Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
яднага ўяўлення аб асаблівасцях целаскладу жывёлы, якія вывучаюцца па прамерах і індэксах, выкарыстоўваюць графічны метад. Для гэтага будуюць экстэр’ерныя профілі, якія ўяўляюць сабой графічнае адлюстраванне (у выглядзе ломанай лініі) ступені адрознення па прамерах ці індэксах целаскладу адной або групы жывёл ад стандарту. За стандарт могуць быць прынятыя сярэднія прамеры ці індэксы целаскладу па пародзе, групе лепшых жывёл пароды, па заводскай лініі, сямейству або прамеры (індэксы) выдатнай жывёліны. Калі па прамерах або індэксах можна ацаніць адну жывёліну, то для пабудовых экстэр’ернага профілю патрабуецца не менш двух жывёлін або двух груп.
Для пабудовы экстэр’ернага профілю паказчыкі прамераў (індэксаў) стандарта прымаюць за 100%, а кожны паказчык адпаведных прамераў (індэксаў), які параўноўваюць з гэтым стандартам, выражаюць у працэнтах ад стандарта.
Выражэнне прамераў не ў абсалютных велічынях, а ў працэнтах ад стандарта абумоўлена рознай важнасцю адзінкі вымярэння (1 см) у розных прамерах (напрыклад, значэнне 1 см у абхвате пясці і вышыні ў карку неаднолькавыя).
Потым складаюць графік, прычым паказчыкі стандарта, прынятыя за 100%, адлюстроўваюць на графіку ў выглядзе прамой гарызантальнай лініі і адносна да яе кропкамі абазначаюць у пэўным маштабе адхіленні (у %) адпаведных паказчыкаў другой групы жывёлы. Злучаючы кропкі, атрымліваюць ломаную лінію.
Дзякуючы нагляднасці, графічны метад аблягчае ўспрыманне лічбавага матэрыялу. Аднак гэты метад не мае канкрэтнасці, таму што на экстэр’ерным профілі паказваецца толькі адхіленне ад прынятага стандарта. Ён не адлюстроўвае ступені зменлівасці асобных прамераў. Так, перавага адной з груп над другой на 2% па абхвату пясці абазначае розніцу ўсяго ў 0,360,38 см, а па вышыні ў карку — на 2,9 см, што ўжо мае практычнае значэнне. Акрамя таго, адрозненні паміж групамі могуць стварацца не асаблівасцямі будовы цела, a розніцай у жывой масе жывёлы. У больш цяжкавагавай жывёлы, натуральна, большасць прамераў будзе мець большую велічыню. '
Таму графічны метад можа ўжывацца як дадатак да параўнальнай ацэнкі па абсалютных паказчыках велічыні прамераў або індэксаў целаскладу.
Селекцыянеру нярэдка прыходзіцца параўноўваць жывёлін паміж сабой па тыпу целаскладу і асобных складах. Калі
Мал. 14. Схема ўзяцця прамсраў у жывёлы: a — выгляд зверху; 6 — выгляд збоку.
жывёлы, якіх параўноўваюць, знаходзяцца ў статку, то такое параўнанне лёгка здзейсніць шляхам вывадкі жывёлы.
Аднак часам прыходзіцца параўноўваць жывёлу з яе выдатнымі продкамі, якія выбылі, напрыклад, з роданачальнікам заводскай лініі, роданачальніцай сямейства і г.д. Наяўнасць у селекцыянера ў гэтым выпадку прамераў, індэксаў целаскладу і вуснага апісання экстэр’еру не дае магчымасці дастаткова поўнага параўнання. Гэты прабел у значнай меры запаўняе вывучэнне асаблівасцей целаскладу па фатаграфіях племянных жывёлін. У дапаўненне да існуючых матэрыялаў фатаграфія канкрэтнай жывёліны дазваляе атрымаць нагляднае ўяўленне аб тыпе і прапарцыянальнасці яе целаскладу, а таксама аб развіцці асобных складаў і недахопах экстэр’еру, што нельга зрабіць па прамерах і індэксах целаскладу.
Фатаграфаванне жывёлы статка на працягу многіх гадоў дазваляе селекцыянеру скласці фотатэку племянной жывёлы і выкарыстоўваць яе ў мэтах селекцыі. Акрамя таго, фотатэка жывёлы ў нейкай ступені стварае пераемнасць у рабоце селекцыянераў. Фотатэка з’яўляецца свайго роду дакументам племяннога ўліку і павінна беражліва захоўвацца, як і другая дакументацыя на племянную жывёлу.
Фатаграфаванне жывёлы патрабуе захавання пэўных умоў: правільнай пастаноўкі і асвятлення жывёлы, здымання ўсіх жывёлін з аднаго боку (з правага або левага) і ў аднолькавым маштабе.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Успомніце асаблівасці ацэнкі экстэр’еру жывёлы на аснове прамераў складаў, індэксаў целаскладу, фатаграфій племянной жывёлы і графічным метадам; азнаёмцеся з вымяральнымі інструментамі, іх праверкай перад работай, правіламі карыстання імі пры прамерах, правільнай пастаноўкай жывёліны, тэхнікай бяспекі пры вымярэннях і рабоце з жывёлай.
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Абазначце літарамі на контуры жывёліны (мал. 14) кропкі прамераў, якія пералічаны ў табл. 24. Пакажыце абазначэнне літарамі крайніх кропак прамеру, назвы межаў прамеру (ад якой кропкі або часткі цела да якой праводзіцца вымярэнне) і інструмента для яго вымярэння. Для запісу выкарыстайце форму табл. 23.
Таб л і ца 23. Прамеры тулава буйной рагатай жывёлы
Назва прамеру
Крайнія кропкі прамеру на мал. 14
Назва мсжаў прамеру (ад якой часткі да якой праводзіцца вымярэнне)
Назва інструмента для вымярэння
Заданне 2. Правядзіце вымярэнні жывёлы рознага полу і ўзросту на ферме вучэбна-вопытнай гаспадаркі. Вынікі вымярэння кожнай жывёліны запішыце па форме табл. 24.
Табл і ца 24. Прамеры складаў буйной рагатай жывёлы
Мянушка, інд. №, іюл жывёлы
Узрост, г., мес
Жывая маса, кг, укормленасць
Вышыня, см
Глыбіня ГРУ' дзей
Шырыня, см
У карКУ
У крыжы
грудзей
за ланаткамі
зада Ў маклаках
зада ў тазасцегнавых сучляненнях
зада ў сядалішчных буграх
Працяг табл. 24
Касая даўжыня тулава, см, вымераная мернай
Прамая даўжыня тулава, см
Даўжыня трэцяў тулава, см
Абхват, см
Паўабхват зада, см
палкай
стужкай
парэдняй
сярэдняй
задняй
грудзей за лапаткамі
пясці
Заданне 3. Вывучыце індэксы целаскладу буйной рагатай жывёлы і запішыце, якія прамеры выкарыстоўваюць для іх вылічэння. Для запісу выкарыстайце форму табл. 25.
Таб л і ца 25. Індэксы целаскладу жывёлы
Назвы індэксаў
Суадносіны прамераў
Жывёлы
1 2 3 4
Заданне 4. Разлічыце індэксы целаскладу (табл. 25), выкарыстоўваючы дадзеныя прамераў складаў, якія ўзяты на папярэдніх занятках (табл. 24).
Заданне 5. Начарціце экстэр'ерныя профілі жывёл на аснове дадзеных прамераў складаў і індэксаў целаскладу, узяўшы за стандарт (100%) паказчыкі прамераў складаў і індэксаў целаскладу кароў-пяршачак.
Заданне 6. Правядзіце параўнальны аналіз экстэр’еру па прамерах складаў, індэксах целаскладу і экстэр’ерных профілях з мэтай вызначэння розніцы і асаблівасцей у залежнасці ад полу і ўзросту жывёлы. Вынікі аналізу выкладзіце ў пісьмовай форме.
Занятак 7. АЦЭНКА I АДБОР КАРОЎ НА ПРЫГОДНАСЦЬ ДА МАШЫННАГА ДАЕННЯ
Мэта заняткаў. Вывучыць методыку ацэнкі вымя кароў малочных і малочна-мясных парод на прыгоднасць да машыннага даення. Набыць практычныя навыкі па ацэнцы марфалагічных прымет і фізіялагічных уласцівасцей вымя і адбору кароў, найбольш прыгодных да машыннага даення.
Дапаможнікі і абсталяванне. Даільны апарат чвэрцяў (ДАЧ-2), жывыя аб’екты, вымяральныя інструменты (мерная стужка, мерны цыркуль, штангенцыркуль), картка племянной каровы (форма № 2-мол), мерны цыліндр, халаты, мікракалькулятары.
Метадычныя ўказанні. Важным крытэрыем, які вызначае прыгоднасць кароў да прамысловай тэхналогіі, з’яўляецца якасць вымя, яго прыстасаванасць да машыннага даення. Таму, ацэньваючы кароў малочнага і малочно-мяснога напрамкаў прадукцыйнасці, трэба звяртаць асаблівую ўвагу на такі склад, як вымя. Неабходнасць ацэнкі і адбору кароў па форме і ўласцівасцях вымя абумоўлена тым, што гэтыя прыметы маюць спадчынную аснову і перадаюцца наследніку як праз маці, так і праз бацьку.
Згодна інструкцыі па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод (1990 г.) ацэнку вымя праводзяць на 2 — 3-і мес першай або трэцяй лактацыі пры ўдзеле
і пад непасрэдным кантролем заатэхніка-селекцыянера, аднакратна, пры трохразовым даенні -у ранішнюю дойку, пры двухразовым — у ранішнюю або вячэрнюю.
Марфалагічныя прыметы вымя (развіццё пярэдніх і задніх доляў, яго прымацаванне, размяшчэнне і велічыня саскоў, размяшчэнне па вышыні) ацэньваюць па 3-бальнай шкале; фізіялагічныя ўласцівасці (інтэнсіўнасць малакааддачы) — па 5-бальнай:
1,80 кг/мін і больш — 5 балаў
1,79 — 1,50 кг/мін — 4 балы
1,49 — 1,20 кг/мін — 2 балы
менш за 1,20 кг/мін — —
Вынікі ўліку і ацэнкі вымя заносяць у форму № 2-мол (раздзелы VIII, X, XI) і выкарыстоўваюць у далейшым пры банітаванні кароў.
У племянных гаспадарках, якія маюць быкавытворчых кароў, ацэнка якасці іх вымя павінна быць больш грунтоўнай і ўключаць сумарную ацэнку марфалагічных прымет і фізіялагічных уласцівасцей.
Марфалагічныя прыметы вымя ацэньваюць вакамерным метадам (аглядваюць, прамацваюць, апісваюць) па 25-бальнай шкале за 0,5 — 2 гадзіны да чарговага даення, захоўваючы тэхніку бяспекі пры рабоце з каровамі. Пры вакамернай ацэнцы выдзяляюць пяць груп асноўных марфалагічных прымет вымя (табл. 27): велічыню і прымацаванне да цела; залозістасць, развіццё і выяўленасць крывяносных сасудаў; форму вымя; развіццё чвэрцяў і ніжні край вымя (дно); саскі, іх памеры, форму, размяшчэнне і напрамак. Усе гэтыя прыметы аднолькава важныя, таму што яны ў пэўнай ступені абумоўліваюць прыстасаванасць вымя да машыннага .даення.
Be л ічыня і прымацаванне вымя да брушной сценкі важныя для высокай прадукцыйнасці, зручнасці даення і захавання вымя здаровым і ў добрым стане.
Велічыня вымя — адна з важнейшых прымет малочнасці каровы. Малочнасць у большасці выпадкаў цесна звязана з велічынёй вымя. Велічыня вымя характарызуецца абхватам і глыбінёй. Для добрай каровы пажадана вялікае, аб’ёмістае вымя са значнай плошчай прымацавання. Абхват такога вымя перавышае 125 см, а глыбіня дасягае 31—33 см. У высокаўдойных кароў вымя звычайна мае большыя памеры і ёмістасць. Удой залежыць ад велічыні вымя толькі тады, калі памер вымя павялічваецца за кошт павелічэння залозістай
Мал. 15. Формы прымацавання вымя да бруха каровы:
/ — шчыльнае; 2 — недастаткова шчыльнае; 3 — некалькі адвіслае; 4 — адвіслае.
тканкі. Памеры вымя максімальныя на 5 —7-й лактацыі, калі дасягаюцца і найвышэйшыя ўдоі.
Важнае значэнне для добрага стану вымя мае яго прымацаванне да бруха каровы.
Прымацаванне вымя бывае (мал. 15): 1) шчыльнае, калі пярэдні край вымя незаўважана пераходзіць у брушную сценку; 2) недастаткова шчыльнае, калі пярэднія чвэрці і лінія брушной сценкі ўтвараюць вугал, блізкі да прамога; 3) некалькі адвіслае, з прыметным перахватам у аснове; 4) адвіслае.
Прымацаванне