• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практыкум па жывёлагадоўлі

    Практыкум па жывёлагадоўлі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 259с.
    Мінск 1998
    76.02 МБ
    абсталяванне. Рабочы сшытак, узоры форм вытворча-зоатэхнічнага і племянного ўліку; зыходныя дадзеныя для запаўнення асноўных форм уліку, мікракалькулятары.
    Метадычныя ўказанні. Правільна арганізаваны і сістэматычны ўлік у жылёлагадоўлі неабходны для ўліку пагалоўя, вытворчасці і расходвання кармоў і прадукцыі, нарміраванага кармлення жывёлы, арганізацыі і аплаты працы жывёлаводаў, планавання развіцця галіны і г.д. Асаблівае значэнне мае ўлік для паспяховага вядзення племянной работы з буйной
    рагатай жывёлай, у прыватнасці пры ацэнцы, адборы і падборы жывёлін.
    Такі ўлік мае на ўвазе высокі прафесійны ўзровень зоатэхнічных кадраў, надзейнасць мечання жывёлы, сістэматычны ўлік гаспадарча-карысных прымет і, асабліва, па якім вядзецца адбор, магчымасць апрацоўкі дадзеных уліку на ЭВМ і цэнтралізацыі работы па захоўванню інфармацыі. Улік павінен быць так арганізаваны, каб пры максімальнай прастаце можна было б атрымаць поўную і дакладную інфармацыю аб жывёліне ў любы момант. У племянных гаспадарках улік павінен быть больш грунтоўны і падрабязны, у неплемянных гаспадарках — больш спрошчаны.
    Адно з важнейшіх арганізацыйных мерапрыемстваў у племянной рабоце з буйной рагатай жывёлай — вядзенне дакументацыі вытворча-зоатэхнічнага і племяннога ўліку. Ацэнка і адбор па комплексу прымет, падбор жывёлін для асемянення магчымы толькі пры наяўнасці ў гаспадарцы рэгістрацыі дадзеных, што найболын поўна характарызуюць жывёлу, якую разводзяць.
    Улік вядуць па спецыяльных формах у адпаведнасці з існуючымі рэкамендацыямі. Вядзенне ўліку павінна адпавядаць пэўным патрабаванням: усе запісы ў кожнай графе і пункту адпаведнай формы ўліку і справаздачы змяшчаць дакладныя дадзеныя; запісы весціся літаральна па ўстаноўленай форме, акуратна, без паправак і ў тэрмін афармляцца; мець подпісы ўсіх асоб у адпаведнасці з патрабаваннямі формы ўліку.
    Формы ўліку падзяляюць на 2 катэгорыі дакументацыі: вытворча-зоатэхнічную і племянную. У залежнасці ад прызначэння асноўныя дакументы вытворча-зоатэхнічнага ўліку можна раздзяліць на некалькі груп.
    1.	Дакументы па ўліку пагалоўя жывёлы: акт на прыходванне прыплоду жывёлы (ф. № 95), акт на перавод жывёлы (ф. № 97), акт на выбракоўку жывёлы з асноўнага статка (ф. № 57), акт на выбракоўку жывёлы з асноўнага статка (ф. № 57а), акт на выбыццё жывёлы і птушкі (ф. № 100), таварна-транспартная накладная (ф. 1-с.-х. жнвотные), справаздача аб руху жывёлы і птушкі (ф. № 102).
    2.	Дакументы па ўліку кармоў: акт прыёму грубых і сакавітых кармоў (ф. № 92), акт на прыходванне пашавых кармоў (ф. № 93аф ведамасць расходу кармоў (ф. № 45).
    3.	Дакументы па ўліку прадукцыі: журнал уліку надояў малака (ф. № 112), акт кантрольнай дойкі (ф. № 4-мол), журнал кантрольных удояў (ф. № 3), ведамасць руху малака
    (ф. № 114), таварна-транспартная накладная (ф. № 1-с.-хмолсырьё), журнал рэгістрацыі прыплоду і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы (ф. № 3-мол), ведамасць узважвання жывёлы (ф. № 98), справаздача аб стане жывёлагадоўлі (ф. № 24-с.-х.), журнал уліку асемянення і ацёлу буйной рагатай жывёлы (ф. № 10-мол).
    Для гаспадарак і прадпрыемстваў, якія разводзяць буйную рагатую жывёлу, устаноўлены формы дакументаў племяннога ўліку з шыфрам “Мол”, “Мяс", “СЕЛЭКС”, “ІО”, “2-племКРС", “1-ЖЙВ”, “2-плем(нмпорт)”, выдадзеныя ва ўстаноўленым парадку.
    У племянной рабоце з буйной рагатай жывёлай малочных і малочна-мясных парод дадаткова да вышэйназваных выкарыстоўваюцца наступныя формы племяннога ўліку з шыфрам “Мол”: картка племяннога быка (ф. № 1-мол), картка племянной каровы (ф. № 2-мол), журнал кантролю якасці малакааддачы ў кароў (ф. № 5-мол), журнал ацэнкі кароў па экстэр’еру і канстытуцыі (ф. № 9-мол), журнал ацэнкі быкоў малочных і малочна-мясных парод па якасці патомства (ф. № 11-мол), справаздача аб выніках банітавання буйной рагатай жывёлы малочнага напрамку прадукцыйнасці (ф. №7-мол) і інш.
    Картка племянного быка (ф. № 1-мол) адзін з асноўных дакументаў племяннога ўліку. У ёй ёсць звесткі аб паходжанні, росце'і развіцці, экстэр’еры і канстытуцыі, узнаўленчай здольнасці, атрыманым прыплодзе і яго якасці, банітыровачным класе быка. Картка вядзецца заатэхнікам-селекцыянерам гаспадаркі.
    Картка племянной каровы (ф. № 2-мол) — асноўны дакумент індывідуальнага племяннога ўліку ад нараджэння да канца гаспадарчага выкарыстання. Яна вядзецца ў племянных гаспадарках на ўсё наяўнае пагалоўе кароў, у таварных — на пагалоўе кароў узнаўленчай групы (племяннога ядра). Яе вядзе заатэхнік-селекцыянер або падліковец па племянной справе.
    У картцы даюцца ўсебаковыя звесткі аб жывёліне: дата і месца нараджэння, паходжанне (да 4-га пакалення), развіццё, ацэнка экстэр’еру і канстытуцыі, хуткасць малакааддачы, удой; тлушчамалочнасць і бялковамалочнасць па месяцах лактацыі, за ўсю і за першыя 305 дзён лактацыі; даты запускаў, ацёлаў і асемяненняў; комплексная ацэнка і банітыровачны клас; дата і прычына выбыцця. У картку таксама заносяцца дадзеныя аб прыплодзе (пол. інд. №, прызначэнне), аб прадукцыйнасці дачок бацькі каровы і яе дачок.
    Дадзеныя формы № 2-мол з’яўляюцца асновай для правядзення банітавання кароў, запісу жывёліны ў дзяржаўную кнігу племянной жывёлы (ДзКПЖ), афармлення племянных пасведчанняў і вызначэння цэнаў на племянны маладняк, які рэалізуецца.
    Некаторыя формы ўліку ДзКПЖ, каталогі быкоў-вытворнікаў маюць занальнае або рэспубліканскае значэнне.
    Пры вядзенні племянной работы па сістэме СЕЛЭКС (селекцыя і эксплуатацыя) выкарыстоўваюць пяць форм СЕЛЭКС. Форма СЕЛЭКС-1 — дадзеныя банітавання і паходжання малочнай жывёлы, СЕЛЭКС-2 — спіс кароў і асемянёных цялушак, СЕЛЭКС-3 — спіс асемяненняў кароў і цялушак, СЕЛЭКС-4 — ліст уліку змен матачнага пагалоўя, СЕЛЭКС-5 — ліст уліку малочнай прадукцыйнасці кароў.
    У асновы гэтай сістэмы закладзены рэгулярны ўлік даты нараджэння і развіцца, узросту і жывой масы рамонтных цёлак пры плённым асемяненні і ацёле; малочнай прадукцыйнасці (удой, утрыманне тлушчу і бялку); асемяненняў, запускаў і ацёлаў; стану здароўя; а таксама штучнае асемяненне ўсіх кароў і цялушак, апрацоўка інфармацыі на ЭВМ і захоўванне яе ў вылічальных цэнтрах калектыўнага выкарыстання.
    У якасці зыходнай інфармацыі для ІВЦ адзін раз у год гаспадаркі даюць спісы кароў і цялушак на пачатак года з указаннем індывідуальных нумароў, пароды і пароднасці; паходжання, жывой масы; ацэнкі інтэр’еру і хуткасці малакааддачы; даты апошняга ацёлу, плённага асемянення і запуску; а таксама ўдою, утрымання тлушчу і бялку ў малацэ. Гэтыя дадзеныя кожны месяц дапаўняюцца першаснымі лічбамі сутачнага кантрольнага ўдою, тлустасці і бялковасці малака, асемяненняў і змен у выкарыстанні кароў.
    Пасля апрацоўкі гэтых дадзеных гаспадаркам выдаецца інфармацыя (спісы кароў, якіх трэба асемяніць, запусціць, раздаіць, выбракаваць, у якіх прыняць ацёлы, зрабіць гінекалагічнае абследванне і г.д.; дадзеныя аб выкарыстанні кароў і прычынах выбракоўкі, сярэднім узросце кроў статка і выбыўшых кароў; звесткі аб генеалагічнай структуры матачнага пагалоўя, маці і бацьках будучых быкоў-вытворнікаў, выніках ацэнкі быкоў па якасці патомства і прысвоеных катэгорыях племянной каштоўнасці; зводная ведамасць вынікаў банітавання жывёлы і інш.) у выглядзе табліц (табуляграм), якія з’яўляюцца асновай для правядзення неабходных зоатэх-
    нічных мерапрыемстваў, распрацаваных з улікам канкрэтных абставін гаспадаркі.
    Вядзенне дакументацыі вытворча-зоатэхнічнага і племянного ўліку па сістэме “СЕЛЭКС” дазваляе скараціць у 4 разы колькасць неабходных запісаў у разліку на 1 карову; вызваліць заатэхнікаў-селекцыянераў ад апрацоўкі першасных лічбаў уручную, што займае 60 — 80% рабочага часу; павысіць дакладнасць інфармацыі і паменшыць, у выніку гэтага, колькасць памылак у прынятых рашэннях, назапасіць неабходную колькасць дадзеных для перспектыўнага планавання.
    Для станцый штучнага асемянення выпускаюць формы ўліку пад шыфрам “Но” (ад ф. № 1-но да № Іб-ііо акрамя форм № 7-но, № 10-но і № 11-но), частка з якіх з’яўляецца абавязковай для гаспадарак, якія разводзяць малочную жывёлу.
    Форма ўліку № 2-плем КРС выкарыстоўваецца пры складанні зводнай справаздачы (па гаспадарках і пародах) па выніках племянной работы з буйной рагатай жывёлай малочнага напрамку прадукцыйнасці.
    Па форме № 1 -жнв органамі дзяржаўнай племянной службы складаецца справаздача аб племянной рабоце ў жывёлагадоўлі па відах сельскагаспадарчай жывёлы для інфармацыі абласных і рэспубліканскіх племслужб.
    Форму № 2-плем (нмпорт) — справаздачу ўліку і выкарыстання імпартнай буйной рагатай жывёлы малочнага накірунку прадукцыйнасці і яго чыстапародных патомкаў — складаюць у гаспадарках, якія разводзяць жывёлу імпартных парод.
    Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Пазнаёмцеся з асноўнымі прынцыпамі і арганізацыяй вытворча-зоатэхнічнага і племяннога ўліку ў жывёлагадоўлі, асноўнымі патрабаваннямі да запісаў у формах уліку.
    Заданні для самастойнай работы.
    Заданне 1. Па дадзенаму ўзору формы пазнаёмцеся з асноўнымі формамі ўліку, згрупуйце іх у залежнасці ад прызначэння. Усвядомце назначэнне і змест асноўных форм, тэрміны запаўнення і афармлення; хто, калі і якія звесткі ўносіць у тую ці іншую форму, тэрміны іх здачы і парадак зацвярджэння. Характарыстыку форм уліку (табл. 4) неабходна падаць у наступнай паслядоўнасці: дакументы па ўліку пагалоўя; дакументы ўліку кармоў; дакументы ўліку прадукцыі; дакументы племяннога ўліку.
    Таб л і ца 4. Вытворча-зоатэхнічны і племянны ўлік у жывёлагадоўлі
    Назва дакумента
    Прызначэнне і тэрмін складання дакумента
    Хто складае дакументі вядзе ў ім запісы
    Якія дадзеныя ўносяцца ў дакумент
    Кім зацвярджаецца дакумент
    Калі і куды здаецца дакумент для справаздачы
    Заданне 2. Складзіце акт на апрыходванне прыплоду жывёлы на аснове матэрыялаў, якія сабраны ў перыяд праходжання практыкі.
    Заданне 3. Запоўніце журнал рэгістрацыі прыплоду і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы дадзенымі аб паходжанні і развіцці (жывой масе) цялушкі і бычка ад нараджэння да 18-месячнага ўзросту на аснове акта на апрыходванне прыплоду і ведамасці ўзважвання жывёлы.
    Заданне 4. Унясіце звесткі ў журнал уліку асемянення і ацёлаў буйной рагатай жывёлы, складзіце акт на перавод жывёлы з адной вытворча-ўзроставай групы ў другую.
    Заданне 5. Запо