Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
дакладнасці мернай палкі яе змяшчаюць на строга гарызантальную плоскасць, прыводзяць у рабочы стан (раскрываюць металічныя рэйкі, высоўваюць стрыжань), ніжнюю рэйку перасоўваюць уніз да канца. Потым лінейкай вызначаюць фактычную адлегласць паміж рэйкамі
і параўноўваюць з паказаннямі мернай палкі. Правяраюць таксама правільнасць вугла паміж расчыненымі рэйкамі і стрыжнем палкі, які павінен быць прамым (90°). Каб узяць вышынныя прамеры, мерную палку ставяць вертыкальна да паверхні падлогі.
Дакладнасць мернага цыркуля правяраюць з дапамогай лінейкі або рэйкі з дакладна нанесенымі дзяленнямі і параўноўваюць вынікі адліку на лінейцы (рэйцы) з паказаннямі на шкале цыркуля. Пры рабоце з цыркулем пальцы трымаюць на шарыках цыркуля, а яго шкала павінна быць павернута ўверх і ў бок вымяраючага.
Дакладнасць вымярэнняў залежыць і ад правільнай пастаноўкі жывёліны. Напрыклад, касая даўжыня тулава, вымераная мернай палкай, можа вар’іраваць на 5 — 10 см пры павароце галавы і шыі ў бок і пры няправільнай пастаноўцы ног жывёліны.
Рабіць замеры жывёл лепш раніцай да кармлення або праз 3 гадзіны пасля яго. Жывёліна павінна быць спакойнай, не ўзбуджанай. Ставяць яе на роўную пляцоўку. Асаблівую ўвагу звяртаюць на правільную пастаноўку канечнасцей. Важна, каб пры аглядзе ззаду заднія ногі закрывалі пярэднія (і наадварот), пры аглядзе збоку — правыя ногі закрывалі левыя (і наадварот), а скакальны сустаў задніх канечнасцей павінен знаходзіцца на адной вертыкальнай лініі з сядалішчным бугром. Калі глядзець на жывёліну ззаду, то вертыкальная лінія, якая спушчана ад сядалішчнага бугра да падлогі, павінна праходзіць праз скакальны сустаў, сярэдзіну путавай кбсці і бабкі.
У час вымярэння жывёла павінна стаяць вольна, без напружання, з прыпаднятай галавой.
Каб вытрымаць умовы параўнальнасці, неабходна аднаімянныя прамеры ў розных жывёлін браць аднолькава і дакладна. Для гэтага кропкі, паміж якімі вымяраюць адлегласць (касцявыя выступы і выпукласці шкілета), павінны лёгка адшуквацца. Аднак асобныя прамеры складаў не маюць строгіх дакладных шкілетных кропак, напрыклад, шырыня грудзей за лапаткамі. Хаця шырыню грудзей за лапаткамі вымяраюць па вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі, дастаткова на 2 — 5 см адступіць ад гэтай лініі, як велічыня прамера будзе значна завышана. У такіх выпадках бяруць прамер 2 — 3 разы і выводзяць сярэдні.
Некаторыя прамеры маюць вельмі адносную дакладнасць. Напрыклад, шырыня грудзей за лапаткамі, якая ўзята ў адным і тым жа месцы некалькі разоў адной і той жа асобай,
змяняецца ў сувязі з дыханнем (пры ўдыху павялічваецца, пры выдыху памяншаецца). Тое ж самае адносіцца да прамераў абхвата грудзей.
Пры вымярэнні складаў цела жывёлы інструменты павінны толькі датыкацца да скуры, не ўціскаючыся ў яе. Адлікі на інструментах трэба праводзіць, не адрываючы іх ад кропак вымярэння. Дакладнасць вымярэння абхвата пясці — да 0,5 см, астатніх прамераў — да 1 см.
Маладняк вымяраюць у такім жа ўзросце, у якім вызначаюць жывую масу, быкоў-вытворнікаў — штогод да 5-гадовага ўзросту, кароў малочнага і камбінаванага напрамкаў прадукцыйнасці — на 2 —3-м месяцы лактацыі пасля 1-га і 3-га ацёлаў, кароў мясных парод — ва ўзросце 3 і 5 гадоў.
Перад тым, як узяць прамеры складаў, выкладчык дэманструе правільную пастаноўку жывёліны, паказвае тэхніку карыстання вымяральнымі інструментамі і як правільна бяруцца прамеры.
Спачатку мэтазгодна вымяраць склады ў жывёлін старэйшага ўзросту і найбольш спакойных, потым — у больш маладых і ў апошнюю чаргу — калі студэнты набудуць навыкі — у маладняку. Вымярэнні маладняку неабходны для таго, каб у далейшым, пры вылічэнні індэксаў целаскладу і вычэрчванні экстэр’ерных профіляў, мець лічбавыя дадзеныя для супастаўлення целаскладу маладняку з целаскладам дарослай жывёлы і вынясення меркаванняў аб зменах прапорцый целаскладу ў працэсе росту.
Лічбавыя значэнні прамераў асноўных складаў цела запісваюць у формы ўліку № 1-мол і № 2-мол і выкарыстоўваюць у далейшым пры банітаванні і запісу жывёлы ў ДзКПЖ.
Лічбавыя значэнні прамераў дазваляюць толькі параўноўваць развіццё асобных складаў і не характарызуюць асаблівасцей целаскладу жывёлы. Напрыклад, аднолькавая глыбіня грудзей у дзвюх жывёлін дае, здаецца, аснову зрабіць вывад аб аднолькавым развіцці ў іх тулава ў глыбіню. Але калі ў гэтых жывёлін розная вышыня ў карку, то тып целаскладу ў іх будзе абсалютна розным. Такім чынам, дакладнае меркаванне аб тыпе целаскладу жывёлы можна зрабіць толькі пры супастаўленні розных прамераў у адной і той жа жывёліны.
Для больш поўнай, чым па абсалютных лічбавых велічынях прамераў, характарыстыкі прапарцыянальнасці развіцця, гарманічнасці целаскладу і агульнай тыповасці жывёлы вылічаюць індэксы целаскладу (метад індэксаў).
Індэксы целаскладу ўяўляюць сабой адносіны лічба-
вых значэнняў прамераў (у працэнтах) двух і больш узаемазвязаных складаў адной і той жа жывёліны. Матэрыялам для вылічэння індэксаў служаць лічбавыя дадзеныя, якія атрыманы ў выніку вымярэння складаў цела жывёлы на папярэдніх занятках.
Найбольш часта выкарыстоўваюць наступныя індэксы целаскладу.
1. Індэкс даўганогасці (высаканогасці)
(вышыня ў карку) — (глыбіня грудзей) * 100% вышыня ў карку
Індэкс даўганогасці характарызуе адноснае развіццё канечнасцей у даўжыню. У жывёлы малочнага напрамку прадукцыйнасці гэты індэкс мае большую велічыню, чым у жывёлы мяснога напрамку. 3 узростам індэкс даўганогасці памяншаецца таму, што рост грудзей у глыбіню заканчваецца значна пазней росту вышыні ў карку, як больш скараспелага прамеру.
2. Індэкс расцягнутасці (фармату)
касая даўжыня тулава, вымераная палкай ІПП0/ о X lUU/o.
вышыня у карку
Па значэнню індэкса расцягнутасці ацэньваюць адносную даўжыню тулава. Жывёла мясных парод (герэфордская, абярдзін-ангуская) мае больш высокі індэкс расцягнутасці, чым жывёла малочных парод. У маладых жывёлін індэкс расцягнутасці павялічваецца з узростам, таму што рост у вышыню заканчваецца раней росту ў даўжыню.
3. Індэкс таза-грудны
шырыня грудзей за лапаткамі Ю0° піырыня ў тазасцегнавых сучляненнях °
Таза-грудны індэкс характарызуе адноснае развіццё шырыні грудзей за лапаткамі ў параўнанні з шырынёй зада. Найбольшай велічыні таза-грудны індэкс дасягае ў жывёлы мясных парод. Ён звязаны з полам жывёлы. У быкоў, з прычыны моцнага развіцця грудзей і адносна слабага развіцця зада ў шырыню, таза-грудны індэкс значна большы, чым у кароў. 3 узростам ён памяншаецца, таму што развіццё грудзей у шырыню заканчваецца раней, чым развіццё зада ў шырыню.
4. Індэкс шыракагрудасці
шырыня грудзей
u х 1UU/0.
глыоіня грудзен
Індэкс шыракагрудасці паказвае развіццё грудной клеткі. Гэты індэкс у жывёлы мясных парод большы, чым у малочнай
жывёлы. 3 узростам ён значна павялічваецца, таму што рост грудзей жывёлы заканчваецца хутчэй у глыбіню, чым у шы-
рыню.
5. Індэкс глыбакагрудасці глыбіня грудзей х w()% вышыня у карку
Значэнне гэтага індэкса большае ў быкоў, чым у кароў. Некалькі большым індэксам глыбакагрудасці характарызуецца мясная жывёла ў параўнанні з малочнай. 3 узростам індэкс глыбакагрудасці павялічваецца, таму што рост жывёлы ў вышыню заканчваецца хутчэй, чым рост у глыбіню.
6. Індэкс збітасці (кампактнасці) абхватгрудзей * касая даўжыня тулава
Індэкс збітасці характарызуе развіццё масы цела. Мясныя пароды жывёлы маюць больш высокі індэкс збітасці, чым малочныя. 3 узростам ён нязначна зніжаецца, таму што рост грудной клеткі заканчваецца хутчэй, чым рост даўжыні тулава.
7. Індэкс пераросласці
вышыня ў крыжы .
„ х ЮО/о.
вышыня у карку
Індэкс пераросласці паказвае адносную вышыню зада ў параўнанні з вышынёй пераду. Большая вышыня ў крыжы, чым у карку, характэрна маладой жывёле. 3 узростам гэта розніца паступова знікае, таму што працэс росту крыжа ў вышыню заканчваецца раней, чым карка ў вышыню. Па гэтай прычыне індэкс пераросласці з узростам памяншаецца. Жывёла малочных і мясных парод па індэксу пераросласці амаль не адрозніваецца.
8. Індэкс фармату зада
шырыня ў тазасцегнавых сучляненнях шырыня ў маклаках
х 100%.
Індэкс фармату большы ў кароў, чым у быкоў. Малочныя каровы маюць болып высокі індэкс фармату ў параўнанні з каровамі мяснога напрамку прадукцыйнасці. 3 узростам жывёлы індэкс фармату памяншаецца, таму што рост зада ў шырыню ў маклаках заканчваецца пазней, чым у тазасцегнавых сучляненнях.
9. Індэкс шылазадасці
шырыня ў сядалішчных буграх Ю0% шырыня ў тазасцегнавых сучляненнях
3 узростам гэты індэкс памяншаецца, таму што рост зада
ў шырыню ў сядалішчных буграх заканчваецца хутчэй, чым у тазасцегнавых сучляненнях.
10. Індэкс касцістасці
абхват пясці з х 100%. вышыня ў карку
Індэкс касцістасці характарызуе адноснае развіццё касцяка; у жывёлы мясных парод ён меншы, чым малочных. 3 узростам гэты індэкс нязначна павялічваецца, таму што ў пасляўлонны перыяд трубчатыя косці растуць больш у таўшчыню. Невялікі індэкс касцістасці паказвае на пераразвітасць жывёлы, залішнюю далікатнасць, а вельмі вялікі — на грубакасцявасць.
11. Індэкс мяснасці
паўабхват зада х wo% вышыня ў карку
Індэкс мяснасці характарызуе мясную вартасць жывёлы. Значэнне яго вышэй у мясной жывёлы ў параўнанні з малочнай. 3 узростам індэкс мяснасці павялічваецца.
12. Індэкс шыракалобасці
шырыня ілба найбольшая . м х lOU/o.
даужыня галавы
Гэты індэкс болылы ў жывёлы мясных парод, чым у малочных, а таксама ў быкоў, чым у кароў. 3 узростам індэкс шыракалобасці змяншаецца.
13. Індэкс вялікалобасці
даўжыня галавы вышыня ў карку °'
У малочнай жывёлы індэкс вялікагаловасці большы, чым у мясной. 3 узростам ён павялічваецца.
Індэксы даўганогасці, расцягнутасці і збітасці паказваюць на агульны характар целаскладу, гэта значыць з’яўляецца жывёла кампактнай або расцягнутай і высокай. Большай даўганогасцю, расцягнутасцю тулава і меншай збітасцю вызначаецца жывёла малочнага напрамку прадукцыйнасці. Болын кампактным тулавам і, такім чынам, меншымі індэксамі даўганогасці і расцягнутасці і вышэйшым індэксам збітасці характарызуецца мясная жывёла.
Выкарыстанне метаду аналізу і параўнання індэксаў целаскладу дазваляе больш дакладна і дэталёва ахарактарызаваць целасклад жывёлы, лягчэй знайсці розніцу ў канстытуцыянальных асаблівасцях параўноўваемых паміж сабой жывёл, чым пры супастаўленні абсалютных паказчыкаў іх прамераў.
Для больш нагл