• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    ўляе сабой аднародны залаціста-жоўты колер валасоў з адценнямі ад светла-рыжага (палевы, бланжавы) да цёмна-рыжага.
    Пярэстая масць (чорна-пярэстая, чырвона-пярэстая, палева-пярэстая, рыжа-пярэстая) характарызуецца наяўнасцю плям чорнага, чырвонага, рыжага колераў на белым тулаве або белых плям на тулаве цёмнай афарбоўкі (чорнай, чырвонай, рыжай і г.д-)-
    Бурая масць уяўляе сабой аднародную афарбоўку валасянога покрыва ад цёмнада светла-кафейнага колеру. Нярэдка
    яна суправаджаецца светлай паласой уздоўж спіны па хрыбту, светлым валасяным покрывам вакол насавога люстэрка, а таксама светлай афарбоўкай на ўнутранай паверхні вушных ракавін. На валасах часта назіраецца нераўнамернае размяшчэнне пігменту. Карані валасоў бываюць цёмнымі, а верхняя частка светлая. Ад ступені асвятлення верху валасоў бываюць розныя адценні бурай масці: цёмна-бурая, светла-бурая, серабрыста-бурая. Бурая масць характэрна галоўным чынам швіцкай пародзе жывёлы і ўсім вытворным ад яе пародам (лебядзінская, алатаўская і інш.).
    Шэрая масць уяўляе сабой аднароднае спалучэнне шэрсці светлай і цёмнай афарбоўкі па ўсяму тулаву жывёлы.
    Дарашаватая масць характарызуецца змешанай афарбоўкай цела жывёлы светлымі і пігментаванымі валасамі, пры гэтым галава, шыя і канечнасці часцей за ўсё бываюць аднародна пакрытыя чырвонымі або чорнымі валасамі. Жывёла дарашаватай масці нараджаецца часцей пры спарванні светлых асобін з чырвонымі або чорнымі.
    Меціны звычайна бываюць у выглядзе лысіны (галандская жывёла), белай “зоркі” на ілбе, чорных абвядзенняў вакол вачэй (“акуляры”) пры агульнай белай афарбоўцы галавы, белай афарбоўкі ног (панчохі) або канца хваста, болып светлай афарбоўкі вакол насавага люстэрка (кольца), праяўлення сівізны і розных плям на бруху або тулаве пры іх агульнай аднастайнай афарбоўцы, больш светлай афарбоўкі на спіне (рэмень) і інш.
    Пры скрыжаванні парод назіраецца пэўная заканамернасць у наследванні масці і мецін. Так, чорная месць дамінуе над чырвонай, цёмнае насавое люстэрка — над светлым. Устойліва перадаюцца “акуляры” вакол вачэй, белая паласа .ўздоўж спіны і бруха. Пры скрыжаванні чырвоных парод з бурымі сярод помесей часта сустракаюцца жывёлы з цёмнымі папярочнымі палосамі (“тыгровая афарбоўка”).
    Афарбоўка насавога люстэрка і слізістай абалонкі ротавай поласці часта з’яўляецца пароднай прыметай. У чыстапароднай жывёлы яна аднародная, цялеснага або стальнога колеру, у мяшанай — большай часткай неаднародная.
    Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. 1. Пазнаёмцеся са спосабамі і прынцыпамі вызначэння ўзросту і масці буйной pa­raTaft жывёлы. 2. Паўтарыце будову зубной сістэмы (колькасць і размяшчэнне зубоў) і рагоў у маладняка і дарослай жывёлы.
    Заданні для самастойнай работы.
    Заданне 1. Апішыце ўзроставыя змены ў разцах, выкарыстоўваючы навучальную літаратуру, прэпараты разцоў ма-
    ладняку і кароў рознага ўзросту. Пісьмовы адказ дайце ў форме табл. 9.
    Табліца 9. Змены ў разцах з узростам буйной рагатай жывёлы
    Змены ў разцах
    Разцы
    
    зачэпы
    унутраныя сярэднія
    вонкавыя сярэднія
    акрайкі
    
    (узрост пачатку канца змен)
    
    
    
    
    
    Заданне 2. Запішыце формулы зубоў нованароджанага цяляці і дарослай жывёлы, расшыфруйце іх назву.
    Заданне 3. Выкладзіце ў пісьмовай форме, якія змены ў знешнім выглядзе і размерах рагоў адбываюцца ў жывёлы з узростам. Запісы даць у форме табл. 10.
    Таб л і ца 10. Змены размера і знешняга выгляду рога ў жывёлы з узростам
    Узрост
    Змены ў рагах
    Нованароджаныя Ад 3 да 20 мес Ад 1 ацёлу і старэй
    
    Заданне 4. Вызначце ўзрост па рагах, выкарыстоўваючы калекцыю рагоў жывёлы рознага ўзросту. Атрыманыя вынікі аформіце ў выглядзе табл. 11.
    Т a 6 л і ц a 11. Вызначэнне ўзросту жывёлы па рагах
    № п/п
    № рога
    Даўжыня рога, см
    Узрост, мес
    № п/п
    № рога
    Колькасць кольцаў
    Узрост, г
    
    
    
    
    
    
    
    
    Заданне 5. Вызначце ўзрост па зубах, выкарыстоўваючы калекцыю зубоў жывёлы рознага ўзросту. Звесткі аб узросце дайце ў форме табл. 12.
    Табл і ца 12. Вызначэнне ўзросту жывёлы па зубах
    № п/п
    № сківіцы
    Форма і ступень сцірання разцоў
    Узрост, г.
    
    
    
    
    Заданне 6. Апішыце масці розных парод буйной рагатай жывёлы па муляжах, каляровых малюнках і фатаграфіях. Вынікі аформіце па форме табл. 13.
    Табл і ца 13. Вызначэнне масці буйной рагатай жывёлы
    № муляжа, малюнка, фатагр.
    Афарбоўка
    
    валасянога покрыва
    насавога люстэрка
    рагоў
    капытоў
    наяўнасць мецін
    масць
    
    
    
    
    
    
    
    Заданне 7. Вызначце ўзрост жывёлы на ферме вучэбнадоследнай гаспадаркі па знешняму выгляду, зубах і рагах. Дайце ў пісьмовай форме абгрунтаванне ўстаноўленага ўзросту і параўнайце з узростам па запісу нараджэння. Вынікі запішыце па форме табл. 14.
    Табл і ца 14. Вьшікі вызначэння ўзросту жывёлы
    Полаўзроставая група
    Мянушка, інд. №
    Месяц і год нараджэння (па запісах)
    Дата вызначэння
    Наяўнасць разцоў
    Ступень сцірання
    
    
    
    
    малочных
    пастаянных
    
    
    
    
    
    
    
    
    Працяг табліцы 14
    Форма паверхні, якая трэцца
    Стан рагоў
    Узрост (мес, г.) па:
    Памылка ў параўнанні з узростам па запісах, мес, г.
    
    
    запісах нараджэння
    знешняму выгляду
    зубах
    рагах
    па знешняму выгляду
    па зубах
    па рагах
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Занатак 5. АЦЭНКА ЭКСТЭР'ЕРУ ЖЫВЁЛЫ ВАКАМЕРНЫМ МЕТАДАМ
    Мэта заняткаў. Набыць навыкі самастойнай ацэнкі жывёлы рознага полу і ўзросту па экстэр’еру вакамерным метадам.
    Дапаможнікі і абсталяванне. Муляжы, малюнкі, плакаты, фатаграфіі найболын распаўсюджаных заганаў і недахопаў экстэр’еру жывёлы; малюнкі жывёлы розных напрамкаў
    прадукцыйнасці, полу і ўзросту; абрысы быка і каровы ма лочнай і мясной парод; інструкцыі па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных, малочна-мясных і мясных парод: рабочыя сшыткі, халаты, жывыя аб’екты.
    Метадычныя ўказанні. Канстытуцыя і экстэр’ер з’яўляюцца важнейшымі паказчыкамі племянных і прадукцыйных якасцей буйной рагатай жывёлы. Пагэтаму ў гаспадарчай практыцы з даўніх часоў шырока практыкуецца ацэнка і ад бор жывёлы па гэтых прыметах.
    Ацэнка жывёлы па экстэр’еру з’яўляецца адным з элементаў агульнай ацэнкі па комплексу прымет. Яна неабходна пры адборы для развядзення моцных і дужых, добра развітых з лепшым экстэр’ерам жывёл, здольных да высокай прадукцыйнасці ва ўмовах інтэнсіўнага выкарыстання.
    Для ацэнкі экстэр’еру асноўным з’яўляецца вакамерны метад, які здзяйсняюць двума спосабамі: старанным агля дам жывёлы з апісаннем яго добрых якасцей і недахопаў; шляхам бальнай ацэнкі асноўных складаў і вызначэння агульнага (сумарнага) бала для жывёлы. Найвышэйшая ацэнка кароў малочных і малочна-мясных парод па экстэр’еру і канстытуцыі — 10 балаў (табл. 20), быкоў-вытворнікаў — 30 балаў (табл. 21), кароў і быкоў-вытворнікаў мясных парод — 100 балаў (табл. 18, 19).
    Перад ацэнкай экстэр’еру, карыстаючыся адпаведнымі ілюстрацыямі, неабходна ўспомніць назвы і тапаграфію складаў (асобных частак) цела жывёлы і вывучыць асаблівасці целаскладу жывёлы розных напрамкаў прадукцыйнасці. Пры гэтым важна ўпэўніцца ў тым, што шмат якія склады ў малочных кароў рэзка адрозніваюцца ад складаў кароў мясных парод і маюць неаднолькавае развіццё. Таму ацэнка кожнай жывёліны па экстэр'еру павінна праводзіцца з улікам накіравання прадукцыйнасці, фізіялагічнага стану, узросту і г.д.
    Адначасова з гэтым па малюнках, плакатах і спецыяльна падабраных фатаграфіях трэба азнаёміцца з найбольш распаўсюджанымі заганамі і недахопамі важнейшых складаў у жывёл рознага полу і ўзросту. Папярэдні паказ ілюстрацый з заганамі неабходны таму, што ў статку звычайна знаходзіцца жывёла з нармальным целаскладам або з параўнальна малавыяўнымі недахопамі, якія без папярэдняга азнаямлення цяжка заўважыць.
    Вакамерную ацэнку экстэр’еру асобнай жывёліны ва ўмовах фермы неабходна пачынаць з аглядў і ацэнкі ўсяго статка, каб атрымаць агульнае ўяўленне аб яго экстэр’ерна-канстыту-
    цыянальных асаблівасцях і “вобразе” стандартнай па экстэр’еру жывёліны для дадзенага статка.
    Потым належыць вызначыць мянушку і індывідуальны нумар, пол, узрост і масць жывёліны, а для кароў і нецеляў даты апошняга ацёлу і асемянення перад ацэнкай экстэр’еру.
    Для правільнай ацэнкі экстэр’еру неабходна мець на ўвазе ступень укормленасці жывёліны, таму што на фоне добрай укормленасці недахопы экстэр’еру могуць згладжвацца, на фоне дрэннай — выдзяляцца больш прыметна.
    Пералічаныя дадзеныя неабходны для характарыстыкі жывёліны і фарміравання патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да яе экстэр’еру.
    Жывёла, якая выбрана для набыцця навыкаў ацэнкі па экстэр’еру, павінна быць па магчымасці розных напрамкаў прадукцыйнасці. Калі статак складаецца з жывёл адной пароды, то яны павінны быць рознага ўзросту, узроўню прадукцыйнасці і ўкормленасці, значна адрознівацца па экстэр’ерных асаблівасцях.
    Для ацэнкі экстэр’еру жывёліну трэба правільна паставіць на роўнай гарызантальнай пляцоўцы і забяспечыць свабодны доступ да яе з усіх бакоў.
    Пры вакамернай ацэнцы жывёлы спосабам апісання складаў спачатку апісваюць агульны целасклад жывёліны, а потым аглядаюць і ацэньваюць кожны склад асобна з улікам яго функцыянальнай дзейнасці.
    Апісваць склады пачынаюць з галавы, канчаюць канечнасцямі. Асаблівую ўвагу звяртаюць на заганы і недахопы экстэр’еру, якія могуць быць як прыроджанымі, так і набытымі. Яны рэзка зніжаюць племянную і гаспадарчую каштоўнасць жывёлы.
    Некаторыя асаблівасці складаў і знешняга выгляду жывёлы немагчыма вызначыць у стане спакою. Таму дадаткова жывёлу аглядаюць у час руху. 3 гэтай мэтай яе некалькі разоў праводзяць па пляцоўцы ў розных напрамках. Некаторыя склады (вымя, канечнасці і інш.) у час агляду прамацваюць.
    Недахоп апісальнай ацэнкі заключаецца ў яе суб’ектыўнасці, немагчымасці адлюстраваць у якіх-небудзь канкрэтных паказчыках меркавання, складзенага аб жывёліне, неабходнасці вялікага навыку работы з дадзенай пародай жывёлы і дэталёвага ведання яе экстэр’ерных асаблівасцей.
    У практыцы жывёлагадоўлі ўжываюць вакамерную ацэнку асноўных складаў у балах (па шкалах), як найбольш распаўсюджаную і прадугледжаную дзеючай інструкцыяй. Баль-
    ная ацэнка складаў, у параўнанні з апісальнай, забяспечвае большую аб’ектыўнасць, але сумарны бал не адлюстроўвае некаторых асаблівасцей жывёлы і патрабуе дадатковага апісання словамі. Для буйной рагатай жывёлы розных напрамкаў прадукцыйнасці, полу і ўзросту распрацаваны свае шкалы бальнай ацэнкі экстэр’еру (табл. 18, 19, 20, 21). Перш чым прыступіць да ацэнкі экстэр’еру жывёлы ў балах, неабходна азнаёміцца са шкаламі ацэнкі жывёлы малочных, малочнамясных і мясных парод і ўсвядоміць, што паказчыкі, якія ўлічваюцца, ацэньваюць розным максімумам балаў (2, 3, 4, 5). Асаблівую ўвагу трэба аддаць асаблівасцям шкал, ролі каэфіцыентаў пры ацэнцы жывёлы мяснога напрамку прадукцыйнасці.
    Згодна з дзеюч