйныя — на 9—12%. Часцей усяго зніжэнне сутачных удояў пры дасягненні максімуму не выходзіць за межы 4— 14% у месяц.
    Для характарыстыкі лактацыйных крывых або выраўненасці лактацыі выкарыстоўваюць розныя паказчыкі яе ўстойлівасці: каэфіцыент пастаянства лактацыі; адносіны максімальнага месячнага ўдою да сярэднямесячнага за ўсю лактацыю; адносіны ўдояў за розныя перыяды лактацыі (напрыклад, удою за другія 90 дзён да ўдою за першыя 90; за другую палову лактацыі да ўдою за першую).
    Каэфіцыентам пастаянства лактацыі называецца сярэдняе зніжэнне ўдояў па месяцах лактацыі. Яго і некаторыя аналагічныя паказчыкі вылічваюць рознымі спосабамі.
    1,	Каэфіцыент пастаянства лактацыі (КПЛ) можна вылічыць па формуле
    кпл = У/ + У"5 + ^-6■ 100%,
    Умі + Уч2 + УмЗ
    дзе УмЬ УМ2, ••• — удоі за першы, другі і г.д. месяцы лактацыі, кг.
    Пры ўраўнаваных удоях каэфіцыент пастаянства лактацыі складае 97 — 99%, а калі яны хутка зніжаюцца — 75 — 78%.
    2.	Пры вылічэнні каэфіцыента пастаянства лактацыі за 100% бяруць удой за першы месяц, а ўдой кожнага наступнага месяца, пачынаючы з другога, выражаюць у працэнтах ад удою папярэдняга месяца (удой другога месяца ў працэнтах ад удою першага, удой трэцяга месяца ў працэнтах ад удою другога і г.д. да ўдою восьмага месяца ўключна, які выражаецца ў працэнтах ад удою сёмага месяца). Удой дзевятага і наступных месяцаў лактацыі пры вылічэнні каэфіцыента пастаянства да ўвагі не прымаюць, бо ён значна зніжаецца пад уздзеяннем цельнасці. Потым атрыманыя паказчыкі кожнага месяца падсумоўваюць і дзеляць на агульны іх лік (уключаючы першы), каб знайсці сярэднюю велічыню, якая і характарызуе пастаянства ўдою за лактацыю ў дадзенай каровы.
    3.	У гэтым выпадку за 100% бяруць найвышэйшы ўдой за які-небудзь месяц лактацыі (ён можа быць другім, трэцім, рэдка чацвёртым), наступны за ім воілічваюць у працэнтах, потым за 100% бяруць удой наступнага за найвышэйшым, a наступны выражаюць у працэнтах ад удою папярэдняга.
    Напрыклад, у каровы Майкі 770 найвышэйшы ўдой (650 кг) быў на другім месяцы лактацыі, за трэці месяц ад яе было надоена 620 кг, за чацвёрты — 580 кг і г.д. Пры вылічэнні каэфіцыента пастаянства лактацыі за 100% прымаюць 650 кг, a 620 кг выражаюць у % да гэтага ўдою; потым за 100% бяруць удой за трэці месяц (620 кг), а ўдой за чацвёрты (580 кг) выражаюць у % да яго і так па ўсіх месяцах лактацыі, за выключэннем тых, якія папярэднічалі найвышэйшаму месячнаму ўдою. Атрыманыя паказчыкі падсумоўваюць і дзеляць на колькасць месяцаў, якія выкарыстаны пры апрацоўцы, уключаючы месяц, калі быў найвышэйшы ўдой. Чым бліжэй паказчык каэфіцыента пастаянства лактацыі да 100%, тым устойлівей лактацыя каровы.
    4.	Устойлівасць удояў характарызуе каэфіцыент пастаянства лактацыі, вызнач'аны па формуле
    КПЛ =	• 100%,
    ву ■ д
    дзе Уф — фактычны ўдой за лактацыю, кг; Ву — вышэйшы сутачны ўдой, кг; Д — колькасць дзён лактацыі.
    Каэфіцыент пастаянства лактацыі ў кароў з ураўнаванай лактацыяй складае 70% і больш, у кароў, удоі якіх рэзка зніжаюцца, — 50% і менш.
    Улічваючы пэўную залежнасць велічыні ўдою за лактацыю ад характару лактацыйнай крывой, пры адборы кароў аддаюць перавагу тым жывёлам, якія маюць устойлівую лактацыйную дзейнасць у спалучэнні з доўгім перыядам высокіх сутачных удояў. Такія каровы перадаюць у спадчыну высокую малочнасць, адрозніваюцца моцнай канстытуцыяй і пры развядзенні добра перадаюць гэтыя якасці патомству.
    Пры ацэнцы кароў па малочнай прадукцыйнасці часта выкарыстоўваюць каэфіцыент малочнасці (КМ). Яго вылічваюць па формуле
    км-^іж,
    дзе У — удой за ўсю лактацыю, кг; ЖМ — жывая маса каровы, кг.
    Добрай малочнай каровай лічыцца тая, у якой удой у 8 — 10 разоў перавышае яе жывую масу. У кароў малочнага напрамку прадукцыйнасці на кожныя 100 кг жывой масы павінна прыпадаць не менш 800—1000 кг малака, у малочна-мясных парод — 650 — 750 кг, а у мясных — толькі 500 — 600 кг.
    Згодна з дзеючай інструкцыяй ацэнку кароў па малочнай прадукцыйнасці праводзяць па колькасці малочнага тлушчу (кг) на аснове ўліку ўдою, утрымання тлушчу ў малацэ за 305 дзён або ўкарочаную (не менш 240 дзён) закончаную лактацыю. Ацэнка кароў па малочнай прадукцыйнасці за 305 дзён лактацыі зручная таму, што кожная карова ў нармальных умовах выкарыстання прыносіць кожны год па цяляці, знаходзіцца перад ацёлам у сухастойным перыядзе каля 60 дзён і фактычна працягласць яе лактацыі складае каля 305 дзён.
    Пяршачак ацэньваюць з улікам іх узросту да ацёлу па колькасці малочнага тлушчу за закончаную лактацыю, кароў другога ацёлу і старэй — за тую лактацыю, якая дазваляе аднесці іх да болып высокага баніціровачнага класа. Для пяршачак, якія ацяліліся ва ўзросце старэй 30 мес, патрабаванні да ўдою павышаюцца на 10%.
    Пяршачак з незакончанай і закончанай (менш 240 дзён) лактацыямі ацэньваюць па шкале банітавання маладняку.
    Племянныя якасці малочных кароў звычайна ацэньваюцца па ўдою за лепшую лактацыю, а таксама ўлічваецца пажыццёвая прадукцыйнасць. Гэты паказчык характарызуе канстытуцыйную моц і даўгавечнасць кароў.
    Самастойная падрыхтоўка да заняткаў.
    1.	Успомніце дакументы па ўліку малочнай прадукцыйнасці і парадак іх афармлення.
    2.	Уясніце метады ўліку, тэхніку вылічэння асноўных паказчыкаў і ацэнку кароў па малочнай прадукцыйнасці.
    Заданні для самастойнай работы.
    Заданне 1. Запоўніце акт кантрольнай дойкі (форма № 4-мол) звесткамі, сабранымі ў перыяд праходжання вытворчай практыкі (табл. 36).
    Табліца 36. Акт №
    па
    кантрольнай дойкі
    	199
    г.
    Мянушка каровы
    Інвен-
    тарны №
    Надоена малака, кг
    даенне
    II даенне
    III даснне
    усяго за суткі
    Якасць малака
    № пробы
    утрыманне тлушчу, %
    утрыманне бялку,
    з “
    Заданне 2. Выкарыстоўваючы дадзеныя табл. 37, разлічыце ўдой за лактацыю на аснове штодзённага, штодэкаднага і штомесячнага ўліку.
    Заданне 3. Параўнайце паміж сабой тры метады ўліку надоенага малака: штодзённы, штодэкадны і штомесячны. Вызначце розніцу (кг, %) паміж фактычным удоем за лактацыю, які атрыманы пры штодзённым уліку і вылічаны па дадзеных штодэкадных і штомесячных (15 чысла) кантрольных даенняў (табл. 37).
    Заданне 4. Вызначце ўдой на 1 фуражную карову за месяц па наступных дадзеных.
    На працягу месяца (31 дзень) ад кароў малочна-таварнай фермы атрымана 86,5 т малака. На пачатак месяца ў статку налічвалася 177 кароў. На працягу месяца выбылі: 5 чысла 3 галавы, 28-га — 5 галоў; паступіла з другіх ферм 6 галоў: 2 галавы — 10 чысла, 4 — 25 чысла. Ацялілася нецеляў: 8 чысла — 3 галавы, 17 чысла — 2 галавы і 29 чысла — 2 галавы. Усе яны пераведзены ў каровы ў дзень ацёлу.
    Заданне 5. Вызначце ўдой на 1 фуражную карову за каляндарны год на аснове наступных дадзеных.
    Колькасць кароў	на ферме складала, галоў: на 1.01	—	192,
    1	.02 -	192,	1.03	-	194, 1.04 185, 1.05 188, 1.06	-	190,
    1	.07 -	187,	1.08	-	190, 1.09 192, 1.10 192, 1.11	-	198,
    1	.12 —	198,	1.01	—	200. За год было надоена 95,2 т малака.
    Табл і ца 37. Удой кароў чорна-пярэстай пароды за лактацыю
    Заданне 6. Разлічыце ўдой на сярэднегадавую фуражную і дойную карову па дадзеных табл. 38.
    Заданне 7. Па дадзеных кантрольных удояў (форма № 4-мол) запоўніце неабходнымі звесткамі табл. 39. Вызначце велічыню ўдою, сярэдні працэнт тлушчу і колькасць малочнага тлушчу па месяцах лактацыі, за ўсю лактацыю і за першыя 305 дзён.
    Табліца 38. Велічыня ўдояў і ўзнаўленчая здольнасць кароў
    №
    Дата паступлсння ў гаспадарку
    Ацёл па ліку
    Дата
    Колькасць кормадзсн
    Колькасць дойных дзён
    Удой за каляндарн ы год, кг
    
    
    
    ацёлу
    запусКУ
    выбыцця
    
    
    
    1
    101.19
    3
    19.01
    8.11
    —
    
    
    5519
    2
    — —
    1
    20.02
    19.12
    —
    
    
    3642
    3
    — —
    2
    27.01
    21.11
    —
    
    
    4549
    4
    — —
    2
    4.01
    2.11
    —
    
    
    3723
    5
    — —
    3
    11.02
    —
    10.10
    
    
    3813
    6
    — —
    2
    22.01
    —
    18.11
    
    
    4910
    7
    — —
    1
    9.01
    13.11
    —
    
    
    3453
    8
    — —
    3
    1.03
    25.12
    —
    
    
    4730
    9
    — —
    3
    10.02
    —
    9.11
    
    
    3527
    10
    — —
    2
    10.02
    —
    25.11
    
    
    3392
    11
    — _
    3
    1.03
    —
    —
    
    
    4350
    12
    — —
    1
    4.02
    30.10
    —
    
    
    3655
    13
    — —
    3
    28.02
    —
    —
    
    
    5471
    14
    — —
    2
    2.04
    —
    12.11
    
    
    3330
    15
    — —
    3
    1.02
    23.11
    —
    
    
    5310
    16
    
    3
    5.03
    —
    —
    
    
    4856
    17
    25.01
    1
    10.02
    25.11
    —
    
    
    3047
    18
    7.03
    2
    12.04
    —
    —
    
    
    3480
    19
    10.01
    1
    21.01
    22.12
    —
    
    
    2936
    20
    23.02
    3
    1.04
    —
    2.11
    
    
    3544
    Усяго:
    1.	Колькасць сярэднегадавых фуражных кароў		
    2.	Удой на сярэднегадавую фуражную карову	
    3.	Колькасць дойных кароў	
    4.	Удой на дойную карову (у сярэднім)	
    5.	Удой на карову-пяршачку	
    6	Удой на дойну