Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
4 балы;
на 0,2% — 3 балы;
на 0,1% — 2 балы.
За працягласць выкарыстання карове налічваюць дадаткова па 1 балу за кожны ацёл пасля чатырох.
Дадаткова атрыманыя балы за бялковамалочнасць 1 працягласць выкарыстання ўключаюцца ў выніковую ацэнку пры вызначэнні класа па комплексу прымет (у межах 100 балаў).
Банітыровачны клас каровы па комплексу прымет уста-
наўліваюць па 100-бальнай шкале ў адпаведнасці з сумай атрыманых балаў (табл. 89):
эліта-рэкорд — 85—100
эліта — 75 — 84
I - 65-74
II - 55-64.
Кароў, якія не адпавядаюць патрабаванням II класа, адносяць да някласных.
Да класу эліта-рэкорд адносяць кароў з утрыманнем тлушчу ў малацэ не ніжэй стандарта пароды. Пры наяўнасці ў каровы двух і болып дачок, якія лакціруюць, класа эліта-рэкорд і эліта, ацэнку па комплексу прымет павышаюць на адзін банітыровачны клас.
Пяршачак з незакончанай і закончанай (менш за 240 дзён) лактацыяй ацэньваюць па шкале банітавання маладняку.
Прыклад: удой каровы чорна-пярэстай пароды за 303 дні шостай лактацыі склаў 4556 кг малака, тлушч і бялок у малацэ адпаведна 3,74% (або 170,4 кг малочнага тлушчу) і 3,56%; ацэнка экстэр’еру і канстытуцыі — 9 балаў, жывая маса — 554 кг, інтэнсіўнасць малакааддачы — 1,78 кг/мін, клас маці — эліта, клас бацькі — эліта-рэкорд — і мае катэгорыі племянной каштоўнасці па ўдою і тлушчамалочнасці дачок А1Б2. У банітуемай каровы лакціруюць тры дачкі: адна — I класа, дзве класа эліта-рэкорд.
У адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй карова атрымае наступную колькасць балаў:
малочная прадукцыйнасць (табл. 78, дадатак 1) 50
экстэр'ер і канстытуцыя (табл. 78) 9
развіццё (жывая маса) (табл. 78) 5
інтэнсіўнасць малакааддачы (табл. 78) 4
клас маці (табл. 78) 4
катэгорыя племянной каштоўнасці бацькі (табл. 78) 5
дадатковыя балы за:
бялковамалочнасць 4
працягласць выкарыстання 2
Вынік 83
У адпаведнасці з сумай атрыманых балаў, карова павінна быць аднесена да класа эліта. Паколькі карова мае 2 лакціруючых дачок класа эліта-рэкорд, ацэнку па комплексу прымет ёй павышаюць на адзін банітыровачны клас. У выніку карову адносяць да класа эліта-рэкорд.
У племянных гаспадарках асноўнае матачнае пагалоўе па-
11. Зак. 5436
161
дзяляюць на племянное ядро, вытворчую групу, групу жывёлы для выбракоўкі і выранжыроўкі. 3 кароў племянного ядра выдзяляюць “быкавытворную групу” для заказных спароўванняў з мэтай атрымання ад іх рамонтных быкоў для ДзПС і ДзПП. У таварных гаспадарках лепшая па племянных і прадукцыйных якасцях частка кароў залічваецца ў племянное ядро. Астатнія каровы ўтвараюць вытворчую групу і групу для выбракоўкі.
Банітаванню належаць усе быкі-вытворнікі, якія пакінуты для племяннога выкарыстання. Іх банітуюць 1 раз у год. Для правядзення банітавання ўлічваюць генатып, экстэр’ер і канстытуцыю, развіццё (жывую масу), якасць патомства. Вынікі ўліку заносяць у картку племяннога быка (форма № 1-мол). Паказчыкі, якія ўлічваюць (акрамя экстэр’еру і канстытуцыі), пры банітаванні ацэньваюць у балах (табл. 79). На аснове сумы балаў па комплексу прымет кожнаму быку-вытворніку прысвойваецца банітыровачны клас.
Ацэнку быкоў-вытворнікаў пры банітаванні праводзяць у балах па трох паказчыках (табл. 79):
1. Экстэр’ер і канстытуцыя (агульны выгляд і стан экстэр’еру) — не больш 30 балаў.
2. Развіццё (жывая маса) — не больш 10 балаў.
3. Генатып — паходжанне (клас маці, утрыманне тлушчу ў малацэ маці, катэгорыя быка-вытворніка або яго бацькі па якасці дачок, або клас бацькі пры адсутнасці ацэнкі па якасці дачок) — не больш 60 балаў.
Табл і ца 79 Шкала ацэнкі быкоў-вытворнікаў па комплексу прымет
Прыметы
Бал
/. Экстэр’ ер і канстытуцыя (усяго не
болый 30 балаў)
У тым ліку:
1.1. Агулыіы выгляд (не болып 9 балаў):
а) прапарцыянальнасць целаскладу
1-3
6) мускулатура
1-3
в) касцяк
1-3
1.2. Склады экстэр’еру (не болып 21 бала):
а) галава і шыя
1-3
6) грудзі
1-3
в) карак, спіна, паясніца
1-3
г) сярэдняя частка тулава
1-3
д) зад
1-3
е) кансчнасці
1-3
ж) капыты
1-3
Прыметы
Бал
2. Развіццё — жывая маса (усяго не болый 10 балаў)
Стандарт пароды і вышэй (табл. 88)
10
95 — 99% ад стандарта пароды
5
3. Генатып (усяго не болый 60 балаў)
У тым ліку:
а) клас маці: эліта-рэкорд
25
эліта
20
I клас
15
б) утрыманне тлушчу (%) у малацэ маці вышэй стандарта пароды:
на 0,3 і больш
5
на 0,2
3
на 0,1
1
в) катэгорыя быка-вытворніка або яго бацькі па якасці дачок:
А|Б|, А1Б2, АіБз
30
Ai, А2, А2Бі, АгБ2, А2Б3
25
A3, Б), Бз, АзБі, А3Б2, А3Б3
20
або клас бацькі пры адсутнасці ацэнкі па якасці дачок:
эліта-рэкорд
10
эліта
5
Сума балаў
100
Банітыровачны клас быка-вытворніка па комплексу прымет вызначаюць па 100-6альнай шкале ў адпаведнасці з сумай атрыманых балаў (табл. 89):
эліта-рэкорд — 85—100
эліта — 75 — 84
I 65-74.
Быкоў-вытворнікаў, якія не адпавядаюць патрабаванням 1 класа, адносяць да някласных.
Быкі-вытворнікі, аднесеныя да таго або іншага банітыровачнага класа, павінны мець нармальную палавую актыўнасць, а па якасці семені (аб’ём эякулята, канцэнтрацыя, перажываемасць, прыгоднасць да замарожвання, апладняючая здольнасць) адпавядаць патрабаванням ГОСТа.
Клас быка можа быць павышаны ў далейшыя гады пры змяненні класа бацькоЎ і вынікаў яго ацэнкі па якасці патомства.
Маладняк буйной рагатай жывёлы (цялушак і племянных
бычкоў) банітуюць з 6-месячнага ўзросту. Для гэтага ўлічваюць генатып (паходжанне), экстэр’ер і развіццё (жывая маса). Вынікі ўліку заносяць у журнал рэгістрацыі прыплоду і вырошчвання маладняку (форма № 3-мол). Ацэнку гэтых паказчыкаў (акрамя экстэр’еру) праводзяць у балах па табл. 80. Стандарт па жывой масе для маладняку рознага ўзросту і пароднай прыналежнасці пададзены ў табл. 87, 88. Для нецеляў старэй 24 мес прымаецца той жа стандарт па жывой масе, што і для пяршачак.
Бычкоў, што паходзяць ад маці II класа, не банітуюць.
Ацэнку маладняку буйной рагатай жывёлы пры банітаванні праводзяць у балах па трох паказчыках (табл. 80):
1. Генатып — паходжанне (клас маці, утрыманне тлушчу ў працэнтах у малацэ маці, ацэнка бацькі па якасці дачок або клас бацькі) — не больш 70 балаў.
2. Экстэр’ер — не больш 10 балаў.
3. Развіццё (жывая маса) — не больш 20 балаў.
Банітыровачны клас маладняку па комплексу прымет вызначаюць па 100-бальнай шкале ў адпаведнасці з сумай атрыманых балаў:
Бычкі
Цялушкі
эліта-рэкорд
85-100
85-100
эліта
75-84
75-84
I клас
65-74
65-74
II клас
—
55-64
Жывёлін, якія не адпавядаюць патрабаванням указаных класаў, адносяць да някласных.
Бычкі, якія паходзяць ад маці I класа, не могуць быць аднесены да класа эліта-рэкорд.
Цялушкі, якія паходзяць ад някласных маці, не могуць быць аднесены да I класа, а цялушкі, якія паходзяць ад маці II класа, не могуць быць аднесены да класа эліта, а якія паходзяць ад маці I класа — да класа эліта-рэкорд.
У выніку банітавання з улікам індывідуальных асаблівасцей жывёлы выдзяляюць наступныя групы маладняку: група рамонтных цялушак; групы бычкоў і цялушак, якія прызначаны для племяннога продажу; група маладняку, прызначанага для адкорму.
Па выніках банітавання складаюць справаздачу па форме № 7-мол; плануюць падбор, вызначаюць лепшых кароў для запісу ў ДзКПЖ, праводзяць ацэнку быкоў-вытворнікаў па якасці дачок; распрацоўваюць планы камплектавання статка, вырошчвання рамонтнага маладняку, мерапрыемствы па па-
вышэнню прадукцыйнасці жывёлы, перспектыўныя планы племянной работы, селекцыйныя праграмы па ўдасканаленню статкаў, ліній, тыпаў і парод жывёлы; здзяйсняюць мерапрыемствы па рэалізацыі і набыццю племянной жывёлы.
Зводная справаздача з тлумачальнай запіскай даводзіцца дзяржаўным станцыям па племянной рабоце і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчай жывёлы, а таксама вышэйстаячай арганізацыі.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Вывучыце асноўныя палажэнні інструкцыі па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод (1990 г.).
Табл і ца 80. Шкала ацэнкі маладняку па комплексу прымет
Прыметы
Бал
бычкі
цялушкі
1. Генатып — паходжанне (усяго не больш 70 балаў)
У тым ліку:
а) клас маці:
эліта-рэкорд
30
30
эліта
25
25
I клас
20
20
II клас
—
10
б) утрыманне тлушчу (%) у малацэ
маці вышэй стандарта пароды:
на 0,3 і больш
5
5
на 0,2
3
3
на 0,1
1
1
в) ацэнка бацькі па якасці дачок:
АіБ), А1Б2, А,Бз
35
35
Ai, А2, А2Б1, А2Б2, А2Б3
30
30
A3, Б), Б2, Бз, А3Б1, А3Б2, А3Б3
25
25
або клас бацькі:
эліта-рэкорд
20
20
эліта
15
15
I клас
—
10
2. Экстэр’ер (усяго не
больш 10 балаў)
Выдатны
10
10
Добры
8
8
Здавальняючы
6
6
3. Развіццё — жывая маса (усяго не болый 20 балаў)
Стандарт пароды і вышэй (табл. 87, 88)
20
20
95 — 99% стандарта пароды
15
15
90 — 94% стандарта пароды
10
10
Сума балау
100
100
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Ацаніце кароў па комплексу прымет па дадзеных табл. 81, 82, карыстаючыся метадычнымі ўказаннямі, і вызначце прызначэнне кожнай з іх. Вынікі ацэнкі запішыце па форме табл. 85.
Табл і ца 81. Першасныя дадзеныя для банітавання кароў чорна-пярэстай пароды
Назва паказчыка
Мянушка, інд. № каровы
Лама 1756
Фея 32
Іва 910
Роза 126
Лактацыя па ліку
1
1
5
8
Узрост пры 1-м ацёлс, мес
29
31
—
—
За 305 дзён лактацыі:
удой, кг
3812
5740
6350
4970
тлушч, %
3,84
3,70
3,68
3,72
бялок, %
3,52
3,44
3,36
3,40
Ацэнка экстэр'еру, бал
9,0
8,5
9,5
8,0
Жывая маса, кг
486
510
570
524
Хуткасць малакааддачы,
1,74
1,82
1,80
1,66
кг/мін
Клас:
маці
эл.
эл.
эл.
эл.
бацькі
эл. рэк.
эл. рэк.
эл. рэк.
эл.
Катэгорыя бацькі па якасці па-
а2б,
АіБ3
А,
—
томства
Наяўнасць дачок, гал.
—
—
2 (1 кл.)
3 (эл.)
Табліца 82. Першасныя дадзеныя для банітавання кароў малочных і малочна-мясных парод
Назва паказчыка
Мянушка, інд. № каровы
Мера
144
Ціна 26
Ася 278
Рэпа 812
Пародная прыналежнасць
Швіцкая
Бурая латвійск.
Сімент.
Чырвоная бел.жыв.
Лактацыя па ліку
4
1
6
3
Узрост пры 1-м ацёле, мес За 305 дзён лактацыі:
—
30
—
—
удой, кг
4182
2978
3944
3796
тлуш