Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
нуемага года Ваза 774 будзе на чацвёртым месяцы лактацыі. Пры планавым удоі 4000 кг малака за лактацыю сярэднясутачны ўдой у студзені складзе 15,3 кг (табл. 48). Зыходзячы з гэтага, ад Вазы 774 у студзені можна атрымаць 474 кг малака (15,3 кг х 31 дзень). Такім жа чынам разлічваюць удой за наступныя 6 мес незакончанай лактацыі, якая пачалася ў мінулым годзе. У лютым (пяты месяц лактацыі), напрыклад, удой за месяц складзе 395 кг (14,12,8), у сакавіку — 403 (13 • 31), у красавіку — 354 (11,8 • 30), у маі, чэрвені і ліпені (10-ы месяц лактацыі), адпаведна, 329 (10,631), 276 (9,2 • 30) і 229 кг (7,4 • 31).
Улічваючы, што працягласць лактацыі складае 10 мес, Ka-
рова Ваза 774 у ліпені закончыць лактацыю, а ў жніўні і верасні будзе знаходзіцца ў сухастоі. Падсумоўваючы велічыні ўдояў за месяцы лактацыі, вызначаюць удой за мінулую (першую) лактацыю (4040 кг).
Далей методыка планавання ўдояў аднолькавая для ўсіх кароў. Магчымы ўдой за наступную лактацыю вылічваюць шляхам множання ўдою за папярэднюю лактацыю на паправачны каэфіцыент, які звязаны з узростам каровы.
Для больш дакладнага планавання паправачныя каэфіцыенты неабходна разлічваць па фактычных дадзеных статка, для кароў якога плануюцца ўдоі. Напрыклад, трэба разлічыць паправачны каэфіцыент для вызначэння магчымага ўдою каровы двух ацёлаў за трэцюю лактацыю. Для гэтага сярэдні ўдой кароў статка за трэцюю лактацыю (напрыклад, 4740 кг малака) дзеляць на ўдой гэтых жа кароў за другую лактацыю (4386 кг) і атрымліваюць паправачны каэфіцыент, які роўны 1,081 (4740 : 4386 = 1,081).
Пры адсутнасці фактычных дадзеных для вызначэння магчымага ўдою за наступную лактацыю можна кіравацца змяненнямі ўдояў кароў з узростам (у працэнтах) у параўнанні з папярэдняй лактацыяй (табл. 49).
Табліца 49. Змяненні ўдою кароў у наступную лактацыю ў параўнанні з папярэдняй, %
Лактацыя
2:1
3:2
4:3
5:4
6:5
7:6
8:7
9:8
10:9
+ 13,3
+8,2
+3,2
2,1
2,0
0
0
-4,0
-6,0
(+10
(+8)
(+5)
(+4)
(+3)
(0)
(0)
(-4)
(-6)
Напрыклад, ад каровы Вазы 774 за першую лактацыю надоена 4040 кг малака. Для вызначэння яе магчымага ўдою за другую лактацыю неабходна фактычны ўдой за першую (4040 кг) павялічыць на 13,3% (537 кг). Магчымы ўдой каровы Вазы 774 за другую лактацыю складзе 4577 кг (4040 + 537).
Вызначаны такім чынам планавы ўдой за наступную лактацыю размяркоўваюць (з улікам дадзеных табл. 47) па месяцах лактацыі. Калі карова ацялілася ў першай палове месяца, то ёй плануюць удой на поўны месяц. Для кароў, якія ацяліліся пасля 15 чысла, план удояў складаюць з наступнага месяца. Магчымы гадавы ўдой кожнай каровы павінен быць'. роўным суме ўдояў за каляндарныя месяцы года.
Ад кароў, якіх намецілі да выбракоўкі, надой плануюць зыходзячы з дасягнутага ўзроўню без надбаўкі на ўзрост.
Пры вызначэнні мяркуемага ўдою пяршачак трэба ўлічваць іх паходжанне, тэрміны пачатку гаспадарчага выкарыстання, узровень удояў кароў-пяршачак за папярэднія гады.
Часам для вызначэння ўдою пяршачак з незакончанай лактацыяй выкарыстоўваюць каэфіцыенты. Фактычны ўдой за першыя 5 мес лактацыі памнажаюць на 1,6; за 6 мес — на 1,3; за 7 мес — на 1,2; а ўдой за 8 — 9 мес — на 1,1. Удой для пяршачак неабходна планаваць на ўзроўні сярэдняга або не ніжэй за 80% ад удою па статку.
Сума ўдояў усіх кароў па месяцах года будзе планавым заданнем для канкрэтнай групы, замацаванай за даяркай, a далей — для фермы або комплекса.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Вывучыце методыку планавання ўдояў пры індывідуальным раздоі кароў.
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Распрацуйце індывідуальны план удояў для кароў на аснове наяўных звестак (табл. 50), кіруючыся методыкай, календаром цельнасці (табл. 46) і размеркаваннем удояў па месяцах лактацыі (табл. 48).
Т a б л і ц a 50. Планаванне індывідуальных удояў кароў
№ п/п
Мянушка, інд. №
Узрост у ацёлах
Дата
апошняга ацёлу
плённага асемянення
чаканага
ацёлу
запуску
1
2
3
4
5
6
7
1
Ваза 774
1
5.10
25.12
30.09
1.08
2
Прыма 388
2
1.10
19.12
24.09
25.07
3
Аза 14
3
2.02
2.04
6.01
7.11
4
Рама 930
4
10.02
16.04
20.01
19.11
5
Тара 862
5
17.03
10.05
13.02
15.12
Працяг табл. 50
№ п/п
Месяцаў лактаЦЫІ 3 дня ацёлу на 1.01
Удой (кг) па месяцах лактацыі з дня ацёлу (сярэднясутачны, за месяц)
Надоена малака за апошнюю лактацыю на 1.01, кг
1 (кастрычнік)
2 (лістапад)
3 (снежань)
8
9
10
11
12
1
3
17,6 528
17,8 534
16,7 518
1580
2
3
24,8 769
25,0 750
23,4 725
2244
3
—
— —
— —
— —
—
4
—
— —
— —
—
5
—
— —
— —
— —
—
№ п/п
Удой, кг
Змяненне ўдою (+) у наступную лактацыю ў параўнанні з папярэдняй
Магчымы ўдой за наступную лактацыю, кг
за перыяд, які застаўся да канца лактацыі
за ўсю папярэднюю лактацыю
%
кг
13
14
15
16
17
1
2460
4040
13,3
537
4577
2
3
—
6842
4
—
7500
5
—
7170
Працяг табл. 50
№ п/п
Удой па месяцах года, кг
Удой за год, кг
01
02
03
04
05
06
07
08
09
10
11
12
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
1
474
395
403
354
329
276
229
сух
сух
2
3
4
5
Літаратура
1. Бегучев А.П. Формнрованнс молочной нродуктавностн крупного рогатого скота. — М.: Колос, 1969. — 328 с.
2. Борйсенко Е.Я., Баранова К.В., Лйсйцын А.П. Практнкум по разведенню сельскохозяйственных жнвотных. — М.: Колос, 1984. — 256 с.
3. Мзйлов Ю.С. Практнкум по скотоводству. — М.: Агропромнздат, 1988. 216 с.
4. Красота В.Ф., Лобанов В.Т., Джапарйдзе Т.Г. Разведенне сельскохозяйственных жнвотных. — М.: Агропромнздат, 1990. — 463 с.
5. Кугенев П.В. Лабораторно-практнческне занятня по скотоводству, молочному н мясному делу. — М.: Агропромнздат, 1976. — 184 с.
6. Скотоводство / А.П.Бегучев, Т.Н.Безенко, Л.Г.Боярскнй н др.; Под ред. Л.К.Эрнста — М.: Агропромнздат, 1992. — 543 с.
Т э м a IV.
МЯСНАЯ ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ ЖЫВЁЛЫ
Занятак 12. УЛІК I АЦЭНКА МЯСНОЙ ПРАДУКЦЫЙНАСЦІ ЖЫВЁЛЫ
Мэта заняткаў. Пазнаёміцца з асноўнымі паказчыкамі, метадамі ўліку і ацэнкі мясной прадукцыйнасці жывёлы і якасці ялавічыны. Набыць практычныя навыкі ў вызначэнні ўкормленасці жывёлы, уліку і вылічэнні асноўных паказчыкаў мясной прадукцыйнасці.
Дапаможнікі і абсталяванне. Малюнкі жывёлы з абазначэннем чарговасці тлушчаадкладання і шчупаў для вызначэння ўкормленасці буйной рагатай жывёлы; ГОСТ 5110 — 55; ведамасць узважвання жывёлы (форма № 98); дадзеныя аб жывой масе і прамерах складаў цялушак і кароў; дапаможная табліца для вызначэння жывой масы жывёлы па прамерах; халаты; жывыя аб’екты; мікракалькулятары.
Метадычныя ўказанні. Мясная прадукцыйнасць характарызуецца колькаснымі і якаснымі паказчыкамі. Колькаснымі паказчыкамі з’яўляюцца: жывая маса жывёліны, валавы і сярэднясутачны прырост жывой масы, забойная маса, забойны выхад, маса і выхад тушы, маса ўнутранага тлушчу (сальніка — тлушчавага адкладу, які высцілае брушную поласць, калянырачнага тлушчу і тлушчу, атрыманага пры апрацоўцы кішак) і маса субпрадуктаў (прыдатных да ежы ўнутраных органаў, галавы, хваста, ніжніх канечнасцей, вымя).
Якасць мяса характарызуецца марфалагічным, сартавым (суадносіны па масе мяса розных сартоў) і хімічным саставам, каларыйнасцю і арганалептычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца таксама такія паказчыкі, як суадносіны паміж мышцамі і касцямі і размеркаванне тлушчу ў тушы.
Мясную прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы ўлічваюць і ацэньваюць пры жыцці шляхам агляду, абмацвання, узважвання, вымервання, а пасля забою — па выхаду і якасці атрыманага мяса.
Пры аглядзе звяртаюць увагу на форму цела, развіццё мускулатуры, касцявыя выступы (асцістыя адросткі пазванкоў, рэбры, маклокі, лапаткі і інш.). Акругласць тулава, згладжанасць касцявых выступаў звычайна паказваюць на добрае развіццё мускулатуры і наяўнасць падскурных тлушчавых адкладаў. Гэтыя прыметы звязаны з мясной прадукцыйнасцю жывёлы і дазваляюць зрабіць вывад аб яе мясных якасцях.
У працэсе абмацвання вызначаюць развіццё мышачнай
Мал. 22. Паслядоўнасць тлушчаадкладання на тулаве буйной рагатай жывёлы.
тканкі і падскурных адкладаў тлушчу, на аснове чаго мяркуюць аб укормленасці і здольнасці жывёлы да адкорму. Укормленасць — гэта ступень развіцця мышачнай і тлушчавай тканак.
Укормленасць жывёлы пажыццёва вызначаюць па целаскладу, развіццю мышачнай тканкі і адкладанню падскурнага тлушчу (пасля забою прымаецца пад увагу адкладанне тлушчу ў поласці цела на ўнутраных органах і паміж мышцамі).
Развіццё мышачнай тканкі ацэньваюць па акругласці тулава, напоўненасці сцёгнаў і рйльефнасці касцей шкілета. Мышцы абмацваюць на сцёгнах, крыжы, у вобласці паясніцы, спіны і падгрудка (сакалку), звяртаючы ўвагу на іх масіўнасць, аб’ём і пругкасць. Закругленасць контураў цела і пругкасць прамацваемых тканак сведчаць аб ступені развіцця мускулатуры: добрая, здавальняючая, нездавальняючая.
Ступень тлушчаадкладання вызначаюць прамацваннем у жывёлы пэўных месц, дзе запашваецца тлушч. Такія месцы называюць шчупамі. Існуе пэўная чарговасць адкладання тлушчу на розных частках цела (мал. 22).
Падскурныя тлушчавыя адклады (невялікія астраўкі) узнікаюць спачатку на задняй частцы цела; з павышэннем укормленасці ўчасткі тлушчавай тканкі разрастаюцца, узбагачаюцца тлушчам, зліваюцца, утвараюць суцэльны слой (паліў), які нераўнамерна пакрывае цела, распаўсюджваючыся з задняй часткі тулава на сярэднюю і пярэднюю.
Тлушчавыя адклады прамацваюць пальцамі і далонню. Для даследавання асобных участкаў цела выкарыстоўваюць прыёмы прамацвання і ўлічваюць, што на участку з падскур-
нымі тлушчавымі адкладамі скура больш рухомая, утварае неаднолькавыя па таўшчыне і кансістэнцыі складкі, якія хутка знікаюць. Прамацванне тлушчавых адкладаў пачынаюць з левага боку жывёлы ў пэўнай паслядоўнасці: перад машонкай у быкоў (перад вымем на жываце ў кароў), ля каленнай складкі, ля асновы хваста і на сядалішчных буграх, на крыжы, у вобласці маклокаў, на рэбрах і г.д. У апошнюю чаргу.прамацваюць на пярэдняй частцы грудзей, на горле, на хамутовай частцы, на шыі, ззаду лакцявога сустава і за вушамі. Наяўнасць тлушчаадкладання на частках цела, дзе тлушч назапашваецца ў апошнюю чаргу, сведчыць аб лепшай укормленасці жывёлы.
Вызначэнне тл