• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    ўніце сабранымі ў перыяд практыкі дадзенымі (па трох лактацыях адной каровы) або на аснове задання выкладчыка форму № 2-мол. Разлічыце ўзрост пры першым плёнцым асемяненні і ацёле, працягласць._цельнасці, сервісперыяду, лактацыі, сухастойнага перыяду; велічыню ўдою, тлушчамалочнасць і бялковамалочнасць па кожнай лактацыі.
    Заданне 6. Пазнаёмцеся ў вучэбна-вопытнай або другой бліжэйшай гаспадарцы з арганізацыяй вытворча-зоатэхнічнага і племяннога ўліку і вядзеннем уліковай дакументацыі.
    3 а н я т a к 3. СПРАВАЗДАЧА АБ РУХУ ПАГАЛОЎЯ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЁЛЫ (АБАРОТ СТАТКА)
    Мэта заняткаў. Вывучыць методыку складання справаздачы аб руху пагалоўя жывёлы і набыць практычныя навыкі ў складанні справаздачы.
    Дапаможнікі і абсталяванне. Рабочы сшытак, першасныя дадзеныя (або выпіска з іх у форме задання) аб наяўнасці і руху пагалоўя жывёлы на працягу года, форма справаздачы аб руху жывёлы (ф. № 102), мікракалькулятары.
    Метадычныя ўказанні. Вядома, што статак буйной para­Taft жывёлы неаднародны і складаецца з розных палавых і ўзроставых груп; быкі-вытворнікі, каровы, нецелі, цялушкі старэй за два гады, цялушкі старэй года, цялушкі да году, бычкі і кастраты ўсіх узростаў, дарослыя жывёлы на адкорме.
    Адносіны колькасці жывёлы розных полаўзроставых груп да агульнага пагалоўя жывёлы, выражаныя ў працэнтах, складаюць структуру статка.
    Структура статка павінна забяспечваць своечасовае аднаўленне, а пры расшыраным узнаўленні і павелічэнне пагалоўя жывёлы ў адпаведнасці з запланаваным прыростам прадукцыі. Ад структуры статка ў значнай меры залежыць склад, колькасць і якасць жывёлагадсўчай прадукцыі, працяг вытворчага цыкла, хуткасць абароту ўкладзеных сродкаў, працоўныя і вытворчыя затраты.
    • Структура статка змяняецца на працягу года: атрыманне прыплоду, перавод жывёлы з адной групы ў другую, набыццё жывёлы, рэалізацыя яе на племя і ўбой. На структуру статка ўплывае шмат фактараў: гаспадарчае прызначэнне статка (племянное і таварнае), напрамак вытворчасці (малочны, мясны, камбінаваны), ступень спецыялізацыі (унутрыгаліновая, унутрыгаспадарчая галіновая), характар узнаўлення (простае, расшыранае; закончаны, незакончаны абарот статка).
    Зыходзячы са структуры, складаюць абарот статка, вызначаюць выхад прыплоду, тэрміны пераводу жывёлы з адной узроставай групы ў другую і рэалізацыі на мяса, а таксама на продаж і іншыя паступленні і выбыцці жывёлы на ферме.
    Пад абаротам статка разумеюць змены (рух) складу палавых і ўзроставріх груп жывёлы на працягу пэўнага перыяду (месяц, квартал, год) і яго ўлік.
    Па характару ўзнаўлення адрозніваюць гаспадаркі з закончаным і незакончаным абаротам статка. Асаблівасць гаспадарак з закончаным абаротам заключаецца ў тым, што яны самі атрымліваюць і вырошчваюць маладняк для ўзнаўлення матачнага пагалоўя, адкорму і нагулу. Да іх адносяцца большасць калгасаў і саўгасаў. Статкі ў такіх гаспадарках складаюцца з усіх асноўных палавых і ўзроставых груп жывёлы. У гаспадарках з паглыбленай галіновай спецыялізацыяй на вытворчасць якога-небудзь аднаго віду прадукцыі адсутнічаюць некаторыя полаўзроставыя групы жывёлы, гэта значыць у іх незакончаны абарот статка.
    Адрозніваюць два віды абарота статка: справаздачны і планавы. Справаздачны абарот адлюстроўвае фактычныя змены пагалоўя жывёлы ў статку за справаздачны перыяд. У ім паказваюць асобна па кожнай полаўзроставай групе пагалоўе жывёлы і яе жывую масу на пачатак справаздачнага месяца; рух пагалоўя жывёлы (колькасць жывёлы і яе жывую масу) за месяц; астатак пагалоўя і яго жывую масу на канец месяца
    (астатак павінен быць звераны з фактычнай наяўнасцю жывёлы на ферме).
    Планавы абарот адлюстроўвае плануемыя змены па палавых і ўзроставых групах жывёлы ў статку. Абарот плануюць так, каб пагалоўе жывёлы, напрыклад, на канец года, адпавядала прынятай структуры статка.
    Зыходнымі дадзенымі для планавання абароту статка з’яўляюцца: заданне па росту пагалоўя і план продажу малака і мяса дзяржаве; пагалоўе жывёлы па ўзроставых і палавых групах на пачатак і канец запланаванага перыяду; план асемяненняў, запускаў і ацёлаў матачнага пагалоўя; выхад цялят на 100 кароў; план паступлення нецеляў і пяршачак (пры міжгаспадарчай кааперацыі); памер і тэрмін бракоўкі кароў і цялушак пры вырошчванні; узрост і жывая маса жывёлы, якая рэалізуецца.
    Планаванне абароту статка ўключае наступныя паказчыкі па кожнай полаўзроставай групе і поўнасцю па статку:
    1)	наяўнасць пагалоўя і яго жывая маса на пачатак перыяду (месяца, квартала, года);
    2)	прыход (жывы прыплод, гал.; паступіла з другіх полаўзроставых груп, гал.; куплена племянной жывёлы, гал.; куплена неплемянной жывёлы, гал.);
    3)	расход (пераведзена ў другія полаўзроставыя групы, гал.; рэалізавана на мяса, гал.; рэалізавана на племя, гал.; іншыя продажы і перадачы, гал.; забіта, прырэзана, гал.; падохла і загінула, гал.);
    4)	наяўнасць пагалоўя на канец перыяду (месяца, квартала, года).
    Колькасць кароў на канец запланаванага перыяду разлічваюць падсумаваннем колькасці жывёлы на пачатак перыяду і прыходу за мінусам расходу. Сярэднегадавое пагалоўе кароў, напрыклад, вызначаюць шляхам памесячных абаротаў статка, або дзяленнем корма-дзён на колькасць дзён у годзе (365).
    Корма-дні жывёлы, якая прыбыла ў якую-небудзь групу і выбыла з яе на працягу, напрыклад, месяца, разлічваюць у адпаведнасці з датамі прыходу і расходу, якія значацца ў першасных дакументах.
    Пры выбыцці працягласць знаходжання жывёлы ў групе лічыцца з пачатку месяца да дня выбыцця, а ў жывёл, якія прыбылі — здня прыбыцця да канца месяца. Падсумоўваючы корма-дні жывёлы, якая знаходзіцца ў дадзенай полаўзроставай групе цэлы месяц, і жывёлы, якая прыбыла або выбыла з яе на працягу месяца, атрымліваюць агульную колькасць
    корма-дзён па групе. Раздзяліўшы колькасць корма-дзён на ўвесь месяц, атрымліваюць сярэднямесячнае пагалоўе жывёлы па дадзенай групе.
    Паслядоўнасць распрацоўкі абароту статка можа быць наступнай. У пачатку з формы № 34 або дадзеных бухгалтарскага ўліку неабходна выпісаць фактычнае пагалоўе жывёлы па полаўзроставых групах і іх жывую масу на пачатак запланаванага перыяду. Жывую масу жывёлы запісваюць па выніках іх узважвання.
    Потым з плана ацёлаў і атрымання прыплоду выпісваюць чаканую колькасць цялят і ўмоўна разбіваюць іх прыкладна пароўну па полу. Колькасць нарадзіўшыхся цялушак запісваюць у графу “Цялушкі нараджэння бягучага года”, а бычкоў — адпаведна ў графу “Бычкі нараджэння бягучага года”.
    Пасля гэтага ў прыходную частку абароту статка заносяць планавыя паступленні і выбыцці пагалоўя ва ўсіх палавых і ўзроставых групах жывёлы.
    Дарослая жывёла на адкорме падлягае рэалізацыі дзяржаве на мяса. Жывёла, якая падлягае выбракоўцы і здачы на мяса (напрыклад, быкі і каровы), адпраўляецца ў групу “Дарослая жывёла на адкорме”.
    Затым пераводзяць жывёлу з малодшых груп у старэйшыя. Пры пераводзе пагалоўя спачатку запісваюць у расходную, а потым у прыходную частку па адпаведных узроставых групах.
    Пры пераводах з групы ў групу матачнага пагалоўя неабходна кіравацца планам ацёлаў і асемяненняў. Усіх нецеляў, якія былі на пачатак года, пераводзяць у групу кароў у дзень ацёлу або не пазней трох месяцаў пасля яго. Пры недастачы нецеляў для рамонту дойнага статка могуць быць выкарыстаны цялушкі старэйшых узростаў пры ўмове плённага іх асемянення ў першым квартале (да 26 сакавіка).
    Цялушак старэй 1 г. (цельных) пераводзяць у групу нецеляў, а цялушак да 1 г. — у групу цялушак старэй 1 года. Частка з іх, пры ўмове плённага асемянення да 26 сакавіка і ацёлу ў апошнім квартале (кастрычнік, лістапад, снежань) плануемага года, пераводзіцца ў групу кароў.
    Перавод цялушак і бычкоў нараджэння бягучага года ў старэйшыя ўзроставыя групы ажыццяўляюць у строгай адпаведнасці з датай нараджэння.
    Завяршаюць складанне абароту статка разлікам выхаднога пагалоўя па ўсіх полаўзроставых групах на канец справаздачнага перыяду (месяца, квартала, года), якое папярэдне ўстанаўліваюць зыходзячы з выканання задання па вытворчасці
    прадукцыі, магчымасцей рамонту статка, забеспячэння жывёлы кармамі, памяшканнямі і інш.
    Пагалоўе на канец справаздачнага перыяду павінна раўняцца пагалоўю на пачатак перыяду плюс паступіўшае ў групу і мінус выбыўшае. Правільнасць складання абароту статка правяраецца збалансаванасцю пагалоўя ў яго прыходнай і расходнай частках.
    На канец перыяду ставяць фактычную жывую масу жывёлы кожнай полаўзроставай групы, вызначаную шляхам узважвання.
    Масу жывёлы, якую штомесячна не ўзважваюць (напрыклад, быкоў-вытворнікаў і кароў), вызначаюць, зыходзячы з жывой масы на пачатак перыяду, плюс жывая маса прыбыўшай жывёлы ў групу, мінус жывая маса выбыўшай.
    Пры састаўленні справаздачы аб руху жывёлы вызначаюць сярэднесутачны прырост жывой масы па кожнай полаўзроставай групе жывёлы (за выключэннем быкоў-вытворнікаў і кароў, якіх штомесячна не ўзважваюць). Для гэтага неабходна ведаць валавы прырост і колькасць корма-дзён жывёлы па кожнай групе за справаздачны месяц. Валавы прырост жывой масы па групе за месяц разлічваюць наступным чынам:
    Валавы прырост за месяц
    Маса на канец месяца
    Маса вы + быўшага пагалоўя
    Маса на пачатак месяца
    Маса па-
    + ступіўшага пагалоўя
    Ведаючы валавы прырост жывой масы і колькасць кормадзён, дзяленнем першага паказчыка на другі можна вызначыць велічыню сярэднясутачнага прыросту масы (г) жывёлы ў сярэднім за месяц па кожнай полаўзроставай групе.
    Справаздачу аб руху жывёлы складаюць штомесячна па ўстаноўленай форме (ф. № 102) на аснове дадзеных дакументаў першаснага ўліку.
    Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Вывучыце методыку састаўлення справаздачы аб руху пагалоўя буйной рагатай жывёлы.
    Заданні для самастойнай работы.
    Заданне 1. Вывучыце гадавы абарот статка буйной рагатай жывёлы пры самарамонце і ўдзельнай вазе кароў у структуры 40% (табл. 5.).
    Заданне 2. Складзіце гадавы абарот статка з удзельнай вагой кароў у структуры 60% на падставе наступных дадзеных (табл. 6): колькасць пагалоўя па полаўзроставых групах на пачатак года, выхад цялят ад кожных 100 кароў плануецца 85%, ад 100 нецеляў — 100% (з іх 50% бычкоў і 50% цялушак);
    Табл і ца 5. Аба