Практыкум па жывёлагадоўлі
Выдавец: Ураджай
Памер: 259с.
Мінск 1998
экстэр’еру і канстытуцыі ў балах запісваюць у формы ўліку № 1-мол, № 2-мол (раздзел III), № 3-мол, a таксама ў адпаведныя формы ўліку з індэксам “мяс” і выкарыстоўваюць у далейшым пры банітаванні жывёлы.
Самастойная падрыхтоўка да заняткаў. Пазнаёмцеся з патрабаваннямі да экстэр’еру і канстытуцыі жывёлы пры вядзенні жывёлагадоўлі па інтэнсіўных тэхналогіях; вывучыце сістэму ацэнкі экстэр’еру жывёлы, у тым ліку вакамерным
Мал. 12. Склады малочнай каровы.
метадам; успомніце назвы і тапаграфію складаў цела ў жывёлы малочнага, мяснога і камбінаванага напрамкаў прадукцыйнасці.
Заданні для самастойнай работы.
Заданне 1. Вызначце месцаразмяшчэнне складаў і абазначце на контуры жывёліны (мал. 12) лічбай, якая адпавядае іх парадкаваму нумару ў змешчаным ніжэй пераліку.
Склады малочнай каровы:
1 — патылічны грэбень; 2 — лоб; 3 — морда; 4 — ніжняя сківіца; 5 — шыя; 6 — карак; 7 — падгрудак; 8 — грудзінка (чалышка); 10 — лапатка; 11 — плечалапатачнае сучляненне; 12 — локаць; 13 — падплечча; 14 — запясце; 15 — пясць; 16 бабка(пута); 17 — спіна; 18 — паясніца; 19 — шчуп (каленная складка); 20 — малочныя калодзежы; 21 — малочныя вены; 22 — вымя; 23 — маклокі; 24 — крыж; 25 — сядалішчныя бугры; 26 — сцягно; 27 — каленная рэпка; 28 — скакальны сустаў; 29 — кісць хваста; 30 — галёнка.
Заданне 2. Запішыце назвы абазначаных на абрыёе (мал. 13) пад адпаведнымі нумарамі складаў цела жывёлы мяснога напрамку прадукцыйнасці. Для запісу выкарыстайце форму табл. 19.
Т a 6 л і ц a 19. Склады цела жывёлы
№ п/п
Карова
Бык
нумар складу на абрысе (мал. 13,а)
назва складу
нумар складу на абрысе (мал. 13,6)
назва складу
Мал. 13. Абрыс жывслы мяснога напрамку прадукцыйнасці: a — карова; 6 — бык, выгляд збоку; в — бык, выгляд ззаду.
Заданне 3. Вывучыце сістэму і шкалы ацэнкі экстэр’еру і канстытуцыі жывёлы малочнага, малочна-мяснога і мяснога напрамкаў прадукцыйнасці (табл. 16, 17, 20, 21).
Заданне 4. Пазнаёмцеся з найбольш распаўсюджанымі заганамі і недахопамі ў развіцці складаў, карыстаючыся плакатамі, малюнкамі, фатаграфіямі, муляжамі і дадзенымі табл. 15 і 18.
Заданне 5. Правядзіце бальную ацэнку экстэр'еру малочных кароў вакамерным метадам у адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй (табл. 20).
Табліца 20. Ацэнка экстэр’еру кароў малочных і малочна-мясных парод
Агульнае развіццё і склады
Паказчыкі, якія ўлічваюць пры ацэнцы
Балы
Агульны бал
мянушка, інд №
1
2
3
Агульны выгляд і развіццё
Вымя (чашападобнае, акруглае, казінае)
Выяўленасць тыпу, развіццё тулава, глыбіня грудзей, развіццё таза і крыжа
Развіццё пярэдняй і задняй частак вымя, яго прымацаванне да цела, размяшчэнне і памер саскоў, адлегласць (вышыня) ад ніжняга краю (дна) вымя да падлогі
2-4
1-3
Агулыіае развіццё і склады
Паказчыкі, якія ўлічваюць пры ацэнцы
Балы
Агульны бал
мянушка, інд №
1
2
3
Ногі пярэднія і заднія
Моц і пастаноўка ног, моц і форма капытоў
1-3
Сума балаў
4-10
Заданне 6. Ацаніце экстэр’ер і канстытуцыю быкоў-вытворнікаў у балах вакамерным метадам адпаведна дзеючай інструкцыі (табл. 21).
Т a 6 л і ц a 21. Ацэнка экстэр’еру быкоў-вытворнікаў малочных і малочна-мясных парод
Агульнае развіццё і склады
Паказчыкі, якія ўлічваюць пры ацэнцы
Балы
Агульны бал
мянушка, інд. №
1
2
3
Агульны выгляд
Склады экстэр’еру
Прапарцыянальнасць целаскладу
Мускулатура
Касцяк
Галава і шыя
Грудзі
Карак, спіна, паясніца
Сярэдняя частка тулава
Зад
Канечнасці
Капыты
1-3
1-3 1-3 1-3 1-3 1-3
1-3 1-3 1-3 1-3
Сума балаў
10-30
Заданне 7. Правядзіце ацэнку экстэр’еру маладняку буйной рагатай жывёлы ў балах вакамерным метадам у адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй (табл. 22).
Таб л і ца 22. Ацэнка экстэр’еру маладняку буйной рагатай жывёлы
Мянушка, інд. №
Пол
Парода, пароднасць
Узрост, мес
Ацэнка, балаў
Асабліва выдатныя склады
Недахопы экстэр’еру, за якія зніжана ацэнка
3 а н я т а к 6. АЦЭНКА ЭКСТЭР'ЕРУ ЖЫВЁЛЫ МЕТАДАМІ ВЫМЯРЭННЯ СКЛАДАЎ ЦЕЛА, ПАРАЎНАННЯ ІНДЭКСАЎ ЦЕЛАСКЛАДУ
I ГРАФІЧНЫМ МЕТАДАМ
Мэта заняткаў. Набыць практычныя навыкі па ацэнцы жывёлы па экстэр’еру на аснове прамераў складаў; асвоіць метады індэксаў і графічны для характарыстыкі асаблівасцей целаскладу жывёлы розных напрамкаў прадукцыйнасці, полу і ўзросту.
Дапаможнікі і абсталяванне. Муляжы і плакаты, малюнкі з контурамі жывёлы, на якіх паказаны адзнакі і назвы кропак, у якіх бяруцца прамеры складаў цела; мерныя палка, стужка, цыркуль; рабочы сшытак, халаты; жывыя аб’екты.
Метадычныя ўказанні. Ацэнка экстэр’еру жывёлы на аснове прамераў з’яўляецца найбольш дакладнай і аб’ектыўнай у параўнанні з вакамернай ацэнкай асобных складаў. Прамеры, з прычыны іх лічбавай пэўнасці, дазваляюць пазбягаць некаторых недахопаў агульнай вакамернай ацэнкі і меркаваць з болыпай дакладнасцю аб развіцці складаў, іх змяненняў з узростам жывёліны.
Аднак лічбавыя дадзеныя прамераў даюць уяўленне толькі аб колькасным выражэнні развіцця асобных складаў, але не характарызуюць іх якасных асаблівасцей і развіцця астатніх складаў, як пры непасрэдным аглядзе. Ацэнкі экстэр’еру жывёлы вакамерным метадам (апісальная і бальная ацэнкі) і на аснове прамераў складаў, праведзеныя адначасова, даюць магчымасць больш поўна і дакладна ацаніць экстэр’ер. Прамеры не могуць замяніць вакамернай ацэнкі, але яны дапаўняюць і карэкціруюць яе больш дакладнымі і канкрэтнымі дадзенымі. У сувязі з гэтым ацэнку экстэр’еру жывёлы на аснове прамераў трэба разглядаць як дадатак да вакамернай, што ў комплексе дазваляе найбольш правільна ацаніць жывёлу.
Прамеры выкарыстоўваюць таксама для кантролю за ростам і развіццём маладняку; параўнання паміж сабой і са стандартам як асобных жывёлін, так і цэлых груп (у межах пароды і розных парод), якіх разгадоўваюць у розных рэгіёнах і ў розны час, або ў розных умовах кармлення і ўтрымання; арыенціровачнага вызначэнне жывой масы жывёлы, без яе ўзважвання. Лічбавае выражэнне прамераў дазваляе правесці іх матэматычную апрацоўку ў мэтах больш дакладнай характарыстыкі экстэр’еру розных груп жывёлы.
Колькасць прамераў можа быць рознай у залежнасці ад
мэты вымярэння. У навуковых даследаваннях бяруць каля 60 прамераў, пры запісу жывёлы ў Дзяржаўную кнігу племянной жывёлы — 5 прамераў (вышыня -ў карку, глыбіня і абхват грудзей, касая даўжыня тулава, абхват пясці), у вытворчых умовах абмяжоўваюцца звычайна 4 — 15 прамерамі.
Каб узяць адпаведныя прамеры вызначаюць іх межы і кропкі вымярэння. Вымяраюць склады цела жывёлы з дапамогай мерных палкі, цыркуля і стужк і, якія маюць дзяленні ў сантыметрах.
Найбольш важнымі для ацэнкі экстэр’еру лічацца наступныя.
Прамеры мернай палкай.
1. Вышыня ў карку — адлегласць ад найвышэйшай кропкі карка па вертыкалі да падэшвы капыта.
2. Вышыня спіны — адлегласць ад задняга краю асцістага адростка апошняга спіннога пазванка да падлогі.
3. Вышыня паясніцы — адлегласць ад кропкі, якая ляжыць на лініі, датычнай да крайніх пярэдніх выступаў падуздошных костак (маклакоў), да падлогі.
4. Вышыня крыжа — адлегласць ад найвышэйшай кропкі крыжавай косці да падлогі.
5. Глыбіня грудзей — адлегласць ад карку да грудной косці па вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі (сярэдняя глыбіня грудзей р'оўная 52 — 55% вышыні ў карку).
6. Шырыня грудзей за лапаткамі — вымяраецца ў самым шырокім месцы па вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі. Мерную палку з адкіднымі рэйкамі накладаюць зверху жывёліны так, каб яе грудзі апынуліся паміж рэйкамі.
7. Касая даўжыня тулава — адлегласць ад крайняга пярэдняга выступа плечавай косці да крайняга задняга выступа сядалішчнага бугра (тое ж пры вымярэнні стужкай).
8. Прамая даўжыня тулава (па гарызанталі) — адлегласць ад вертыкальнай лініі, датычнай да крайняй пярэдняй кропкі плечавай косці, да вертыкальнай лініі, датычнай да крайняга задняга выступа сядалішчнага бугра.
9. Пярэдняя трэць тулава — адлегласць ад вертыкалі, датычнай да крайняй пярэдняй кропкі плечавай косці, да вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі. Пярэдняя трэць тулава складае ў малочнай жывёлы 24%, у мясной — 26% прамой даўжыні тулава, вымеранай мернай палкай.
10. Сярэдняя трэць тулава — адлегласць ад вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі, да вертыкалі, датычнай да пярэдняга выступа маклака (сярэдняя трэць тулава ў ма-
лочнай жывёлы — 44%, у мясной 38% прамой даўжыні тулава, вымеранай мернай палкай).
11. Задняя трэць тулава — адлегласць ад вертыкалі, датычнай да крайняга пярэдняга выступа маклака, да вертыкалі, датычнай да крайняга задняга выступа сядалішчнага бугра (задняя трэць тулава ў малочнай жывёлы — 32%, у мясной — 36% прамой даўжыні тулава, вымеранай мернай палкай).
Прамеры мерным цыркулем.
12. Шырыня зада ў маклаках — адлегласць паміж крайнімі кропкамі бакавых вонкавых выступаў маклакоў.
13. Шырыня зада ў тазасцегнавых сучляненнях — адлегласць паміж крайнімі кропкамі бакавых вонкавых выступаў тазасцегнавых сучляненняў.
14. Шырыня зада ў сядалішчных буграх — адлегласць паміж крайнімі кропкамі бакавых вонкавых выступаў сядалішчных бугроў.
15. Касая (бакавая) даўжыня зада — адлегласць ад крайняга пярэдняга выступа маклака да крайняга задняга выступа сядалішчнага бугра.
16. Даўжыня галавы — адлегласць ад сярэдзіны патылічнага грэбеня да насавога люстэрка (сярэдняя даўжыня галавы роўная 27 — 34% касой даўжыні тулава).
17. Шырыня ілба (найбольшая) — адлегласць паміж найбольш аддаленымі кропкамі вочных арбіт (сярэдняя шырыня ілба роўная 47% даўжыні галавы).
Прамеры мернай стужкай.
18. Абхват грудзей за лапаткамі — вымяраюць па вертыкалі, датычнай да задняга вугла лапаткі.
19. Абхват пясці — вымяраюць у самай тонкай частцы пясці.
20. Паўабхват зада (прамер Грэгары) — адлегласць (па гарызанталі) ад бакавога выступа левага каленнага сустава (рэпкі) назад пад хвост і да той жа кропкі правага каленнага сустава.
Перад практычнай работай усе вымяральныя інструменты неабходна агледзець, праверыць спраўнасць і старанна выверыць дакладнасць паказанняў. Самыя нязначныя скрыўленні інструментаў, асабліва мернай палкі і яе рэяк, вядуць да атрымання няправільных вынікаў.
Для вызначэнн