Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
ай інструкцыяй па банітаванню буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод ацэнку экстэр’еру і канстытуцыі быкоў-вытворнікаў праводзяць штогод да 5-гадовага ўзросту, кароў — на 2~3-м мес першай і трэцяй лактацый. Калі жывёла па экстэр’еру і канстытуцыі не была ацэнена ва ўказаным узросце, яе ацэньваюць пры правядзенні чарговага банітавання.
Пры ацэнцы жывёлы па экстэр’еру і канстытуцыі асаблівую ўвагу звяртаюць на адпаведнасць асобных складаў пажаданаму тыпу малочнай або малочна-мясной жывёлы: у кароў на велічыню вымя, яго форму і прыгоднасць да машыннага даення, а ў быкоў — на выразнасць палавога дымарфізму, моц паясніцы і задніх канечнасцей. Ацэнку целаскладу быкоў праводзяць па 30-бальнай шкале, кароў — па 10-бальнай (табл. 20, 21) з дакладнасцю да 0,5 бала.
Пры ацэнцы экстэр’еру неабходна ясна ўяўляць сабе асноўныя яго недахопы, якія ўказваюць на слабае здароўе жывёлы, зніжэнне яе ўзнаўленчай функцыі, рэзістэнтнасці (устойлівасці) і прадукцыйнасці. У буйной рагатай жывёлы малочных і малочна-мясных парод сустракаюцца недахопы экстэр’еру, за якія зніжаецца бальная ацэнка (табл. 15).
Пры наяўнасці асобных недахопаў ці заганаў целаскладу баніцёру дадзена права зніжаць ацэнку ў балах у адпаведнасці з важнасцю недахопу таго або іншага складу.
Да найбольш важных заганаў целаскладу адносяцца: правісласць спіны і паясніцы, адвіслае (“сеннае”) бруха, вузкія грудзі, перахват за лапаткамі, слабыя ногі. Часцей за ўсё яны .з’яўляюцца вынікам недакорму і няправільнага ўтрымання ў перыяд фарміравання і выкарыстання жывёлы.
Такія недахопы, як звіслазадасць, шылазадасць, страхападобнасць, няправільйая пастаноўка канечнасцей (х-падоб-
4. Зак. 5436
41
Табл іца 15. Нсдахопы целаскладу жывёлы малочных і малочна-мясных парод, за якія зніжаецца бальная ацэнка па экстэр’еру і канстытуцыі
Агульнае развіццё і склады
Пералік недахопаў
Агулыіы выгляд і развіццс
Склады экстэр’еру:
галава, шыя
грудзі
карак, спіна і паясніца
сярэдняя частка тулава
зад
Вымя і палавыя органы
Канечнасці
Капыты
Агульная недаразвітасць: касцяк грубы або пераразвіта-далікатпы, мускулатура рыхлая або слабаразвітая, целасклад непрапарцыянальны і не адпавядае тыну пароды
Галава непрапарцыянальная тулаву, цяжкая або пераразвітая: “бычыная” для каровы і “каровіна” для быка, шыя кароткая, грубая, з тоўстымі складкамі скуры або выразаная, слаба абмускаленая
Грудзі вузкія, неглыбокія, перахват і западзіны за лапаткамі, рэбры размешчаны блізка адно да аднаго, косць рабра вузкая, кароткая, скура на апошнім рабры тоўстая, неэластычная Карак раздвоены або востры, спіна вузкая, кароткая, правіслая або гарбаватая; паясніца вузкая, правіслая або страхападобная
У кароў і быкоў слаба развіта, у быкоў бруха адвіслае
Кароткі, звіслы, шыла-, страхападобны
Вымя малое адвіслае, атлусцелае з нераўнамерна развітымі долямі, збліжанымі, ненармальна развітымі саскамі, малочныя вены дрэнна праглядаюцца, скура вымя тоўстая, запас вымя малы; у быкоў дрэнна развітыя і зменшаныя семяннікі.
Пярэднія збліжаны ў запясцях або развернуты ў бакі, пастаноўка задпіх — слановая, о-падобпая, х-падобная, шаблістая
Вузкія, тарцовыя, плоскія, капытны рог рыхлы
насць задніх і размёт пярэдніх), выродлівая форма капытоў, непрапарцыянальнае развіццё вымя ў большасці выпдкаў звязаны са спадчыннасцю.
Пры добрым вырошчванні маладняку і правільным выкарыстанні жывёлы экстэр'ер яе можа быць палепшаны. Жывёлы з недахопамі целаскладу, а тым больш з заганамі, якія паказваюць на аслабленне канстытуцыі, як правіла, недаўгавечныя і нізкапрадукцыйныя. Таму іх утрыманне менш выгаднае.
Экстэр’ер маладняку ацэньваюць з 6-месячнага ўзросту па
агульнаму развіццю, кіруючыся 10-бальнай шкалой: выдатна — 10, добра — 8, здавальняюча — 6. Адзнаку 10 балаў даюць жывеліне пры выдатнай выяўленасці прымет пароды і полу, нармальным развіцці і росце, выдатным развіцці грудзей (шырокія, глыбокія, без перахвату за лапаткамі), прамой лініі спіны, паясніцы, крыжа, добра развітым тазе, правільнай пастаноўцы ног і моцным касцяку, без пераразвітасці і грубасці.
Ацэнка экстэр’еру жывёлы ў балах мае свае перавагі, але разам з тым не адлюстроўвае некаторых асаблівасцей жывёлы. Так, дзве жывёліны, якія атрымалі аднолькавую адзнаку за экстэр’ер, могуць мець розныя вартасці і недахопы. Таму сумарную бальную ацэнку трэба дапаўняць запісам з указаннем выдатных складаў і заганаў экстэр’еру жывёлы. Разам з сумарным балам за экстэр’ер такія запісы трэба рабіць у адпаведных формах уліку пры ацэнцы экстэр’еру жывёлы ў племянных гаспадарках.
Кароў мяснога напрамку прадукцыйнасці ацэньваюць па канстытуцыі і экстэр’еру ва ўзросце 3 і 5 г., быкоў — штогод да 5-гадовага ўзросту.
Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на выяўленасць тыпу пароды і гарманічнасць целаскладу.
Пад гарманічнасцю (прапарцыянальнасцю) целаскладу разумеюць пажаданыя для жывёлы дадзенага напрамку прадукцыйнасці суаДносіны ўсіх складаў і частак тулава (пярэдняй, сярэдняй, задняй).
Ацэнку быкоў і кароў на племянных заводах, у саўгасах (калгасах) і на фермах праводзяць па 100-бальнай шкале згодна з табл. 16, 17, у таварных статках — па 5-бальнай.
Табл і ца 16. Шкала ацэнкі быкоў-вытворнікаў мясных парод па экстэр’еру і канстытуцыі
Склады целаскладу і агульнае развіццё жывёлы
Патрабаванні для ацэнкі вышэйшым балам
Ацэнка
асноўны бал
каэфіцыент
агульны бал
Агулыіы выгляд, развіццё і выяўленасць тыпу пароды
Прапарцыянальны целасклад, шырокае і акруглае тулава з добра выяўленым мясным тыпам пароды
5
4
20
Склады экстэр’еру:
Добра развітая мускулатура, моцны, але не грубы касцяк
5
2
10
галава, шыя
Галава тыповая для пароды, шыя добра абмускуленая
5
1
5
Склады целаскладу і агульнае развіццё жывёлы
Патрабаванні для ацэнкі вышэйшым балам
Ацэнка
асноўны бал
каэфіцыент
агулыіы бал
грудзі
Шырокія, глыбокія і акруглыя, без западзін за лапаткамі: добра развіты шырокі сакалок, які выдаецца ўперад
5
2
10
карак, спіна,
Шырокі, мясісты карак, верх-
5
3
15
паясніца
няя лінія роўная; шырокая, доўгая спіна і паясніца з добра развітай мускулатурай
крыж
Роўны, шырокі і доўгі, добра запоўнены мускулатурай; правільна пасаджаны хвост
5
3
15
сцёгны
Добра развітая мускулатура, якая спускасцца да скакальнага сустава; унутраны бок сцягна мясісты; шчуп запоўнепы па ўзроўні ніжняй лініі тулава
5
2
10
канечнасці
Правільна пастаўленыя з моцнымі капытамі
5
3
15
Усяго
100
Табл і ца 17 Шкала ацэнкі кароў мясных парод па экстэр’еру і канстытуцыі
Склады целаскладу і агульнае развіццё жывёлы
Патрабаванні для ацэнкі
Ацэнка
асноўны бал
каэфіцыент
агульны бал
Агульны выгляд, развіццё і выяўленасць тыпу пароды
Прапарцыянальны целасклад, шырокае і акруглае тулава з добра выяўленым мясным тыпам пароды.
5
3
15
Склады экстэр’еру:
Добра развітая мускулатура, моцны, але не грубы касцяк
5
3
15
галава і шыя
Галава лёгкая, тыповая для пароды; шыя кароткая, добра абмускуленая
5
1
5
грудзі
Шырокія, глыбокія без западзін за лапаткамі, добра развіты сакалок
5
2
10
Склады целаскладу і агульнае развіццё жывёлы
Патрабаванні для ацэнкі
Ацэнка
асноўны бал
каэфіцыент
агульны бал
карак, спіна,
Шырокі, мясны карак, верх-
5
3
15
паясніца
няя лінія роўная; шырокія, доўгія спіна і паясніца з добра развітай мускулатурай
крыж
Роўны, шырокі і доўгі, добра запоўнены мускулатурай, правільна пасаджаны хвост
5
2
10
сцёгны
Добра развітая мускулатура, якая спускаецца да скакалыіага сустава
5
2
10
вымя
Даволі развітае, правільнай формы
5
3
15
канечнасці
Правільна пастаўленыя з моцнымі капытамі
5
2
10
Усяго
100
Пры бальнай ацэнцы экстэр’еру і канстытуцыі жывёлы адзначаюць выдатныя склады, указваюць заганы і недахопы целаскладу, за якія зніжаюць асноўны бал (табл. 18).
Табл і ца 18. Недахопы целаскладу жывёлы мясных парод, за якія зніжаецца бальная ацэнка па экстэр’еру і канстытуцыі
Агульнае развіццё і склады
Пералік недахопаў
Агульнае развіццё
Склады экстэр'еру:
Недаразвітасць, негарманічны целасклад, касцяк грубы або далікатны, высаканогасць, дрэнна развітая мускулатура, вузкацеласць, нсдаразвітасць семяннікоў.тып пароды выяўлены слаба
галава і шыя
Галава цяжкая, грубая, нетыповая для пароды; шыя вузкая, выразаная
карак, спіна, паясніца
Карак вузкі і востры, спіна і паясніца вузкія, дрэнна запоўненыя мускулатурай, спіна правіслая або гарбатая, паясніца мяккая
сцягно
Сцягно і ўнутраны бок ляжак дрэнна запоўнсны мускулатурай
Агулыіас развіццё і склады
Пералік недахонаў
крыж
Кароткі, звіслы, шылаі страхападобны, дрэшіа запоўнепы мускулатурай, высока або занадта нізка пасаджаны хвост
ногі
Пастаноўка няправілыіая, шаблістыя заднія ногі або збліжаныя пярэднія, капыты слабыя
Пры ацэнцы жывёлы мясных парод у кожным складзе трэба ўбачыць асноўную якасць гэтай жывёлы — мяснасць; значыць, чым болып будзе прыдатнай да ежы прадукцыі і менш адходаў (касцей, сухажылляў), тым болып высокім балам трэба ацэньваць склад. Мясныя жывёліны павінны быць шыракацелымі, на кароткіх і нятоўстых нагах, з пышнай мускулатурай па ўсяму корпусу і асабліва на задняй трэці тулава.
• Целасклад маладняку ацэньваюць пасля адбіўкі, але не маладзей 6-месячнага ўзросту, па агульнаму выгляду і развіццю, карыстаючыся 5-бальнай шкалой: выдатна — 5, добра 4, здавальняюча — 3, нездавальняюча — 2. Дапускаецца ўдакладненне ацэнкі шляхам дабаўлення паўбала (4,5; 3,5).
Адзнаку “выдатна” атрымліваюць жывёліны пры добрай выяўленасці пароды, полу, добрым развіцці і росце, выдатным складзе грудзей (шырокія, глыбокія), прамой лініі спіны, паясніцы, крыжа, добрым развіцці таза, правільнай пастаноўцы канечнасцей і моцным касцяку без пераразвітасці і грубасці.
Разам са станоўчымі бакамі бальная ацэнка не пазбаўлена і шэрагу недахопаў. Яны заключаюцца ў тым, што пры ацэнцы асобных складаў дапускаецца суб’ектывізм, адвольна выдзяляюцца асноўныя склады для ацэнкі, уводзяцца паправачныя каэфіцыенты. Таму ацэнку жывёлы па шкалах можна разглядаць як недастаткова дакладную, але яна мае пэўнае практычнае значэнне. Бальная ацэнка найбольш прыймальная для жывёлы мясных парод, таму што ў гэтым выпадку знешнія формы жывёлы маюць найбольшую сувязь з яе мясной прадукцыйнасцю.
Вынікі ацэнкі