Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
анова на верхнім краі вуха трэба рабіць не больш двух, на ніжнім — не больш трох вышчыпаў. Круглы выраз (800, 2000, 400, 1000) робіцца адзін раз (мал. 4). Сума лічбаў левага і правага вуха абазначае індывідуальны нумар жывёліны. Па гэтаму ключу можна весці парадкавую нумарацыю да 4622.
Ключ БелНДІЖа дазваляе пранумараваць 11009 галоў. Круглы выраз абазначае адзін і той жа нумар 35 і прабіваецца не больш двух разоў. На верхнім краі вуха робіцца да трох вышчыпаў, на ніжнім — да чатырох, на канцы — адзін вышчып. Спачатку запісваецца нумар левага вуха, які абазначае парадкавы нумар соцень, а потым правага, які абазначае парадкавы нумар ад 1 да 99. Нумарацыя на правым вуху вядзецца толькі да 99.
Асноўныя недахопы мечання вышчыпамі: балючасць, недастатковая колькасць нумароў для вялікіх статкаў, зарастанне або разрывы круглых вышчыпаў, змешванне лікавых значэнняў круглых вышчыпаў у сярэдзіне вуха і бліжэй да яго
Мал. 4. Умоўны ключ для мечання жывёлы па М.Ф. Іванову.
2. Зак. 5436
9
Мал. 5. Інструмент для выпальвання нумара на рагах.
кончыка, складанасць чытання метак, якое патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і фіксацыі жывёліны, некаторае зніжэнне эстэтычнага выгляду жывёлы.
Выпальванне нумара на рагах — дадатковы спосаб мечання дарослай жывёлы. Індывідуальны нумар на вушах дубліруецца на правым рагу, а нумар жывёліны па ДзКПЖ — на левым. Для гэтага выкарыстоўваюць спецыяльнае металічнае кляймо з выпуклымі лічбамі ад 0 да 9 на тарцы, якія спачатку награваюць да цёмна-вішнёвага колеру, або прыбор Т-2, які працуе ад электрасеткі (мал. 5).
Гэта лёгкі, хуткі і танны спосаб. Меткі добра бачны, лёгка чытаюцца, але ўжываць яго можна толькі на жывёлах, у якіх добра развіты рогі. Гэты спосаб мечання выключаецца, калі жывёла камолая (бязрогая). 3 часам магчыма пагаршэнне яркасці лічбаў, што патрабуе кантролю за іх станам, і пры неабходнасці, аднаўлення.
Мечанне холадам выкарыстоўваецца для дубліравання нумароў, выкананых з дапамогай татуіроўкі або вышчыпаў на вушах. Яно заснавана на ўздзеянні нізкай тэмпературы на валасяныя цыбуліны, у якіх разбураюцца пігментаўтвараючыя клеткі (меланацыты), якія абумоўліваюць афарбоўку валасянога покрыва. У якасці ахалоджвальнікаў выкарыстоўваюць вадкі азот (-196°С) або цвёрдую вуглекіслату (-79°С).
Нумар наносяць на правы або левы бок крыжа, для чаго выкарыстоўваюць спецыяльнае металічнаекляймо або прыборы ПТЖ-3 (для мечання маладняку) і ПТЖ-4 (для мечання кароў), забяспечаныя адно-, двух-, трохабо чатырохнумарным штампам — кляймом. У пазы матрыцы ўстаўляюць зменныя лічбы, якія ўтрымліваюцца знізу скразной пласцінай, а зверху — зашчапкай, якая адначасова служыць фіксатарам злучэння матрыц. Цялят можна меціць на 6 —7-ы дзень пасля нараджэння.
Для атрымання выразнага адбітку неабходна: добра за-
фіксаваць жывёліну ў станку або ў расколе; выстрыгчы месца таўрэння нажніцамі або машынкай; прадэзінфіцыраваць участак скуры, які выстрыглі, дэнатурыраваным, эцілавым або ізаамілавым спіртам; астудзіць матрыцу з наборам ‘патрэбных лічбаў у вадкім азоце на працягу 2 — 3 мін (да спынення шыпення азоту); вытрымаць астуджанае кляймо на скуры цялят 5 — 6-месячнага ўзросту 40 —50 с, на крыжы жывёл старэй 1,5 года і дарослай жывёлы — каля 50 — 60 с. Выкарыстоўваючы цвёрдую вуглекіслату ў якасці астуджальніка, час вытрымкі павялічваюць удвая.
Пры спакойных паводзінах жывёлы як бы здзяйсняюць кругавы рух, не адрываючы прыбор з нумарам ад скуры. Уважліва назіраюць за з’яўленнем вакол лічбаў белага абадка шырынёй да 1,5 мм. Пры з’яўленні добра бачнага абадка матрыцу знімаюць.
Пасля таго, як знімуць матрыцу, на скуры жывёлы бачны белы след ад лічбаў. Праз некалькі хвілін гэты след знікае і скура крыху прыпухае. Праз 4 — 5 сут на месцы пухліны з’явіцца кароста, якая пры адрастанні валасоў паднімаецца і паступова адпадае.
Пры таўрэнні трэба працаваць у ахоўнай вопратцы, рукавіцах і акулярах.
Пры няпоўным ахалоджванні або няпоўнай вытрымцы кляйма валасы не мяняюць колеру. Калі прытрымлівацца тэхналогіі мечання, то праз 2 — 3 тыдні на месцы таўрэння вырастаюць белыя валасы, якія паўтараюць канфігурацыю кляйма (мал. 6).
Для выразнасці нумара белыя валасы трэба састрыгаць.
Гэты спосаб мечання бязбольны для жывёлы, метка захоўваецца доўгі час і добра бачна на адлегласці, скура жывёліны не псуецца, гэта значыць не зніжаецца якасць скураной сыравіны.
Мал. 6. Індывідуальны нумар каровы, якую памецілі холадам.
Мал. 7. Меткі для жывёлы: a — пластмасавыя біркі; 6 — медальёны.
Біркаванне робіцца шляхам прымацоўвання да вушэй і іншых частак цела жывёлы рознага тыпу пластмасавых бірак з нумарамі, кольцаў, кнопак, рознай канструкцыі металічных зашчапак і інш. (мал. 2,6; 7).
Біркі лёгка і хутка можна ўставіць у вушныя ракавіны з дапамогай спецыяльных шчыпцоў, з ліку якіх найбольш зручныя тыя, што адначасова прабіваюць вушную ракавіну і замацоўваюць метку (мал. 8). Звычайна біркі светлага тону з лічбамі чорнага колеру. Пры страце нумары не мяняюць, a аднаўляюць ранейшыя.
На буйных малочных комплексах і фермах для мечання выкарыстоўваюць рамяні-ашыйнікі рознай мадыфікацыі, на якіх з абодвух бакоў наносіцца індывідуальны нумар вертыкальна ў рад вялікімі лічбамі (мал. 9).
У дадатак да ашыйнікаў могуць ужывацца рознакаляро-
Мал. 8. Шчыпцы для пастаноўкі поліэтыленавых бірак і круглых метак на вуха жывёліны.
Мал. 9. Мечанне з дапамогай ашыйнікаў.
выя тэхналагічныя біркі з нумарамі, якія даюць інфармацыю аб нумары секцыі, фізіялагічным стане, узроўню надояў і інш. Для кароткатэрміновага мечання можна выкарыстоўваць фарбы рознага колеру, якія часова не змываюцца. Наносяць іх на крыж або бакі жывёлы.
Мечанне мянушкамі хоць і страціла ранейшае значэнне ў буйных таварных гаспадарках, у племянных выкарыстоўваецца ў селекцыйнай рабоце для ідэнтыфікацыі ліній, сямействаў выдатных жывёлін, аблягчаюць абслуговаму персаналу абыходжанне з жывёлай і г.д-
Пры прысвойванні мянушак трэба прытрымлівацца пэўнай сістэмы. Бессістэмнае прысваенне ўскладняе племянную работу. Па-першае, мянушкі надаюць у дзень нараджэння і запісваюць у акт на апрыходванне прыплоду. Яны павінны быць кароткімі, мілагучнымі, лёгкімі ў вымаўленні і не супадаць з імёнамі і прозвішчамі людзей, грамадска-палітычнымі тэрмінамі і г.д.
Адзіных правіл у прысваенні мянушак няма, але ў кожнай гаспадарцы прытрымліваюцца якога-небудзь адзінага парадку. Часцей за ўсё мянушка цяляці, якое толькі нарадзілася, прысвойваецца на пачатковую літару мянушкі маці (маці — Майка, дачка — Мушка). Такая сістэма дазваляе хутчэй вызначыць сямейства. Рамонтным бычкам мэтазгодна прысвойваць мянушкі, што пачынаюцца з першай літары мянушкі бацькі (бацька — Букет, сын — Буян). Гэта аблягчае выдзяленне ліній і падбор жывёлы.
Цялятам, якія нарадзіліся на працягу аднаго года, прысвойваюць мянушкі на адну літару алфавіта (напрыклад, на A у бягучым годзе, на Б — у наступным і г.д.).
Нованароджаным аднаго года прысвойваюць мянушкі, якія абазначаюць хімічныя тэрміны, другога — батанічныя. Для зручнасці спіс мянушак на кожны год складаецца заатэхнікам-селекцыянерам гаспадаркі загадзя.
Для племянных гаспадарак найболып зручны першы варыянт, для таварных статкаў другі, паколькі ён змяншае магчымасць памылкі пры страце жывёлай індывідуальнага нумара.
Акрамя мечання, для пярэстых жывёлін (чорна-пярэстых, чырвона-пярэстых і інш.) робяць замалёўкі правага і левага бакоў абрысу (контуру) і заносяць іх у картку племянной каровы (форма № 2-мол) або картку племянного быка (форма № 1-мол).
Найбольш сучасным спосабам з’яўляецца фатаграфаванне жывёлін. Яно дазваляе селекцыянеру скласці фотатэку племянных жывёлін, якая будзе племянным дакументам для выкарыстання пры селекцыі буйной рагатай жывёлы.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Пазнаёмцеся з асноўнымі прынцыпамі мечання, патрабаваннямі да лікавых метак, рознымі спосабамі мечання, іх перавагамі і недахопамі.
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Пазнаёмцеся з будовай інструментаў і прыстасаваннямі для мечання жывёлы і правіламі карыстання імі.
Заданне 2. Апішыце асноўныя спосабы мечання буйной рагатай жывёлы па форме, прыведзенай у табл. 2.
Т a 6 л і ц a 2. Спосабы мечання жывёлы
Назвы спосабаў мечання
На якой частцы цела і якія меткі наносяцца
Неабходныя прылады і інструменты і кароткае апісанне тэхнікі мечання
Перавагі і недахопы спосабу мечання
Заданне 3. Пастаўце на кардоне з дапамогай татуіравальных шчыпцоў нумары 6, 9, 17, 69, 353, 1742, 9696.
Заданне 4. Намалюйце контуры вушэй цяляці і абазначце на іх умоўны ключ для мечання вышчыпамі па М.Ф.Іванову і БелНДІЖ. Лічбавыя значэнні вышчыпаў'пададзены ў табл. 1.
Заданне 5. Пакажыце месцы вышчыпаў на вушах і іх лічбавыя значэнні па ключу М.Ф.Іванова, калі неабходна паставіць нованароджаным цялятам наступныя індывідуальныя нумары: 3, 26, 157, 296, 748, 1137, 4621. Для запісу выкарыстоўвайце форму табл. 3.
Табліца 3. Мечанне вышчынамі на вушах па ключу М.Ф.Іванова
Інд. №
Месцы вышчыпаў
Лічбавыя значэнні
на левым вуху
на правым вуху
Заданне 6. Зрабіце на кардоне вышчыпы па ключу М.Ф.Іванова, якія абазначаюць нумары 3, 26, 157, 296, 748, 1137, 4621.
Заданне 7. Складзіце спіс дзесяці магчымых мянушак для бычкоў і столькі ж для цялушак на першую літару мянушкі бацькі (Буян) і маці (Майка).
Заданне 8. Прагледзьце меткі і вызначце спосаб мечання жывёлы на ферме вучэбна-доследнай гаспадаркі. На намаляваных контурах вушэй абазначце меткі (індывідуальны №, нумар па ДзКПЖ) чатырох кароў, расшыфруйце значэнне кожнага вышчыпу (калі мечанне гэтым спосабам) і пад малюнкам укажыце індывідуальны нумар каровы.
Заданне 9. Пранумаруйце двух цялят у прафілакторыі цэху ацёлаў прынятым у гаспадарцы спосабам пад наглядам выкладчыка і заатэхніка-селекцыянера вучэбна-доследнай гаспадаркі.
Зонятак 2. ПРЫНЦЫПЫ I АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧА-ЗОАТЭХНІЧНАГА I ПЛЕМЯННОГО ЎЛІКУ Ў ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ
Мэта заняткаў. Пазнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі вытворча-зоатэхнічнага і племянного ўліку ў жывёлагадоўлі, формамі ўліку і іх зместам. Прыдбаць практычныя навыкі ў запаўненні і афармленні асноўных форм уліку, выкарыстоўваючы першасныя дадзеныя.
Дапаможнікі і