Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
шчаадкладання ў жывёлы распачынаюць з абмацвання асновы хваста (ад першага хваставога пазванка да сядалішчнага бугра). Гэтую частку цела прамацваюць адначасова з двух бакоў хваста, націскаючы вялікім пальцам супраць хваста.
ГІрамацванне ў месцы бакавых складак задняй пахавіны праводзіцца з абодвух бакоў, для чаго ўсярэдзіну пахавіны ўводзяць чатыры пальцы, а вялікім пальцам, які знаходзіцца звонку, праводзяць ззаду і ўперад. Таўшчыню мышачнай тканкі прамацваюць над папярэчнымі адросткамі паяснічных пазванкоў і пад імі. Для гэтага правую руку кладуць справа на паясніцу і, уціскаючы вялікі палец з боку галоднай ямкі пад мышачны слой, вызначаюць шчыльнасць мускулатуры, якая сведчыць аб ступені яе развіцця.
Для вызначэння адкладання тлушчу каля рэбраў кладуць руку з сагнутымі пальцамі на бок жывёлы і вялікім пальцам прыціскаюць злучальную тканку са слоем тлушчу. Тлупгчавыя адклады каля сярэдняй часткі рэбраў сведчаць аб значным развіцці тлушчавага паліва амаль па ўсяму целу. Маклакі прамацваюць, захопліваючы іх часткі, якія найбольш выступаюць, паміж вялікім і астатнімі пальцамі. Прамацванне каля лапаткі праводзіцца ззаду і зверху яе, а ў вобласці сэрца — супраць сэрца вышэй лакцявога сустава з абодвух бакоў цела рукамі так, каб тыльны бок кісці быў звернуты да горла, a вялікі палец націскаў у напрамку да грудной косці. Прамацванне грудзіны дазваляе зрабіць вывад не толькі аб ступені тлушчавых адкладаў, але і аб ступені развіцця мышачнай тканкі.
Падскурныя тлушчавыя адклады на маклаках, паясніцы, скразным слоем на рэбрах, ззаду і ўперадзе лапатак, на шыі назіраюцца толькі пры вельмі высокай ступені ўкормленасці, а тлушчавыя адклады, якія накрываюць толькі алошнія два
рабры, характарызуюць ніжэйшую мяжу вышэйшай укормленасці. Больш дакладна ўкормленасць жывёлы можна вызначыць пасля забою па якасці тушы.
Пры зняцці з адкорму і адпраўцы жывёлы на забой папярэдне ў гаспадарцы ўстанаўліваюць катэгорыю ўкормленасці шляхам агляду і прамацвання асобных частак цела ў той паслядоўнасці, у якой адкладваецца падскурны тлушч (мал. 22).
Пры жыцці жывёлы ўкормленасць вызначаюць на аснове патрабаванняў ГОСТу 5110 — 55 “Буйная рагатая жывёла для забою. Вызначэнне ўкормленасці” ў залежнасці ад полу і ўзросту. Згодна гэтаму ГОСТу буйная рагатая жывёла, прызначаная на забой, падзяляецца на 4 полаўзроставыя групы: I група — валы і каровы; II група — быкі (бугаі); III група — маладняк (незалежна ад полу) ва ўзросце ад 3 мес да 3 гадоў; IV група цяляты ва ўзросце ад 14 дзён да 3 мес, незалежна ад полу.
Па ступені ўкормленасці каровы, валы і маладняк падраздзяляюцца на тры катэгорыі — вышэйшую, сярэднюю і ніжэйсярэднюю, а быкі і цяляты — на дзве: першую і другую. Жывёлу, якая не адпавядае патрабаванням ніжэйсярэдняй укормленасці або другой катэгорыі, адносяць да худой.
Катэгорыі ўкормленасці валоў і кароў. Вышэйшая ўкормленасць характарызуецца наяўнасцю добра развітай мускулатуры, акруглымі формамі тулава, акругласцю маклакоў і сядалішчных бугроў, лапаткі злёгку прыметныя, сцёгны добра напоўненыя, асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў не выступаюць. Адкладанне падскурнага тлушчу добра прамацваецца каля асновы хваста, на сядалішчных буграх, маклаках, рэбрах, як мінімум, на двух апошніх. Шчуп добра выпаўнены, дастаткова важкі і пруткі. У валоў машонка павялічаная і пруткая навобмацак, у кароў пярэднія долі вымя шчыльныя і пруткія.
Сярэдняя ўкормленасць характарызуецца пасрэдна развітай мускулатурай, некалькі вуглаватай формай тулава, лапаткі выдзяляюцца, сцёгны злёгку падцягыутыя, асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў, сядалішчныя бугры і маклакі выступаюць, але не рэзка. Адклады падскурнага тлушчу прамацваюцца ля асновы хваста і на сядалішчных буграх, шчуп выпаўнены слаба. Машонка ў валоў слаба запоўненая тлушчам, падцягнутая, зморшчаная, пры абмацванні мяккая.
Ніжэйсярэдняя ўкормленасць — мускулатура развіта нездавальняюча, формы тулава вуглаватыя, лапаткі прыметна выдзяляюцца, сцёгны плоскія, падцягнутыя. Асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў, маклакі, сядалішчныя
бугры прыметна выступаюць. Адклады падскурнага тлушчу могуць прамацвацца ў выглядзе невялікіх участкаў на сядалішчных буграх і паясніцы або зусім адсутнічаюць. У валоў машонка падцягнутая, зморшчаная, без тлушчавых адклаДаў.
Катэгорыі ўкормленасці быкоў (бугаёў). Першая катэгорыя — формы тулава акруглыя, паясніца, зад, спіна, грудзі дастаткова шырокія. Косці шкілета не выступаюць. Мускулатура добра развітая, сцёгны і лапаткі напоўненыя.
Другая катэгорыя — формы тулава некалькі вуглаватыя. Грудзі, спіна, паясніца і зад недастаткова шырокія. Мускулатура развітая здавальняюча, косці шкілета і лапаткі выступаюць, сцёгны злёгку падцягнутыя.
Катэгорыі ўкормленасці маладняку. Вышэйшая ўкормленасць — формы тулава акруглыя, што абумоўлена добра развітай мускулатурай; лапаткі, паясніца, зад і сцёгны добра напоўненыя; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў не выступаюць. Адклады падскурнага тлушчу нязначныя, прамацваюцца галоўным чынам ля асновы хваста, на сядалішчных буграх, шчупе. У бычкоў-кастратаў памяркоўнае напаўненне тлушчам машонкі.
Сярэдняя ўкормленасць — мышцы развіты здавальняюча, формы тулава недастаткова акруглыя, вуглаватыя; асцістыя адросткі пазванкоў злёгку выступаюць, сцёгны не падцягнутыя. Адклады тлушчу каля асновы хваста могуць не прамацвацца.
Ніжэйсярэдняя ўкормленасць — формы тулава вуглаватыя; карак, асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў, сядалішчныя бугры і маклакі выступаюць. Мускулатура развіта нездавальняюча. Адклады падскурнага тлушчу не прамацваюцца.
Катэгорыі ўкормленасці цялят. Першая катэгорыя — цяляты-малочнікі жывой масай не менш 30 кг, слізістыя абалонкі вачэй бёлага колеру; дзясны — белага або белавата-ружовага колеру; губы і паднябенне — белага або злёгку жаўтаватага колеру. Мускулатура развіта здавальняюча. Асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў злёгку прамацваюцца. Шэрсць кароткая, гладкая, з характэрным бляскам.
Другая катэгорыя — цяляты, якія атрымлівалі падкормку. Слізістыя абалонкі вачэй, губ, дзясен — чырванаватага колеру. Мускулатура развіта менш здавальняюча; асцістыя адросткі пазванкоў некалькі выступаюць.
У адпаведнасці з ГОСТам 5110 — 55 тушы валоў і кароў,
а таксама маладняку буйной рагатай жывёлы падзяляюць на тры катэгорыі ўкормленасці: вышэйшую, сярэднюю і ніжэйсярэднюю, а тушы быкоў (бугаёў) і цялят — на дзве катэгорыі: першую і другую.
Тушы валоў і кароў: вышэйшай укормленасці — мышцы развіты добра, лапаткі і сцёгны напоўненыя, асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў не выступаюць, падскурны тлушч пакрывае тушу ад лапатак да сядалішчных бугроў з нязначнымі прасветамі;
сярэдняй укормленасці — мышцы развіты здавальняюча, сцёгны злёгку падцягнутыя; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў, сядалішчныя бугры, маклакі і лапаткі выдзяляюцца не рэзка; падскурны тлушч пакрывае тушу ад восьмага рабра да сядалішчных бугроў са значнымі прасветамі; адклады тлушчу ў выглядзе невялікіх участкаў ёсць на шыі, лапатках, пярэдніх рэбрах і сцёгнах. Да гэтай катэгорыі ўкормленасці адносяцца таксама тушы з больш здавальняюча развітай мускулатурай і наяўнасцю тлушчавых адкладаў каля сядалішчных бугроў і ў выглядзе невялікіх участкаў на паясніцы і апошніх рэбрах;
ніжэйсярэдняй укормленасці — мышцы развіты нездавальняюча, сцёгны маюць западзіны; асцістыя адросткі пазванкоў, сядалішчныя бугры і маклакі выступаюць; падскурны тлушч невялікімі ўчасткамі ў выглядзе тонкага слоя ёсць каля сядалішчных бугроў, паясніцы і апошніх рэбраў. Да гэтай катэгорыі ўкормленасці адносяць таксама тушы без тлушчавых адкладаў, але з больш развітай мускулатурай.
Тушы маладняку: вышэйшай укормленасці — мышцы добра развітыя; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў не выступаюць; паяснічная і тазасцегнавая часткі тушы і сцёгны напоўненыя. Тлушчавыя адклады ёсць каля асновы хваста і на сядалішчных буграх, на паясніцы і рэбрах — з прасветамі, а на сцёгнах — асобнымі ўчасткамі;
сярэдкяй укормленасці — мышцы развіты здавальняюча. Асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў злёгку выступаюць, лапаткі і сцёгны без западзін; тлушчавыя адклады ёсць каля асновы хваста і на верхняй частцы ўнутранага боку сцёгнаў. Да гэтай катэгорыі ўкормленасці адносяцца і тушы без тлушчавых адкладаў, але з добра развітай мускулатурай.
ніжэйсярэдняй укормленасці — мышцы развітыя здавальняюча, сцёгны і лапаткі маюць западзіны; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў, сядалішчныя бугры і маклакі выступаюць выразна.
Тушы быкоў (бугаёў): першай каіпэгорыі — мышцы развіты добра, лапатачна-шыйная і тазасцегнавая часткі выпуклыя; асцістыя адросткі пазванкоў не выступаюць;
другой катэгорыі — мышцы развітыя здавальняюча, лапатачна-шыйная і тазасцегнавая часткі недастаткова напоўненыя, лапаткі і маклакі выступаюць.
Тушы цялят: першай катэгорыі (малочнікаў) — ружовамалочнага колеру з адкладамі тлушчу ў нырачнай і тазавай частках, на рэбрах і месцамі на сцёгнах; мышачная тканка развіта здавальняюча; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў не выступаюць, сцёгны напоўненыя;
другой катэгорыі (якія атрымлівалі падкормку) — ружовага колеру з невялікімі адкладамі тлушчу ў нырачнай і тазавай частках; асцістыя адросткі спінных і паяснічных пазванкоў злёгку выступаюць.
Тушы буйной рагатай жывёлы, якія не адпавядаюць патрабаванням сярэдняй укормленасці або другой катэгорыі, адносяцца да худых.
Узважваннем вызначаюць жывую масу жывёлы — важны паказчык мясной прадукцыйнасці, які характарызуе колькасць тканкі цела жывёлы (гл. зан. 8).
Па дадзеных узважванняў разлічваюць паказчыкі абсалютнага і адноснага прыросту жывой масы і мяркуюць аб інтэнсіўнасці росту за пэўны перыяд часу, скараспеласці жывёлы і магчымай велічыні мясной прадукцыйнасці.
Абсалютны сярэднясутачны прырост жывой масы за пэўны перыяд вызначаюць па формуле
w^Wo
А t ’
дзе A — сярэднясутачны прырост жывой масы, г; Wo — пачатковая маса жывёлы, кг; W] — жывая маса ў канцы перы'яду, кг; t — час паміж двума ўзважваннямі, сут.
Адносны прыро