• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    ацэнкі па якасці патомства — выявіць як лепшых, так і горшых у племянных адносінах вытворнікаў. Чым раней ёсць магчымасць выявіць паляпшальнікаў, тым шырэй можна выкарыстоўваць іх сперму для асемянення кароў і цялушак, што будзе садзейнічаць паскарэнню тэмпаў селекцыйнага прагрэсу. Своечасовая выбракоўка малакаштоўных вытворнікаў мае ў племянной рабоце не меншае значэнне.
    Ацэнка кароў па якасці патомства праводзіцца ў меншых маштабах. Яна мае значэнне пры стварэнні і развядзенні сямействаў — аднаго з важнейшых прыёмаў па ўдасканаленню прадукцыйных якасцей буйной рагатай жывёлы. Але значэнне ацэнкі па патомству і донараў — кароў-рэкардыстак — рэзка ўзрастае пры шырокім прымяненні метада трансплантацыі эмбрыёнаў.
    Згодна дзеючай інструкцыі, праверцы і ацэнцы па якасці патомства належаць быкі, адабраныя для племянного выкарыстання. Праверку быкоў-вытворнікаў здзяйсняюць у адной спецыялізаванай гаспадарцы або ў некалькіх гаспадарках і фермах, прычым у кожнай з іх трэба правяраць не менш трох быкоў адначасова. Важнай умовай правільнай ацэнкі з’яўляецца ўзровень малочнай прадукцыйнасці кароў, які павінен быць блізкім да ўзроўню прадукцыйнасці таго пагалоўя, на якім у будучым мяркуецца выкарыстанне правяраемага вытворніка, але не менш за 3500 кг малака за каляндарны год або за лактацыю.
    Для атрымання высокакаштоўных рамонтных бычкоў кожны год намячаюць кароў з ліку лепшых жывёлін племянных заводаў і племянных гаспадарак для правядзення заказ-
    ных злучак з выдатнымі быкамі-вытворнікамі. Каровы маці будучых вытворнікаў — побач з задавальненнем асноўных патрабаванняў дзеючай інструкцыі павінны мець удой (па чорна-пярэстай пародзе для Рэспублікі Беларусь) за 305 дзён лактацыі: першай — 6800 кг, другой — 7000, трэцяй і старэй — 7200 кг і больш малака тлустасцю не ніжэй за 3,8%.
    Найбольш важным паказчыкам пры адборы кароў-маці быкоў з’яўляецца прыгоднасць іх да машыннага даення: індэкс вымя не ніжэй за 43%, хуткасць малакааддачы не менш за 5 балаў. Але гэтыя патрабаванні для маці быкоў не могуць быць нязменнымі. Іх трэба перыядычна карэкціраваць з улікам развіцця племянной базы, узроўню прадукцыйнасці селекцыйнай папуляцыі і г.д.
    Спачатку кароў адбіраюць па звестках, якія ёсць у картках формы № 2-мол, а потым аглядаюць у натуры. Спіс такіх кароў удакладняюць і дапаўняюць штогод, пасля чаго яго зацвярджаюць ва ўстаноўленым парадку.
    Пасля адбору матак і бацькаў будучых рамонтных быкоў складаюць план індывідуальнага падбору. Атрыманых бычкоў вырошчваюць у спецыялізаваных гаспадарках або на фермах племпрадпрыемстваў, племянных заводаў і племянных гаспадарак, навукова-даследчых і сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
    Дакладнасць паходжання быкоў, якія адабраны для вырошчвання на спецыялізаваных фермах або ў племянных гаспадарках, павінна мець пацвярджэнне даследваннем групы крыві або поліморфных сісТэм бялкоў.
    Атрыманых рамонтных бычкоў вырошчваюць інтэнсіўна. 3 10 мес іх ацэньваюць па палавой актыўнасці і якасці спермы. Быкоў ставяць на праверку ва ўзросце 12 мес. Спермай кожнага быка ў адной або некалькіх гаспадарках асемяняюць: у племянных — не менш за 60, у таварных — не менш за 100 галоў матак (без выбару), у тым ліку 20 цялушак. Калі пры першым асемяненні спермай якога-небудзь быка апладнілася менш за 50% кароў, то такога быка з праверкі выключаюць.
    Пасля атрымання прыплоды бычкоў ставяць на вырошчванне з наступным адкормам, цялушак — дачок ацэньваемых быкоў (першых па нараджэнню) у колькасці не менш 30 і іх равесніц — вырошчваюць інтэнсіўна, каб да асемянення ва ўзросце 15 — 17 мес іх жывая маса была не менш 380 — 400 кг. Жывёлу рыхтуюць да ацёлу, а пасля ацёлу ставяць на раздой.
    Для атрымання аб’ектыўных вынікаў ацэнкі вытворнікаў
    неабходна, каб умовы кармлення і ўтрымання іх дачок на ўсіх этапах пасляўлоннага развіцця былі аднолькавымі і забяспечвалі максімальнае праяўленне генетычнага патэнцыялу малочнай прадукцыйнасці.
    Дачок быкоў ацэньваюць па экстэр’еру і канстытуцыі, узважваюць, вызначаюць прыгоднасць вымя да машыннага даення, улічваюць малочную прадукцыйнасць згодна дзеючай інструкцыі па банітаванню. Папярэднюю ацэнку быкоў па прадукцыйнасці дачок праводзяць за першыя 100 дзён лактацыі. Вынікі ацэнкі выкарыстоўваюць для карэкціроўкі заданняў па назапашванню спермы правяраемых быкоў.
    Быкоў-вытворнікаў ацэньваюць па малочнай прадукцыйнасці не менш чым 15 лактацыйных дачок за 305 дзён або скарочаную (не менш 240 дзён) закончаную лактацыю.
    У аснове ацэнкі па якасці патомства закладзены прынцып параўнання па прадукцыйнасці дачок і равесніц, а ў племянных заводах і гаспадарках — і іх матак. Равесніцамі дачок ацэньваемага быка з’яўляюцца дочкі іншых быкоў, якія маюць аднолькавы (у межах трох месяцаў) узрост, сезон ацёлу і ўтрымліваюцца ў аднолькавых умовах.
    Пры вызначэнні племянной каштоўнасці вытворнікаў (В) метадам “дочкі —маці”, у практычнай селекцыі разлічваюць розніцу паміж сярэдняй прадукцыйнасцю дачок вытворніка (Д) і іх маці (М) па формуле В = Д — М. Калі пры параўнанні паказчыкаў дачок быка з аднаўзроставымі маці розніца на карысць дачок (Д > М), то быка лічаць паляпшальнікам, калі на карысць маці (Д < М) — пагаршальнікам, пры роўнасці паказчыкаў (Д = М) або пры статыстычна недакладнай розніцы — нейтральным. Гэты метад выкарыстоўваецца ў якасці дапаўняльнага толькі ў племянных гаспадарках, дзе ўзровень кармлення матачнага статка з году ў год прыкладна аднолькавы і не трэба звяртацца да пераліку ўдою на ўзрост маці або на кармавы год, а ўжываюцца паказчыкі прадукцыйнасці дачок і іх маці за першую лактацыю. Ён каштоўны (акрамя прастаты) тым, што адказвае на пытанне — на якіх матках скарыстоўваць быка.
    Неабходная ўмова правільнай ацэнкі быкоў-вытворнікаў метадам "дачка —маці" — падабенства ўмоў кармлення і выкарыстання дачок і маці і аднолькавы ўзрост параўноўваемых груп. У адваротным выпадку розніца ў прадукцыйнасці паміж дочкамі і маці сведчыць больш аб розніцы гаспадарчых умоў, чым аб генатыпу правяраемага быка-вытворніка. Пры неаднолькавых умовах жыцця ўносяць папраўкі на найбольш важныя негенетычныя фактары: узрост, сезон ацёлу, узрост пры
    першым асемяненні і ацёле, кратнасць даення, працяг лактацыі і інш.
    Калі параўноўваюцца рознаўзроставыя групы, то для параўнання паказчыкаў прадукцыйнасці праводзяць іх карэкціроўку на ўзрост. Для гэтага вылічваюць сярэдні ўдой поўнаўзроставых кароў (III лактацыя і старэй) статка і пяршачак. Дзель ад дзялення ўдою поўнаўзроставых кароў на ўдой пяршачак будзе складаць папраўку на ўзрост. Напрыклад, сярэдні ўдой поўнаўзроставых кароў у статку склаў 5740 кг, пяршачак — 4315 кг. У гэтым выпадку паправачны каэфіцыент будзе роўны 1,33 (5740 : 4315). Для параўнання ўдоеў дачок пяршачак з удоямі іх поўнаўзроставых маці, неабходна ўдой кароў-пяршачак прывесці да ўдояў поўнаўзроставых кароў шляхам множання велічыні іх удою на каэфіцыент 1,33.
    Па такому ж прынцыпу карэкціруюць удой і робяць папраўкі па іншых фактарах.
    Пры карэкціроўцы ўдояў на ўзрост пры гаспадарчых умовах можна карыстацца наступнымі папраўчымі каэфіцыентамі: для прывядзення ўдояў да поўнаўзроставай лактацыі удой пяршачак памнажаюць на 1,33, удой за другую лактацыю — на 1,11. Калі прыводзяць удой да першай лактацыі, то ўдой поўнаўзроставых кароў памнажаюць на 0,75; удой за другую — на 0,85; калі да другой лактацыі, то ўдой поўнаўзроставых кароў памнажаюць на 0,88, удой пяршачак — на 1,2.
    Пры ацэнцы метадам “дачка —маці” спадчынная каштоўнасць быка можа быць вызначана на аснове разліку індэкса вытворніка па формуле
    П = 2Д М, дзе П — племяння каштоўнасць вытворніка; Д — сярэдняя прадукцыйнасць дачок быка; М — сярэдняя прадукцыйнасць маці дачок вытворніка.
    Індэкс вытворніка можа быць арыенцірам пры падборы да быка кароў і цялушак для асемянення. Яго трэба разумець так, што на матках па прадукцыйнасці ніжэй лічбавага значэння гэтага індэкса вытворнік будзе паляпшальнікам, і наадварот.
    Найбольшае распаўсюджанне ў апошнія 3 дзесяцігоддзі атрымаў метад ацэнкі быкоў шляхам параўнання прадукцыйнасці іх дачок з прадукцыйнасцю равесніц. У цяперашні час гэты метад ацэнкі з’яўляецца асноўным.
    Для ацэнкі быка-вытворніка метадам “дочкі —равесніцы” разлічваюць перавышэнне (або паніжэнне) сярэдніх паказчыкаў прадукцыйнасці яго дачок, з улікам папраўкі на іх коль-
    касць, над аналагічнымі паказчыкамі прадукцыйнасці равес ніц па формуле
    П = (Д Р) Ь,
    дзе II — племянная каштоўнасць вытворніка; Д — сярэдняя прадукцыйнасць дачок; Р — сярэдняя прадукцыйнасць равесніц; b — папраўчы каэфіцыент для карэкціроўкі ўдою дачок пры рознай іх колькасці.
    Напрыклад, бык ацэнены па 28 дочках, сярэдні ўдой якіх склаў 4500 кг, удой равесніц — 4200 кг. Уносім гэтыя паказчыкі ў формулу: П = (4500-4200) • 0,70 = 300 • 0,70 = 210 (0,70 папраўчы каэфіцыент пры 28 дочках, табл. 75). Атрыманая велічыня (210 кг) паказвае на магчымую перавагу дачок быка па ўдою над равесніцамі ў статках з прадукцыйнасцю каля 4200 кг малака. Галоўная перавага метада “дочкі — равесніцы” заключаецца ў тым, што параўноўваюцца паказчыкі груп жывёлы, якая выгадавана і выкарыстоўваецца ў падобных умовах, гэта значыць выключаецца ўплыў фактараў кармлення і ўтрымання.
    Племянная каштоўнасць быка-вытворніка можа быць выражана не толькі ў абсалютных, але і ў адносных паказчыках. Для гэтага вылічваюць перавышэнне (або паніжэнне) прадукцыйнасці дачок над равесніцамі (у працэнтах) па формуле Ф.Ф.Эйснера:
    П = ^ •100%,
    дзе П — племянная каштоўнасць вытворніка; Д — сярэдняя прадукцыйнасць дачок; Р — сярэдняя прадукцыйнасць равесніц.
    Асноўнай вартасцю гэтага прыёму з’яўляецца магчымасць параўнання вынікаў ацэнкі быкоў, якая праводзілася ў розныя гады і ў статках з розным узроўнем прадукцыйнасці.
    3 недахопаў метада “дочкі —равесніцы” трэба адзначыць тое, што ён дазваляе вызначыць толькі рангавую ацэнку, гэта значыць адносную ў параўнанні да другіх вытворнікаў. He ўлічваецца таксама і ўзровень развіцця селекцыйнай прыметы ў маці дачок быка. Пры гэтым магчымы выпадкі, калі бык ацэньваецца як паляпшальнік толькі таму, што ён выкарыстоўваецца на лепшых каровах, а іншы аказваецца ў ліку пагаршальнікаў, хоць ён і паляпшаў прымету ў дачок у параўнанні з іх маці з сярэднім або нізкім узроўнем прадукцыйнасці. У сувязі з гэтым, метадам “дочкі —равесніцы” можна эфектыўна карыстацца толькі на ўсярэдненым матачным пагалоўі.
    Пры ацэнцы нек