• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    осту жывёлы па зубах заснавана на наступных найбольш тыповых зменах зубной сістэмы (табл. 8): з’яўленне і сціранне малочных разцоў; змена малочных разцоў на пастаянныя; змена формы паверхні пастаянных зубоў, якая трэцца. Усе змены пачынаюцца з зачэпаў і заканчваюцца на акрайках.
    T a 6 л і ца 8. Змены зубной сістэмы буйной рагатай жывёлы з узростам
    Змены ў разцах
    Зачэпы
    Унутраныя сярэднія
    Вонкавыя сярэднія
    Акрайкі
    З’яўленне малочных
    да нараджэння
    1 — 2 уыдні
    2 — 3 тыдні
    разцоў
    Сціранне малочных
    10 мес— 1 г.
    1 г. —
    1 г. 2 мес —
    1 г. 4 мес —
    разцоў
    Змена малочных на
    
    1 г. 2 мес
    1 г. 4 мес
    1,5 г.
    пастаянныя і іх
    1,5 г. — 1 г.
    2,5 г.-З г.
    3 г. —
    3,5 г.-
    выраўноўванне Форма паверхні, якая трэцца:
    10 мес
    
    3,5 г.
    4,5 г.
    палоскі
    3-3,5 г.
    3,5-4 г.
    4-4,5 г.
    5-5,5 г.
    4-вугольная
    7,5-8 г.
    8,5-9 г.
    9,5-10 г.
    10,5-11 г.
    акруглая
    10 г.
    10,5-11 г.
    11-11,5 г.
    11,5-12 г.
    адваротна-авальная
    14 г.
    15 г.
    16 г.
    17 г.
    Цяля нараджаецца з двума (часам з трыма) парамі малочных разцоў. Зачэпы і ўнутраныя сярэднія прарэзваюцца ва ўлонны перыяд. Астатнія разцы вырастаюць не пазней за 21 дзень пасля нараджэння (вонкавыя сярэднія — у 2-тыднёвым узросце, акрайкі — у 3-тыднёвым). Зубная аркада цялят да 3 мес характарызуецца наяўнасцю толькі малочных разцоў (мал. 10,«).
    Ад двух тыдняў да 3 мес малочныя разцы не сціраюцца прыметна, і пры вызначэнні ўзросту трэба кіравацца агульным выглядам і з’яўленнем рагоў.
    Сціранне малочных разцоў пачынаецца з 3 — 4-месячнага ўзросту. Ва ўзросце 10—12 мес сціраецца ўся эмаль язычковай паверхні зачэпаў, к 14 — унутраных сярэдніх, к 16 — вонкавых сярэдніх, к 18 мес — акрайкаў.
    Змена малочных разцоў на пастаянныя і іх выраўноўванне з зубной аркадай адбываюцца ў наступным узросце: зачэпаў — у 1,5 — 2 г. (мал. 10,6); унутраных сярэдніх — у 2,5 — 3 г. (мал. 10,в); вонкавых сярэдніх — у'3 — 3,5; акрайкаў — у 3,5-4,5 г.
    3 моманту замены малочных разцоў на пастаянныя, гэта значыць пасля 4,5 — 5 г., узрост вызначаюць па форме сцёртасці на зачэпах, унутраных і вонкавых сярэдніх. '
    Па меры сцірання эмалі выступае вузкая палоска дэнціну. Палоскі на розных зубах з’яўляюцца ў наступным парадку: на зачэпах — у 3 — 3,5 г., на ўнутраных сярэдніх — 3,5 — 4, на вонкавых сярэдніх — 4 —4,5 і на акрайках — у 5 — 5,5 г.
    Ва ўзросце 5,5 — 6 г. палоска на акрайках робіцца шырэй, каронкі разцоў не заходзяць адна за другую, а толькі суты-
    Мал. 10. Зубная аркада маладняку буйной рагатай жывёлы: a — цяляты да 3 мес; 6 — маладняк ва ўзросце 2 г ; в — маладняк ва ўзросце 3 г.
    каюцца. У далейшым паверхня разцоў, якая трэцца, расшыраецца, а сцертасць зуба прымае чатырохвугольную форму. Гэтыя змены на разцах адбываюцца даволі заканамерна: ва ўзросце 7,5 — 8 г. — на зачэпах, у 8,5 — 9 г. — на ўнутраных сярэдніх, к 9,5—10 г. — на вонкавых сярэдніх і к 10,5 — 11 г. — на акрайках.
    К 10 г. паверхня зачэпаў, якая трэцца, робіцца акруглай і на ёй добра відаць карэнная зорка. Яна ўяўляе сабой пульпу, насычаную дэнцінам, мае больш цёмную афарбоўку, чым астатні дэнцін. Ва ўзросце 10,5 — 11 г. зорка з’яўляецца на ўнутраных сярэдніх, у 11 — 11,5 г. — на вонкавых сярэдніх і ў 11,5 —12 г. — на акрайках.
    К 12 г. паміж разцамі з'яўляюцца шчыліны. 3 14 — 15 г. паверхня разцоў, якая трэцца, паслядоўна прымае адваротнаавальную форму, узмацняецца сціранне зубой і к 16 — 18 г. ад зубоў застаюцца толькі карані (пянькі), назіраецца іх расхістанасць і выпадзенне. Па сутнасці, ужо пасля 11 г. вызначыць узрост па зубах цяжкавата.
    Трэба адзначыць, іпто прыведзеныя тэрміны змены малочных зубоў на пастаянныя, з’яўлення той ці іншай формы сці'рання паверхні сярэднія і вельмі ўмоўныя.
    Адхіленні паказчыкаў ад сярэдніх велічынь залежаць ад індывідуальных якасцей жывёлы, скараспеласці пароды, моцы зубнога рэчыва, якасці і колькасці скормленых жывёле кармоў. Напрыклад, змена малочных зачэпаў у жывёлы скараспелых парод адбываецца раней, чым у сярэдняспелых, на 3 — 4 мес. Скармліванне грубых кармоў жывёле ў вельмі раннім узросце або ўтрыманне яе на пашы прыводзіць да хутчэйшага сцірання разцоў. Пры парушэннях у мінеральным сілкаванні, якія выклікаюць захворванне рахітам, таксама назіраецца сціранне зубоў у больш маладым узросце. Усе гэтыя фактары, па магчымасці, трэба ўлічваць пры вызначэнні ўзросту жывёлы па зубах.
    Мал. 11. Гадавыя кольцы па рагах каровы.
    Узрост буйной рагатай жывёлы можна вызначыць і па рагах. Гэты спосаб просты, адносна дакладны, але яго прымяненне абмежавана наяўнасцю камолых (бязрогіх) жывёлін. Акрамя таго, рогі нярэдка псуюцца і ламаюцца.
    У нованароджанага цяляці рогі ў выглядзе рагавых бугаркоў прамацваюцца ўжо праз 2 тыдні пасля нараджэння. К канцу другога месяца жыцця цяляці даўжыня рога складае 1 см. У далейшым, да 20 мес, рогі растуць раўнамерна, што штомесячна павялічваюцца прыкладна на 1 см.
    Зыходзячы з гэтага, даўжыню рога мераюць па знешняй, большай крывізне, ад яго асновы да кончыка, і да атрыманай велічыні (у см), прыбаўляюць 1, атрымліваецца лічба, якая характарызуе ўзрост жывёлы па месяцах. Напрыклад, пры даўжыні рога 6 см цяляці 7 мес.
    Пасля 20 мес хуткасць росту рога запавольваецца і складае каля 2,5 мм у месяц. Гэта выклікае цяжкасці і, як вынік, памылкі пры вызначэнні ўзросту. Пагэтаму ўзрост па рагах у жывёлы старэй 20 мес не вызначаюць.
    Узрост малочнай каровы можна вызначыць і па ліку кольцаў-перахватаў на рагах (мал. 11).
    Вядома, што пры недахопах у кармленні цельных кароў, асабліва ў апошнія 2 мес перад ацёлам, калі ўзмоцнена расце і развіваецца плод, адчуваецца недахоп пажыўных рэчываў, неабходных для нармальнага росту рагоў. У сувязі з гэтым рост рагоў парушаецца. Пасля ацёлу ён нармалізуецца, у выніку чаго на рагах з’яўляюцца кольцавыя паглыбленні, колькасць якіх адпавядае ліку цельнасцей і ацёлаў. Дрэннае кармленне садзейнічае паглыбленню кольца, добрае — зліццю кольцаў і непрыметнаму пераходу аднаго ў другое.
    Першае кольца на рагах утвараецца пры першым ацёле і далей кожны год па аднаму пры ўмове штогадовага ацёлу. Падлічыўшы колькасць кольцаў на рагах і прыбавіўшы лічбу 1,5 — 2, якая характарызуе ўзрост пры першым плённым асемяненні, атрымліваюць узрост каровы у гадах. Прычынай па-
    3.	Зак. 5436
    33
    мылак могуць быць познія тэрміны асемянення рамонтных цялушак і ялавасць кароў.
    У маладых жывёлін рогі растуць хутчэй, чым у старых. Пагэтаму адлегласць паміж першымі кольцамі, якія знахоізяцца ля вяршыні рога, большая, чым паміж наступнымі, размешчанымі каля асновы. Пасярэдзіне рога адлегласць паміж кольцамі складае каля 1,5 — 2 см.
    У каровы да 7-га ацёлу рог расце параўнальна раўнамерна (каля 2,5 мм за месяц). Пагэтаму і шырыня рогавых кольцаў ад першага да сёмага ацёлаў будзе болып ці менш аднолькавай, пры ўмове штогадовых ацёлаў. 3 узростам рост рога запавольваецца, пры патанчэнні рагоў кольцы ўтвараюцца з меншымі прамежкамі, становяцца менш прыметнымі і іх складана падлічыць на рагах.
    Рытмічнасць утварэння кольцаў парушаецца ялавасцю. У ііерыяд ялавасці шырыня рогавых кольцаў некалькі болыпая. Для вызначэння ўзросту ў такіх жывёлін да колькасці кольцаў прыбаўляюць адзінку.
    Калі ў каровы быў выкідыш, то кольца значна вузейшае,, чым пры нармальным ацёле. У выпадку аборту ў першыя 3 — 4 мес цельнасці рогавае кольца можа не ўтварыцца. Пры аборце на 4 — 5 мес кольца мае шырыню каля 0,5 см, пры аборце на 8 мес — прыкладна 1,2 см. Калі ў далейшым будзе ацёл, то рогавае кольца будзе шырэй, чым пры штогадовых ацёлах.
    Калі карова застаецца ялавай, то кольца, якое ўтвараецца пры бліжэйшай цельнасці, адпаведна аддалена на большую адлегласць ад папярэдняга.
    У быкоў і валоў кольцаў на рагах, як правіла, не бывае, але ва ўмовах нераўнамернага кармлення кольцы могуць з’явіцца і ў іх.
    Дадзены спосаб выкарыстоўваюць як дадатковы пры ўдакіадненні ўзросту, які вызначаюць па зубах, асабліва ва ўзросце жывёлы ад 1 да 20 мес і ад 10 да 15 г.
    Пры ацэнцы экстэр’еру буйной рагатай жывёлы ўлічваюць масць жывёлы, меціны, пігментацыю слізістых абалонак, рагоў і капытоў. Гэтыя прыметы патрэбны галоўным чынам для меркавання аб тыповасці жывёлы для пароды. Так, цёмныя плямы на насавым люстэрку або цёмныя канцы рагоў у сіментальскай каровы адразу выклічуць падазрэнне аб яе нечыстапароднасці, як і белыя меціны і светлае насавое люсгэрка ў жывёлы бурых парод, або цёмныя канцы рагоў і капыты ў шаралезкай парбды.
    Пад масцю разумеюць афарбоўку валасянога покрыва
    жывёлін. Біялагічная роля масці звязана з тэрмарэгуляцыяй арганізма. Да мецін адносяцца розныя плямы, галоўным чынам светлыя, размешчаныя на галаве, тулаве і нагах жывёлы.
    Масці і меціны маюць істотнае значэнне для агульнай характарыстыкі жывёлы. Масць для многіх народ з’яўляецца тыповай і ўстойлівай пароднай прыметай. Акрамя таго, масць з’яўляецца ўскосным паказчыкам ступені кансерватызму спадчыннасці. Аднароднасць па масці сведчыць пра больш устойлівую спадчыннасць і чыстапароднасць жывёлы. Таму масць улічваюць пры селекцыі, але без сувязі з наследваннем жывёлай гаспадарча-карысных прымет.
    Меціны вызначаюць шляхам агляду жывёлы з улікам асаблівасцей афарбоўкі валасянога покрыва і размеркавання пігмента на валасах.
    Масці буйной рагатай жывёлы падзяляюць на асноўныя і вытворныя. Да асноўных адносяць чорную, белую, чырвоную і рыжую, а да вытворных ад іх — пярэстую, бурую, шэрую, дарашаватую і некаторыя іншыя.
    Чорная масць вызначаецца аднастайнай чорнай афарбоўкай валасянога покрыва па ўсяму целу жывёліны. Найбольш поўна яна выяўляецца ў жывёлы абярдзін-ангускай пароды і, часткова, у яраслаўскай.
    Белай масці ўласцівы аднародныя белыя валасы па ўсім целе. Гэта масць характэрна для шортгорнскай пароды, якую разгадоўваюць у Англіі. Жывёлы гэтай пароды маюць валасы белай масці і светлыя капыты. Альбінізм (белыя валасы, светлая скура, белая рагавіца вачэй) у буйной рагатай жывёлы сустракаецца вельмі рэдка, ён апісаны ў швіцкай і чорна-пярэстай парод.
    Чырвоная масць характарызуецца інтэнсіўна-чырвоным колерам валасоў. Адрозніваюць і праяўленне яе адценняў ад цёмна-вішнёвага да светла-чырвонага. Гэта масць характэрна для ўсіх чырвоных парод жывёлы: бурай латвійскай, дацкай, чырвонай беларускай, лімузінскай, санта-гертруда і інш.
    Рыжая масць уя