• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    ыць чырвоныя пароды жывёлы: чырвоную стэпавую, бурую латвійскую, чырвоную дацкую, чырвоную беларускую пародную групу жывёлы, а таксама біялагічныя і гаспадарчыя асаблівасці джэрсейскай пароды. 3 парод жывёлы камбінаваііага напрамку прадукцыйнасці ахарактарызаваць сіментальскую, швіцкую і кастрамскую; з мясных, якія выкарыстоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь, — герэфордскую, шаралезскую, лімузінскую, мен-анжуйскую, атаксама жывёлу санта-гертруда і кіянскай парод.
    Вывучэнне парод па дадзеных літаратуры будзе больш эфектыўным, калі прытрымлівацца наступнага плана: месца, час і метады вывядзення ў сувязі з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі, уздзеяннем прыродна-кліматычных фактараў; арэал і колькасць, масць; асаблівасці экстэр’еру і канстытуцыі, жывая маса нованароджаных цялят, маладняку па перыядах росту, поўнаўзроставых кароў і быкоў; малочная і мясная прадукцыйнасць, стандарты пароды, акліматызацыйныя здольнасці, устойлівасць да захворванняў, прыдатнасць да эксплуатацыі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій; структура пароды, занальныя і ўнутрыпародныя тыпы, лініі і сямействы, лепшыя жывёліны (рэкардысткі), статкі і племянные
    заводы, напрамкі племянной работы і перспектывы далейшага ўдасканальвання.
    Вывучаючы пароду па матэрыялах ДзКПЖ неабходна адзначыць год выдання кожнага тома, нумар і ўмоўную марку, якія прысвойваюць каровам і быкам пры запісу іх у дзяржаўную кнігу племянной жывёлы; парадак размяшчэння матэрыяла па асобных групах жывёлы (быкоў, кароў, чыстапародных, мяшанцаў); колькасць жывёлы, што запісана ў кожны том кнігі; якія звесткі маюцца аб жывёле, якая запісана ў ДзКПЖ у розныя гады, і ці дастаткова іх, каб можна было правільна меркаваць аб племянных якасцях жывёлы.
    У час наведвання гаспадаркі вызначаюць пародную прыналежнасць жывёлы, напрамак прадукцыйнасці і знаёмяцца з гісторыяй стварэння статка. Характарызуюць кароў па жывой масе, удою на сярэднегадавую фуражную карову, утрыманню тлушчу і бялку ў малацэ, узнаўленчых здольнасцях. Знаёмяцца з метадамі развядзення і іх вынікамі, арганізацыяй узнаўлення статка, раздоем кароў, умовамі кармлення і ўтрымання жывёлы ў розныя сезоны года, арганізацыяй працы і аплаты, дасягненнямі перадавікоў вытворчасці і прыёмамі іх работы.
    Пры аглядзе статка звяртаюць увагу на масць, укормленасць, жывую масу, экстэр’ер жывёлы і якасць вымя, а таксама на ўмовы ўтрымання жывёлы, чысціню і стан іх шэрснага покрыа, капытоў і рагоў.
    Пры наведванні выстаўкі або вывадкі належыць звярнуць увагу на арганізацыю паказа жывёлы ў павільёне і на вывадным крузе. Трэба адзначыць, якія пароды жывёлы паказаны на выстаўцы, у якой колькасці (асобна па полаўзроставых групах) і з якіх гаспадарак^ даць кароткую характарыстыку кароў асобных парод па ўдою, утрыманню тлушчу і бялку ў малацэ, жывой масе, экстэр’еру і чэмпіёнах выстаўкі па пародах; пазнаёміцца з метадамі работы жывёлаводаў, якія падрыхтавалі жывёлу да выстаўкі.
    Пры неабходнасці з асобнымі пародамі буйной рагатай жывёлы можна пазнаёміцца па дыяпазітывах, навучальных кінафільмах, альбомах, у якіх змешчаны фатаграфіі лепшых кароў і быкоў розных парод.
    Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Пазнаёмцеся з парадкам вывучэння парод буйной рагатай жывёлы па дадзеных літаратуры, матэрыялах ДзКПЖ, у час наведвання гаспадаркі, выставак або вывадак.
    Заданні для самастойнай работы.
    Заданне 1. Вывучыце адну з парод буйной рагатай
    жывёлы ў пазаўрочны час па дадзеных літаратуры згодна з планам, які выкладзены ў метадычных указаннях. Вынікі вывучэння падаць у форме рэферата.
    Заданне 2. Апішыце пароду жывёлы па пералічаных вышэй пытаннях на аснове агляду жывёлы ў час наведвання гаспадаркі або выстаўкі племянной жывёлы.
    Літаратура
    1.	Багрйй Б.А. Разведенне н селекцня мясного скота. — М : Агропромнздат, 1991. — 256 с.
    2.	Всякйх А.С. Бурые породы скота. — М.: Колос, 1981. — 271 с.
    3.	Всякйх А.С. Швнцкая порода н методы её совершенствовання. — М.: Россельхознздат, 1970. — 256 с.
    4.	Гайко А.А., Тузов С.Н., Грйнь М.П. Красный белорусскнй скот. — Мн.: Урожай, 1968. — 143 с.
    5.	Генетмческне ресурсы крупного рогатого скота: редкне н нсчезаютне отечественные породы / С.В.Уханов, Ю.А.Столповскнй, Л.В.Банннкова я др.; Отв. ред. Н.А.Захаров. — М.: Наука, 1993. — 169 с.
    6.	Грйнь М.П., Ятусевйч А.М. Повышенме племенных н продуктнвных качеств молочного скота. — Мн.: Ураджай, 1989. — 144 с.
    7.	Дедов М.Д. Снмментальскнй н сычевскяй скот. — М.: Колос, 1975. — 320 с.
    8.	Дмшпрйев Н.Г. Породы скота по странам мнра: Австраляя, Азня, Амернка, Афрнка, Европа: Справ. кн. — Л.: Колос, Ленннгр. отд-нне, 1978. — 351 с.
    9.	Зубрйянов В.Ф. Снмментальская порода крупного рогатого скота. — Алма-Ата: Кайнар, 1977. — 160 с.
    10.	Нльйнскйй А.А. Костромская порода скота н ее совершенствованне. — Л.: Агропромнздат, Ленннгр. отд-нне, 1985. — 128 с.
    11.	Карймов Ж.К. Бурая латвнйская. — Алма-Ата: Кайнар, 1983. — 192 с.
    12.	Кравченко Н.А. Породы мясного скота. — Кнев: Вніца школа, 1979. — 288 с.
    13.	Поляков П.Е. Совершенствованне черно-пестрого скота. — Л.: Колос, 1983. — 200 с.
    14.	Пронзводство молока: Справочннк / Сост. Н.Г.Дмнтрнев. — М.: Агропромнздат, 1985. — 336 с.
    15.	Прохоренко П.Н., Логйнов Ж.Г. Голштнно-фрнзская порода скота. — Л.: Агропромнздат, Ленннгр. отд-нне, 1986. — 236 с.
    16.	Ружевскйй А.Б., Рубан Ю.Д., Берднйк П.П. Породы крупного рогатого скота. — М.: Колос, 1980. — 245 с.
    17.	Скотоводство /А.П.Бегучев, Т.Н.Безенко, Л.Г.Боярскнй н др.; Под ред. Л.К.Эрнста. — М.: Агропромнздат, 1992. — 543 с.
    18.	Справочннк по скотоводству / К.Ф. Борнсовец, А.А.Гайко, А.П.Голубяцкнй н др. — Мн.: Ураджай, 1984. — 310 с.
    19.	Черекаев А.В., Черекаева М.А. Технологня спецналнзнрованного мясного скотоводства. — М.: Агропромнздат, 1988. — 271 с.
    Тэма VI.
    ПЛЕМЯННАЯ РАБОТА 3 БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЁЛАЙ
    Занятак 14. АЦЭНКА I АДБОР ЖЫВЁЛЫ ПА ПАХОДЖАННЮ
    Мэта заняткаў. Набыць практычныя навыкі ў вызначэнні пароды і пароднасці жывёлы, у ацэнцы жывёлы па паходжанню на аснове іх радаслоўнай.
    Дапаможнікі і абсталяванне. Інструкцыя па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод; Дзяржаўная кніга племянной жывёлы, т.87.
    Метадычныя ўказанні. У працэсе племянной работы ёсць магчымасць ацаніць жывёлу па адных паказчыках раней, па другіх — некалькі пазней, а па трэціх — толькі са з’яўленнем новага пакалення. У жывёлагадоўлі жывёлу ацэньваюць па паходжанню, экстэр’еру і канстытуцыі, развіццю, прадукцыйных якасцях і якасцях патомства. Кожная з гэтых ацэнак дапаўняе адна адну, што дазваляе больш аб’ектыўна ацаніць жывёлу і на гэтай аснове адабраць лепшых асобін для племянного выкарыстання.
    Ацэнка па паходжанню з’яўляецца храналагічна найбольш ранняй. Яна дазваляе прадказаць будучую каштоўнасць жывёліны да нараджэння або адразу пасля яго на аснове паказчыкаў, якія характарызуюць прадукцыйныя і племянныя якасці продкаў. Гэта ацэнка мае рашаючае значэнне пры адборы (асабліва вытворнікаў) у раннім узросце, калі няма ніякіх дадзеных аб саміх жывёлінах і тым больш аб іх патомстве.
    Асноўнымі матэрыяламі для ацэнкі і адбору па паходжанню з’яўляюцца зоатэхнічныя запісы (племпасведчанне, формы ўліку: № 1-мол і № 2-мол, ДзКПЖ, каталогі быкоў-вытворнікаў), якія ўтрымліваюць дакладныя радаслоўныя, як першую ўмову аб’ектыўнага прагнозу якасці жывёлы па яе радаслоўных.
    Жывёліна, для якой складаецца радаслоўная, называецца прабандам (ацэньваемая жывёліна). Радаслоўныя — гэта сістэматызаваныя дадзеныя аб продках прабанда. Ад прабанда да яго продкаў вядзецца адлік пакаленняў. Адрозніваюць некалькі форм радаслоўных, у тым ліку звычайныя простыя (таблічныя, ланцуговыя) і структурныя (адзіночныя, групавыя). Самая зручная форма радаслоўнай (па А.Шапаружу) — разлінаваная сетка на 3 —4 рады продкаў. Пры больш глыбокім вывучэнні
    паходжання жывёлы радаслоўныя складаюць і на большую колькасць радоў продкаў. Гэта асабліва важна для ўліку ўсіх магчымых ступеняў інбрыдынгу.
    Ацэнка жывёлы па паходжанню пры аналізе канкрэтных радаслоўных заключаецца ў вызначэнні пароднасці жывёлы і пароднай прыналежнасці яе продкаў (адносяцца яны да адной або да розных парод), гэта значыць атрымана гэта жывёліна ў выніку чыстапароднага развядзення або скрыжавання.
    Выпіска з “Інструкцыі па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод”
    2.	Вызначэнне пароднасці
    2.1.	Паходжанне і пароднасць вызначаюць на аснове дакументаў зоатэхнічнага і племяннога ўліку з абавязковым аглядам жывёліны і вызначэннем выяўленасці тыпу пароды. Па пароднасці выдзяляюць чыстапародных і мяшаных жывёлін.
    2.2.	Да чыстапароднай адносяць: а) жывёлу, якая паходзіць ад бацькоў адной і той жа пароды;
    б)	жывёлу, якая атрымана ад злучэння чыстапародных бацькоў роднасных парод (з аднясеннем яе да матчынай пароды):
    —	група чорна-пярэстых парод — чорна-пярэстая, ауліэацінская, чорна-пярэстая літоўская, бушуеўская, чорна-пярэстая эстонская, істобенская, тагільская, галандская, галшцінская, брытана-фрызская, чорна-пярэстая нямецкая, чорна-пярэстая дацкая, чорна-пярэстая шведская, чорна-пярэстая польская;
    —	група чырвоных парод — чырвоная стэпавая, чырвоная літоўская, чырвоная польская, бурая латвійская, чырвоная гарбатаўская, англерская, чырвоная беларуская жывёла;
    —	група палева-пярэстых парод — сіментальская, сычоўская і манбельярдская;
    —	група бурых парод — швіцкая, кастрамская, лебядзінская, алатаўская, каўказская бурая, бурая карпацкая, юрынская;
    —	курганская і шортгорнская (малочнага напрамку);
    —	белагаловая ўкраінская і гронінгенская;
    —	айршырская, чырвона-пярэстая нарвежская, чырвонапярэстая шведская;
    в)	жывёлу IV пакалення, якая атрымана пры паглынальным скрыжаванні і з выяўленым тыпам паляпшаючай пароды;
    г)	жывёлу, якая атрымана пры ўводным скрыжаванні мя-
    шанцаў III пакалення і вышэй “у сабе”, у залежнасці ад выяўленасці тыпу (па пародзе маці);
    д)	жывёлу, якая атрымана пры ўзнаўленчым скрыжаванні, пасля зацвярджэння новастворанай пароды;
    е)	жывёлу, якая атрымана па зацверджаных на дзяржаўным узроўні праграмах удасканалення айчыных парод з выкарыстаннем сусветнага генафонду (па пародзе маці з указаннем долі крыві па паляпшаючай пародзе).
    2.3.	Усе астатні